Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Тым не менш, чатыры савецкія пераправы, што функцыянавалі ў мястэчку Гожа432 дазвалялі перакідваць на плацдарм усё новыя і новыя сілы. Групоўка савецкіх войск павялічвалася. Аднак да зыходу дня ў выніку дзейнасці нямецкай авіяцыі пераправы каля Гожы былі разбураны на 70%433. Пераправы ж у тыле 69-га ск (раён в. Беражаны Куколі), хутчэй за ўсё, не функцыянавалі ці функцыянавалі не цалкам. Да таго часу, верагодна, адносіцца будаўніцтва 33-й асобнай матарызаванай інжынернай брыгадай падводных пераправаў на ўчастку в. Беражаны Куколі. Такія пераправы знаходзіліся ў вадзе і былі слаба заўважны з паветра. Камандзір брыгады м-р Лебядзеў, у мінулым інжынер Масэнерга, змог арганізаваць будаўніцтва пераправаў за два дні434. Праўда, у гэты ж дзень пераправа, якая была пабудавана 143-м асобным мотаінжынерным батальёнам 33-й асобнай мінж. бр была знішчана. Загінуў камандзір 1-й роты к-н С.С. Фёдараў і 19 байцоў.
Таксама савецкія войскі сталі будаваць на рацэ Нёман фальшывыя пераправы. У дапамогу 50-й арміі былі накіраваны ўсе інжынерныя і сапёрныя падраздзяленні фронта. У штаб к г.-п. І.В.Болдзіну для арганізацыі будаўнічых работ прыехаў начальнік інжынерных войск фронту Благаславаў.
Адзін з палкоў 330-й сд спрабаваў наступаць ў раёне в. Монькаўцы (на поўдзень ад в. Белыя Балоты). Аднак гэтыя атакі не далі савецкім войскам станоўчых вынікаў. Тут контратакавалі падраздзяленні 3-га дывізіёна знішчальнікаў танкаў і 2-га батальёна 6-га тгр палка СС. Яны адцяснілі савецкія войскі да ракі.
Я.П. Елісееў гаворыць пра наступную колькасць нямецкай групоўкі, якая дзейнічала супраць войск 69-га савецкага корпуса: 3-я тд СС (30-35 танкаў і САУ, астатнія дзейнічалі на другіх накірунках), 3 паліцэйскія палкі групы “Ангальт”435. Таксама ў атаках
супраць падраздзяленняў42-й і 95-й сд (на фронце Лойкі Адамавічы) удзельнічаў перакінуты з Германіі 33-ці пяхотны батальён СС.
Цяжкія баі ў гэты дзень разгарэліся ў раёне на паўднёвы захад ад м. Сапоцкін. 3-ці танкавы раздведвальны батальён СС штурмбанфюрара Ліна Масары аказаўся ў вельмі цяжкім становішчы. Савецкай акружанай групоўкай 3-га Гв. кк былі прадпрыняты некалькі атак з раёна в. Маркаўцы (на паўднёвы захад ад Сапоцкіна) у накірунку в. Баленента з мэтай адкінуць нямецкі разведвальны батальён. Раніцай 5-я Гв. кд і 153-я сд перайшлі ў наступленне ва ўсходнім накірунку і вярнулі адбітыя немцамі в. Доргунь і Баленента. 351-шы дывізіён рэактыўнай артылерыі, які падтрымліваў 5-ю Гв. кавалерыйскую дывізію ў 15.00 адкрыў агонь па мястэку Сапоцкін436. У выніку гэтых атак немцы адышлі да дарогі Ліпск Сапоцкін. Паводле нямецкай інфармацыі, у раёне на поўдзень ад мястэчка іх лінія фронта развалілася амаль цалкам. Асобныя падраздзяленні былі вымушаны заняць кругавую абарону і весці цяжкія баі (напрыклад, 3-я рота разведвальнага батальёна СС у в. Крэсуўка). 174-я сд і палкі 5-й Гв. кд зноў занялі м. Сапоцкін. 352-я сд па ўказанні штаба 31-й арміі здала свае пазіцыі па Аўгустоўскім канале і перадыслацыравалася на пазіцыі ў некалькіх кіламетрах на поўнач.
У выніку атак, што наносіліся з усходу (з раёна в. Радзівілкі на паўночны ўсход ад Сапоцкіна), апоўдні сіламі 324-й сд, узнікла небяспека акружэння разведвальнага батальёна СС. Пасля адступлення з раёна Доргунь Баленента батальён знаходзіўся ў раёне на захад ад Сапоцкіна. Савецкія ж войскі занялі в. Васілевічы437. Развіваючы атаку ў паўднёва-заходнім накірунку, яны выйшлі да в. Навасады Валавічоўцы, дзе імі была перарэзана дарога Гродна Сапоцкін. Страта гэтай дарогі фактычна азначала страту для немцаў асноўнай камунікацыі на кірунку атак па злучэнню з 5-й тд. Толькі 5 км аддзяляла палкі 324-й і 153-й дывізій! Абедзве савецкія групоўкі маглі злучыцца ў раёне в. Валачоўцы Доргунь. У гэтым выпадку яны адрэзалі б 3-ці танкавы разведвацельны батальён СС.
Аднак далейшае наступленне савецкіх войск, якое пачалося каля 14.00, было накіравана ўжо на поўдзень у накірунку в. Скрыннікі. Менавіта тут, камандванне 324-й сд дапусціла памылку. Накірунак атакі быў зменены з заходняга на паўднёвы. Наступаючыя савецкія роты сутыкнуліся з падраздзяленнямі 3-га танказнішчальнага дывізіёна СС, узмоцненага 7 штурмавымі гарматамі. Зноў савецкая пяхота трапіла пад атаку нямецкай бранятэхнікі! Пасля сустрэчнага бою савецкія часці былі вымушаны адступіць438. Паводле інфармацыі
В.Ваперсаля, у гэтым баі савецкія падраздзяленні страцілі: 4 7,62 см гармат, 8 3,7 см супрацьтанкавых пушак, 15 супрацьтанкавых ружжаў і 15 транспартных сродкаў. 15 чырвонаармейцаў, і т. л. адзін афіцэр, былі ўзяты ў палон. Страты немцаў склалі толькі 10 лёгкапараненых!
Каб дапамагчы савецкай пяхоце па Валавічоўцам, дзе знаходзіўся нямецкі дывізіён СС адкрыла агонь батарэя “Кацюш” к-на Кузняцова з 351-га дывізіёна. У выніку гэтага абстрэла былі падбіты 8 нямецкіх бронетранспарцёраў і зянітная гармата439. Аднак немцы працягвалі наступаць. Іх штурмавыя гарматы, тым часам, атакавалі ў накірунку в. Перстунь, дзе абараняўся 557-ы сп 153-й сд. Дывізія, паводле словаў камандзіра палка Ф.С.Фядотава, аказалася “пад пагрозай разгрому”: “У нас ужо не засталося ніводнай міны, ніводнага снарада. Былі толькі ручныя гранаты і патроны. I вораг, быццам ведаючы пра гэта, кінуў на полк танкі. Фашысцкія машыны ішлі па дарозе і вялі бесперапынны агонь, за імі на грузавіках рухалася мотапяхота, а на полі разгортваліся пяхотныя падраздзяленні. Як удалося Фірсаву здабыць дзве аўтамашыны са снарадамі, не ведаю. Але ён іх даставіў артылерыстам у апошні момант. Мы атрымалі магчымасць адкрыць агонь. Аднак сваімі сіламі мы ўсё роўна не далі б рады. Дапамог камандуючы артылерыяй дывізіі палк. Жылін. Здолеў Іван Дзмітрыевіч і снарады зберагчы, і на абстаноўку зрэагаваць, і агонь арганізаваць. Усю магутнасць дывізійных гармат накіраваў Жылін на нямецкія танкі, якія імчаліся па дарозе Сапоцкін Галынка. I такой моцы ўдар атрамаўся, што дарога перад танкамі і пад імі ў прамым сэнсе слова на дыбкі ўстала. Два танкі запылалі адразу, астатнія быццам спатыкнуліся, спыніліся. Па іх працягвалі біць дывізійныя і палкавыя артылерысты. Фашысцкія машыны былі знішчаны. Натхнёныя гэтай перамогай батальёны адкрылі дружны агонь па мотапяхоце і пяхоце праціўніка, прымусілі яе залегчы, а потым і адысці”440.
Толькі з наступленнем цемры немцы змаглі адкінуць савецкія часці ў заходнім накірунку. Дарога Гродна Сапоцкін асноўны шлях нямецкай камунікацыі была вольная. Для ўмацавання сваіх сіл у раён баёў былі перакінуты з фронта на рацэ Бобр 20-ты танкавы разведвальны батальён і 1-шы батальён 5-га тгр палка СС441.
Паспяхова дзейнічала ў гэты дзень частка савецкай 290-й сд г.-м. І.Г.Гаспарана. Яе 882-гі сп, перакінуты раней у раён в. Пышкі, фарсіраваў Нёман на ўзроўні в. Міёла і пачаў наступаць у накірунку в. Трычы442. Полк пашырыў плацдарм і адбіў нямецкія атакі без вялікіх для сябе стратаў
Такім чынам, напружаныя баі 21 ліпеня не прынеслі перамогі савецкім войскам. Так, Я.П.Елісееў адзначаў: “...дасягнуць
станоўчых вынікаў яны не змаглі і панеслі пры гэтым страты ў людзях”443. Аднак баі гэтага дня прадэманстравалі бясспрэчны факт: пазіцыі групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга і 3-й тд СС трымаліся з апошніх сваіх сілаў. Толькі ўводзячы апошнія рэзервы і здымаючы войскі з іншых накірункаў, ім удалося утрымаць фронт. На жаль, савецкім войскам не хапала механізаваных сродкаў, неабходнай колькасці боепрыпасаў і паліва для падтрымання сваіх атак. Менавіта слабое тэхнічнае аснашчэнне прывяло да няўдалага завяршэння атак 20 і 21 ліпеня. Дрэнна дзейнічала сувязь. He было і ўзаемадзеяння паміж падраздзяленнямі. Кожная дывізія паасобку праводзіла атакі. У той жа дзень у раёне Сапоцкіна бавая ахова 351га дывізіёна затрымала і ўзяла ў палон групу салдат з 70 чалавек (па нацыянальнасці беларусы і палякі) з цяжкім узбраеннем444. Верагодна гэта было адно з падраздзяленняў Арміі Краёвай. Імі заняўся аддзел контрразведкі 5-й Гв. кд.
На працягу дня працягваліся нямецкія атакі з поўначы, з кірунку в. Калеты. Іх прыняла на сябе 174-я сд 31-й арміі. Удары былі адбіты і немцы практычна не змаглі прасунуцца на поўдзень і заставаліся на лініі в. Рыголь Калеты. Паміж 5-й тд і 3-й дывізіяй СС “Мёртвая галава” па-ранейшаму ззяў разрыў.
Баявая група 19-й тд, што прыбыла ў Дамброву Беластоцкую ўлівалася ў склад нямецкай 4-й арміі. Яна павінна была скончыць канцэнтраванне ў другой палове дня445. У баявой групе дывізіі паранейшаму адчуваўся недахоп артылерыі і пяхоты. Рашэнне аб яе ўводзе ў бой на паўднёвым накірунку прыняў г.-пех. Ф.Хосбах. Г,ф. В. Модэль адобрыў гэтае рашэнне. Баявая група павінна была ва ўзаемадзеянні з групай “Готберг” нанесці ўдар праз горад Ліпск у накірунку Аўгустова, а ў перспектыве злучыцца з 5-й тд, што дзейнічала на поўначы ад Аўгустоўскага канала. Аднак пазней нямецкія планы былі зменены: баявая група 19-я тд павінна была сумесна з групай обергрупэнфюрара К. фон Готберга ударам з раёна Багатыры-Лясныя Багатыры-Польныя ў заходнім накірунку выйсці да Сапоцкіна і ўзнавіць лінію фронта ў раёне Ліпск Асочнікі. У падпарадкаванне баявой групе 19-й дывізіі перадаваўся 20-ты танкавы разведвальны батальён, што ахоўваў даліну раку Бобр у раёне горада Ліпск. Пры гэтым удары савецкія часці павінны былі быць адкінуты і прыціснуты да ракі Чорная Ганча446. Корпусная група обергрупэнфюрара К. фон Готберга атрымала загад падрыхтаваць два масты для танкаў 19-й тд праз рэчкі Нурка і Прыпілія ў раёне на захад ад в. Навасёлкі.
3 Аўгустова рабіла спробы прасунуцца на ўсход 337-я баявая група оберстлейтэнанта Кнітэля. Да вечара яна зноў заняла в. Ястшэмбна II.
21 ліпеня 1944г. Плацдарм на левым беразе Нёмана
Эскадроны 17-га Гв. кп адышлі. Частка яе сілаў атакавала 6-ю кд, якая адбіла тры нямецкія атакі і таксама была вымушана адысці. 3 прычыны таго, што ні ў савецкіх, ні ў нямецкіх войсках не было адзінай лініі фронту, група немцаў колькасцю да 70 чалавек прарвалася да штаба 3-га Гв. кк і аэрадрома адзінага сродка сувязі корпуса з “Вялікай зямлёй”. Штаб размяшчаўся ў в. Грушкі. Гэтая група ў 20 гадзін сутыкнулася з баявой аховай 21-га дывізіёна рэактыўнай артылерыі. Пасля хуткацечнага бою прарыў быў ліквідаваны. Для папаўнення боепрыпасаў і паліва для корпуса ноччу была арганізавана іх дастаўка авіяцыяй. Так для машын 77га Гв. мінамётнага палка камандваннем 3-га Гв. кк было выдзелена 800 кг бензіна447. Яшчэ дзве тоны бензіна і снарады былі дастаўлены ў полк праз камунікацыі 36-га стралковага корпуса 31 -й арміі.