Нёманскі фронт
15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
Гэты дзень стаў момантам найбольшага напружвання сілаў абодвух бакоў. Паводле нямецкай інфармацыі, за суткі 3-я тд СС страціла падбітымі 3 танка T-IV і 3 StuG448. Адзін T-IV быў падбіты ў баях 20-21 ліпеня ў раёне Сапоцкіна. Немцы яго кінулі, і танк дастаўся савецкім войскам449. За час баёў, пачынаючы з 16 ліпеня, нямецкая дывізія страціла забітымі і параненымі больш за 1000 чалавек. 9-я цяжкая рота T-VI налічвала толькі 2 спраўныя танкі. Агулам, на плацдарме адчувалася перавага савецкіх сілаў, якія увесь час узмацнялі свой ціск на нямецкія войскі. Менавіта ім належала ініцыятыва вядзення баявых дзеянняў. 3 дапамогай прыцягнення новых сіл яны змаглі дабіцца пэўных поспехаў. Улічваючы тое, што немцы прыцягвалі да баёў часці 19-й тд, можна было чакаць узмацнення баёў у наступныя дні. Цікава адзначыць, што вечарам гэтага дня германскае камандванне абвесціла па радыё аб знішчэнні кавалерыйскага корпуса ў наступных словах: “прарваўшаяся да Аўгустова банда Аслікоўскага цалкам знішчана”450.
Разам з тым, усведамляючы бесперспектыўнасць баёў на Нёмане, у гэты дзень камандаванне нямецкай 4-й арміі аддало загад аб падрыхтоўцы новай абарончай лініі у тыле сваіх войск. Гаворка ідзе пра так званую лінію “Ласка”, што праходзіла за 2 кіламетры на ўсход ад мястэчка Сакулка уздоўж чыгуначнай лініі ў накірунку м. Кузніца.
Для вырашэння сітуацыі з 50-й арміяй у ноч на 22 ліпеня ў штаб 50-й арміі прыехаў маршал Г.К. Жукаў451. Член Ваеннай рады 2-га Беларускага Фронта г.-л. Л.З. Мехліс прыбыў у штаб г.-п. І.В. Болдзіна яшчэ раней. Аднак ён не змог знайсці выхад з цяжкага становішча, што склаласяўарміі. Ацаніўшы абстаноўку, маршал Г.К. Жукаўу сваёй справаздачы ў Генеральны Штаб, у прыватнасці, адзначаў, што войскі 50-й арміі уступілі ў бой з нямецкай танкавай групай сходу, без якойнебудзь падрыхтоўкі, не маючы неабходнай колькасці артылерыі і боепрыпасаў. Ён пісаў, што ўласных сілаў для прасоўвання ў пала-
се 50-й арміі не хапае. Гэтым маршал Г.К. Жукаў фактычна прызнаў, што немцы змаглі прыпыніць наступленне арміі і кавалерыйскага корпуса Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага ўдарам адной танкавай дывізіі і некалькіх паліцэйскіх палкоў.
Для выпраўлення такога стана рэчаў меркавалася папоўніць армію палівам і боепрыпасамі і 23 ліпеня зноў перайсці ў наступленне сіламі 324-й, ЗЗО-й сд 69-га ск (займалі фронт ад в. Валавічоўцы да в. Каўбаскі) агульным накірункам на поўдзень. Да іх далучалася 307-я Навазыбкаўская Чырвонасцяжная сд (1019ты, 1021-шы,1023-ці сп, 837-мы ап) г.-м. В.М. Далматава. Гэтае падраздзяленне было сфарміравана ў Іванаўскай вобласці. Дывізія фарсіравала раку па пераправах ў м. Гожа. Пра фарсіраванне Нёмана дывізіяй камандуючы фронтам адзначаў: “Пераправа была арганізавана дрэнна. Яна не была прыкрыта з паветра і праціўнік яе разбамбіў”452. Такім чынам урокі папярэдніх баёў не навучылі савецкае камандванне клапаціцца аб сваіх пераправах. Праўда, знішчальнікі 309-й зад вялі баі над плацдармам. У прыватнасці патруляванне ажыццяўлялі знішчальнікі Ла-5 49-га зап. Так к-н І.К. Кліманаў збіў у раёне Гродна (раён в. Плябанаўцы, недалёка ад м. Гожа) FW-190453.
3 мяжы Перстунь Галынка насустрач дывізіям 69-га ск у наступленне павінны былі перайсці часці 153-й сд і 3-га Гв. кк. На чацвёрты дзень баёў да 153-й дывізіі змаглі падысці падмацаванні. Заняцце 174-й сд м. Сапоцкін спрыяла гэтаму. Варта дадаць, што часці 324-й і 153-й сд павінны былі злучыцца ў працэсе наступлення. Значна патрапаная 42-я Смаленская сд перадавалася ў склад 81-га ск і не магла ўдзельнічаць у будучым наступленні. Гэта ж тычылася і 95-й сд. Такім чынам, наступленне планавалася падраздзяленнямі чатырох дывізій і кавалерыйскага корпуса. Падраздзяленні 3-й тд СС знаходзіліся фактычна ў мяшку, бо савецкія часці з трох бакоў ахоплівалі іх. Аднак спробы акружыць нямецкія сілы ў раёне в. Васарабы Міцкевічы не прадпрымаліся. Відаць, камандаванне арміі і фронта ўжо не верыла ў поспех такога мерапрыемства. Цяпер войскі мусілі проста выштурхоўваць немцаў.
3 раніцы 22 ліпеня пачаліся атакі савецкіх сіл па фронце паміж в. Адамавічы і Навумавічы. Толькі з падыходам двух Т-ІV, якія ўзмацнілі нямецкія пазіцыі паліцыі, гэтыя атакі былі адбіты454. Атакі у кірунку в. Навумавічы, што абараняліся 3-ім батальёнам 5-га тгр палка СС, працягваліся да абеда. У другой палове дня немцы былі вымушаны прыцягнуць на гэты ўчастак фронта апошні свой рэзерв 3-ці сапёрны батальён СС з в. Караліно. Толькі з наступленнем прыцемкаў яны змаглі стабілізаваць становішча.
Баі на левым беразе Нёмана ў раёне Гродна ў ліпені 1944 г. Савецкая вайсковая карта
Працягваліся цяжкія баі за вышыню 166.0. Падраздзяленні 3-га танказнішчальнага дывізіёна СС пачалі атакі частак 42-й сд з 7.30 раніцы і працягвалі іх да 18 гадзін. Аднак заняць вышыню немцы так і не змаглі. Прыкрыццё войск і адбіццё нямецкіх атак здзяйсняла савецкая артылерыя. Так, 81-шы ran вёў абстрэл наступаючых нямецкіх падраздзяленняў з-за Нёмана, маючы сваіх карэктыроўшчыкаў на левым беразе. Пад час чарговай нямецкай атакі 2-гі дывізіён страціў сувязь з левым берагам. Для ўзнаўлення карэктыроўкі агню і магчымых устраненняў абрыву на плацдарм быўпасланы камандзір аддзялення разведкі палка ст. с-т М.А.Гакель. Пры выкананні задання ён загінуў. Пасмяротна яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза455.
He апошнюю ролю ў абароне вышыні адыграла савецкая штурмавая авіяцыя. Паводле нямецкіх успамінаў, савецкія штурмавікі: .. аткавалі з малых вышынь, прачэсвалі сваім бартавым ўзбраеннем ямы і ўкрыцці, засыпалі асколачнымі бомбамі пазіцыі грэнадзёраў СС і падіцэйскіх салдат”456. Немцы паведамлялі аб пяці збітых імі савецкіх самалётах. Увечары 3-ці дывізіён знішчальнікаў танкаў СС, згодна з загадам камандвання групы обергрупэнфюрара К. фон
22 ліпеня 1944г. Плацдарм на левым беразе Нёмана
Готберга, быў выведзены з бою і адведзены ў мястэчка Новы Двор у якасці дывізійнага рэзерву. Ён павінен быў прыкрываць адыход сілаў дывізіі на новую абарончую лінію.
На астатнім фронце немцы контратакавалі, імкнучыся ліквідаваць савецкія прарывы мінулага дня. Так, 3-ці танкавы разведвальны батальён СС, наступаў з раёна в. Валавічоўцы Навасады на захад. Ён адкінуў часці 153-й сд ад трасы Сапоцкін Гродна да в. Доргунь. У другой палове дня ў раёне в. Перстунь падраздзяленні 153-й сд контратакавалі эсэсаўцаў, але былі адбіты. Немцы выкарысталі гарматы 3-га дывізіёна 3-га артпалка СС, схаваныя ў стагах сена457. Такая маскіроўка выкарыстоўвалася ад савецкай авіяцыі.
Апоўдні немцы закрылі прарыў на паўночным участку (в. Белыя Балоты на паўднёвы усход ад Сапоцкіна). Пад час дзённых баёў падраздзяленні 3-й тд СС страцілі 2 танка T-IV. He маючы магчымасці іх эвакуіраваць, экіпажы ўзарвалі баявыя машыны і адступілі458. Наогул, нямецкія танкісты стараліся не пакідаць сваю баявую тэхніку арміі праціўніка, нават калі яна была моцна пашкоджана. Вельмі аператыўна працавалі спецыяльныя эвакуатары, якія забіралі пашкоджаны танк у тыл. Пры адсутнасці такой мажлівасці танкі і САУ абавязкова знішчаліся экіпажам.
Працягваліся нямецкія атакі і з іншых накірункаў. Так 337-я баявая група атакавала з захаду. Яе падраздзяленні наступалі ў накірунку г. Ліпск з паўночнага захаду. Баі з часцямі 3-га Гв. кк ішлі ў раёне в. Ястшэмбна I і II. Зноў асноўны іх цяжар выпаў на кавалерыстаў 17-га Гв. кп.
Акрамя таго, немцы працягвалі атакаваць і сіламі 5-й тд з поўначы ураёне Аўгустоўскага канала. 23-ці Гв. кп 6-й Гв. кд вёўбаі за в. Мікашоўка. Страты палка за дзень склалі 4 кавалерысты забітымі459.
Да 17 гадзін 16-я сапёрная рота СС дывізіі “Мёртвая галава” скончыла наводку маста каля в. Ягінты (на захад ад мястэчка Новы Двор) для 19-й тд. Ранкам першыя падраздзяленні дывізіі падышлі да мястэчка Дамброва-Беластоцкая. Удзень прыбылі артылерыйскія і танкавыя часці. Аднак акурат перад атакай у штабе дывізіі атрымалі тэрміновы загад г.-ф. В. Модэля. Згодна яму атака адмянялася. 19-я тд павінна была тэрмінова разгарнуцца на поўдзень і атакаваць м. Кузніца, куды прарваліся савецкія танкі 49-й арміі460. Такое паспешнае змяненне нямецкіх планаў было выклікана сур’ёзнасцю становішча фронт на поўдзень ад Гродна быў прарваны буйнымі сіламі савецкіх войск. У выпадку іх далейшага прасоўвання з м. Кузніца ў заходнім і паўночназаходнім накірунку ўся групоўка карпусной групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга, у т.л. і 3-я тд “Мёртвая галава”, аказаліся б у акружэнні. Увечары ўсе падраздзяленні групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга, атрымалі загад аб падрыхтоўцы да адыходу на лінію “Ласка”.
Камандаванне 3-й тд СС “Мёртвая галава” атрымала загад ад г.ф. В. Модэля на паступовы адвод частак дывізіі ў раён горада Седлец (горад у Полыпчы, на захад ад Беластока). Гэты загад быў выкліканы прарывам савецкіх частак на фронце. У выніку беспарадкавага адступлення падраздзяленняў корпуснай групы г.-арт. Г. Вейдлінга паміж ёй і групай обергрупэнфюрара К. фон Готберга ўтварыўся разрыў. Для яго ліквідацыі немцы былі вымушаны тэрмінова змяняць свае планы. 19-я тд перадавалася корпусу г.-арт. Г. Вейдлінга. 2-гі палп СС, што займаў пазіцыі ў Занёманскім фарштаце, таксама быў вымушаны адыходзіць да в. Калбасіно.
Такім чынам, цяжкія баі на плацдарме цягнуліся цэлы тыдзень і скончыліся нарэшце паспяхова для савецкіх войск. Прарыў нямецкага фронта ў накірунку м. Кузніца пераблытаў нямецкія планы, сарваў атаку 19-й тд і прымусіў камандаванне 4-й арміі да падрыхтоўкі загада аб адыходзе ўсіх падраздзяленняў на захад ад Гродна. На плацдарме, у зоне дзеянняў 50-й арміі, значных поспехаў не было. Група 69-га ск (307-я, 324-я і 330-я дывізіі) не перайшла ў наступленне. Магчыма, падраздзяленні рыхтаваліся да будучых баёў.
23 піпеня a 8.00 пачалося наступленне 50-й арміі. Акрамя яе, з мяжы ракі Свіслач пачалі наступаць злучэнні 49-й і 3-й армій у накірунку Беластока.
Раніцай перайшлі ў наступленне акружаныя часці 3-га Гв. кавалерыйскага корпуса і 153-й дывізіі. 557-ы сп 153-й сд пачаў наступленне ў накірунку в. Багатыры-Польныя461. Аднак прасуннуцца ён не здолеў. Без бою полк увайшоў у вёску толькі на досвітку наступнага дня, калі немцы адступілі. Фронт 3-га танкавага разведвальнага батальёна СС быў прарваны у в. Рыгалаўка. Падраздзяленні 3-га Гв. кк прарваліся ў накірунку в. Рагожын (цяпер на тэрыторыі Польшчы), адкідваючы саслабелыя роты батальёна. Узмоцненая разведка вялася кавалерыстамі ў накірунку в. Рагажынец.