Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Паўстае справядлівае пытанне: дзе ж была, напрыклад, 309я знішчальная авіядывізія палк. В.М. Вуса, спецыяльна дадзеная кавалерыйскаму корпусу? Чаму яна не дапамагала адбіваць атакі нямецкіх штурмавікоў? Лейтэнант медыцынскай службы 3-га медычнага санітарнага эскадрона 6-й Гв. кавалерыйскай дывізіі М.П. Брыкель (сястра камандзіра дывізіі Гв. г.-м. П.П. Брыкеля) узгадвала пра бамбёжкі ў раёне Гродна: “А бамбілі нас сур’ёзна. Наступленне ішло з такой імклівасцю, што нашыя аэрадромы не паспявалі перабрацца на новыя месцы і самалёты нас амаль не прыкрывалі; праціўнік гэта выкарыстоўваў і бамбіў бязлітасна”585. Магчыма, у гэтым частковы адказ на пытанне пра тое, дзе была савецкая авіяцыя. Акрамя гэтага, трэба заўважыць, што авіяцыйныя падраздзяленні таксама панеслі страты ў папярэдніх баях. Па меркаванні Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага, кепскае прыкрыццё з паветра Чырвонай арміі тлумачылася тым, што 3-ці Гв. кк выйшаў з зоны дзеяння 3-га Беларускага фронту. Аднак і тут можна не згадзіцца, таму што 309-я зад уваходзіла ў склад 2-га БФ. I ўсё ж савецкія пераправы 3-га Гв. кк і 50-й арміі руйнаваліся немцамі кожны дзень! Няўжо ж нельга было вырашыць гэтую праблему? Відаць камандванне і 50-й арміі, і 2-га Беларускага фронта не лічыла гэта неабходным. Знішчаныя пантонныя падраздзяленні замяняліся ўсё новымі і новымі. Вынік які можна зрабіць з вышэйсказанага безабаронныя пераправы праз Нёман пакідаліся нямецкай авіяцыі па прычыне злачыннай халатнасці і авіяцыйнага і сухапутнага камандвання.
Аналіз баявых дзеянняў авіяцыі на працягу баёў у раёне Гродна паказвае, што найбольш актыўна дзейнічалі 49-ты і 162-гі знішчальныя
авіяцыйныя палкі 309-й зад. Наогул, на працягу баёў на плацдарме на левым беразе р. Нёман і ў раёне Гродна падтрымка наземных савецкіх частак ажыццяўлялася наступнымі авіяцыйнымі падраздзяленнямі:
309-й зад у складзе 110 самалётаў: 49-ты зап (на ўзбраенні знішчальнікі Ла-5), 162-гі зап (на ўзбраенні знішчальнікі Як-9), 172-гі зап (на ўзбраенні знішчальнікі Як), 272-гі зап,
290-й зад,
230-я шад (43-ці шап, 103-ці шап, 7-мы Гв.шап на ўзбраенні палкоў самалёты Іл-2)
233-я шад (62-гі шап, 198-мы шап,)
199-й шад (136-ты Гв. шап (на ўзбраенні штурмавікі Іл-2)
96-ты Гв. бап.
Негледзячы на немалы спіс паветраных падраздзяленняў, рэзультатыўнасць іх працы была невялікай. Невядома з якой рэгулярнасцю дзейнічала авіяцыя над баявымі парадкамі савецкіх войскаў. Так у некаторыя дні самалёты выляталі па некалькі разоў. Як бы там не было, аднак становішча ў паветры ў ліпені 1944 года ў раёне Гродна складалася не на карысць савецкай авіяцыі.
***
Што да забеспячэння савецкіх войскаў медыцынскімі службамі прывядзем цікавыя дадзеныя паводле 3-га Гв. кк. Камандзір мінамётнага ўзвода і агітатар 24 Гв. кп старшына Д.І. Вадзінскі пісаў: “Медсанэскадроны дывізіі былі добра забяспечаны, мелі новыя санітарныя машыны, палаткі. Тут былі падраздзяленні: сарціровачнае, аперацыйнае, перавязачнае, эвакагрупа, пасляаперацыйнае (палявы стацыянар), аптэка. Кожнае аддзяленне мела свае палаткі, машыны, урачоў, медсёстраў. I ўсё ж варта прызнаць: персаналу медэскадрона было цяжка. Раненых было шмат, медэскадроны размяшчаліся паблізу перадавой, нярэдка абстрэльваліся артылерыяй, іх бамбіла авіяцыя, a то і групамі аўтаматчыкаў. Урачам і медсёстрам даводзілася браць у рукі аўтаматы, каб абараніць раненых”586. У 50-й арміі асноўная маса шпіталяў размяшчалася на правым беразе Нёмана. Таму эвакуіраваць параненых было вельмі цяжка. Зноў жа перашкаджала адсутнасць перапраў ці іх знішчэнне, нетрывалае становішча войск на плацдарме.
Такім чынам часці Чырвонай арміі, якія падышлі да Гродна і вялі баі на плацдарме на захад ад горада панеслі вялікія страты яшчэ ў папярэдніх баях (да 50% асабовага складу), амаль што не мелі падтрымкі бранятэхнікі. Кіраванне войскамі было слабым. Вельмі дрэнна дзейнічала разведка, сувязь. Войскі дрэнна арыентаваліся на мясцовасці. Камандванне 50-й арміі не забяспечыла фарсіравання р. Нёман, а авіяцыя 2-га БФ не здзяйсняла іх
надзейнага прыкрыцця. У войсках адчуваўся востры недахоп у боепрыпасах. У той жа час трэба адзначыць, што становішча ў 3-м Гв. кк было значна лепшым. Падраздзяленні корпуса былі добра асначаны. Штаб корпуса і дывізій дзейнічаў вельмі аператыўна. I гэта нягледзячы на тое, што корпус знаходзіўся ў больш дрэнным становішчы. Усё гэта гаворыць аб больш высокім, у параўнанні з 50-й арміяй, майстэрстве яго камандвання.
Свіслацкі фронт
Колькасны склад і ўзбраенне
Свіслацкі фронт быў працягам нямецкай абароны па цячэнню ракі Нёман на поўдзень ад Гродна. Менавіта сюды вышлі 70-ты і 121-шы карпусы 50-й арміі. Пазней тут была сканцэнтравана 49-я армія.
Гаворачы пра колькасны склад і ўзбраенне савецкіх войск па Свіслацкім фронце трэба адзначыць, што дадзеныя тут, на жаль, больш сціплыя. Савецкія войскі на гэтым адрэзку фронту ўяўлялі сабой падраздзяленні 70-га корпуса (64-я, 199-я дывізіі) і 121-га корпуса (139-я і 238-я дывізіі) 50-й арміі г.-л. І.В. Болдзіна. Фактычна да 19 ліпеня пазіцыі па рацэ Свіслач у паласе правага фланга 4-й нямецкай арміі займалі толькі 3 савецкія дывізіі (64-я, 139-я і 199-я). 238-я дывізія знаходзілася ў армейскім рэзерве і была сканцэнтравана на другім беразе Нёманаўраёне в. Коматава. Магчыма, г.-л. І.В. Болдзін думаўувесці яе ў бой за Гродна, аднак адмовіўся ад гэтай ідэі. 321 ліпеня савецкія сілы на гэтым адрэзку былі ўзмоцнены за кошт уведзенай у бой 49-й арміі (324я, 343-я, 380-я і 385-я сд) і частак узмацнення. 3 21 ліпеня ў складзе арміі знаходзіліся 70-ты і 121-шы карпуса. Такім чынам, на свіслацкім адрэзку фронту колькасць савецкіх войскаў магла дасягаць 45 тысяч чалавек.
Савецкі бок выкарыстоўваў на Свіслацкім фронце 42-ю Гв. атбр, а таксама 1434-ты can. На ўзбраенні 42-й атбр. стаялі, верагодна, танкі Т-34. Нямецкі бок паведамляе пра выкарыстанне менавіта іх. Колькасць іх у брыгадзе невядомая. У баях за м. Кузніца 23 ліпеня савецкія войскі мелі 7 танкаў. Артылерыя 70-га і 121-га карпусоў, у адрозненне ад 69-га была переапраўлена праз Нёман і ўзмацняла баявыя парадкі пехоты. Аднак востра адчуваўся недахоп боепрыпасаў. Так артылерыя 70-га корпуса мела толькі па 10-12 снарадаў на кожную гармату587, а ў 238-й сд на аднаго байца прыходзілася толькі па пяць патронаў20!
Свіслацкі фронт, на жаль не адыграў належнай яму ролі. Менавіта ён павінен быў стаць плацдармам для далейшага паспяховага наступлення 50-й арміі (што ў рэшце рэшт і адбылося). Аднак на працягу напруджаных баёў на левым беразе Нёмана дывізіі 70-га і 121-га карпусоў амаль што не дапамаглі астатняй частцы арміі. Камандванне
ж арміі кідала ўсё новыя рэзервы менавіта на той участак фронта, дзе іх чакалі немцы, не ўлічваючы магчымасці наступлення ў абыход Гродна з поўдня. Калі ж анступленне тут было арганізавана з прыцягненнем значных сіл яно адразу прынесла поспех.
Да чаго ж прывялі ўсе гэтыя памылкі і якія страты панеслі савецкія войскі ў баях у раёне Гродна?
Страты савецкіх войск.
Вельмі важнае пытанне, якое стаяла перада мною пры напісанні гэтай кнігі было наступным: якія ж страты панеслі часці Чырвонай арміі пры вызваленні Гродна і ваколіцаў? Паспрабуем на яго адказаць.
Што да страт савецкіх войскаў, назваць канрэтную лічбу вельмі складана. Разгледзім спачатку страты 50-й арміі г.-п. І.В. Болдзіна, а таксама частак, якія дзейнічалі разам з ёй на левым беразе ракі Нёман на паўночны захад ад Гродна. У выніку баёў вельмі вялікія страты панесла 42-я сд, якая цягам некалькіх дзён вытрымлівала моцныя ўдары немцаў. У палках дывізіі заставалася па 300-400 чалавек588! Таму ўжо 25 ліпеня яна была выведзена на даўкамплектаванне. У рэзерв 31 ліпеня быў выведзены і сканцэнтраваны ў раёне мястэчка Сапоцкін 3-ці Гв. кк. Прыблізныя страты дывізій прыводзяцца ў табліцы №4, складзенай аўтарам на аснове дадзеных кніг “Памяць” па г. Гродна і раёну (прыводзяцца дадзеныя толькі па забітых).
Табліца № 2. Страты савецкіх войскаў у баях на плацдарме на захад ад Гродна
дывізія
падраздзяленне
17.07
18.07
19.07
20.07
21.07
22.07
23.07
24.07
25.07
Агулам:
42-я сд
44-ты: сп
5
10
9
11
6
5
3

5
54

455-ты сп
1
53
16
4
3
5
1
1
1
85

459-ты сп
12
7
1
1



3
1
25

472-гі ап







1
1
2

4-ты азстд
1

1






2

84-я асоб. рр-та

1







1

агулам:
19
71
27
16
9
10
4
5
8
169
95-я сд
90-ТЫ СП
6
2
2
5
19
1
4


39

161-шы сп
12
5
8
3
7

2
3

40

241-шы сп
2
2
7
4
6
7



28

57-мы ап


2

1


1

4

97-мы азстд




1

1
1

3

119-я асоб. р-та сувязі







1

1

агулам:
20
9
19
12
34
8
7
6

115
153-я сд
563-ці сп
16

1
1
3
9
4


34

566-ты сп


2






2

577-мы сп
1



1
1
1


4

1035-ты ап




1




1

без падразд.
2
1
1


1
1
1

7

агулам:
19
1
4
1
5
11
6
1

48
174-я сд
508-мы сп
2
1
1

1


2

7

628-мы сп
1

2

8
2
4


17

598-мы ап
1



5




6

без падразд.
2
1

1





4

агулам:
6
2
3
1
14
2
4
2

34
220-я сд
376-ты сп
2
1
3
1

3
2
4
5
21

653-ці сп


4

1
3
10
4
1
23

673-ці сп



1
1
2

8
1
13

660-ты ап
3
1
2
5

1

3

15

46-ты азстд




2




2

489-я асоб. рр-та
1




1



2

асоб. вуч. буд. р-та




10


1

11

без падразд.


1



1


2

агулам:
6
2
10
7
14
10
13
20
7
89
307-я сд
1019-ты сп




1

11
9

21

1021-шы сп



1
1

1
6
5
14

1023-ці сп






1


1

агулам:



1
2

13
15
5
36
324-я сд
1091 -шы сп





1
1


2

1093-ці сп



1
12
2
9
1

25

1095-ты сп




22
22
2

1
47

887-мы ап




4




4

без падразд.




2

1
2
1
6

агулам:



1
40
25
13
3
2
84
352-я сд
1158-мы сп
3
1







4

1160-ты сп
4
1







5

1162-гі сп
12








12

914-ты ап