Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Паводле нямецкіх дадзеных, штурм умаванняў форта №1 скончыўся да двух гадзін дня: “...Мы захапілі 15 мінамётаў і некалькі супрацьтанкавых пушак. 40 забітых і прыкладна 30 параненых гэта страты ворага..адзначаюць удзельнікі ўзяцця фарта392.
Толькі 8 салдат з гэтай апошняй групы абаронцаў здолелі вырвацца з форта. Да падыходу савецкіх чатсак іх хаваў жыхар вёскі Салаўі Б.П. Якуцэвіч. Застаўшыяся на форце л-ты М.Г. Падгурскі і А.І. Шыпееў застрэліліся, выбраўшы смерць замест ганебнага палона. Абодва яны пакінулі паслясмяротныя запіскі. Л-т М.Г. Падгурскі напісаў у ёй (асаблівасці правапісу захаваны):
“Таварышы
Хто знойдзе нас нежывымі дык ведайце што мы загінулі сумленна як належыць байцам Чырвонай арміі Абараняючы гонар і незалежнасць нашай радз... СМЕРЦЬ нямецкім акупантам!
адпомсціце за нас Тава...
л-т Падгурскі”393.
Л-т Андрэй Іванавіч Шыпееў напісаў алоўкам на вокладцы “Баявога статута пяхоты РСЧА”:
“Шорцы ворагу жывымі не здаюцца.Няхай у Шорыі даведаюцца, якумеюць змагацца і паміраць афіцэры-шорцы!”394
Акрамя гэтых афіцэраў у форце загінуў камандзір роты л-т М.А. Мірашнічэнка, Гэтым скончылася гераічная абарона форта №1. На месцы гэтых баёў зараз стаіць манумент, прысвечаны загінулым салдатам і афіцэрам 42-й сд, якія да канца выканалі свой абавязак перад сумленнем і Радзімай і паказалі цуды гераізму.
А зараз разгледзім, як праходзілі баявыя дзеянні ў раёне м. Сапоцкіне. Група штурмбанфюрара А. Пітчэліса, якая напярэдадні паспяхова правяла атаку м. Сапоцкін, з раніцы спрабавала прасунуцца далей на поўнач да Аўгустоўскага канала. Гэтыя атакі павінны былі прывесці да злучэння з 5-й тд. Група нанесла ўдар уздоўж дарогі ў накірунку в. Сонічы. Немцы занялі фальварак Асочнікі, аднак іх прасоўванне па лясной дарозе ў паўночным накірунку сутыкнулася з супраціўленнем савецкіх войск, што набірала сілу (падраздзяленні савецкіх 220-й і 174-й сд). Да 14.00 немцы выйшлі да в. Новікі Сонічы.
У другой палове дня 3-ці танкавы разведвальны батальён СС (група штурмбанфюрара А. Пітчэліса), узмоцнены штурмавымі гарматамі, нанёс удар па пазіцыям падраздзяленняў 153-й сд на паўднёвы захад ад Сапоцкіна. Паводле ўспамінаў ваеннага перакладчыка з 153-й сд С.М. Вернікава, 20 ліпеня на плацдарме працягваліся моцныя нямецкія атакі. На дарозе, што вяла ў накірунку Ліпска, было падбіта 10 з 30 нямецкіх танкаў, якія атакавалі савецкія пазіцыі (колькасць атакаваўшых і падбітых танкаў, канечне ж, значна перабольша-
на). Астатнія танкі павярнулі назад. Экіпажы двух з іх былі захоплены ў палон395. Аднак ў той жа дзень часці 153-й сд і 210-га інжынернасапёрнага батальёна адступілі пад ударамі немцаў, пакінуўшы вёскі Доргунь, Пралейкі, Галынку і Рыгалаўку396. Кола вакол акружаных падраздзяленняў звузілася. Далейшае наступленне немцаў спынілі прыдадзеныя 153-й дывізіі 141 -шы і 144-ты знішчальнасупрацьтанкавыя палкі 4-й знішчальна-супрацьтанкавай брыгады. Да канца дня дывізія займала пазіцыі: Ліпск Дулькаўшчына Сёлка Ліхасельцы на захад ад в. Галынкі, расцягнуўшы баявыя парадкі ўздоўж дарогі Гродна Аўгустоў фронтам на поўдзень і на ўсход. Такім чынам, наступленне 153-й дывізіі ў накірунку в. Навумавічы было сарвана нямецкімі атакамі, ды і сіл у дывізіі для яго не было.
Насустрач групе штурмбанфюрара А. Пітчэліса рваліся танкі 5-й тд. Стварылася рэальная пагроза поўнага акружэння частак 3-га Гв.кк, 153й і 174-й сд397. 5-я нямецкая тд, паводле савецкіх дадзеных, праводзіла атаку сіламі да 2 палкоў, якія падтрымліваліся танкамі. Безумоўна, гэтыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці. 5-я тд не магла вылучыць для атакі Сапоцкіна амаль ўсе свае сілы дывізія складалася толькі з 3-х палкоў. Атаку праводзіла два батальёны пры падтрымцы танкаў.
Савецкімі войскамі баі вяліся ў надзвычай цяжкіх умовах. 174я сд знаходзілася ў пушчы на поўначы ад Аўгустоўскага канала. Яе палкі спрабавалі контратакаваць падраздзяленні 5-й тд. Яны перайшлі дарогу в. Францкі Становіско і сутыкнуліся з баявой групай немцаў (2-гі батальён 13-га тгп, 1-шы батальён 14-га тгп і частка 1-га батальёна 31-га тп). У сустрэчным баі немцы адкінулі савецкія часці на 5 км ў раён ф. Хеленова в. Дворчыско. Немцы страцілі пры гэтым два сярэдніх танка T-V “Panther”398. Пасля гэтага нямецкае наступленне працягвалася далей. У выніку нямецкіх удараў з паўночназаходняга накірунку яны выйшлі да в. Калеты (на адлегласць 3 км ад яе). Такім чынам, калідор паміж дзвюма нямецкімі атакуючымі дывізіямі (3-й тд СС і 5-й тд) звузіўся да 6-7 км. 86-ты танкавы сапёрны батальён 5-й тд выйшаў да Аўгустоўскага канала ў раёне в. Мікашоўка (у 18 км на паўночны захад ад Сапоцкіна). Гэтым немцы перарэзалі дарогу, якая вяла ўздоўж Аўгустоўскага канала асноўны шлях камунікацыі савецкіх падраздзяленняў.
Абарончыя баі за в. Калеты вёў 660-ты артылерыйскі полк 220й сд. Сама вёска была добра ўмацавана акопамі і хадамі камунікацыі (нават падземнымі). Выбіўшы немцаў, тут замацаваліся савецкія артылерысты. У першай жа атацы 5-й тд у накірунку в. Калеты ўдзельнічалі 3 нямецкія танкі. Яны наступалі ў вёску з-за ракі Шляміца. Танкі павінны былі прайсці па драўляным мосціку праз раку, які абаронцы не паспелі ўзарваць. Убачыўшы гэта, пад мост
кінуўся баец Калатушкін і змог пашкодзіць яго апору. Мост абваліўся, ледзь толькі на яго ўехаў нямецкі танк399. За гэты час разгарнулася для адкрыцця агню батарэя ст. л-та Г. Скварцова. Трапным агнём батарэя падбіла танкі. На наступны дзень Скварцоў падбіў 1 САУ400. Артылерысты ўтрымалі вёску, не даўшы немцам злучыцца. Тут застаўся толькі невялікі калідор, што злучаў часці 3-га Гв. кк і тылы 50-й арміі.
Для ўзмацнення паўночнага фронту камандаванне 3-га Гв. кк адразу ж перакінула сюды 6-ю кд, што разгарнулася па Аўгустоўскім канале ў раёне в. Мікашоўка. Так 23-ці Гв. кп заняў абарону каля самай вёскі. На працягу 21-26 ліпеня ён вёў баі на гэтым рубяжы. 25-ты Гв. Апшэронскі полк таксама прыкрываў адзіную дарогу, што звязвала кавалерыйскі корпус з пераправамі. Дарога прастрэльвалася немцамі з абодвух бакоў (і 86-ым танкавым сапёрным батальёнам 5-й тд, і падраздзяленнямі 3-й тд СС). 3-ці Гв. кк усё так жа заставаўся ў акружэнні паміж гарадамі Аўгустоў Ліпск м. Сапоцкін.
Сувязі з пяхотнымі падраздзяленнямі 50-й арміі на плацдарме ў акружаных дывізіях кавалерыі не было. Так для наладжвання сувязі са штабам 50-й арміі камандванне кавалерыйскім корпусам накіравала 20 ліпеня да ракі Нёман афіцэра сувязі 6-й Гв. кд л-та Джанду Чамаева. Выкарыстаўшы бронеаўтамабіль, група лейтэнанта прарвалася да р. Нёман. Л-т Д. Чамаеў замаскіраваў машыну на беразе і пераплыў раку. Пакет з дакументамі быў дастаўлены ў штаб 50-й арміі. Пры вяртанні ў штаб кавалерыйскага корпуса лейтэнант быў паранены.
Наогул сітуацыя ў акружаным кавалерыйскім корпусе заставалася вельмі складанай. Уяўленне аб ёй даюць успаміны М.П. Брыкель, лейтэнанта медыцынскай службы 3-га медыцынскага санітарнага эскадрона 6-й кд: “Крыху супакойвала тое, што раён акружэння быў вялікі і не прастрэльваўся наскрозь. У нас раненых было шмат, колькасць іх з кожным днём расла. Эвакуіраваць няма куды вазілі з сабой. Наш санэскадрон пераўтварыўся ў шпіталь на колах. Прааперыраваных, “цяжкіх” стараліся адпраўляць самалётам, які прарываўся па начах з харчаваннем і боепрыпасамі. (У якасці сувязі з “Вялікай зямлёй” выкарыстоўваўся часовы лясны аэрадром, на які сядалі самалёты У-2 Д.Л.) Пасадачную пляцоўку старанна ахоўвалі, але часам прасочваліся нямецкія аўтаматчыкі. He хапала харчавання, паліва, боепрыпасаў. Елі лясныя ягады: чарніцы, брусніцы тут іх было багата. Усе хадзілі з чорнымі ротамі ад чарніцаў”401. Можна толькі здзіўляцца мужнасці дзяўчат, якія ў неверагодна цяжкіх умовах выконвалі свой абавязак.
Асабліва не хапала боепрыпасаў. У 3-ім Гв. кк да гэтага моманту заставалася да 0,5-0,13 боекамплекта і паліва402. Падвоз боепрыпасаў
быў магчымы альбо шляхам абыхода Сапоцкіна з поўначы (па дарозе ўздоўж канала), альбо па паветры. Савецкія артылерысты знайшлі арыгінальны выхад з гэтага становішча. Яны папаўнялі боезапас снарадаў, знойдзеных у савецкіх ДАК-ах, якія былі пабудаваны тут яшчэ ў 1940-41 гг403. Аднак гэта было толькі часовым выйсцем і не магло вырашыць праблемы недахопу боепрыпасаў.
3 поўдня немцы атакавалі пазіцыі 24-га Гв. кп (Гв. ппалк. П.Ф. Ткаленка) 5-й Гв. кд каля в. Ястшэмбны I. Тут 19 ліпеня, узнавіўшы чыгуначны мост, яны фарсіравалі раку Бобр і размясціліся каля паўднёвай ускраіны вёскі. 3 раніцы 20 ліпеня пачаліся нямецкія атакі. Кавалерысты сустрэлі іх агнём. Камандзір мінамётнага ўзвода агітатар 24 Гв. кп старшына Д.І. Вадзінскі ўзгадваў гэты бой: “Нарэшце, немцы наблізіліся да запаветнай мяжы, першы ланцуг пераходзіць на бег. 2-я батарэя старшага лейтэнанта Гарабчука адкрывае агонь чэргамі па восем снарадаў. Тэмп агню гранічны: не менш за 15 стрэлаў з адной гарматы. Снарады кладуцца дакладна па цэлі. Усё поле пакрывалася разрывамі. А тэлефаністы толькі паўтараюць: “Агонь! Агонь!” Добра вядуць агонь палкавыя артылерысты і мінамётчыкі. I вось варожыя ланцугі перамяшаліся, замітусіліся па полі, пабеглі назад. А артылерысты і мінамётчыкі суправаджаюць іх бег агнём да самага сяла. У той дзень атакі праціўніка паўтараліся сем разоў”404. Становішча ў палку было вельмі сур’ёзным: не хапала боепрыпасаў, страты дасягалі паловы асабістага складу. Фактычна 2-я артылерыйская батарэя была адзіным агнявым сродкам кавалерыйскага палка. Тым не менш, на працягу двух дзён 24-ты Гв. кп адбіваў атакі на гэтым рубяжы. Артылерысты 2-й батарэі не страцілі ні аднаго чалавека пад час трохдзённых баёў.
У ноч на 20 ліпеня падраздзяленні 121-га кп атакавалі баявую ахову 1-га батальёна 5-га тгр СС палка па лініі р. Бобр. Высунутыя наперад нямецкія дазоры былі цалкам знішчаныя моцным артылерыйскім агнём кавалерыі. Развіваючы атаку, кавалерысты 3-га Гв. кк захапілі мост праз раку на поўдзень ад Ліпска. Немцы контратакавалі і зноў змаглі выйсці да ракі, дзе былі спынены артылерыйскім агнём савецкіх частак405. Іх надзеі вярнуць Ліпск цалкам прараваліліся.
3 заходняга кірунку, ад Аўгустова, перайшла ў наступленне нямецкая 337-я баявая група. Кавалерысты Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага пакінулі прадмесці горада і адступілі ўздоўж канала на ўсход. Нямецкая група заняла в. Ястшэмбна II. 3 раёна г. Аўгустова немцы нанеслі ўдар сіламі баявой групы 19-й тд. Баявая група Бейера з’яўлялася найбольш укамплектаванай часткай танкавай дывізіі. Яна была перакінута ў г. Аўгустоў з г. Арыса (сучасны горад Ожыш на