Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Корпус г.-арт. Г. Вейдлінга спрабаваў з рэшткамі абодвух палкоў 50-й дывізіі і ўсімі часцямі 14-й пмд (група г.-л. Г.Флёрке), якія меліся ўяго падпарадкаванні, закрыць савецкі прарыў наўсход і поўдзень ад м. Кузніца. Рэшткі 50-й нямецкай дывізіі адступілі ў раён на поўдзень ад вёскі Кузніца (в. Новадзел), дзе яны спрабавалі заняць абарону і прывесці сябе ў парадак.
Таксама перайшлі ў наступленне 121 -шы і 70-ты стралковыя корпусы. Палкі 139-й сд выйшлі да вёсак Каменка Малая Альшанка. Лінія фронту на гэтым участку фронта праходзіла ад в. Радзевічы Путна (у 7 км на ўсход ад м. Кузніца) да Занёманскага фарштата і ўтрымліваліся падраздзяленнямі групы г.-л. Г. Флёрке (рэшткі 101-га грэнадзёрскага палка, 1065-ты і 1069-ты палкі).
Падраздзяленні савецкай 49-й арміі, выкарыстоўваючы прарыў 42-й Гв. Смаленскай тбр, паспяхова прасоўваліся наперад і напрыканцы дня выйшлі на мяжу ўсходней Вялікая Альшанка Кузніца захад ад в. Адэльск547. У раёне хутара Новадзел (10 км на паўднёвы ўсход ад Кузніцы) пазіцыі заняў484-ты і 486-ты мінамётныя палкі 19-й асобнай Сівашскай мінамётнай брыгады РГК, якія ўзмацнялі баявыя парадкі пяхоты548. Такім чынам у выніку прарыва і наступлення на працягу 22 ліпеня савецкія войскі прашлі 10 км у заходнім накірунку. Палкі нямецкай 50-й пд былі адкінуты на працягу дня на 15-20 км.
У раёне м. Кузніца немцы спынілі савецкае наступленне. На працягу 22-24 ліпеня тут ішлі напруджаныя баі. Увечары рэшткі нямецкіх палкоў 50-й пд арганізавалі абарону на лініі: в. Новадзел калонія Ласосна лес на ўсход ад Кундзіна Пуцілкі Малавічы Дольныя (усе населеныя пункты на поўдні ад м. Кузніца).
Савецкія войскі перарэзалі чыгунку і дарогу Сакулка Кузніца ў некалькіх месцах. Найвялікшыя страты панеслі два палка 50-й пд. 14-я пяхотная матарызаваная дывізія захавала свае падраздзяленні. Яе абарона прарвана не была. На працягу дня яна адбіла некалькі атак549, аднак вымушана была адступіць, каб не дапусціць разрыву фронта.
Раніцай 23 ліпеня савецкія войскі 49-й арміі працягнулі свае атакі. Надвор’е змянілася. Пачаліся кароткачасовыя дажджы. Яны прывялі да таго, што частка дарог, асабліва грунтовых, размокла і з цяжкасцю пераадольвалася тэхнікай.
Прасоўванне савецкіх падраздзяленняў 380-й і 385-й сд на правым крыле групы г.-арт. Г. Вейдлінга (на поўдзень ад м. Кузніца) з апошніх сілаў стрымліваў 121-шы гп палк. В. Неўмана. Левым крылом (14-я пмд) група трохі адкінула савецкія войскі ў напрамку в. Ласосна.
У прыватнасці ўпарты характар насілі баі ў раёне вёсак Каменка Малая Альшанка Гібулічы, куды выйшлі палкі 139-й стралковай дывізіі. Палкі дывізіі атрымалі загад абысці Занёманскі фарштат з поўдня і працягваць наступленне ў накірунку м. Кузніца. Па ўспамінах камсамольскага арганізатара стралковага батальёна 718-га сп 139-й сд А. Бычкоўскага, немцы выкарыстоўвалі аб’екты Гродзенскай крэпасці, якія знаходзіліся ў гэтых мясцінах550. Так 718ты полк вёў баі ў раёне Альшанкі, дзе захаваліся элементы форта № VII і прамежкавыя ўмацаванні. Наступленне дывізіі затармазілася, сутыкнуўшыся з нямецкай абаронай. У раёне в. Каробчыцы нямецкія карэктыроўшчыкі ўмела наводзілі свой артылерыйскі агонь па савецкай пяхоце. Камандзір 718-га сп палкоўнік Семянчук загадаў знішчыць нямецкіх карактыроўшчыкаў і разведаць размяшчэнне нямецкіх войск. Заданне было выканана разведчыкам Л.С. Хадановічам. За паспяховае выкананне загада ён быў узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені551. Палкі 64-й сд на працягу дня вялі баі на поўнач ад Кузніцы.
На поўдзень ад прарыву нямецкага фронту падраздзяленні 2-й арміі адыходзілі да в. Новікі і Малавічы Дольныя (на захад ад Адэльска). 12-я тд займала пазіцыі за 2 км на захад ад мястэчка Сакулка.
Такім чынам становішча на фронце на поўдзень ад Гродна складалася на карысць савецкіх войск. Ударная групоўка 49-й арміі павінна была развіваць сваю атаку з раёна м. Кузніца. Аднак немцы ўжо падрыхтавалі сілы, каб спыніць гэта ўдалае савецкае наступленне. Яшчэ напярэдадні (22 ліпеня) згодна загаду г.-ф. В. Модэля ў раён на паўночны захад ад м. Кузніца падышла баявая група 19-й тд. Група “Сталброк” (па прозвішчу камандзіра) складалася з часткі 74-га тгр палка (без 1-га батальёна) і 10 штурмавых гармат, якія належылі 19-му дывізіёну знішчальнікаў танкаў, 1-й сапёрнай роты, 1-й роты разведвальнага батальёна552. Польскі даследчык Р. Урублеўскі гаворыць, што ў 19-й дывізіі было ў гэты час 15 танкаў Pz-IV, 7 зенітных танкаў FlakPz-IV, 12 (75-мм) супрацьтанкавых гармат, батарэя САУ “Hummel” і дзве батарэі САУ “Wespe”553. Пасля невялікай падрыхтоўкі група прыступіла да контрудару ў напрамку Кузніцы. Мэтай атакі была ліквідацыя савецкага прарыву 49-й арміі і аднаўленне лініі фронту паміж нямецкімі 2-й і 4-й палявымі арміямі.
Нямецкая атака пачалася ў 5.00 раніцы 23 ліпеня пад прыкрыццём моцнага дажджу. Атака вялася немцамі з раёна в. Мішкенікі (у 5 км на ўсход ад м. Кузніца) ў паўднёва-заходнім накірунку на в. Падліпкі вышыню 236 (за 1 км на паўднёвы захад ад м. Кузніца). Савецкія падраздзяленні, якія прарвалі нямецкую лінію фрон-
ту напярэдадні, утварылі выступ у заходнім накірунку. Менавіта яго немцы і жадалі ліквідаваць танкавым ударам. Савецкія сілы у Кузніцы аказаліся б акружанымі. Вышыню 236 абараняў 6-ты Гв. ашысб Гв. м-ра Харламава. “Панцырнай пяхоце” трэба было адбіваць нямецкую танкавую атаку. Ужо a 5.30 немцы занялі вышыню 236, а ў 6.15 раніцы в. Падліпкі. Сапёры-штурмавікі адступілі. Страты батальёна склалі толькі 8 байцоў забітымі554.
Далей нямецкія атакі працягнуліся ў напрамку вёсак Новадзел Цыпрынова555. Але да поўдню поспеху немцы тут не мелі. Падчас гэтай атакі група 19-й тд панесла сур’ёзныя страты ў бранятэхніцы. Танкі трапілі пад савецкі зянітны агонь. Падраздзяленні савецкага 2012-га зенітнага артпалка 49-й зенітнай артылерыйскай дывізіі, якія займалі абарону на поўдзень ад м. Кузніца, згодна нямецкай інфармацыі выкарыстоўвалі пры адбіцці нямецкіх танкавых атак 85-мм зенітныя гарматы. Згодна данясенням артылерыйскага палка, разлік зенітнай гарматы с-та І.С. Фурсенкі на працягу гэтага дня падбіў да 5 нямецкіх танкаў. Пасмяротна яму было прысвоена званне ГСС556. Нямецкае камандаванне вырашыла спыніць атакі баявой групы 19-й тд на поўдзень ад м. Кузніца. На 14.30 г.-арт. Г. Вейдлінг прызначыў атаку самой вёскі сіламі ўсіх падраздзяленняў. Было прынята рашэнне атакаваць вёску з трох бакоў:
-	> 19-я тд павінна была атакаваць з занятых раней пазіцый;
-	> падраздзяленні 50-й пяхотнай дывізіі з паўднёвага-захаду;
-	> падраздзяленні групы г.-л. Г.Флёрке з поўначы.
Перад атакай мястэчка павінна была прайсці пяціхвілінная артпадрыхтоўка. Падтрымку наступаючых нямецкіх войскаў, акрамя танкаў 19-й тд, павінны былі ажыццяўляць самаходкі StuH-42 са 185й цяжкай брыгады штурмавых гармат557.
Нямецкая атака пачалася згодна плану. У наступленне перайшлі 4 роты грэнадзёраў 74-га палка пры падтрымцы танкаў. Пачалі наступаць 14-я рота фузілёраў групы г.-л. Г. Флёрке, якую падтрымлівала 1-я батарэя брыгады штурмавых гармат, а таксама часці 632-га сапёрнага батальёна. Савецкі рухомы атрад 49-й арміі адбіў нямецкія атакі пры дапамозе танкаў 42-й Гв. Смаленскай тбр (немцы ўзгадваюць аб 7 савецкіх танках якія ўдзельнічалі ў баю). Дарэчы страты брыгады ў гэтых баях склалі 5 чалавек забітымі558. Наземным часткам актыўна дапамагала савецкая авіяцыя, якая замінала прасоўванню нямецкіх рэзэрваў у тыле. У выніку моцнага дажджу дарогі сталі цяжкапраходнымі для тэхнікі. Па савецкай інфармацыі атака вёскі праводзілася з двух накірункаў з поўначы і з усходу групамі па 10 і 50 танкаў адпаведна, пры падтрымцы пяхоты559. Толькі каля 20 гадзін вечара немцы ўсё ж здолелі
ўварвацца на паўночную ўскраіну вёскі. Познім вечарам савецкія войскі пакінулі Кузніцу і адступілі.
Гэты поспех дорага каштаваў немцам. Згодна савецкай інфармацыі, немцы страцілі пры штурме вёскі 29 танкаў і САУ (8 былі знішчаны цалкам і 21 падбіты)560. Гэтыя дадзеныя завышаныя. Паводле нямецкіх данясенняў, у дывізіі было знішчана 7 танкаў T-IV561. Яшчэ 7 T-IV былі падбітыя. Такім чынам, на хаду ў дывізіі застаўся толькі 1 танк! Каля Кузніцы немцы захапілі ці знішчылі 30 савецкіх супрацьтанкавых гармат і адзін танк. Узяцце Кузніцы, такім чынам, цалкам можна лічыць Піравай перамогай немцаў. Аднак вынікам атакі для немцаў была стабілізацыя лініі фронта і ліквідацыя прарыву савецкай 49-й арміі.
Атакамі ў раёне м. Кузніца становішча корпуснай групы было ўмацавана. У 21.30 23 ліпеня г.-арт. Г. Вейдлінг пачынаў адводзіць свае войскі на новую лінію абароны “Ласка”. Для ўзмацнення парадкаў групы г.-арт. Г. Вейдлінга з 3-й тд СС была выдзелена ў другой палове дня група гаўптштурмфюрара Штынена ў складзе 3-га батальёна 5-га тгр палка СС і батарэяй САУ “Hummel” з 3-га дывізіёна 3-га артпалка СС. Для ўзмацнення групы ёй былі дадзены 6 танкаў T-IV562.
Уначы корпус г.-арт. Г. Вейдлінга пачаў адступаць на пазіцыю “Ласка”. Гэта лінія абароны праходзіла ўздоўж чыгункі Сакулка Кузніца Гродна. У выніку адвода нямецкіх войскаў у заходнім накірунку ўтварыўся разрыў з правафлангавай нямецкай 12-й тд прыкладна за 2 км на захад ад мястэчка Сакулка. Сувязь з LV корпусам 2-й арміяй не была ўсталявана. Грунтуючыся на нямецкіх дакументах, Р. Урублеўскі сцвярджае, што гэты прарыў стаў магчымым з-за памылковага нанясення на штабныя мапы лініі размежаванняў паміж 2-й і 4-й арміямі563. Раніцай 24 ліпеня 19-я тд заняла пазіцыі ў раёне м. Кузніца і ў самой вёсцы. Абарону мястэчка ажыццяўляў 1057-мы супрацьтанкавы дывізіён к-на Дахмена. На ўзбраенні ён меў 10 гармат Рак-40564.
Новы дзень пачаўся з савецкіх атак. У 05.45 раніцы 24 ліпеня савецкія часці атакавалі правае крыло 50-й пд на пазіцыі “Ласка”. Пяхота 343-й сд 49-й арміі у суправаджэнні танкаў 42-й тбр, заняла мястэчка Сакулка. 2-гі танкавы батальён страціў пры гэтым некалькі танкаў Т-34. Атаку падтрымліваў 487-мы мінамётны полк. Пасля адбіцця шматлікіх атак і ў выніку высокіх страт 121-ы гп 50-й пд павінен быў адвесці свае сілы да чыгуначнай лініі. Для ліквідацыі гэтага прарыву да групы маёра Зігфрыда Кюра далучаўся 2-гі батальён палка “Эйке”, які знаходзіўся ў гэтым раёне.