Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Ліпень 1944 г.
СФ.Іваноў побач з адным са сваіх пантонаў, які быў падняты са дна Нёманаў1970-ягг.
Аперацыя Баграціён. Байцы АШІСбр размініруюць дарогу. Калона Студэбекераў можа ехаць спакойна
Штурмавікі ці "ракі" 1 -й Гв. інжынерна штурмавой брыгады. Лета 1944г.
Камандзір 1 -й Гв. АШІСбр палкоўнік Везіраў і афіцэры падраздзялення.
Палкоўнік А.І.Сліц, камандзір 42-й сд
Лейтэнант М.Г.Падгурскі, камандзір 2-й роты 455-га сп 42-й сд
Намеснік камандзіра 455-га палка 42-й сд маёр
М.У.Сідарэц
Камандзір 290-й сд генерал-маёр
І.Г.Гаспаран
Мл. с-т 241-га сп 95-й сд А.Е.Німцовіч трапіў у акружэнне на плацдарме на захад ад Гродна. Яго схавалі мясцовыя жыхары
Начальнік аператыўнага адзела 3-й тд СС оберштурмбанфюрар Э.Эберхард
Оберштурмбанфюрар
Э.Хаўслер, камандзір 5-га тгр палка СС
Штурмбанфюрар К.Ульрых, камандзір б-га тгр палка СС
Штурмбанфюрар Л.Массары, камандзір 3-га разведвацельнага батальёна СС.
Эмблема 3-й тд"Мёртвая галава"
В.Матэрн, камандзір 7-й роты 3-га тп СС
Штурмбанфюрар А.Пітчэліс камандзір 3-га батальёна знішчальнікаў танкаў СС.
StuG-40 Ausf. G з 3-й тд CC. Лабавое браніраванне ўзмоцнена дадатковымі плітамі. Барта прыкрыты супрацькумулятыўнымі шчытамі. Ліпень 1944 г.
Sd. Kfz. 11 з 13-й роты 5-га тгр палка СС буксіруе цяжкую пяхотную гармату s.l.G. 33. Ліпень 1944 г.
Падраздзяленне 3-й тд СС у наступленні Schwimmwagen тып 166 і StuG. Раён Дамбровы Беластоцкай. Ліпень 1944 г.
Цяжкі танкТ-VI з 9-й роты 3-га тп СС. Ліпень 1944г. Танк замаскіраваны галлём
САУ Hummel са 116-га артылерыйскага палка 5-й тд. Лета 1944 г.
САУ Grille Ausf.H са складу 5-й тд. Лета 1944 г.
Новы T-IV падбіты пад Кузніцай. На танку завадская афарбоўка. Ззаду знішчаныя савецкія Т-34. Ліпень 1944 г.
Тактычнае абазначэнне 19-й тд
Разлік 150-мм гаўбіцы s.F.H. 18 займае пазіцыі. Раён Гродна. Ліпень 1944 г.
Форт №1. Месца напружаных баёў 455-га сп 42-й сд у ліпені 1944 г.
Танк T-IV Ausf. J і бpaнятpaнcпapцёpSdKfz-251-3 з 19-йтд. Лета 1944 г.
РАЗДЗЕЛ 5.
БАІНА СВІСЛАЦКІМ ФРОНЦЕ
Адначасова з баямі на плацдарме на левым беразе Нёмана, упартыя баі праходзілі на поўдзень ад Гродна, па цячэнні ракі Свіслач. Трэба адзначыць, што лінія фронта, якая ўсталявалася па плыні ракі Нёман у раёне г.Гродна, працягвалася на поўдзень уздоўж Свіслачы. Рака з’яўляецца прытокам Нёмана. Непадалёку ад вусця ракі Свіслач знаходзіцца вёска з аднайменнай назвай (не блытаць з горадам Свіслач у сучаснай Гродзенская вобласці). Нямецкія пазіцыі ўздоўж ракі перашкаджалі савецкаму наступленню ў накірунку г. Беласток.
Савецкія падраздзяленні 50-й арміі ў ходзе Беластоцкай франтавой аперацыі павінны былі авалодаць цэнтрам вобласці горадам Беласток. 4 снежня 1939 г., пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР. Для гэтага левафлангавым карпусам 50-й арміі трэба было фарсіраваць раку Нёман у раёне на поўдзень ад м.Скідзель і працягваць далейшае наступленне па яе левым беразе.
Па загаду камандуючага 50-й арміяй г.-л. І.В.Болдзіна ад 12 ліпеня 1944 г. 70-ты (64-я і 199-я сд) і 121-шы (139-я і 238-я сд) ск павінны былі наступаць па левым беразе ракі Нёман і да 13 ліпеня выйсці на мяжу вёсак Малахавічы Капцёўка Індура (усе населеныя пункты на паўднёвы-усход ад Гродна) і фарсіраваць раку Свіслач491. Сусед 50-й арміі злева 3-я савецкая армія ген. А.В. Гарбатава па загаду камандуючага фронтам ад 9 ліпеня павінна была да канца 12 ліпеня таксама выйсці на ўсходні бераг ракі Свіслач. Такім чынам, галоўнымі “героямі” гэтай главы будуць два левафлангавых стралковых корпуса 50-й арміі. 139-я сд трэцяга фарміравання была ўтворана ў канцы 1941 года. Дывізія больш чым на 70% складалася з чувашэй. 238-я дывізія другога фарміравання была арганізавана летам 1942 года ў Арзамасе. У сваім складзе налічвала 19% асуджаных і 0,87% быўшых у палоне. 64-я і 199-я дывізіі таксама былі знішчаны ў пачатку вайны і фарміраванне іх адбылося ў другі раз.
Па загаду камандвання 50-й арміі (17.15 ад 13.07.1944 года) 70-ты ск г.-м. В.Г. Цярэнцьева492 ва ўзаемадзеянні з 4-й зстабр павінен быў фарсіраваць раку Нёман на ўчастку вёскі Міневічы м. Лунна і наступаць у паўднёва-заходнім напрамку ў накірунку мястэчка Вялікая Бераставіца. Гэтым манеўрам камандаванне арміі спадзявалася акружыць ваўкавыскую групоўку немцаў, якая адыходзіла ў заходнім напрамку пад націскам савецкай 3-й арміі. На чале наступаючых падраздзяленняў корпуса павінен быў прасоўвацца рухомы атрад.
Раніцай 14 ліпеня 1944 г. падраздзяленні 40-га ск генерала В.С.Кузняцова з 3-й арміі ў выніку непрацяглых баёў занялі горад Ваўкавыск493. Аднак часці 3-й арміі не змаглі адразу ж фарсіраваць невялікую р.Рось. Немцы, выкарысталі яе для затрымкі савецкага наступлення. Сіламі 12-й тд, а таксама часткамі 367-й пяхотнай і 28-й легкапяхотнай дывізій яны запаволілі рух савецкіх дывізій ажно да 16 ліпеня494. Такім чынам, выхад падраздзяленняў 3-й арміі да р. Свіслач зацягваўся.
Галоўную ролю ў арганізацыі нямецкай абароны на захад ад Ваўкавыска адыгрывала 12-я тд (камандзір генерал Э. фон Бодэнхаўзэн). Дывізія была значна аслаблена на працягу папярэдніх баёў. Аднак бранятэхніка, якая яшчэ засталася ў яе падраздзяленнях выкарыстоўвалася для стрымання савецкіх войск. На 10 ліпеня 1944 г., паводле савецкай інфармацыі, у 12-й танкавай дывізіі было 25 танкаў і 35 САУ495. Паводле нямецкай інфармацыі, на 12 ліпеня 1944 г. у дывізіі знаходзілася: 1 танк T-IV, 6 САУ “Wespe”, 15 гармат (10 лёгкіх, 3 цяжкіх і 2 супрацьтанкавыя)496. Поўнасцю ўкамплектаваны разведвальны батальён дывізіі дзейнічаў асобна, у складзе карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга ў раёне Гродна.
У адрозненні ад падраздзяленняў 3-й арміі, якія спыніліся на рубяжы ракі Рось, часці савецкай 50-й арміі наступалі па правым беразе Нёмана. Такім чынам ім удалося вырвацца наперад. Перад імі дзейнічала карпусная група г.-арт. Г. Вейдлінга, якая ўваходзіла ўсклад4-й нямецкай арміі. 121-шыі 122-гігрэнадзёрскія палкі50-йпд займалі пазіцыі па правым беразе ракі Нёман па вёсках Каўшова Котра Гушчыцы Юрэвічы. 123-ці гп 50-й дывізіі пераправіўся на левы бераг Нёмана і забяспечыў абарону баявой аховай па цячэнню ракі ад вёскі Дубна да вёскі Каўшова497.
Яшчэ 13 ліпеня дывізіі 70-га ск г.-м. В.Г. Цярэнцьева 50-й арміі падышлі да ракі Нёман на адрэзку мястэчка Лунна вёска Каўшова. Першай да ракі падышла 64-я Магілёўская сд г.-м. Ц.К. Шкрылева. Перад падраздзяленнямі дывізіі стаяла задача хутка фарсіраваць Нёман і стварыць плацдарм для 70-га корпуса. Так, у 16 гадзін 440ы сп 64-й сд пасля непрацяглага бою заняў вёску Каўшова. Немцы,
не ўступаючы ва ўпартыя баі, адышлі. 433-ці сп дывізіі заняў лясны масіў на паўночным беразе ракі Нёман насупраць мястэчка Лунна. 451-ы сп, знаходзячыся ў другім эшалоне дывізіі, сканцэнтраваўся на поўдні ад в. Лаўна498. Заняўшы плацдарм на паўднёвым беразе, 1-шы батальён 433-га сп ў 19.00 фарсіраваў раку на ўсход ад мястэчка Лунна.
Ноччу з 13 на 14 ліпеня групы 2-га стралковага батальёна 433га сп 64-й сд, падышлі да ракі Нёман і фарсіравалі яго каля Лунна. Як ужо адзначалася вышэй у ваколіцах мястэчка абарону заняў 123ці грэнадзёрскі полк пад кіраўніцтвам палк. Г. Гізэна. Нешматлікія нямецкія войскі вымушаны былі расцягнуць свае пазіцыі ўздоўж берага. У мястэчку забяспечваў абарону 1-шы батальён 123-га палка, узмоцнены 9-й батарэяй 150-га артылерыйскага палка 50-й пд499. Першая спроба фарсіраваць раку Нёман савецкімі войскамі была няўдалай батальён 64-й дывізіі быў разгромлены500. Паводле інфармацыі М. Дзелянкоўскага, батальёну 433-га сп было загадана захапіць мост праз раку Нёман, які знаходзіўся ў мястэчку Лунна. Распачаўшы атаку, рота батальёна імгненна апынулася на мосце. Аднак немцы ўзарвалі мост разам з савецкімі салдатамі. Тады камандзір батальёна загадаў фарсіраваць раку ў раёне мястэчка падручнымі сродкамі. Узводы с-таў Паўлава і Палякова фарсіравалі раку Нёман і захапілі плацдарм на супрацьлеглым беразе. У выніку нямецкіх контратак абодва ўзводы былі знішчаны501.
Трэцяя спроба фарсіравання ракі ў раёне мястэчка Лунна аказалася больш удалай. Група камандзіраў узводаў л-таў С.З. Сухіна і П.Я. Жолудзя з шасці чалавек (ст. с-т С.М. Калінін, рад. І.І. Асінны, М.С. Майдан, А.П. Нічапурэнка, Т.І. Салапенка, І.Г. Шарамет) захапіла на левым беразе ракі Нёман плацдарм каля 50 м у глыбіню і па фронце на ўсход ад мястэчка. Да гэтага часу невядома, колькі чалавек прымала ўдзел у гэтай аперацыі. Паводле інфармацыі лунненскага краязнаўцы М.У. Сімака, пераправу распачалі два ўзводы 433-га сп. Аднак да супрацьлеглага берагу змаглі дабрацца толькі 8 чалавек. Група фарсіравала раку Нёман у 14 гадзін дня, на вачах у немцаў. Каб пераплыць раку, байцы прывязалі абмундзіраванне да галоваў. I як толькі па іх адкрыўся агонь, кожны кінуў вопратку і нырнуў у ваду. Такім чынам, савецкія салдаты пераплылі раку. Трое з групы былі параненыя каля самага берага. Група л-таў С.З. Сухіна і П.Я. Жолудзя заняла плацдарм на нізкім балоцістым адрэзку, дзе немцы не чакалі з'яўлення савецкіх частак. Кінуўшыся ў атаку, л-т С.З. Сухін, М.С. Майдан і А.П. Нічапурэнка захапілі нямецкі кулямёт. Абкапаўшыся, група заняла пазіцыі. Падчас баёў групе л-та С.З. Сухіна пашчасціла захапіць яшчэ адзін нямецкі кулямёт. Па інфармацыі, прыведзенай
ў савецкай літаратуры, і па ўспамінах л-та С.З. Сухіна, група пратрымалася цэлыя суткі, адбіўшы “12 нямецкіх атак, болып за 150 фашыстаў было забіта, каля 300 паранена”502. У гэтых баях загінуў кулямётчык І.Г. Шарамет. Усе астатнія байцы былі параненыя. Сваімі дзеяннямі група адцягвала ўвагу немцаў ад месца пераправы праз раку Нёман. Ужо раніцай 14 ліпеня падраздзяленні 433-га палка фарсіравалі раку і далучыліся да групы л-та С.З. Сухіна. Удзельнікам аперацыі было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза. Аднак ўзнагароджана гэтым званнем было толькі 7 чалавек. Л-ту П.Я. Жолудзю не была прысвоена гэтая ўзнагарода, ён увогуле не значыўся сярод удзельнікаў фарсіравання ракі Нёман. Яшчэ, пачынаючы з 1965 года, адзін з удзельнікаў пераправы С.М. Калінін некалькі разоў пісаў у Палітупраўленне Беларускай ваеннай акругі з нагоды ўзнагароджання лейтэнанта П.Я. Жолудзь, аднак яго лісты засталіся без адказу. Па інфармацыі лунненскага гісторыка і краязнаўцы М.У Сімака, лейтэнант П.Я. Жолудзь, беларус па нацыянальнасці, прыбыў у дывізію незадоўга да аперацыі адразу пасля заканчэння курсаў камандавання. Ён загінуў у тым жа 1944 годзе. Аднак яго імя наогул было выкрэслена са спісаў удзельнікаў фарсіравання ракі Нёман. Толькі шмат пазней праз 20 гадоў пасля вайны, С.М. Калінін, прыехаўшы ў мястэчка Лунна, на юбілей вызвалення населенага пункта ўспомніў аб сваім камандзіры ўзвода. Аж да сённяшняга дня ва ўсёй літаратуры, прысвечанай баям за мястэчка Лунна, згадваюцца толькі 7 чалавек. Чаму быў “забыты” лейтэнант П.Я. Жолудзь застаецца невядомым503.