Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У заключэнні можна дадаць, што паводле ацэнкі савецкага боку, немцы страцілі забітымі ў перыяд 17-25 ліпеня 4570 чалавек. У палон у той жа перыяд, паводле савецкіх дадзеных, было ўзята 183 салдаты і афіцэры611.
Пра нямецкія страты ў тэхніцы таксама існуе мізэрная колькасць інфармацыі. I ўсё ж вядома, што ў баях 17-26 ліпеня 3-я тд СС безпаваротна страціла 2 цяжкіх танка “Tiger” (адзін з іх быў цалкам выведзены са строю савецкай артылерыяй і спалены немцамі, другі атрымаў такія сур’ёзныя пашкоджанні, што быў адпраўлены ў Германію для капітальнага рамонту612). Акрамя таго 9-я рота страціла амаль усе танкі з-за агня савецкай артылерыі ці з-за паломак. Аднак немцы не кідалі гэтыя танкі, а рамантавалі і вярталі ў строй. Так на 21 ліпеня спраўнымі засталіся толькі два танка. 23 ліпеня немцы таксама страцілі адну САУ “Hummel” у варыянце перавозчыка боепрыпасаў. Самаходка пры пераправе праз раку ў раёне Навасёлак звалілася ў балота і была знішчана сваім экіпажам. Падчас баёў 20-22 ліпеня дывізія страціла 3 сярэдніх танка T-IV і тры штурмавыя гарматы. Усе яны былі падбіты пад час баёў і не маглі быць эвакуіраваны. 2 сярэдніх танка былі падарваны сваімі экіпажамі613.
Інфармацыя з савецкай літаратуры зусім іншая. Па-першае, няма лічбы агульных страт тэхнікі немцаў. С.М. Вернікаў называе 10 падбітых танкаў толькі на пазіцыях 153-й сд. Паводле ўспамінаў жыхара в. Каўбаскі С.Б. Бараноўскага, адзін нямецкі танк быў падбіты ў в. Самборы (перабіта гусеніца). Аднак немцы не кінулі яго, а здолелі эвакуяваць яшчэ адным танкам, гусеніцу адрамантавалі. Сам танк савецкія салдаты не здагадаліся вывесці са строю. Прычым аперацыя па выратаванні танка была праведзена ў тыле савецкіх войскаў, таму што суцэльнай лініі фронту не было. Паводле ўспамінаў жыхара вёскі Адамавічы Б.К. Дамброўскага, адзін пашкоджаны танк немцы, адступаючы, аблілі бензінам і спалілі. Паводле інфармацыі
Д. Гаўрыліна, адну “Пантэру” (верагодна, T-IV, бо T-V у гэтым раёне не ўжываліся) падбілі з 45-мм пушкі каля форта №1 байцы 455-га сп 42-й 18 ліпеня614. Яна прыціснула нагу камандзіра 6-й роты л-та Х.С. Хабаева. Яго змаглі выцягнуць з-пад танка толькі 23 ліпеня. 660ы артполк 220-й сд у баях за в. Калеты падбіў 3 танкі і 2 САУ615 5-й тд. Яшчэ дзве “Пантэры” (верагодна, T-IV) былі падбіты ў баях з 174й сд. Дарэчы, пры фарсіраванні Нёмана, па ўспамінах 1.3. Івашкіна, на пазіцыях той жа 174-й дывізіі было знішчана 8 танкаў і САУ. Яшчэ 2 САУ падбілі з 45-мм гармат артылерысты 4-га асобнага знішчальнасупрацьтанкавага дывізіёна. 1 танк падбіў у Бале-Касцельнай бранябойшчык яфрэйтар А. Мадатаў. 4 танкі і 1 САУ падбіў разлік сяржанта Няплюхіна каля мястэчка Сапоцкін. Такім чынам агульная колькасць падбітай нямецкай тэхнікі складае 36 адзінак. Як бачна, савецкія і нямецкія крыніцы значна разыходзяцца паміж сабой.
Цікава адзначыць і адносіны немцаў да сваіх забітых. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў (з в. Адамавічы і Навумавічы) забітых у баях салдат і афіцэраў немцы заўжды стараліся забраць. I калі савецкія салдаты часта так і заставаліся ляжаць на месцы баёў, то забітых немцаў бачылі рэдка. Па словах жыхара в. Навумавічы УМ. Гердэвіча: “Ад Пушкарэй адносілі (забітых ці раненых немцаў Д.Л.)Тут машына пад’язжала і забірала. Потым вывозілі ў Германію. Забітых падбіралі, закопвалі. А ў нас не. На гэта наша армія не гадзілася. Што б падабраць... У дом залезці. Карову ўкрасці гэта да. Гэтым займаліся. А каб падбіраць сваіх не”620.
Дзмітрый Люцік
Гродна.2011 год.
СПАСЫЛКІ
Прадмова
1	Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 1945: Энцыкл./Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І.П.Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1990. С. 179.
2	Елнсеев Е.П. На белостокском направленмл. М. 1971. 229с.
3	Hinze Rolf. Das Ostfront-Drama 1944. Riickzugskampfe Heeresgruppe Mitte.-Motorbuch Verlag, Stuttgart, 1987. 455 s.
4	Soldaten, Kampfer, Kameraden. Marsch und Kampfe der SS-Totenkopf-Division. Band Va, Bielefeld 1990, 341 Seiten.
5	Robert Wroblewski. 19 DPanc. Pierwsze walki w Polsce latem 1944r./Z Militaria XX wieku. № 7. 2005.
Robert Wroblewski. Grodno 1944. Cz.l Walki 3 dpanc SS „Totenkopf” nad Niemnem i Biebrz^ w lipcu 1944 roku.//Militaria XX wieku. №9,2005.
Robert Wroblewski. Grodno 1944. Cz.2 Walki 3 dpanc SS „Totenkopf” nad Niemnem i Biebrz^ w lipcu 1944 roku.//Militaria XX wieku. № 11. 2006.
Раздзел 1 Аперацыя “Баграціён”
a)	Планаванне аперацыі. Сілы бакоў
’Штеменко С.М.Генеральный штаб в годы войны. М.: Военнздат, 1989. С. 171.
7	Бэйкер Л. Аналізуючы крах: новы погляд на аперацыю “Баграціён”.// Arche Пачатак. 2008.-№ 5. С. 441.
’Tadeusz Sawicki. Niemieckie wojska l$dowe na froncie wschodnim. Warszawa, 1987. S. 171. Дарэчы, К.Ціпельскірх памыляўся. Так ён ацэньваў сілы групы армій “Цэнтр” у 38 дывізій. Гл. Тлппельскмрх К. йсторня Второй ммровой войны. М., 2001. С.597.
9	Васнлевскнй А.М. Дело всей жнзнн. Мн„ 1988. С.386-387 Батов П.14. В походах н боях. М.: Военнздат, 1974. С. 394
10	Operation Bagration. II Wikipedia, the free encyclopedia. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://en.wikipedia.org/wiki/Operation_Bagration. Дата доступу : 03.02.2010. В.Хаўпт наогул называе колькасць групы армій “Цэнтр” у 442 тыс. чалавек. Гл.: Хаупт В. Сраження группы армнй «Центр». М.: Яуза, Эксмо, 2006. С. 306.
11	Janusz Ledwoch. PzKpfw IV. Vol. 2. Wydawnictwo Militaria, Warszawa.2001. S. 50.
12	Бронетанковые войска Германнн (1939-1945 гг.) rc-mir.mobi. Форум. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://forum.rc-mir.mobi/topicl853707_40. Дата доступу : 09.02.2010.
13	German Luftwaffe Fighter Forces. 31 May 1944. Па матэрыялах: Price A. Last Year of the Luftwaffe, i Foreman J. Over the Beaches: The Air War Over Europe June lst-30th. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://carl.army.mil/nafziger/944GEAL.pdf. Дата доступу: 01.02.2011.
14	Tadeusz Sawicki. Niemieckie wojska l^dowe na froncie wschodnim. Warszawa, 1987. S. 167.
15	Па ацэнках камандуючага 1-ым Беларускім фронтам генерала К.К.Ракасоўскага колькасць бабруйскай групоўкі складала: 131 тыс. чалавек, 2500 гармат і мінамётаў, 356 танкаў і САУ, 700 самалётаў. Гл.: Рокоссовскнй К.К. Солдатскнй долг. Мн., 1984. С.236. Аднак гэтыя дадзеныя значна завышаныя. 9-я армія распалагала толькі 49 танкамі і 76 штурмавымі гарматамі. Колькасць авіяцыі таксама завышана увесь 6-ты Паветраны флот меў 729 спраўных самалётаў.
16	У перакладзе абазначае “Аркада палкаводцаў”. Вуліца Людвігштрасэ ў Мюнхене заканчваецца гэтай адкрытай аркадай залам з аркамі вышынёй да 20 м. Яна была пабудаванаў 1841—44 гадах па заказу Людвіга I. У гэтай зале баявой славы ўстаноўлены бронзавыя помнікі баварскіх палкаводцаў Цілі і Урэдэ.
17	Tadeusz Sawicki. Niemieckie wojska l^dowe na froncie wschodnim. Warszawa, 1987. S. 1167-168.
І8Штеменко С.М.Генеральный штаб в годы войны. М.: Военпздат, 1989. С. 178. 19Там жа. С. 178.
20	Генерал К.К.Ракасоўскі прапанаваў вельмі цікавы варыянт наступлення 1-га Беларускага фронта дзвюма моцнымі групоўкамі ў накірунку г. Бабруйск, пасля доўгіх абмеркаванняў і спрэчак гэты варыянт быў прыняты. Рокоссовскмй К.К. Солдатскяй долг. Мн„ 1984. С.237-238.
21	Штеменко С.М.Генеральный штаб в годы войны. М.: Военмздат, 1989. С. 180.
22	Дроговоз Н.Г. Танковый меч страны Советов. М., Мн., 2001. С.28.
23	Россня п СССР в войнах XX века: Статнстмческое нсследованме. М., 2001. С.296. Лемяшонак У.І. Вызваленне без грыфа “Сакрэтна”. Мн., 1996. С.62.
24	Тнппельскнрх К. Нстормя Второй ммровой войны. М., 2001. С.595.
25Штеменко С.М.Генеральный штаб в годы войны. М.: Военмздат, 1989. С. 190.
26	Генерал С.М. Шцеменка па гэтаму поваду адзначаў, што «.. .Верхоўны Галоўнакамандуючы сказаў, што член Вайсковага савета 2-га Беларускага фронту Л.З. Мехліс пііпа яму аб мягкацеласці Пятрова, аб яго няздольнасці забяспечыць поспех аперацыі. Мехліс даклаў таксама, што Пятроў нібы хворы і ўдзяляе лекарам шмат часу. Для нас гэта было поўнай нечаканасцю. Мы ведалі Івана Яфімавіча як самаадданага баявога камандзіра, які цалкам аддаваўся справе, вельмі разумнага ваеннаначальніка 1 цудоўнага чалавека. Ён абараняў Адэсу, Севастопаль, узводзіў абарону на Церыку. Мне прыйшлося неаднаразова бываць у яго ў Чорнаморскай групе войскаў на Паўночна-Каўказскім фронце, у Асобнай Прыморскай арміі, і я быў упэўнены ў яго высокіх камандзірскіх і партыйных якасцях. Відаць, у Сталіна былі якіясьці прадузятыя адносіны да Пятрова. Толькі ў студзені Івана Яфімавіча адхілілі ад камандвання Асобнай Прыморскай арміяй, у маі прызначылі з павышэннем на 2-гі Беларускі фронт, а праз паўтара месяца зноў знялі, каб яшчэ праз два месяцы — 5 жніўня таго ж 1944 года — зноў прызначыць на пасаду камандуючага фронтам. Цяпер ужо 4-ым Украінскім». Штеменко С.М.Генеральный штаб в годы войны. М.: Военпздат, 1989. С. 182-183.
27Штеменко С.М.Генеральный штаб в годы войны. М.: Военмздат, 1989. С. 183.
28Там жа. М.: Военпздат, 1989. С. 187.
б)	Правядзенне аперацыі “Баграціён”
2	9Лемяшонак УІ. Вызваленне без грыфа “Сакрэтна”. Мн., 1996. С.74.
30	Тнппельскмрх К. Нсторня Второй мнровой войны. М., 2001. С.597.
31	Там жа. С.598.
32	501-й тяжёлый танковый батальон. // Немецкпе частн н соедмненпя на Внтебском направленлн. [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://www.pobeda.witebsk.by/ land/epizode/501batl/. Дата доступу : 01.02.2011.
33	Дроговоз Н.Г. Танковый меч страны Советов. М., Мн., 2001. С.28
34	Шаршіов А.А. Черняховсклй. М., 1985. С.227-228.
35	Маршал А.М.Васілеўскі яшчэ да пачатку аперацыі прагназаваў, што наступленне на аршанскім накірунку будзе цяжкім і 5-ю танкавую армію мэтазгодна ўвесці ў прарыў на ўчастку 5-й агульнавайсковай арміі. Гл.: Штеменко С.М. Генеральный штаб в годы войны. М.: Военмздат, 1989. С. 186.
36	Ротмнстров П.А. Время м танкм. М.: Военпздат, 1972. С. 190-191.
37	Бурдейный А. Впередм Мннск! [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://battles. hl.ru/minskl.shtml. Дата доступу : 04.05.2010.
38	Дарэчы, у палон пад г. Віцебск трапілі: кімандзір LHI-га пяхотнага корпуса генерал Гальвіцэр, начальнік штаба корпуса палкоўнік Шміт, камандзір 206-й пд генераллейтэнант Хіцер, камандзір 197-й пд палкоўнік Прой. Васнлевскнй А.М. Дело всей жнзнл. Мн„ 1988. С.408. Лемяшонак УІ. Вызваленне без грыфа “Сакрэтна”. Мн., 1996. С.80.