Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
>	2-гі Гв. мотастралковы кулямётны батальён (Гв. м-р Пятроў)
>	зенітна-кулямётная рота.
У ліпені 1944г. брыгада налічвала ў сваім складзе 47 танкаў, у тым ліку: 8 танкаў КВ, 21 Т-34 і 18 “Valentine-IV”. Акрамя танкавай брыгады ў склад рухомага атрада ўваходзілі:
>	290-ты Гвардзейскі знішчальна-супрацьтанкавы полк;
>	6-ты Гв. асобны штурмавы інжынерна-сапёрны батальён (камандзір Гв. м-р Харламаў);
>	два матарызаваныя батальёны536.
Штурмавы батальён 1-й Гв. ашісбр павінен быў прарваць фронт і развіваць атаку. Батальён быў перададзены з 50-й арміі, дзе ён вёў баі на плацдарме на левым беразе р.Нёман.
20 ліпеня падраздзяленні 121-га ск і 70-га ск паўтарылі спробы прарваць нямецкую абарону. У 10.45 у наступленне на фронце Дарашэвічы Агароднікі Пагараны перайшлі падраздзяленні 139-й і 238-й сд. Наступленне праводзілася па чатырох накірунках. Нямецкі 1-шы батальён 101-га гп вымушаны быў адступіць, аднак захаваў лінію фронта. Праз дзве гадзіны савецкія атакі былі паўтораны. Пяхотныя падраздзяленні падтрымліваліся самаходнымі артылерыйскімі ўстаноўкамі (магчыма са складу 1434-га САП, на ўзбраенні якога стаялі СУ-85). Аднак ізноў усе савецкія атакі былі адбіты немцамі537. 364-ты сп ппалк. М.П. Пятрова наступаў у раёне в. Дзекалавічы. У атаках полк страціў 27 чалавек забітымі. У 14.55 савецкія атакі былі прадпрынятыя ў накірунку в. Пагараны. Група “Кюр” утрымала вёску, аднак страціла сувязь з 1-ым батальёнам 101га гп. Праз разрыў лініі фронту савецкія падраздзяленні пачалі наступаць у накірунку в. Хліставічы. Штаб 50-й пд звярнуўся да штаба карпусной групы з просьбай арганізаваць контратаку сіламі 12-га танкавага разведвальнага батальёна.
12-ты танкавы разведвальны батальён, па загаду камандавання карпусной групы, у ноч на 20 ліпеня быў выведзены ў рэзерв у в. Навасёлкі (8 км на захад ад Квасоўкі). За час баёў батальён панёс адчувальныя страты ў тэхніцы. Так у падраздзяленнях батальёна засталіся толькі штаб, дзве разведвальныя групы (па 5 бронетранспарцёраў, узброеных 2 см гарматай) і артылерыйскае аддзяленне (2 бронетранспарцёры з 7,5 см гарматамі)538. Вельмі мала засталося і амуніцыі. Так для гармат было толькі 23 снарады. Большасць бронетранспарцёраў выходзіла са строю не ў выніку баявых дзеянняў, а з-за паломак. Роты батальёна часта здзяйснялі
20 ліпеня 1944г. Агульнае становішча на фронце па рацэ Свіслач
шматкіламетровыя маршы. Шмат машын былі непрыгоднымі для выкарыстання з-за адсутнасці пакрышак на калёсы. У 1057-ым армейскім супрацьтанкавым дывізіёне (штаб, 2-я і 3-я батарэі) знаходзілася толькі 9 супрацьтанкавых гарматаў Рак-40.
Атрымаўшы загад штаба корпуса, м-р Г. Энгелійн накіраваў да месца прарыва разведвальную групу. Яна павінна была стрымаць савецкія падраздзяленні. Аднак савецкія падраздзяленні, хутчэй за ўсё, адступілі. Працытуем данясенне разведвальнага батальёна:
“17.55. Хліставічы непрыяцелем не занятыя, ніякіх уласных падраздзяленняў. На вышыні 146 нашыя супрацьтанкавыя гарматы.
18.25.	Вышыня 163 занятаў 18.15.
18.45.	Разведвальная група ў 1000 м на ўсход ад вышыні 146. He атрымала аніводнага стрэла.
19.20.	Занята заграджальная пазіцыя. Аніякіх дзеянняў праціўніка.
20.00. У раёне разведкі праціўніка няма. На вышыні 146 уласныя супрацьтанкавыя гарматы, як левае крыло 122-га гп. Правае крыло
101-га гп у 1 км на паўднёвы ўсход ад Хліставіч. Спрабую іх злучыць. Становішча 122-га гп нязначна змянілася. Энгелійн”539.
Такім чынам, наступленне савецкіх дывізій скончылася беспаспяхова. Негледзячы на тое, што нямецкая абарона была прарвана, у стралковых палкоў 139-й дывізіі не хапала сілаў для вялікага наступлення. Нямецкая абарона зноў вытрымала. У наступны дзень наступленне савецкіх войскаў павінна было паўтарыцца з прыцягненнем дадатковых сродкаў. Так для паўтарэння атакі 121-му ск надаваліся падраздзяленні ўзмацнення: 16-ты Гв. ran, 105-ты зстап, 1434-ты can, 3-ці Гв. асобны штурмавы інжынерна-сапёрны батальён540.
У 5.00 21 ліпеня пачалася артылерыйская падрыхтоўка, якая папярэднічала наступленню 49-й арміі. Да лініі фронту былі падцягнуты шматлікія артылерыйскія падраздзяленні. Артылерыйскі агонь вёўся па загаддзя вывераных цэлях. У 6.30 раніцы ўдарная групоўка 49-й арміі (380-я і 385-я дывізіі, а таксама 42-я Гв. атбр) пачала наступленне на фронце в. Баброўнікі Лаша Квасоўка. Анак праведзеная артылерыйская падрыхтоўка не дазволіла падавіць артылерыю немцаў. У выніку наступаючыя савецкія часці былі сустрэты моцным нямецкім заграджальным агнём і не здолелі прарваць пазіцыі нямецкай 50-й пд. Я.П. Елісееў піша, што яшчэ адной прычынай няўдалай спробы першага наступлення было тое, што “наступаючыя часці былі малаколькаснымі”541. Гэта дзіўна, таму што ў наступленні ўдзельнічалі падраздзяленні двух дывізій, частак узмацнення і танкавай брыгады. Нават улічваючы тое, што гэтыя часці панеслі страты ў папярэдніх баях, наступленне супраць адной нямецкай дывізіі на 8-км фронце пры падтрымцы танкаў не магло не даць вырашальнай перавагі ў сілах. Ген. І.Ц. Грышын аддаў загад паўтарыць атакуў 14.00. У дапамогу наступаючым войскам былі адпраўлены афіцэры штаба і прадстаўнікі палітаддзела 49-й арміі.
У выніку паўторнай атакі наступаючыя савецкія войскі здолелі разарваць абарончую лінію 50-й пд. Так 122-гі гп (= група “Кюр”) ізноў страціў сувязь з батальёнам 101-га палка. Былі раз’яднаны таксама 123-ці і 122-гі гп. У адбіцці атак прымалі ўдзел апошнія бронетранспарцёры 12-га танкавага разведвальнага батальёна. Дзякуючы яго дзеянням лінію фронта была ўзноўлена542. За дзень, тым не менш, дывізіі 49-й арміі прасунуліся на 5 км і завязалі баі на подступах да мястэчка Індура. У паласе наступлення 139-й і 238-й сд не назіралася такога поспеху. 139-я дывізія працягвала займаць пазіцыі в. Пагараны Дарашэвічы (2 км на ўсход ад в. Квасоўка). Такім чынам вынікамі наступлення 49-й арміі было прасоўванне ў глыбіню толькі да 5 км. Вырашальны прарыў нямецкай лініі фронта ўздоўж р. Свіслач дасягнуты не быў.
21 ліпеня 1944г. Агульнае становішча на фронце па рацэ Свіслач
Увечары 21 ліпеня штаб групы армій “Цэнтр” аддаў загад корпуснай групе г.-арт. Г. Вейдлінга аб адступленні. Паводле загаду, група павінна была адвесці свае падраздзяленні на лінію: вышыня 241.7 (4 км на захад ад в. Адэльск) Старая Дубавая Путна Саламянка Сенклічы Кашэўнікі543. Такім чынам, немцы адводзілі падраздзяленні г.-арт. Г. Вейдлінга на 15 кмузаходнім накірунку. Мястэчка Індура было астаўлена немцамі. 12-ты танкавы разведвальны батальён (налічваў толькі 14 бронетранспарцёраў) раніцай 22 ліпеня павінен быў далучыцца да 12-й тд.
21 ліпеня ў 23.00 па загаду камандуючага фронтам г.-п. Г.Ф. Захарава са складу 50-й арміі 121 -шы ск і 70-ты ск са сродкамі ўзмацнення перадаваўся ў склад 49-й арміі. Такім чынам, у падпарадкаванні г.-п. І.В. Болдзіна заставаліся толькі карпусы, якія вялі баі ці на плацдарме на захад ад горада Гродна, ці ў Занеманскім фарштаце. Гэта дазваляла засяродзіць усе сілы і ўвагу непасрэдна на накіраванні ўдару супраць 3-й тд СС “Мёртвая галава”. Праўда, гэта рашэнне камандуючага фронтам спазнілася і не было такім актуальным, як некалькі дзён раней.
У ноч на 22 ліпеня група г.-арт. Г.Вейдлінга адступіла. Аднак савецкія войскі не далі немцам адарвацца і заняць новыя пазіцыі. 50-я пд і група г.-л. Г.Флёрке мусілі адступаць з баямі. Адступленне 14-й пмд прыкрываў спецыяльна выдзелены атрад, які складаўся з узвода сапёраў, узмоцненых кулямётным узводам (2 цяжкія кулямёты), двума мінамётнымі групамі і батарэяй супрацьтанкавых гармат. Дзякуючы дзеянню гэтага атрада, адступленне дывізіі праходзіла ў лягчэйшых умовах, чым адступленне 50-й дывізіі.
Да раніцы 22 ліпеня нямецкія сілы занялі новыя пазіцыі, якія былі вызначаны камандаваннем загаддзя. Гэта аднак не выратавала становішча карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга. Савецкія дывізіі 49-й арміі працягвалі наступаць. Раніцай 22 ліпеня фронт нямецкай 50-й пд у раёне в. Старая Дубавая (паміж в. Путна і Адэльск) быў прарваны франтавым рухомым атрадам пры падтрымцы танкаў. Шырыня прарыва склала 6 км!
Удар нанесла 42-я Гв. атбр уздоўж дарогі Індура Старая Дубавая Кузніца ў паўночна-заходнім накірунку. Атаку танкавых батальёнаў падтрымліваў 2-гі Гв. мотастралковы кулямётны батальён брыгады, а таксама штурмавыя групы 6-га Гв. ашісб. У выніку танкавай атакі на пазіцыі 123-га гп, нямецкі полк быў адкінуты на 8-10 км на захад у раён в. Падліпкі Новадзел. Магчыма, што 42-я Гвардзейская асобная танкавая брыгада ўпершыню была выкарыстана камандаваннем менавіта ў гэтым баі. Па архіўнай інфармацыі, у баях гэтага дня брыгада страціла 31 салдата і сяржанта і 4 афіцэры забітымі.
22 ліпеня 1944г. Агульнае становішча на фронце па рацэ Свіслач
Сярод забітых былі: начальнік палітаддзела брыгады Гв. ппалк. І.В. Мядзведзеў, намеснік начальніка палітаддзела Гв. м-р А.А. Волкаў, камандзір 1-га танкавага батальёна Гв. м-р С.Д. Пракапец544. Некалькі танкаў Т-34 былі падбіты.
На працягу дня атака працягвалася. Савецкія танкі 42-й Гв. Смаленскай тбр і часці 385-й сд (1262-гі сп) уварваліся ў м. Кузніца (у 15 км на паўднёвым-захадзе ад Гродна). На працягу дня яны паспяхова адбілі некалькі нямецкіх контратак.
Савецкая атака была сапраўды вельмі рэзультатыўнай. Фактычна нямецкія падраздзяленні ў накірунку атакі былі знішчаны. Паводле паведамлення начальніка штаба групы г.-арт. Г. Вейдлінга a 7.20 раніцы 22 ліпеня: “... палкі разбіты і маюць толькі нязначныя сілы ...”545 Разбітая 50-я пд адступіла на паўднёвы захад ад м. Кузніца, дзе нямецкія афіцэры спрабавалі сабраць рэшткі палкоў. На поўдзень ад прарыву ў раёне в. Адэльск працягваць займаць абарону 12-ты танкавы разведвальны батальён м-ра Г. Энгелійна.
Да 10.50 гадзін 22 ліпеня толькі 122-гі грэнадзёрскі полк (= група “Кюн”) 50-й пд яшчэ ўтрымліваў перадавую лінію абароны. 123-ці і 121-шы гп, якія знаходзіліся на поўдні ад яго ў раёне прарыву, былі цалкам разбітыя і адступілі. Палкі 14-й пмд таксама вымушаны былі адступаць, аднак рабілі гэта планамерна.
Такі нечаканы для немцаў савецкі прарыў мог выклікаць сур’ёзныя наступствы. Напрыклад, калі наступленне працягнулася б у напрамку мястэчак Сакулка і Новы Двор, немцам магло пагражаць адсячэнне падраздзяленняў 3-й тд СС “Мёртвая галава” і 19-й тд. Г.-ф. В. Модэль, які прыбыў на камандны пункт 4-й нямецкай арміі, пагадзіўся вывесці з падпарадкавання корпуснай групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга 19-ю тд і тэрмінова выкарыстаць яе для ўрэгулявання становішча на фронце групы г.-арт. Г. Вейдлінга. У загадзе па 4-й арміі гаварылася: “... 19-я тд неадкладна падпарадкоўваецца корпусу Вейдлінга. Яшчэ сёння неабходна арганізаваць атаку савецкіх войскаў, якія прарваліся да Кузніцы. Корпус Вейдлінга павінен выкарыстаць усе свае сілы для таго, каб адкінуць часці Чырвонай арміі ў напрамку Старай Дубавой і аднавіць адзіны фронт па лініі Новікі Падліпкі Дойлідкі Каменка Гібулічы вышыня 170, 3 км на паўночны ўсход ад Гібуліч...”546 Фактычна гэты загад ставіў сваёй мэтай стабілізаваць лінію фронта, якая прыкрывала Занёманскі фарштат г. Гродна, які яшчэ ўтрымлівалі нямецкія войскі. Згодна з гэтым загадам войскі карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга павінны былі заняць лінію абароны, якая праходзіла ў 3-5 км на захад ад лініі, намечанай у загадзе штаба групы армій “Цэнтр” 21 ліпеня 1944 года.