Нёманскі фронт
15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
Да раніцы наступнага дня ўсе падраздзяленні 70-га ск г.-м. В.Г. Цярэнцьева павінны былі фарсіраваць раку Нёман і працягваць наступленне на паўднёвым беразе. Аднак хуткае і паспяховае прасоўванне 64-й дывізіі, якое не было, аднак падтрымана астатнімі падраздзяленнямі корпуса, паставіла яе ў вельмі цяжкае становішча.
Выхад савецкай дывізіі да мястэчка Лунна і вЖаўшова адкрываў магчымасць фарсіраваць Нёман адразу ў двух месцах. Камандзір 64-й Магілёўскай дывізіі г.-м. ЦЖ. Шкрылёў планаваў пачаць фарсіраванне Нёмана ў в. Каўшова двума астатнімі палкамі дывізіі, аднак баі наступнага дня сарвалі яго планы.
Фарсіраванне Нёмана ў Каўшова давала магчымасць савецкім часцям адразу ж адсячы нямецкі 123-ці гп 50-й пд, які яшчэ ўтрымліваў мястэчка Лунна. Акрамя таго, заняцце вёскі Каўшова, магло б прывесці да акружэння нямецкіх 121-га і 122-га гп 50-й пд.
14 ліпеня, улічваючы фарсіраванне Нёмана на ўсход ад м. Лунна часцямі Чырвонай арміі, камандзір 50-й пд г.-м. Г. Хаўс вырашыў: па-першае, атакаваць невялікі пакуль савецкі плацдарм сіламі 123-га
гп сваёй дывізіі; па-другое, пачаць перакідванне сіл 121-га і 122-га палкоў на паўднёвы бераг Нёмана, каб выключыць магчымасць іх адсячы савецкімі войскамі. 3 7.00 раніцы немцы ажыццяўлялі моцныя атакі па двух батальёнах 433-га сп 64-й сд, якія ўтрымлівалі плацдарм на паўднёвым беразе Нёмана на ўсход ад Лунна. За дзень 433-ім палком было адбіта пяць нямецкіх атак, якія здзяйсняліся пры падтрымцы адной мінамётнай, адной артылерыйскай батарэямі і трох САУ504.
Вельмі моцныя атакі немцы пачалі прадпрымаць за ўтрыманне вёскі Каўшова з поўначы на пазіцыі 440-га сп ппалк. Юроўскага. У выніку гэтых атак камандзір 64-й сд г.-м. Ц.К. Шкрылёў загадаў адыходзіць абодвум сваім палкам на ўсход да месца фарсіравання Нёмана батальёнамі 433-га сп у раён в. Княжаводцы. У ноч на 15 ліпеня сіламі гэтых палкоў былі здзейснены спробы пераправіць на паўднёвы бераг падмацаванне батальёнам 433-га сп, якія вялі баі за мястэчка Лунна. Гэтыя спробы, безумоўна, скончыліся беспаспяхова.
Камандзір 64-й дывізіі загадаў фарсіраваць Нёман яшчэ болып на ўсход у в. Дубна. Пасля фарсіравання ракі яны павінны былі абысці Лунна з паўднёвага ўсхода і ўзяць яго. У в. Дубна фарсіравалі раку палкі 199-й сд, якія занялі пазіцыі каля в. Касілы Тупічаны і якія працягнулі баі ўжо на паўднёвым беразе Нёмана.
Часці групы г.-л. Г.Флёрке увечары 14 ліпеня арганізавалі абарону перадмостнага ўмацавання ў в. Коматава. Пераправа, якая знаходзілася побач з вёскай, адыгрывала галоўную ролю ў адступленні нямецкіх войскаў на левы бераг Нёмана. Увечары група палк. Г.Трэптава (1-шы батальён 101-гагп, 2-гі батальён 1065-га гп, 2-гі батальён 1068-га гп) адступіла да в. Коматава і заняла абарончыя пазіцыі за 3,5 км на ўсход ад вёскі, абараняючы пераправу астатніх падраздзяленняў дывізійнай групы праз раку.
Раніцай 14 ліпеня ў раён в. Пузавічы (2 км на поўдзень ад мястэчка Скідзель) выйшлі перадавыя падраздзяленні 139-й Чырвонасцяжнай Раслаўльскай стралковай дывізіі г.-м. І.К. Кірылава (718-ы, 609-ы і 364-ы сп). Палкі дывізіі вялі дастаткова цяжкія баі ўсю першую палову дня. Ветэран тых баёў У.І.Плотнікаў узгадваў: “На правым флангу ў асабліва цяжкіх умовах вяла бой група л-та Пятра Фадзеева. Байцы мужна біліся з перавышаючымі ў некалькі разоў сіламі ворага. Усе яны, за выключэннем радавога Елізарава, загінулі”505. Адціснуўшы падраздзяленні 718-га сп палк. Семенчука, немцы акружылі роту старэйшага л-та Аверына. Апынуўшыся ў вогненным мяшку, рота страціла сувязь з палком. На працягу дня рота адбіла 11 атак немцаў. Сабраўшы сілы, часці дывізіі атакавалі немцаў, вызвалілі роту Аверына і выйшлі на мяжу вёсак Плавы Каўшова.
15 ліпеня пазіцыі правага фланга карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга працягнуліся ад мястэчка Воўпа і далей па рацэ Нёман да в. Мазанава. На гэтым адрэзку (па левым беразе) і заняла абарону ўсімі сваімі палкамі нямецкая 50-я пд506. На правым беразе Нёмана, ад перадмастнога ўмацавання ў в. Коматава да в. Жытомля, абаранялася баявая група г.-л. Г. Флёрке507. Такім чынам, пазіцыі карпусной групы (50-й пд і групы г.-л. Г. Флёрке) раздзяляліся ракой, што з’яўлялася значнай цяжкасцю для нямецкай абароны і камандавання. Асноўныя пераправы групы г.-арт. Г. Вейдлінга, якія знаходзіліся ў вёсках Коматава і Мігава, не маглі цалкам ліквідаваць праблемы, звязанай з пераброскай рэзерваў з аднаго фланга на другі.
Да 6.00 гадзін раніцы 451-шы сп ппалк. Стрэльнікава пераправіўся праз Нёман на левы бераг, выйшаў да вёскі Бабры і пачаў рухацца ўздоўж ракі да мястэчка Лунна, атакаваўшы яго з паўднёвага ўсходу. За ім накіраваўся 440-вы сп дывізіі508. Батальёны 433-га сп (сумесна з палкамі 199-й сд) ппалк. Мяншова пачалі баі за мястэчка, атакуючы яго з усходу. Дывізіі 70-га ск г.-м. В.Г. Цярэнцьева ў гэтых баях падтрымлівалі 27-я знішчальна-супрацьтанкавая брыгада, 85-ты Гв. гаўбічны артылерыйскі полк, 4-ты асобны штурмавы інжынернасапёрны батальён 1-й Гвардзейскай брыгады509. Немцы сіламі 123-га грэнадзёрскага палка здзейснілі контратакі па плацдарме 70-га корпуса ў в. Падбараны, Улазы, Гледневічы, якія не мелі поспеху. Мястэчка Лунна было цалкам вызвалена ад немцаў. У баях за населены пункт 433-ці полк страціў забітымі 58 чалавек радавога складу510. Жыхарка в. Залескі (у 2 км на поўдзень ад мястэчка) Зінаіда Глод успамінала: над намі з’явіўся савецкі самалёт. Адтуль па радыё
казалі: “Увага! Увага! Грамадзяне, сёння нашымі войскамі вызвалілі Рось, Воўпа, Лунна...” Усе вельмі ўзрадаваліся, выбеглі. Па шашы, балоце, лесу ішлі нашыя. Усе салдаты былі абарваныя, разутыя, новымі былі толькі пагоны. Есці ніхто з іх нічога не прасіў. Наступалі яны хутка, увесь час бегам. Казалі што гэта “штрафнікі”511.
На працягу дня ў выніку атак войскаў 70-га ск г.-м. В.Г. Цярэнцьева нямецкая 50-я пд павінна была “планамерна адводзіць” (як сказана ў нямецкіх крыніцах) свой правы фланг на адрэзак в. Астрова Лунна. Моцныя контратакі былі прадпрыняты немцамі ў раёне вёсак Мазанава Падбараны, каб стрымаць савецкія войскі, якія фарсіравалі Нёман і на гэтым адрэзку.
Да ракі Нёман ў в. Коўшава падышоў перадавы 609-ты стралковы полк 139-й сд. Ён атрымаўзагад фарсіравацьраку. Падчас падрыхтоўкі да фарсіравання ў тыл палка выйшлі нямецкія падраздзяленні групы г.-л. Г. Флёрке, якія прарываліся да ракі. Камандзір 609-га палка ппалк. В.І. Грышаеў загадаў развярнуць на ўсход роту снайпераў
і аўтаматчыкаў. Група немцаў была разбіта. Такім чынам, пераправа праз Нёман ажыццяўлялася ва ўмовах выхаду з акружэння нямецкіх частак, якія атакавалі савецкія падраздзяленні ў тыл.
Першымі са 139-й сд на супрацьлеглы (левы) бераг пераправілася група пад камандаваннем с-та М.М. Логінава (162я асобная разведвацельная рота) ў складзе трох чалавек. Група схапіла “языка” і такім чынам даведалася пра сістэму аховы і агню немцаў. У 14.00 атрад добраахвотнікаў з 609-га сп у складзе сямі чалавек (пад камандаваннем камандзіра ўзвода 3-й роты л-та М.І. Баброва)512 захапіў плацдарм у раёне вёсак Міневічы Багатырэвічы. Немцы адразу ж контратакавалі плацдарм, але былі адбіты савецкім артылерыйскім агнём з супрацьлеглага берагу. Да гэтага моманту атрад ужо быў узмоцнены перадавым падраздзяленнем 1-га батальёна пад камандаваннем к-на В.В. Фаціна. За ім фарсіраваў раку і ўвесь полк. У мястэчку Лунна тым часам пашырыўся плацдарм 70-га ск (64-я і 199-я сд), які ў поўным складзе пераправіўся праз раку.
Усе падраздзяленні нямецкай 50-й дывізіі, якія не ўтрымалі лініі ракі Нёман і не спынілі савецкія войскі, пачалі адступленне на захад, да ракі Свіслач. Яны здолелі адарвацца ад савецкіх частак, якія праследвалі іх. Аднак ужо ўвечары таго ж дня немцы зноў былі вымушаны адступаць на захад. У выніку выхаду да Нёмана і фарсіравання яго ў раёне в. Каўшова савецкімі падраздзяленнямі, а таксама моцных атак па адыходзячым палкам нямецкай дывізіі ў раёне на поўнач ад вёсак Дубраўляны, Хамічі і Мартынаўцы камандзір 50-й пд г,м. Г. Хаўс загадаў сваім палкам адыходзіць на рубеж р. Свіслач. Ён непакоіўся, што падраздзяленні 121-га ск г.-м. Д.І. Смірнова з 50-й арміі г.-л. І.В. Болдзіна змогуць заняць даліну ракі Свіслач paHeft за яго падраздзяленні. Тады 50-я нямецкая дывізія была б адсечана з захаду ад групы г.-арт. Г. Вейдлінга. Адступленне немцаў ад мястэчка Лунна прыкрывалі сілы 1-га батальёна 123-га грэнадзёрскага палка. У выніку баёў за мястэчка нямецкі батальён панёс вялікія страты. 9-я батарэя 150-га артылерыйскага палка была знішчана. Дарэчы, у баях у раёне м. Лунна прапаў без вестак камандзір 122-га грэнадзёрскага палка м-р Хеінрых Гласмашэрс513.
У выніку баёў савецкія войскі і выйшлі на лінію: вышыня 149,8 Жылічы (64-я сд), в. Машталеры Астрова (199-я сд). Дарогу Лунна Свіслач у в. Жылічы перакрыў батальён 123-га гп. На некаторы час ён затрымаў наступаючыя савецкія войскі, аднак, хутка вымушаны быў адыходзіць далей.
Рубеж р. Свіслач, дзе мусіла праходзіць новая нямецкая лінія абароны, быў умацаваны немцамі загадзя з мэтаю стабілізавання лініі
фронту. Ён павінен быў з’яўляцца працягам нямецкай абароны па р. Нёман. Рака Свіслач (дасягала 10-15 метраў у шырыню) была адзінай перашкодай на шляху савецкіх войскаў. Яе забалочаныя берагі давалі магчымасць спыніць на нейкі час часці 50-й арміі, якія рваліся на захад а 4-й гадзіне раніцы. Уздоўж левага берагу ракі былі адкрыты 3-4 лініі акопаў. Акрамя таго, былі падрыхтаваны артылерыйскія пазіцыі.
Вялікім поспехам падраздзяленняў 121-га ск 50-й арміі быў выхад да нямецкага перадмостнага ўмацавання ў в. Коматава, куды паспешліва адступалі пасля цяжкіх баёў за в. Жытомля часткі баявой групы г.-л. Г. Флёрке. Каля 18.00 савецкія войскі атакавалі нямецкае перадмостнае ўмацаванне 1065-га і 1068-га грэнадзёрскіх палкоў. У выпадку прарыву савецкіх войскаў да Нёмана і пераправе ўзнікла пагроза адсячэння групы г.-л. Г. Флёрке і акружэння яе. Нямецкія падраздзяленні групы ппалк. Г.-М. Фрычэ (1069-ты грэнадзёрскі полк і рэшткі 11-га палка) былі вымушаны пачаць паспешлівую пераправу на левы бераг. Савецкія атакі аднак не мелі поспеху. Тым не менш, савецкі артылерыйскі абстрэл пашкодзіў нямецкую пераправу. Рамонт пераправы пачаўся а 4-й гадзіны раніцы 16 ліпеня. Уся рака (аж да в. Коматава) вышэй па цячэнні ўжо кантралявалася савецкімі войскамі. Да канца дня падраздзяленні групы г.-арт. Г.Вейдлінга ўтрымлівалі толькі вузкую палоску па Нёмане ад в. Коматава да в. Жылічы (у 10 км на паўднёвы ўсход ад г. Гродна, не блытаць з аднайменнай вёскай на захад ад м. Лунна) Шчэцінава, дзе яны судатыкаліся з 2-м палп СС групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга514.