• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

    Нёманскі фронт

    15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
    Дзмітрый Люцік

    Памер: 331с.
    Гародня 2012
    98.76 МБ
    Насустрач гэтым савецкім войскам a 8.00 раніцы ўдарылі з плацдарма астатнія падраздзяленні 50-й арміі. Паводле інфармацыі Я.П. Елісеева, раніцай 23 ліпеня першымі ў наступленне перайшлі ўзмоцненыя роты, выдзеленыя ад кожнай дывізіі для выяўлення нямецкага агню і разведкі іх абароны. Астатнія падраздзяленні далучыліся пазней. Ля в. Адамавічы ў першай палове дня групамі па 200-300 чалавек атакавала пазіцыі 4-га палсп СС 95-я сд462. Увечары пры атаках на в. Адамавічы Навумавічы падраздзяленні 330-й сд падтрымлівала бранятэхніка (па нямецкіх дадзеных танкі, аднак хутчэй за ўсё гэта былі САУ). Часці 3-га батальёна 5-га тгр палка СС утрымлівалі свае пазіцыі у в. Навумавічы да 23.00, прыкрываючы з фронту адыход астатніх частак 3-й тд СС.
    Савецкія атакі 324-й (з раёна в. Валавічоўцы Васілевічы) і 307й сд (з раёна Васілевічы Войтаўцы)463, што падтрымліваліся 1434ым і 1444-ым can з поўначы, у першай палове дня яшчэ стрымлівалі немцы з 1 -га батальёна палка “Эйке”. Аднак ў другой палове дня атакі прынеслі поспеху і савецкія роты прарваліся да в. Скрыннікі464. Пры гэтым нямецкі батальён аказаўся пад пагрозай абкружэння, і паводле загаду адступіў на пазіцыю “Ласка”.
    У выніку прарываў лініі фронту 4-й арміі на рубяжы ракі Свіслач, на поўдзень ад Гродна, і наступлення савецкіх войск у нямецкіх штабах панаваў хаос. Сітуацыю ў той момант цудоўна ілюструе фраза з кнігі В. Ваперсаля “Soldaten, Kampfer, Kameraden”: “Камандаванне корпуса (маецца наўвазе корпус г.-а. Г. Вейдлінга. Д.Л.) і арміі сапраўды не функцыянуе ... загады часткова не зразумелыя, частковы спазняюцца, часткова супярэчаць адзін аднаму. Вядуцца спрэчкі паміж адказнымі камандзірамі на асобных участках аб стане войск, што вядуць баі. Уся адказанасць ускладаецца не толькі на кепскую сувязь, але і на “памылкі слыху”465. Пры ўсім гэтым, батальёны 3-й тд СС і паліцэйскіх палкоў утрымлівалі фронт і планамерна адыходзілі.
    У другой палове 23 ліпеня нямецкая лінія фронту на захад ад Гродна выглядала наступным чынам: ад вышыні 144.0 на поўдзень ад в. Гнойніца (цяпер раён горада Вішнявец) да в. Ласосна займалі пазіцыі рэшткі 2-га паліцэйскага палка СС. Да яго прымыкалі з поўначы часці 3-га танкавага сапёрнага батальёна СС (штаб знаходзіўся ў в. Баранавічы). На вышынях на ўсход ад в. Адамавічы Навумавічы займалі пазіцыі рэшткі 1/34 паліцэйскага стралковага палка, 17-га паліцэйскага палка СС (без III батальёна), часці 4-га паліцэйскага палка СС і ІІІ/»Т». Ад раёна на захад ад в. Загараны і аж да вышынь у ранёне в. Капланаўцы Скрыннікі праходзіў фронт ІІІ/»Е». ІІ/»Е» быў сабраны ў якасці рэзэрва дывізіі каля в. Канюхі. Выступ фронта каля в. Капланаўцы да маёнтка Шламкаўшчызна, што на паўднёвым усходзе ад в. Гінавічы, займаў І/»Е» і часці І/»Т». Заходні адрэзак фронта на ўсход ад крыніцы Мядзведзіца в. Ліхасельцы усход Сіёлка Рыгалаўка да рэчкі Панарліца абараняў 3-ці танкавы разведвальны батальён СС. Сілы паліцыі размяшчаліся ўдоўж участка ракі Бобр на паўднёвым беразе да в. Рагажынец і далей да горада Ліпск466.
    Да канца дня 324-я сд 69-га ск усталявала локцявую сувязь з часцямі 153-й сд і 3-га Гв. кк. Савецкія войскі прасунуліся на 10-12 км на паўднёвы захад і выйшлі на лінію в. Галынка Навумавічы Адамавічы. Пры гэтым былі вызвалены 27 населеных пунктаў. Нямецкае ўкліньванне ў пазіцыі савецкіх войск было ліквідавана. Фактычна 3-ці Гв. кк аб’яднаўся з 50-й арміяй. Да 20.00 дывізіі 69-га ск
    займалі наступныя пазіцыі: 324-я сд в. Рацічы перакрыжванне дарог за 1,2 км на поўнач ад вышыні 214.0; 307-я сд Скрынкі БаляКасцельная; 330-я сд Загараны цэнтр в. Навумавічы467.
    81 ш ы ск да зыходу дня авалодаў трыма населенымі пунктамі. 42-я сд выйшла на мяжу в. Міцкевічы Пушкары. 95-я сд, што дзейнічала на яе левым флангу, замацавалася на заходняй ускраіне Салаўі Адамавічы. У Занёманскім фарштаце пазіцыі 290-й сд знаходзіліся за 300 м на паўднёвы ўсход ад чыгуначнага маста. Савецкія атакі пачаліся супраць 2-га палп СС. Паліцэйскія роты былі не ў сілах іх стрымаць і пачалі адступаць. Вечарам, каб спыніць наступленне савецкіх войск у заходнім накірунку, з Балі-Касцельнай быў перакінуты на лінію р. Ласосны (ад в. Караліно да в. Ласона) 3-ці батальён палка “Эйке”468. Ён стрымаў наступленне батальёнаў 290-й дывізіі і дазволіў паліцэйскім ротам спакойна адысці. Сам ён пачаў адступленне на лінію “Ласка” толькі ў 01.00 24 ліпеня. У выніку баёў 290-я сд г.-м. І.Г. Гаспарана цалкам заняла Занёманскі фарштат і выйшла на паўночна-заходнюю лінію ад в. Солы. Горад Гродна быў вызвалены канчаткова!
    Негледзячы на гэтыя поспехі, трэба было працягваць працу па пабудове перапраў праз Нёман. Шматлікія інжынерныя часці 50-й арміі напружана працавалі. Так 3-ці, 4-ты і 5-ты батальёны 1-й Гв. ашісбр, а таксама 87-ы апмб будавалі свайны мост праз раку. 216-ты і 217-ты інжынерна-будаўнічыя батальёны (50-й іббр) да 16 гадзін 23 ліпеня скончылі будоўлю маста ў раёне Гожы. 89-ы апмб абслугоўваў 9-тонны пантонны мост у раёне в. Беражаны. Акрамя гэтага, на рацэ Нёман функцыянавалі тры паромы, якія абслугоўвалі 122-гі апмб (16-тонны і 9-тонны і раёне Гожы і 9-тонны ў раёне в. Беражаны). 47-я зенітная дывізія РГК прыкрывала баявыя парадкі 69-га ск. Адзін полк дывізіі прыкрываў пераправы ў раёне Гожы469.
    24 ліпеня карпусная група г.-арт. Г.Вейдлінга, якая працягвала адкатавацца на захад, зноў страціла сувязь з падраздзяленнямі обергрупэнфюрара К. фон Готберга. Ноччу ў разрыў фронта каля в. Сакулка прарваліся савецкія падраздзяленні. Да раніцы лінія фронту праходзіла па вёсках Караліно Трычы Навасёлкі Ягінты Харашоўцы Рагажынец Ястшэмбна I і II.
    У выніку баёў з 14-24 ліпеня падраздзяленні групы обрг-га К. фон Готберга панеслі вялікія страты. Так, 6 паліцэйскіх палкоў былі аб’яднаны у паліцэйскую брыгаду “Ангальт”. Паводле рашэння камандавання 4-й арміі яна магла больш прыцягвацца да баявых дзеянняў. Са складу 3-й тд СС у падпарадкаванне карпусной групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга выдзяляліся 4 батальёны470. Астатнія часці дывізіі былі перададзены ў суседнюю групу г.-арт. Г. Вейдлінга для выпраўлення цяжкага становішча. Да таго ж, у штабе групы обергру-
    пэнфюрара К. фон Готберга атрымалі загад ад начальніка штаба групы армій “Цэнтр” г.-л. Крэбса аб вывадзе 3-й тд СС са складу 4-й арміі і яе перакідцы ў 2-ю армію пад горад Седліца, дзе склалася крытычная сітуацыя. У выніку гэтага рашэння камандаванне 4-й арміі вырашыла пачаць адступленне з 25 на 26 ліпеня на новую скарочаную абарончую лінію “Куніца” па рацэ Сідра. Тады ж падраздзяленні 3-й тд СС павінны былі быць выведзены са складу арміі.
    3 7 гадзін раніцы савецкія падраздзяленні 50-й арміі працягвалі атакі. У адпаведнасці з загадам г.-п. І.В. Болдзіна 69-й ск павінен быў да зыходу дня выйсці на лінію Ліпск Вяселава, а перадавымі атрадамі да в. Ястшэмбна Дамарады. 324-я сд пасля заняцця горада Ліпск павінна была застацца ў гэтым раёне і дзейнічаць у другім эшэлоне корпуса. Корпус быў узмоцнены 369-й сд, якая фарсіравала Нёмана і далучылася да астатніх падраздзяленняў. 81-шы ск да заходу дня павінен быў выйсці перадавымі атрадамі да в. Сухаволя. 42-я сд таксама заставалася ў раёне Пракаповічы Трычы. Дывізія павінна была чакаць папаўнення471. Яе прымяненне забаранялася без асабістага загаду камандуючага арміяй. Гэты факт казаў пра цяжкія страты, што панесла дывізія ў баях на плацдарме.
    Супраць пазіцый 3-га батальёна 6-га тгр палка СС каля в. Караліно савецкімі войскамі была прадпрынята атака сілаю да батальёна, пры падтрымцы гаўбіц і гармат. У выніку гэтай атакі вёска была занята, а немцы адступілі на левы бераг рэчкі Татарка. Тут наступала 290я сд, якая заняла пазіцыі па лініі в. Тарусічы -Чэхаўшчызна Каробчыцы (выключаючы)472. Да вечара палкі дывізіі працягвалі наступаць. Так 878-мы сп заняў вышыню 235 за пяць кіламетраў на захад ад в.Бакуны473. На правым флангу 290-й дывізіі наступалі падраздзяленні 95-й дывізіі.
    Таксама былі атакаваны пазіцыі 1-га батальёна 34-га палсп каля в. Навасёлкі. Каля 600 салдат 330-й сд занялі вёску і пераправіліся праз раку Прыпілія. He маючы сілаў для контратакі, немцы пакінулі вёску. Развіваючы атаку, савецкія войскі занялі в. Рагачы і бліжэйшыя вышыні 193.9 і 185. Адным палком 330-я сд атакавала в. Ягінты. На гэтым участку стварыліся перспектывы для глыбокага прарыва ў накірунку в. Новы Двор і шашы да в. Дамброва Беластоцкая. Каб не дапусціць гэтага, немцы ў спешцы сцягнулі да в. Новы Двор бліжэйшыя падраздзяленні 3-й тд СС 3-ці сапёрны батальён СС і 3-ці дывізіён знішчальнікаў танкаў СС, узмоцнены танкамі і штурмавымі гарматамі474. У другой палове дня сюды ж прыбыла і 16-я рота 6-га тгр палка СС. Баі на паўночны ўсход ад в. Новы Двор працягваліся ўвесь дзень. У выніку атакі нямецкіх танкаў эсэсаўцы збілі савецкія часці з вышынь каля в. Рагачы, але цалкам ачысціць бераг рэчкі ад савецкіх падраздзяленняў не змаглі. 6 савецкіх
    24 ліпеня 1944г. Адступленне нямецкай групоўкі
    танкаў падышлі на паўночны бераг і прыкрылі сваю пяхоту агнём475. Некалькі савецкіх атак у накірунку в. Ягінты былі адбіты з вялікімі стратамі для атакуючых. Немцы замаскіравалі свае танкі і САУ у хлявах. Застаючыся незаўважнымі яны расстрэльвалі савецкую пяхоту. Толькі пасля таго як вёска была абстраляна рэактыўнымі мінамётамі “Кацюша”, немцы вымушаны былі адступіць. Скончыліся баі не на карысць немцаў. 1-шы батальён 34-га палсп быў цалкам разбіты. Вялікія страты панёс і батальён 17-га палп. A 24.00 немцы былі вымушаны адтупіць далей на поўдзень.
    Атака 307-й сд в. Рагожын, пры падтрымцы танкаў, прывяла да адводу лініі абароны 1-га батальёна 5-га тгр палка. Пазіцыі суседняга 1-га батальёна 6-га тгр палка былі прарваны, і савецкія часці выйшлі да ракі Дубасна. У контратацы немцы ўжылі 5 танкаў “Tiger”, якія адкінулі часці 307-й сд. Аднак і рота цяжкіх танкаў панесла страты у выніку баёў адзін танк быў пашкоджаны.
    324-я сд выйшла да горада Ліпск і забяспечыла левы фланг 3-га Гв. кк. На працягу дня яна атакавала падраздзяленні 17-га палп СС каля в. Рагожын Стары.
    Кавалерыйскі корпус Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага пасля гэтага зноў быў арыентаваны ў накірунку Аўгустова. Напружаныя баі праходзілі ў раёне вёсак Ястшэмбна. Па загаду камандзіра 32-й кавалерыйскай дывізіі г.-м. І.П. Калюжнага 319-ты дывізіён рэактыўнай артылерыі абстраляў нямецкія пазіцыі чатырмя залпамі476. Гэта прывяло да змяншэння нямецкага кулямётнага агню.