Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Падцягнутая ноччу ў в. Сакаляны баявая група СС “Экерт” (ІІ./“Е”) здзейсніла контратаку на Сакулку. Роты батальёна атакавалі па дарозе з в. Красняны ў накірунку мястэчка. Каля 8.00 гадзін раніцы, паводле інфармацыі нямецкага даследчыка В. Ваперсаля, эсэсаўцы дасягнулі ўскраіны м. Сакулка. Пасля кароткага бою яны ўварваліся ў населены пункт565. Баі з савецкімі салдатамі, якія ўмацаваліся ў хатах, працягваліся некалькі гадзін. У 15.00 савецкія часці вымушаны былі пакінуць мястэчка. У далейшай контратацы праз чыгуначную лінію ў напрамку на поўдзень баявая група СС закрыла разрыў з 12-й тд. У гэтым баі цяжкае раненне атрымаў камандзір групы м-р 3. Кюр ён быў паранены ў галаву і пазбавіўся мовы566.
Пасля начнога адыходу на новую лінію абароны, 14-я пмд заняла пазіцыі на поўнач ад м. Кузніца па лініі в. Бакуны Нямейшы Каробчыцы поўдзень ад в. Караліно567 уздоўж рэчышча ракі Ласасянка. Група палк. Г. Трэптава заняла пазіцыі на правым флангу, група
25 ліпеня 1944г. Пазіцыя Куніца. Нямецкая вайсковая карта
ппалк. Г.-М. Фрычэ на левым. Баявыя дазоры, якія падтрымліваў 4-ты дывізіён 14-га артпалка і 2-я батарэея 185-й цяжкай брыгады штурмавых гармат, займалі пазіцыі па рацэ Ласасянка.
Савецкія войскі здзяйснялі атакі па абодва бакі возера на поўнач ад в. Каробчыцы (цяпер воз. Юбілейнае). Баявая ахова немцаў у сярэдзіне дня адышла на асноўную лінію абароны.
У другой палове дня савецкія войскі здзейснілі атаку ў раёне Кузніцы сілаю да роты салдат, выпрабоўваючы нямецкую абарону. Поспеху гэтая атака не прынесла. Працягваліся цяжкія баі на поўдзень ад Кузніцы. 484-ты мінамётны полк страціў 8 чалавек салдацкага складу забітымі568.
У выніку цяжкага становішча групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга ў 23.00 група г.-арт. Г. Вейдлінга вымушана была працягнуць адступленне на пазіцыю “Куніца”. Пры адступленні 14-ты сапёрны батальён знішчыў чыгуначны мост праз раку Ласасянку ў раёне в. Бакуны. Група адышла на захад на 18 кіламетраў. Нямецкія войскі канчаткова заставілі ваколіцы Гродна.
Гэтымі падзеямі можна скончыць даследаванне баявых дзеянняў на Свіслацкім адрэзку фронту ў ліпені 1944 года.
Напрыканцы варта адзначыць, што свіслацкі фронт павінен быў
бы граць у аператыўным сэнсе для савецкіх войскаў нашмат большую ролю, чым фронт на захадзе і паўночным захадзе ад Гродна. Менавіта ад падзей на свіслацкім фронце залежала становішча ў корпуснай групе обергрупэнфюрара К. фон Готберга. Улічваючы тое, што на гэтым адрэзку абаранялася моцна аслабленая ў папярэдніх баях група г.-арт. Г. Вейдлінга, якая не мела такога моцнага рэзерву, як 3-я тд СС “Мёртвая галава”, савецкае камандаванне магло б раней нанесці моцны ўдар на дадзеным адрэзку, маючы ў перспектыве акружэнне корпуснай групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга. 3 прарывам фронту групы г.-арт. Г. Вейдлінга немцы былі вымушаны адвесці свае войскі і з фронту па рацэ Нёман на поўнач ад Гродна, і ачысціць Занёманскі фарштат. На жаль, свіслацкі фронт так і заставаўся другарадным ў вачах камандавання.
Тактычнае абазначэнне 50-й пяхотнай дывізіі
Г.Гізэн, камандзір 123-га гп
Падпалкоўнік Г.-М.Фрычэ, камандзір11-га грэнадзерскага палка
3. Кюр, камандзір 150-га дывізіёна знішчальнікаў танкаў
8,8-см зенітная гармата на пазіцыях па р.Свіслач Гродна. Ліпень 1944 г.
StuH 42 са 185-й цяжкай брыгады самаходных гармат. Лета 1944 г., раён Гродна
Адступленне пяхоты 4-й арміі летам 1944 г. Раён Гродна
Транспартная павозка нямецкай арміі
Генерал І.Ц.Грышын.
Камандуючы 49-й арміяй
Генерал Ц.К.Шкрылёў,	Генерал Г.Ф.Захараў
камандзір 64-й сд	камандуючы 2 БФ
Салдаты на адпачынку. 49-я армія. Лета 1944 года
Афіцэры 718-га сп 139-й сд.1944 г.
Лейтэнант С.З.Сухін камандваў групай, якая фарсіравала Нёман каля мЛунна і забяспечыла пераправу дывізіі
С.З. Сухін крайні справа на месцы фарсіравання Нёмана. Побач маць і сястра І.Г.Шарамета, які загінуўутымбаі
Штурмавік Іл-2. Адыгрываў адну з галоўных роляў у падтрымцы сваёй пяхоты.
Ju-87.10-я супрацьтанкавая эскадрылія SG 1 .Аэрадром м. Дубна. Ліпень 1944 г.
РАЗДЗЕЛ 6
ВЫНІКІ
Апошні раздзел кнігі прысвечаны падсумаванню баявых дзеянняў у раёне Гродна з 14 па 24 ліпеня 1944 года. У раздзеле зроблены аналіз асабовага складу і стратаў як нямецкіх, так і савецкіх войскаў у баях, параўноўваюцца сілы і магчымасці абодвух бакоў.
Трэба адразу сказаць, што пісаць гэты раздзел было вельмі цяжка. Дадзеныя па характарыстыцы, асначанасці савецкіх войскаў фактычна наогул адсутнічаюць у публікацыях і літаратуры. Таму выкарыстоўваўсявыключнаархіўныматэр’ял.Шматчасуспатрэбілася для падліку колькасці загінуўшых савецкіх салдат і афіцэраў. Аказалася, што гэтыя лічбы дасюль таксама не апублікаваныя. Па крупіцах збіралася інфармацыя аб стратах савецкай і нямецкай бранятэхнікі.
На працягу ўпартых баёў у раёне горада Гродна Чырвоная армія выйшла пераможцам. Аднак якім коштам была дасягнута гэтая перамога? Якімі сіламі валодалі савецкія войскі і Вермахт і якія страты панеслі абодва бакі за два тыдні ўпартых баёў? Паспрабуем адказаць на гэтыя і іншыя пытанні.
Войскі Чырвонай арміі на плацдарме на захад ад Гродна
Колькасны склад
Праводзячы параўнанне абодвух ваюючых бакоў, трэба, найперш, параўнаць колькасны склад супрацьстаяўшых груповак. Адносна колькаснага складу савецкіх войскаў, што ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на захад ад Гродна (3-ці Гв. кк і 50-я армія), ёсць толькі няпоўная інфармацыя.
Паводле штату савецкая стралковая дывізія павінна была налічваць 9 484 чалавекі. За тры тыдні баёў асабовы склад дывізій 50-й арміі скараціўся ў два разы. Так, ваенны гісторык Я.П. Елісееў, у сваёй кнізе, прыводзіць наступныя дадзеныя: колькасны склад стралковых дывізій да ліпеня 1944 года скараціўся ў сярэднім да 5,5 тыс. чалавек. Лічба гэта, безумоўна, адносная і магла вар’іравацца
ў большы ці меншы бок. Напрыклад, у 64-й Магілёўскай налічвалася 4 452 чалавекі569, а ў 307-й сд 6 866 чалавек570. У стралковых ротах заставалася ў сярэднім да 40-50 чалавек. Напрыклад, у 878-м сп 290й сд на момант баёў за горад Гродна ў некаторых ротах 3-га батальёна (7-я і 9-я роты) засталося па 35-40 чалавек. Увечары 17 ліпеня са складу 9-й роты, якая цэлы дзень утрымлівала плацдарм каля чыгуначнага маста, засталося толькі 8 чалавек571. У некаторых падраздзяленнях страты былі яшчэ большыя і асабовы склад батальёна быў раўны роце. Так за тры дні баёў на левым беразе Нёмана ў складзе 1-га батальёна 241-га сп 95-й сд налічвалася толькі 25-30 чалавек.
Такім чынам да пачатку баёў у раёне Гродна 50-я армія г.-л. І.В. Болдзіна (у складзе 42-й, 153-й, 95-й, 290-й, 64-й, 238-й, 199-й і 139й стралковых дывізій) налічвала каля 40 тыс. чалавек. Архіўныя дадзеныя падцвержваюць гэтую лічбу колькасць войскаў 50-й арміі ў сярэдзіне ліпеня дасягала 35 768 чалавек572. На плацдарме на захад ад Гродна дзейнічалі толькі 2 карпусы 50-й арміі 69-ты ск і 81-шы ск, а гэта 20 426 чалавек.
Адносна колькасці 3-га Гв. кк на момант баёў у Гродна дадзеных увогуле пакуль знайсці не ўдалося. Па прыблізных разліках колькасць кавалерыйскага корпуса на той момант магла дасягаць 18-20 тыс. чалавек.
Калі ўлічваць, што акрамя дывізій 50-й арміі на плацдарме вялі баі дывізіі 31-й арміі (174-я і 220-я сд), а таксама тры дывізіі 3-га Гв. кк, склад савецкай групоўкі на плацдарме мог дасягаць 50 тысяч чалавек.
У працэсе баёў колькасць савецкіх войскаў на плацдарме расла. Да іх далучыліся 307-я, 324-я і 330-я сд, а таксама часці ўзмацнення. Так, толькі інжынерныя падраздзяленні налічвалі да 8 батальёнаў. Акрамя таго, дывізіі 50-й арміі на плацдарме падтрымлівалі 2 самаходна-артылерыйскія палкі, 2 гаўбічныя палкі, 3 мінамётныя палкі, 2 знішчальна-супрацьтанкавыя палкі. He варта забывацца і пра зенітныя падраздзяленні (47-я дывізія РГК). Яны забяспечвалі прыкрыццё перапраў праз раку Нёман. Такім чынам, нават па вельмі прыблізных ацэнках, колькасць савецкіх войскаў на плацдарме на захад ад Гродна на 22-25 ліпеня, а гэта значыць на завяршальным этапе баёў, магла дасягаць 70-75 тысяч чалавек.
Бранятэхніка
Цяпер паспрабуем высветліць, якой колькасцю бранятэхнікі валодалі савецкія войскі. Танкавыя і механізаваныя сілы 2-га Беларускага фронту налічвалі ўсяго 154 танкі і САУ з якіх 84 патрабавалі рамонту. На 6 ліпеня ў 50-й арміі налічвалася толькі 15 танкаў і 58 самаходных установак573. Да пачатку баёў за горад (12-14 ліпеня) усе бранятанкавыя сілы арміі былі зведзены ў 2 палкі самаходнай артылерыіі:
1444-ы (14 СУ-76) і 1434-ы (4 СУ-85). Астатнія падраздзяленні згубілі сваю тэхніку і былі выведзены ў рэзерв і ў баях не ўдзельнічалі. 1444ы полк дзейнічаў на плацдарме на левым беразе Нёмана, 1434-ы на Свіслацкім фронце. Такім чынам, бачна, што ўзмацняючыя армію бранятанкавыя сілы былі проста мізэрнымі (толькі 18 САУ). Да таго ж, самаходныя ўстаноўкі СУ-76 зусім не былі грознай зброяй і весці бой з нямецкімі танкамі, асабліва цяжкімі, маглі толькі вельмі асцярожна і без вялікіх шансаў на перамогу. Акрамя таго, у баях на захад ад Гродна прымалі ўдзел бранятанкавыя сілы 3-га Гв. кк: 104-ы, 198ы і 207-ы танкавыя палкі (напр.: на 14 ліпеня ў складзе 198-га тп налічвалася 3 танкі і 2 САУ)574. Ёсць яшчэ адзін цікавы факт пра танкі, што выкарыстоўваліся ў 3-м Гв. кк. Так, падчас атакі станцыі Парэчча падраздзяленнямі 6-й Гв. кд выкарыстоўваўся трафейны нямецкі танк T-V “Panter”, які ўвёў ў зман немцаў і дапамог ў захопе станцыі.
Арыенціроўка на мясцовасці, сувязь і разведка
Пад час баёў за горад Гродна ў войсках 50-й арміі распаўсюджваліся даденыя авіаразведкі. Распаўсюджваліся сярод афіцэраў і планы горада. Штурму горада папярэднічала праца некалькіх савецкіх разведгрупаў. Аднак дакладнай інфармацыі аб нямецкіх сілах, займаўшых горад, камандванне 2-м БФ фронтам не мела. Так з’яўленне на подступах да горада часцей 5-га і 12-га танкавых разведвальных батальёнаў было поўнай нечаканасцю для савецкіх палкоў.
Яшчэ ў болып горшым стане была пастаўлена разведка і сувязь, а таксама арыенціроўка савецкіх войск на мясцовасці на левым беразе Нёмана. Наступаўшыя ў заходнім накірунку савецкія падраздзяленні вельмі дрэнна арыентаваліся. Прывядзём словы камандзіра батальёна 508-га сп 174-й сд 31-й аміі ст. л-та М.К. Глазунова: “...у ноч, без карты, па зусім невядомай мясцовасці. Дадзены толькі накірунак... локцевай сувязі з суседзямі няма, абстаноўка да канца незразумелая... Палкавая разведка дзейнічае агідна, яе проста не бачна, не кажучы пра дывізійную”575.