Нёманскі фронт
15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
Тады ж сітуацыяй у раёне Гродна зацікавіўся і маршал Г.К. Жукаў369. Увечары 18 ліпеня ён аддаў распраджэнне камандаванню 3-га кк разгануць баявыя парадкі корпуса ў накірунку мястэчка Са-
кулка і да канца 19 ліпеня авалодаць в. Весялова, Дамброва, Ячна. Наступленне ў накірунку Аўгустова прызнавалася другараднай задачай, выконваць яе даручалася часцям 69-га ск (полк 153-й сд), якія пераважна яшчэ знаходзіліся на ўсходнім беразе Нёмана. Такім чынам, маршал Г.К. Жукаў фактычна адмяніў свой жа загад ад 16 ліпеня і вярнуў корпус да выканання першапачатковага плана, распрацаванага фронтам. Праўда, цяпер корпус ужо моцна завяз у баях і згубіў эфект нечаканасці для немцаў, дасягнуты хуткім прарывам на левым беразе Нёмана. У адпаведнасці з загадам, аддадзеным 18 ліпеня ў 23.50 камандуючым фронтам, 69-ты ск у складзе 153-й (2 палкі), 330-й і 42-й сд павінен быў перайсці ў наступленне ў накірунку мястэчка Новы Двор (на паўднёвы захад ад горада Гродна). Да канца дня яны павінны былі прасунуцца на 5-7 км і заняць лінію в. Кур’янка Рыгалаўка Багатыры Польныя370.
19ліпеня на левым беразе Нёмана працягваліся цяжкія баі. 69-ты ск у адпаведнасці з загадам, аддадзеным напярэдадні, a 9.00 гадзіне перайшоў у наступленне. 3 раёна в. Шэмбелеўцы (размяшчалася на левым беразе Нёмана, насупраць в. Куколі) часці 42-й Смаленскай сд атакавалі ў паўднёвым накірунку. Аднак парадкі савецкай пехоты не былі ўзмоцнены ні танкамі, на САУ Гэтыя атакі прыйшліся па пазіцыях 3-га батальёна 5-га тгр палка СС. Баявыя парадкі батальёна падтрымлівалі 10 танкаў T-IV. Батальён адбіў слабыя атакі 42-й дывізіі і, у сваю чаргу, сам падрыхтаваўся контратакаваць.
Акружаныя злучэнні 50-й арміі не гублялі надзеі на злучэнне са сваімі галоўнымі сіламі. Аднак загад камандуючага 2-ім БФ наадварот арыентаваў дывізіі на нанясенне раздзельных удараў па пазіцыях 3-й тд СС. У штабе 153-й дывізіі не ведалі аб становішчы на плацдарме. Таму дывізія не падтрымала атакі 42-й дывізіі. Раніцай савецкая 153-я сд, што займала пазіцыі на ўсходнім захадзе і на поўдні мястэчка Сапоцкін (в. Кур’янаўка Камісарава на ўсход ад в. Гінавічы на поўнач ад в. Рацічы), выслала разведку ў накірунку Нёмана, каб даведацца пра сітуацыю на плацдарме. Сувязі са сваімі часцямі, што займалі абарону ў раёне в. Шадзінцы (за 3-4 км на ўсход ад пазіцый 153-й сд) яна, хутчэй за ўсё, не мела. У сутыкненні з эсэсаўскай разведкай у палон трапілі два салдаты “Мёртвай галавы”. Акрамя гэтага, быў захоплены спраўны “швімваген”371, які прыгналі разведчыкі на камандны пункт 557-га палка372. Такім чынам, у дывізіі быў здабыты першы баявы трафей эсэсаўскай дывізіі.
He дасягнулі поспехаў і атакі 95-й дывізіі. На поўнач ад в. Пышкі ноччу падраздзяленні дывізіі зноў фарсіравалі раку Нёман. Адкінуўшы 1-шы батальён 34-га палсп, яны прасунуліся ў заходнім накірунку і выйшлі да в. Адамавічы. Аднак сілы дывізіі, якія
дзейнічалі на плацдарме, былі занадта слабымі каб утрымаць дасягнуты поспех. Акрамя таго, пяхотныя падраздзяленні не акопваліся, не мелі падтрымкі дывізійнай і армейскай артылерыі. Пашырэнне савецкага плацдарма ў тыле злучэнняў 3-й тд СС выклікала іх неадкладную контратаку сіламі 1-га батальёна палка “Эйке”373. Сумесна з батальёнам 34-га палсп яны раніцай адцяснілі чырвонаармейцаў назад да Нёмана і блакіравалі перадмаставое ўмацаванне 95-й дывізіі.
Баявая група “Кюн” дывізіі “Мёртвая галава” перайшла ў далейшае наступленне ўздоўж ракі (на правым флангу дзейнічаў ІІІ/“Е”, на левым - Такім чынам атакі праводзіліся згодна з папярэднімі
планамі і пераследавалі мэту ліквідацыі ўсіх савецкіх плацдармаў на левым беразе Нёмана. Пры наступленні на поўнач баявая група 3-й тд СС атакавала падраздзяленні савецкай 42-й сд. Пасля атак, якія былі праведзены раніцай, палкі дывізіі зноў перайшлі да абароны. Рэшткі 455-га, 44-ты і 459-ты сп утрымлівалі плацдарм на левым беразе Нёмана ў раёне в. Шэмбелеўцы. Нямецкія танкі, што ўзмацнялі 3-ці батальён 6-га тгр палка СС, выйшлі на камандны пункт 455-га палка каля самай пераправы. Савецкія часці, што засталіся тут, пачалі спешна адступаць за раку Нёман. Усё гэта суправаджалася агнём нямецкіх танкаў і САУ, што стаялі на левым беразе ракі374. Магчыма, была знішчана, ці пашкоджана пераправа праз раку, якую будаваў 4-ты ашісб Гв. ппалк. Белаконь. У гэтых баях батальён страціў 3 чалавекі забітымі375. Паводле інфармацыі, што прыводзіць Д. Гаўрылін, камандзір дывізіі г.-м. Антон Іванавіч Сліц вымушаны быў данесці камандзіру 69-га ск г.-м. М.М. Мультану, што часці 455-га і 44-га Верхнедняпроўскага сп 42-й сд павінны пакінуць плацдарм. Камандзір корпуса адказаў, што не будзе дакладаць г.-п. І.В. Болдзіну аб несанкцыянаваным адступленні, але толькі з той умовай, што дывізіія верне свой плацдарм да вечара376. У дывізіі сабралі ўсіх тылавікоў, аб’ядналі групы салдат, якія адступілі з-за Нёмана, і зноў падрыхтаваліся да фарсіравання. Зенітныя гарматы падцягнулі да самага берага на прамую наводку і адкрылі агонь па немцах, прымусіўшы іх адысці. Пасля таго па супрацьлеглым беразе далі некалькі залпаў рэактыўнымі снарадамі “кацюшы”. Ачысціўшы бераг, часткі дывізіі пераправіліся і вярнулі плацдарм каля в. Куколі. Аднак гэтая атака была праведзена ўжо ў другой палове дня, калі баявая група “Кюн” вяла баі ў раёне в. Белыя Балоты Плябанске. Уздоўж ракі пазіцыі займалі толькі паліцэйскія баявыя дазоры. Таму паўторнае фарсіраванне ракі скончылася паспяхова. Аднак плацдарм, заняты дывізіяй быў невялікім.
Працягваючы наступленне, 3 ці батальён 5-га тгр полка СС атакаваў в. Каўбаскі пры падтрымцы 14 штурмавых гармат. Вёска была занята.
Да канца дня баявая група “Кюн” пры падтрымцы танкаў і штурмавых гармат выйшла ў паўночна ўсходні раён ад в. Белічаны (в. Белыя Балоты Плябанскіе), паставіўшы пад пагрозу пераправы каля мястэчка Гожа. Трэба адзначыць, што менавіта ў раёне Гожы знаходзіліся ў гэты час галоўныя пераправы 50-й арміі і 36-га корпуса 31-й арміі. Да вечара ІІІ/“Т” пераадолеў упартае супраціўленне савецкіх войск каля в. Плябанске. Паводле нямецкіх дадзеных, усе савецкія пераправы насупраць мястэчка Гожа былі заблакіраваны. Аднак цалкам выключыць магчымасці фарсіравання Нёмана савецкімі сіламі эсэсаўцам не ўдалося. 3-ці батальён 6-га тгр палка СС заняў абарону ад Нёмана да в. Войтаўцы, фронтам на поўнач.
Баі групы “Кюн” за савецкія пераправы характарызаваліся напружанасцю і незвычайным накалам. Успаміны мясцовых жыхароў С.Тарасевіча і І.Пушкевіч малююць апакаліптычную карціну баёў у раёне вёсак Беражаны Шэмбелеўцы Каўбаскі. Маладыя лясочкі былі быццам брытвай зрэзаны залпамі “кацюш” і нямецкімі бомбамі. Гінула шмат немцаў і савецкіх салдат. Так званы “Крупін роў” пераходзіў з рук у рукі пяць разоў. На гары пад назвай “Бохан” савецкія “кацюшы” накрылі нямецкую пазіцыю. Пасля заканчэння баёў мясцовыя жыхары хавалі загінулых у вялікіх агульных магілах разам з забітай свойскай жывёлай: часу разбірацца не было, стаяла 30-градусная спякота, была сур’ёзная небяспека ўзнікнення эпідэміі. Жыта на некаторых палях прыйшлося спаліць, жаць было немагчыма: праз кожныя два метры трапляліся адарваныя чалавечыя канечнасці і вантробы377.
I тым не менш немцы не ліквідавалі савецкія плацдармы на левым беразе Нёмана. Вялікую ролю ва ўтрыманні гэтых пазіцый слабымі падраздзяленнямі 42-й сд г.-м. А.І. Сліца адыграў 4-ты асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён к-на А.І. Абразцова. Ён заняў абарону каля вышыні 166.0, якая знаходзілася на захадзе ад в. Шэмбелеўцы. Менавіта ім прыйшлося вынесці асноўную частку баёў з нямецкімі танкамі. Варта дадаць, што раніцай ад акружаных на форце № 1 рот 42-й дывізіі на камандны пункт 455-га палка прабіўся камандзір мінамётнай роты ст. лейт. А.А. Шуціхін. Ён паведаміў камандванню пра сітуацыю, у якой апынуліся акружаныя. Але пасля ўсіх падзей гэтага дня ў дывізіі не было сіл на тое, каб злучыцца з акружанымі байцамі л-та М.Г. Падгурскага. Паўстала пытанне аб існаванні самой дывізіі. Да канца дня дывізія займала пазіцыі: 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Каўбаскі Шэмбелеўцы гай на паўднёвы захад ад Беражанаў.
Акрамя атакі баявой групы “Кюн”, немцы пачалі падрыхтоўку атакі мястэчка Сапоцкін. Мэтай атакі быў удар па акружаным злу-
чэнням 50-й арміі і 3-га Гв.кк. Акрамя таго, падраздзяленні 3-й тд СС павінны былі злучыцца з 5-й тд. Такім чынам лінія фронту групы армій была б узноўлена.
Мястэчка Сапоцкін было самым вялікім населеным пунктам на левым беразе Нёмана. Да 1941 года тут жыло каля 4 тысяч чалавек. Для абодвух ваюючых бакоў мястэчка мела вялікае значэнне. Менавіта праз яго праходзілі дарогі з Гродна ў накірунку Аўгустова і мястэчка Капцёва (сучасны Капчамесціс), гарадоў Ліпск і Беласток. Кантроль над мястэчкам Сапоцкін, т.ч., даў бы немцам магчымасць хутка перакідваць войскі ўздоўж лініі фронту.
У раёне в. Рацічы (на поўдзень ад Сапоцкіна) заняў пазіцыі 3-ці танкавы разведвальны батальён СС пад камандваннем штурмбанфюрара Ліна Масары. На ўзмацненні батальёна былі 4 штурмавыя гарматы. Акрамя гэтага, для падтрымкі атакі яму была дадзена 1-я батарэя 1-га дывізіёна 3-га артпалка СС (6 САУ “Wespe”), а таксама 9 танкаў “Tiger” з 9-й роты 3-го тп СС. 3 усходняга накірунку, ад в. Каўбаскі падышоў 2-гі батальён палка “Эйке”378. Такім чынам немцы задзейнічалі для атакі мястэчка даволі значныя бранятанкавыя сродкі: бронетранспарцёры SdKfz 250/251, StuG III, САУ “Wespe” і цяжкія танкі T-VI.
Абарону мястэчка займалі часці 153-й і, верагодна, 174-й дывізій. На поўнач ад мястэчка абараняліся асобныя падраздзяленні 220-й сд. Каля 8 гадзін раніцы 19 ліпеня пачалася атака м. Сапоцкін. Галоўныя атакі праводзіліся немцамі з поўдня. Разведавальны батальён СС разам з танкамі атакаваў сваім правым крылом у накірунку Сапоцкіна з поўдня, а левым па лініі в. Галынка Перстунь супраць пазіцый 153-й сд. Аслабленыя папярэднімі баямі, палкі дывізіі вымушаны былі адысці. Да 10 гадзін раніцы правае крыло эсэсаўскага батальёна выйшла на подступы да мястэчка на 1 км на поўдзень ад яго.
Астатнія часці батальёна СС і часткі ўзмацнення атакавалі ў паўночна-заходнім накірунку. Атакі в. Галынка васьмю T-IV не далі выніку: эсэсаўцы не змаглі яе ўзяць379. Атакі ж в. Перстунь былі больш удалымі. Немцы прараваліся да дарогі Сапоцкін Ліпск і перарэзалі яе. Падчас адной з атак танк “Tiger” з 9-й роты, які дзейнічаў разам з 3-м разведвальным батальёнам СС, неабачліва падышоў да савецкіх пазіцый без аховы сваёй пяхоты. Савецкімі артылерыстамі ўдалося яго абезрухоміць некалькімі ўдалымі стрэламі. Экіпаж танка паспрабаваў схавацца, але быў захоплены ў палон і расстраляны380. Пазней немцам пашчасціла вярнуць танк.