Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У 24.00 г.-л. І.В. Болдзін загадаў 121-му і 70-му ск да канца 16 ліпеня выйсці на рубеж вёсак Бакуны Кузніца Шымакі (8 км на поўдзень), а таксама быць гатовым нанесці ўдар па Занёманскім фарштаце ў паўднёвай частцы Гродна515.
16	ліпеня для немцаў сітуацыя на фронце па рацэ Свіслач значна пагоршылася Адступаючы сюды напярэдадні 50-я пд не паспела як належыць замацавацца. Пазіцыі дывізіі выглядалі наступным чынам: 123-ці гп у раёне в. Белева Лаша, а 122-гі гп на левым флангу ў раёне в. Агароднікі Дарашэвічы. 121-ы полк дывізіі яшчэ не фарсіраваў Нёман і знаходзіўся на правым беразе ракі. Фронт дывізіі распрасціраўся на 15 км. Слабым месцам нямецкай абароны было тое, што дывізія не мела сувязі са сваім суседам справа. Тут г.-м. Г. Хаўс сканцэнтраваў свае рэзервы: 150-ы дывізіён знішчальнікаў танкаў і 13-ю роту пяхотных гарматаў 123-га гп. Аднак, паводле інфармацыі якую прыводзіць нямецкі гісторык Р. Хінцэ, многія салдаты роты былі ўзброеныя толькі пісталетамі516. Абарону ўздоўж берага Нёмана заняў 783-ці сапёрны батальён маёра Эйса і 1069-ты гп ппалк. Г.
16 ліпеня 1944г. Становішча групы Вейдлінга. Немецкая вайсковая карта
Фрычэ. Яшчэ далей па цячэнні ракі пазіцыі ўтрымліваў 2-гі палп СС. Гэтыя падраздзяленні павінны былі перашкаджаць фарсіраванню Нёмана савецкімі часцямі ў тыле 50-й дывізіі. Дзеля стрымання савецкіх падраздзяленняў, было вырашана выкарыстаць 12-ты танкавы разведвальны батальён пад камандаваннем м-ра Г. Энгелійна. Ён павінен быў адкінуць савецкія войскі за раку Свіслач і ўсталяваць сувязь з суседам справа 12-й тд 2-й арміі, што абаранялася ў раёне в. Магіляны. Прамежак паміж вёскамі Канюхі Пракаповічы (на поўдзень ад Індуры) не быў заняты нямецкімі падраздзяленнямі наогул. Гэты ўчастак павінен быў заняць 121-ы гп палк. В.Неўмана, які, як адзначалася вышэй, знаходзіўся на правым беразе Нёмана.
Яшчэ ў ноч на 16 ліпеня PzAA 12 выйшаў у раён на паўднёвы ўсход ад Гродна. На працягу ночы была праведзена разведка мясцовасці ў раёне будучых баёў. Дадзеныя разведкі паказалі, што ў раёне в. Мігава Кавальцы чутны гукі шматлікай савецкай тэхнікі, магчыма танкаў. Аднак пераправа праз Нёман яшчэ не пачыналася. Гэтая інфармацыя адносілася да 238-й сд 121-га ск. Дывізія яшчэ не фарсіравала раку і знаходзілася на правым беразе ракі ў раёне в. Коматава, дзе вяла баі са 121-ым гп.
Пасля выканання гэтай задачы, 12-ты танкавы разведвальны батальён да 12 гадзін дня заняў пазіцыі на паўднёвы-усход ад м.Індура. Такім чынам, лінія фронту паміж 4-й і 2-й нямецкімі арміямі была ўзноўлена. Штаб батальёна размясціўся ў в.Жытарудзь (2 км на поўдзень ад Індуры). Роты батальёна злучыліся з баявой групай 59-га тгп, якая ўваходзіла ў склад 12-й тд (пазіцыі ў раёне в. Ярмолічы Ёдкавічы, на паўднёвы ўсход ад Індуры)517. Група складалася з: аднаго танка T-IV, чатырох супрацьтанкавых гарматаў і 500 салдат.
Як жа развіваліся на працягу дня атакі наступаючых савецкіх дывізій 50-й арміі? На працягу дня напружаныя баі вяліся за нямецкае перадмостнае ўмацаванне ў в. Коматава. У гэтым раёне наступалі палкі 238-й дывізіі. Атакай з поўначы часці дывізіі захапілі нямецкае перадмостнае ўмацаванне ў в. Мігава. Цяпер у распараджэнні карпусной групы засталіся толькі паромы ў в. Коматава. Пасля рамонту пантоннага моста ў Коматава, аднавілася пераправа частак 121-га гп праз раку. Цягам дня савецкая артылерыя двойчы ізноў разбівала нямецкую пераправу, але немцы аднаўлялі яе518. Так для аднаўлення гэтай пераправы, па загаду камандзіра групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга з мястэчка Саколка была адпраўлена рота з 3-га сапёрнага батальёна СС са складу дывізіі “Мёртвая галава”. Ноччу немцы цалкам эвакуявалі свае войскі на левы бераг ракі Нёман, вывезлі і ўсе цяжкае ўзбраенне. Раніцай 17 ліпеня часці групы г.-л. Г. Флёрке знішчылі пантоны і пераправу праз раку. Такім чынам, нягледзячы на атакі савецкіх падраздзяленняў, пагрозу акружэння, немцы паспяхова скончылі сваё адступленне праз раку.
139-я Раслаўльская сд цалкам фарсіравала Нёман, прычым 718ым і 364-ым палкамі на поўнач ад вусця Свіслачы. 609-ты сп ппалк. В.І. Грышаева вёў наступленне па левым беразе Нёмана ў напрамку в.Квасоўка. На працягу дня палкі дывізіі выйшлі да ракі Свіслач і часткова фарсіравалі яе (609-ты сп). Падраздзяленні вялі баі ў раёне вёсак Сухая Даліна Дзекалавічы Дарашэвічы Гарны519.
Акрамя таго, савецкія часці атакавалі батальёны карпусной групы на поўдні, у месцы сутыку з падраздзяленнямі 2-й арміі. Так, палкі 199-й сд (паводле інфармацыі немцаў, узброеныя танкамі) збілі нямецкія заслоны PzAA 12 на ўсход ад в. Рагачы і каля 13.00 занялі вёску. Такім чынам рака Свіслач была фарсіравана. Баявая ахова групы палкоўніка Р. Дэмэ (59-ты тгп) узарвала мост праз Свіслач у в. Ярмолічы і адышла за раку. Тым часам падраздзяленні 199-й сд працягвалі атаку ў напрамку в. Луцкаўляны (у 1 км на ўсход ад в. Пракаповічы). Працяг савецкіх контратак быў вельмі небяспечны для немцаў. У выпадку, калі б ён быў развіты савецкімі
войскамі, абарона правага флангу нямецкай 4-й і левага флангу 2-й армій ставіліся б пад пытанне. Савецкаму камандванню трэба было як мага хутчэй накіраваць у месца прарыва матарызаваныя сродкі. Аднак гэтага зроблена не было.
Для контратакі батальёнаў 199-й дывізіі камандваннем 50-й дывізіі быў высланы 150-ты супрацьтанкавы дывізіён. Дывізіён складаўся са штаба і 1-й батарэі, пад камандваннем м-ра З.Кюра. Акрамя таго, сюды была накіравана і 13-я рота 123-га гп. Падтрымлівалі атаку бронетранспарцёры 12-га танкавага батальёна. Дарэчы, за баі ў раёне горада Гродна камандзір батальёна маёр Г. Энгелійн атрымаў Жалезны крыж520.
Аднак нямецкая контратака скончылася беспаспяхова. Палкі 199-й дывізіі былі падтрыманы залпамі рэактыўнай артылерыі (“Кацюшаў”) і гаўбіц. Немцы вымушы былі адступіць. 619-ты стралковы полк заняў в. Луцкаўляны. Залпы “Кацюшаў” накрылі пазіцыі 150-га супрацьтанкавага дывізіёна каля в. Пракаповічы. Немцы вымушаны былі адступіць і пакінуць пылаючую вёску. Аднак да вечара яна не была занята савецкай пяхотай. Каля 20 гадзін вечара немцы зноў контратакавалі сіламі PzAA 12. Савецкая пяхота адступіла з вышыні 156 у бок в. Луцкаўляны. Акрамя таго, немцы занялі таксама в. Бабароўнікі і Рагачы, значна пацясніўшы савецкія батальёны. Такім чынам палкі 199-й дывізіі да канца дня вялі баі на рубяжы р. Свіслач. Іх прарыў праз нямецкую абарону быў фактычна ліквідаваны.
Да 12.00 да ракі Свіслач падышла савецкая 64-я сд. Яна адразу ж фарсіравала раку на адрэзку в. Свіслач Меліцэвічы і пачала наступленне да в. Рудавіца. Да канца дня часці 70-га ск г.-м. В.Г. Цярэнцьева з падраздзяленнямі ўзмацнення вялі баі на лініі: в. Лікаўка Агароднікі (64-я сд).
У 16.00 Ібліпенякамандуючы2-імБеларускімфронтамаддаўпадначаленым яму войскам наступны загад: левафлангавым корпусам 50-й арміі да зыходу 17 ліпеня трэба было заняць мястэчка Дамброва-Беластоцкая і Саколка. 3-я армія, якая дзейнічала на поўдзень ад 50-й савецкай арміі, да таго ж тэрміну павінна была фарсіраваць раку Свіслач і заняць лінію в. Адэльск Крынкі521. Аднак войскі 3-й арміі толькі 17 ліпеня выйшлі да ракі Свіслач, не паспеўшы як трэба падрыхтавацца да фарсіравання ракі і працягнуць наступленне.
На 17 ліпеня нямецкая лінія абароны карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга па рацэ Свіслач выглядала наступным чынам:
Баявая група г.-л. Г. Флёрке (з гэтага дня яна зноў называлася 14-й пяхотнай матарызаванай дывізіяй) займала пазіцыі:
>	на левым флангу група ппалк. Г.-М.Фрычэ (1-шы і 2-гі батальёны, 13-я і 14-я роты 1069-га гп) ад в. Жылічы да в. Жукевічы;
>	на правым флангу група палк. Г.Трэптава (2-гі батальён 1065-га і 2-гі батальён 1068-м гп, 13-я і 14-я роты 1065-га палка) ад в. Жукевічы да в. Дарашэвічы522
>	на поўдзень ад групы палк. Г.Трэптава (ад в. Дарашэвічы да в. Канюхі) знаходзіліся пазіцыі 50-й пд523
>	сутык з 12-й тд 2-й арміяй забяспечваў PzAA 12 (м-р Г. Эгелійн).
Найбольш актыўна на працягу дня дзейнічалі палкі 139-й Чырвонасцяжнай Раслаўльскай сд. Яны вялі бой на адрэзку ад р.Нёман да м.Свіслач. 17 ліпеня батальёны 718-га сп выйшлі да в.Жукевічы (10 км на паўночны захад ад м.Свіслач). 364-ты сп заняў пазіцыі на поўнач ад м.Свіслач у раёне вёсак Пагараны Агароднікі. Два батальёны 609-га сп выйшлі да ракі Свіслач і замацаваліся ў мястэчку Свіслач. Працягваючы наступленне, батальёны палка занялі в.Агароднікі (у 2 км на захад ад мястэчка). На працягу дня асабліва цяжкія баі вёў менавіта 609-ты сп. Наступаючы на левым фланге, ён вытрымаў некалькі нямецкіх контратак (па савецкай інфармацыі да 15).
Дзве роты 1-га батальёна 718-га сп занялі в. Дарашэвічы. Такім чынам, плацдарм на левым беразе Нёмана быў павялічаны. Аднак савецкія роты былі адразу атакаваны ў фланг нямецкімі танкамі і САУ524 і акружаны. У выніку праведзенай пасля гэтага невялікай савецкай артпадрыхтоўкі і наступлення войскаў на поўдзень ад в. Дзекалавічы, 1-шы батальён 609-га сп 139-й сп, якім камандаваў к-н В.В.Фацін, прарваў абарону 122-га грэнадзерскага палка і выйшаў да в. Пагараны (на паўднёвы ўсход ад в. Квасоўка). У вёсцы, дарэчы, знаходзіўся штаб нямецкага 150-га артпалка.
Каля поўдня немцы кінулі ў контратаку сапёраў і 150-ты дывізіён знішчальнікаў танкаў 50-й дывізіі. Пры падтрымцы САУ (па савецкай інфармацыі, аднак верагодна гэта былі бронетранспарцёры) яны атакавалі в. Пагараны і выбілі адтуль 2-гі батальён 609-га сп. К-н В.В. Фацін, прапусціўшы нямецкія бронетранспарцёры, падняў 1-шы стралковы батальён у атаку. Да атакі далучыўся і 2-гі батальён. Вёска Пагараны была зноў занята савецкай пяхотай. У баях 609-ты полк страціў 21 салдата і сяржанта забітымі525.
Немцы паўтарылі атакі яшчэ некалькі разоў. Да вечара яны канчаткова занялі вёску526. Прарыў савецкіх войск, такім чынам, удалося спыніць. Падраздзяленні нямецкай 50-й пд контратакавалі савецкія войскі якія прасунуліся напярэдадні ў раёне в. Пракаповічы. У выніку гэтых атак савецкі плацдарм на заходнім беразе ракі Свіслач скараціўся. На наступны дзень, раніцай, падчас адбіцця чарговай ня-
мецкай контратакі к-н В.В.Фацін быў забіты. Пасмяротна яму было прысвоена званне ГСС.