Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
На яшчэ не прыкрыты савецкімі войскамі ўчастак в. Шынкаўцы Сапоцкін падышлі І/“Е” і II/ “Е”. Атаку пяхоты падтрымлівалі 3 штурмавыя гарматы. У выніку атакі немцы зянялі в. Васілевічы. Савецкія
падраздзяленні, што абараняліся тут, былі вымушаны адступіць. Баі на подступах да мястэчка працягваліся ўвесь дзень. Толькі пад вечар немцы здолелі прыступіць да штурма самога населенага пункта.
Для атакі Сапоцкіна была арганізавана баявая група штурмбанфюрара СС А. Пітчэліса (камандзір 3-га дывізіёна знішчальнікаў танкаў СС) у складзе:
>	2-й і 3-й рот 3-га танказнішчальнага дывізіёна СС;
>	3-га танкавага разведвальнага батальёна СС;
>	1-га батальёна 6-го тгр палка “Е”;
>	танкаў 2-га батальона 3-га тп СС381.
Атака Сапоцкіна пачалася каля 7 гадзін вечара. Батальён 6-га палка “Е” падышоў да населенага пункта з паўднёвага ўсходу. Адначасова на паўднёва-заходнюю ўскраіну ўвараваліся часці разведвальнага батальёна СС. Падраздзяленні 153-й сд вялі цяжкія стрымліваючыя баі, аднак сілы былі няроўнымі -сказвалася перавага немцаўу тэхніцы. У гэтых баях вылучыўся разлік 76-мм гарматы с-та Я. Няплюхіна. Паводле савецкіх дадзеных, у баі 19 ліпеня ён падбіў 4 танкі і 1 САУ382. Каля поўначы немцы ўвараваліся ў мястэчка Сапоцкін. Савецкія войскі былі вымушаны адступаць на поўнач. Немцы ацэньвалі страты савецкіх войск у 340 чалавек. Таксама штурмбанфюрар А. Пітчэліс дакладваў у штаб 3-й тд СС аб захопленых трафеях: 7 7,62 см гармат, 6 4,7 см супрацьтанкавых гармат, 2 мінамёты, 9 супрацьтанкавых ружжаў.
Немцы, заняўшы мястэчка, адразу ж перакрылі дарогу ў накірунку в. Сонічы (у бок Аўгустоўскага канала), каб перашкодзіць магчымым савецкім атакам з поўначы. Тут заняла пазіцыі 14-я зенітная рота палка “Эйке”.
Камандаванне 3-га Гв. кк у такіх складаных умовах дзейнічала дастаткова аператыўна і правільна. Галоўнай задачай, што стаяла перад корпусам, было забеспячэнне трывалага перыметра абароны вакол практычна абкружаных войск. Асаблівая ўвага надавалася нямецкай пагрозе з поўдня, з боку Ліпска. Некалькі паляпшала становішча корпуса тое, што забалочаныя берагі ракі Бобр прыкравалі гэты накірунак і не дазвалялі немцам аткаваць на шырокім фронце. Праз р. Бобр былі толькі дзве пераправы: масты ў г. Ліпску і ў в. Ястшэмбне I. Кантралюючы гэтыя два масты, можна было не асцерагацца за паўднёвы накірунак. 5-я Гв. кд пакінула толькі заслоны з боку Аўгустова. Асноўныя сілы яна адвяла да Ліпска. Разгарнуўшы іх на мяжы в. Валкоўня Ястшэмбна Астроў фронтам на поўдзень. 17ты Гв. кп заставаўся на пазіцыях у раёне в. Ястшэмбна I і II. 32-я Смаленская кд заняла пазіцыі ў раёне вышыні 137,4, а часткай сіл 86-га кп раён горада Ліпска. 6-я кд, таксама пакінуўшы заслоны каля
19 ліпеня 1944г. Савецкі плацдарм на левым беразе Нёмана
Аўгустова, адступіла на ўсход. На працягу дня 23-ці Гв.кп вёў баі ў р-не в. Выжарне. У гэтых баях былі забіты 14 кавалерыстаў383. На баявых пазіцыях каля Аўгустова заставаліся і дывізіёны рэактыўнай артылерыі (21-шы і 351-шы). У выніку абстрэла горада былі падпалены склады з боепрыпасамі і рассеяны нямецкія часці. Ужо пачаў сказвацца недахоп паліва і боепрыпасаў для аўтамабіляў. Таму гвардзейскія мінамёты былі абмежаваны ў манёўры.
19 ліпеня разгарэліся рашучыя баі за г. Ліпск. 1-шы батальён 5-га палка СС “Туле” пасля заняцця горада атрымаў загад наступаць на поўнач. Аднак гэтыя атакі былі спынены падраздяленнямі 3-га Гв. кк па лініі Кур’янка Астроў (што, дарэчы, прызналі і немцы). Батальён
быў вымушаны заняць абарону на поўнач ад Ліпска. У другой палове дня 6-я Гв. Кд сумесна з 86-ым кп 32-й кд выбіла немцаў з горада. Немцы адкаціліся на поўдзень і арганізавалі абарону па р. Бобр, захоўваючы кантроль над мастом праз раку384.
Савецкім камандваннем рабіліся спробы ўзмацніць плацдарм у Занёманскім фарштаце і поўнасцю заняць горад Гродна. Для гэтага салдаты 290-й сд г.-м. І.Г. Гаспарана спрабавалі фарсіраваць раку Нёман па фермах узарванага чыгуначнага маста. У той жа дзень роты 878-га палка, якія абараняліся на левым беразе Нёмана ў фарштаце, пачалі атаку з мэтай заняць чыгуначную станцыю Ласосна. Савецкія войскі атакавалі ўздоўж чыгуначнага палатна ў паўднёвым накірунку. У выніку гэтай атакі яны захапілі раён гарадскіх прадмесцяў каля Уладзімірскай царквы (зараз у межах горада).
Для контратакі немцы прыцягнулі 3-ці дывізіён 3-га артпалка СС і часці 3-га сапёрнага батальёна СС (2-я і 3-я роты)385, што выступілі з раёна в. Калбасіно. На гэтым накірунку ім удалося стрымаць савецкія атакі. У ноч на 20 ліпеня немцы падарвалі фермы чыгуначнага маста, каб выключыць далейшае ўзмацненне савецкіх частак на гэтым плацдарме.
Баі 19 ліпеня паказалі, што падраздзяленням 50-й арміі і 3-га Гв. кк не хапала ўласных сіл для таго, каб узяць ініцыятыву ў свае рукі. Атакі 69-га ск, пачатыя раніцай не далі ніякіх вынікаў. Дывізіям 69га ск так і не ўдалося злучыцца. 3-ці Гв. кк таксама працягваў заставацца ў акружэнні. Войскі дзейнічалі без узаемадзеяння паміж сабой. Нямецкія пазіцыі атакавалі толькі слабыя палкі 42-й і 95-й сд. У той жа час 153-я дывізія і 3-ці Гв. кк не атакавалі насустрач, таму што не ведалі пра планы штаба 50-й арміі. Немцы дасягнулі значных поспехаў, узяўшы мястэчка Сапоцкін. Баявая група “Кюн” таксама дзейнічала даволі ўдала. Яна знішчыла плацдармы 95-й і 42-й дывізій. Аднак немцам проста не хапала сіл для кантролю левага берага Нёмана. Таму пасля таго як баявая група працягвала наступленне на поўнач, савецкія падраздзяленні зноў вярталі свае плацдармы. Паліцэйскія батальёны не былі ў стане перешкодзіць ім у гэтым.
Зыходзячы з вынікаў баёў 19 ліпеня, г.-п. І.В. Болдзін вырашыў не прадпрымаць 20 ліпеня рашучых дзеянняў і прывесці злучэнні арміі ў парадак. Наступленне ён планаваў пачаць 21 ліпеня. Аднак гэтыя планы камандуючага не былі рэалізаваны. Арміі не далі перадышкі. Штаб 2-га Беларускага фронту загадаў працягнуць атакі і ў наступны дзень. Ужо ў 3.20 ночы 20 ліпеня г.-п. І.В. Болдзін аддаў загад:
•	69-ты ск павінен перайсці ў наступленне з двух
накірункаў: 153-я сд з раёна на паўночным усходзе ад Ліпска на ўсход у накірунку в. Навумавічы, а 330-я сд -
з поўначы ў паўднёвым напрамку, таксама ў накірунку в. Навумавічы для злучэння са 153-й сд;
•	95-ясд81 -га ск павінна перайсціў наступленнезлева ад 69-
га корпуса. У выніку часці 3-й тд СС з падраздзяленнямі ўзмацнення павінны трапіць у акружэнне ў раёне Лойкі Сапоцкін;
•	90-я сд 81 -га ск да канца дня павінна авалодаць усёй За-
нёманскай часткай горада Гродна^6.
42-я сд у адпаведнасці з загадам павінна была сваімі актыўнымі дзеяннямі дапамагчы 330-й сд, якой належыла фарсіраваць Нёман. На працягу начы ўсе дывізіі павінны былі правесці разведку нямецкіх сіл, што знаходзіліся перад іхнімі баявымі парадкамі. 324я сд была паднята па трывозе, тэрмінова сканцэнтравалася ў раёне Гожа Пальніца і таксама падрыхтавалася да фарсіравання Нёмана.
Тым часам у 50-ю армію працягвалася перакідка падмацаванняў і частак узмацнення. Так, арміі былі дадзены: 1-шы і 2-гі дывізіёны 144-й пабр, 1699-ты кап, 1484-ты зянітны ап (знаходзіўся на маршы і хутка павінен быў падысці), 1902-гі can, 23-я Гв. атбр і 233-ці атп387. Застаецца толькі адзначыць, што ўсе гэтыя меры павінны былі быць праведзены штабам 50-й арміі яшчэ некалькі дзён таму. Гэта дазволіла б пазбегнуць вялікіх стратаў у дывізіях і прадухіліць нямецкі контрудар сіламі 3-й тд СС.
Немцы, пасля напруджаных баёў 16-19 ліпеня, маглі падвесці вынік дзеянню сваіх падраздзяленняў. На 20 ліпеня, паводле паведамленняў штаба 3-й тд СС, у яе падраздзяленнях налічвалася: 17 танкаў T-IV, 9 танкаў T-VI (ёсць інфармацыя, што 9-я цяжкая рота 3-га тп СС страціла 19 ліпеня 5 танкаў T-VI “Tiger”; такім чынам колькасць спраўных машын раўнялася толькі 4 танкам388), 36 StuG, а таксама 17 супрацьтанкавых гармат, 38 гаўбіц у 3-ім артылерыйскім палку СС.
За час баёў з прычыны баявых пашкоджанняў альбо паломак патрабавалі рамонта 3 T-IV, 1 T-VI “Tiger” і 8 штурмавых гармат389. Акрамя таго, у рамонце знаходзіліся: 8 T-IV і 3 штурмавыя гарматы.
Нямецкая абарона на плацдарме раніцай 20 ліпеня выглядала наступным чынам: у Занёманскім фарштаце абарону трымалі рэшткі 22га і 2-га палп СС. 1 -шы батальён 17 паліцэйскага палка СС кантраляваў бераг ракі ў раёне вёсак Ласосна Пышкі. Далей на поўнач размяшчаўся 1-шы батальён 34-га паліцэйскага стралковага палка. У раёне в. БаляСольная Беражаня абараняўся 1-ы батальён 4-га палп СС (яшчэ два батальёны знаходзіліся ў рэзерве). Да в. Белыя Балоты па цячэнні Нёмана размяшчаўся 2-гі батальён 6-га палка СС.
Страты ў паліцэйскіх палках групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга былі настолькі вялікія, што для немцаў усур’ёз паўстала пытанне пра тое, ці змогуць яны вытрымаць новыя атакі савецкіх сіл. У ранішнім данясенні ў штаб 4-й арміі начальнік штаба групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга безапеляцыйна паведамляў:
пазіцыі па абодва бакі Гродна без перакідкі новых сіл утрымаць немагчыма...”390
20 ліпеня немцы вырашылі скончыць з савецкімі байцамі, што засталіся ў акружэнні на форце у в. Загараны. Л-ты Мікалай Генрыхавіч Падгурскі і камандзір мінамётнага ўзвода Андрэй Іванавіч Шыпееў ізноў арганізавалі абарону. Аднак цяпер яна была ўжо малаэфектыўнай. Радыёстанцыя была выведзена са строю, скончыўся недатыкальны запас, скончваліся боепрыпасы. Малая колькасць салдат не дазваляла заняць перыметр абароны форта. Тым не менш, байцы змагаліся да апошняга.
Для штурму ўмацаванняў немцамі зноў была прыцягнута 16-я рота сапёраў СС. Сухія і лаканічныя ўспаміны ветэранаў СС, што прыводзіць нямецкі даследчык В. Ваперсаль, паказваюць нам апошнія гадзіны абароны ўмацаванняў форта савецкімі салдамі: “Мы падкатваем бочкі з бензінам (прыкладна 2000 л) да доўгатэрміновых умацаванняў, выліваем іх змесціва ў трохпавярховую пабудову бункера і падпальваем яго. Мы спадзяёмся, што агнём прымусім рускіх здацца ў палон. Аднак гэтага недастаткова! Толькі некалькі чырвонаармейцаў здаюцца, астатнія трымаюцца. Як толькі мы аказваемся ў сярэдзіне, зноў грымяць стрэлы. Тут дапамагаюць толькі ручныя гранаты. Я бяру некалькі і кідаю іх уніз: пасля выбуху я чую хрыпы і енкі. Хайнц Б., ...Ібальд, Шрэдар і Баер спяшаюцца мне на дапамогу. Мы вызваляем верхні паверх. Але далей справа не ідзе. Вонкі з бункера! Мы запасаемся толавымі шашкамі, каб выкурваць бункер далей... Рускія апамяталіся ад першага шоку і занялі абарону. Цяпер нам ужо цяжка трапіць у бункер зноў. Наша добрая і жорсткая падрыхтоўка служыць нам добрую службу. Мы спускаемся на самы ніжні паверх і кідаем некалькі шашак. Такім жа чынам мы аглядаем сярэдні паверх і выходзім зноў на паветра. Аднак рускі гарнізон не здаецца. Гэта ўпартыя і жорсткія хлопцы. Мы ўваходзім яшчэ раз у бункер і просім абаронцаў здацца, палонны Іван перакладае. У адказ рускія застрэлілі свайго таварыша. Баі вакол умацаванняў бункера разгараюцца зноў.. ”391