Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Зыходзячы з табліц № 4 і 5, страты толькі арміі г.-п. І.В. Болдзіна (без трох дывізій 31 -й арміі і кавалерыстаў) 1568 чалавек забітымі. Цікава параўнаць гэтыя дадзеныя з лічбай страт узятых з “Журнала баявых дзеянняў 50-й арміі” афіцыйнай архіўнай крыніцай. Паводле яго дадзеных, 50-я армія страціла забітымі з 17 па 25 ліпеня 1944 года толькі 358 чалавек595! Розніца, як бачна, істотная. Безумоўна, апошняй лічбе давяраць нельга. Аб’ектыўную інфармацыю пра страты можна атрымаць, прааналізаваўшы данясенні з дывізій 50-й арміі. Агульную лічбу стратаў (забітыя, параненыя, хворыя, прапаўшыя без вестак) можна атрымаць, параўнаўшы склад дывізій да, і пасля баёў у раёне Гродна. Якую ж лічбу мы атрымаем?
Табліца № 4. Склад дывізій 50-й арміі за час баёў у ліпені 1944 года*
дывізія3
Колькасны склад падчас баёў у раёне Гродна
Страты кожнай дывізіі

да пачатку баёў
па завяршэнні баёў

42-я сд
5089
3931
1158
153-я сд
5185
5138
47
330-я сд
6416
5501
915
307-я сд
6866
6774
92
95-я сд
4907
3303
1604
290-я сд
5245
4224
1021
139-я сд
5998
4626
1372
238-я сд
4892
4754
138
64-я сд
4452
3710
742

Агулам чалавек


49050
41961

Агульныя страты арміі
7089 чалавек

* Табліца састаўлена на аснове дадзеных ЦАМА, ф. 50 арміі. У табліцы адсутнічаюць дадзеныя па 324-й, 369-й і 199-й сд
На падставе дадзеных, прыведзеных у табліцы №4, мы можам сцвярджаць, што агульная лічба страт 50-й арміі пад час баёў у раёне Гродна складае не менш за 7 тысяч чалавек! На жаль, наяўныя дакументы не дазваляюць дакладна падлічыць колькасць загінуўшых.
Ці можна было б пазбегнуць такіх стратаў? Безумоўна. Аднак для гэтага патрэбны былі б добрая падрыхтоўка аперацыі і прафесійнае яе выкананне чаго, нажаль, не было. Хто ж адказны за гэтыя страты і памылкі?
Вінаватым ў гэтых падзеях з’яўляецца, у прыватнасці, Map­man Г.К. Жукаў. Менавіта ён змяніў планы наступлення 3-га Гв. кк у самы апошні момант. Хутчэй за ўсё гэта адбылося ў выніку жадання маршала пераарыентаваць войскі ў накірунку на Усходнюю Прусію. Акрамя гэтага, вінавата ў цяжкіх баях на захадзе ад Гродна і камандаванне 2-га Беларускага фронту. Яно не забяспечыла надзейнага прыкрыцця (авіяцыяй і артылерыяй) і забеспячэння пяхотным і кавалерыйскім падраздзяленням, што пераправіліся на плацдарм праз раку. Безумоўна нясе адказнасць за цяжкія баі і камандуючы 50-й арміяй г.-п. І.В. Болдзін. Менавіта ён штодзённа дапускаў памылкі пры атаках нямецкіх войскаў на плацдарме. Верагоднасць наступлення на Свіслацкім фронце ім не ўлічвалася. Камандуючы арміяй не дабіўся выканання загада аб правядзенні разведкі камандзірамі карпусоў і дывізій, не забяспечыў свае войскі надзейным авіяцыйным прыкрыццём. Сутыкнуўшыся з моцным праціўнікам, дывізіі 50-й арміі так і не здолелі прыстасавацца, наладзіць узаемадзеянне. Штабы дывізій, карпусоў і арміі не праяўлялі аператыўнасці, самастойнасці. Як вынік цяжкія і аднатыпныя памылкі.
Пра баявыя дзеянні савецкіх войск 50-й арміі варта адзначыць, што масавы індывідуальны гераізм суседнічаў з агульнай блытанінай, расхлябанасцю і неабдуманым прыняццем рашэнняў. Гэтыя баі яшчэ раз даказалі, што не варта пагарджаць пільнасцю і ігнараваць магчымасці яшчэ дастаткова моцнага праціўніка. Упушчэнні генералаў, як заўжды, выпраўляліся гераізмам салдат і афіцэраў.
Неабходна аддаць належнае камандзіру 3-га Гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскаму. Гэты савецкі афіцэр не разгубіўся і праявіў увесь свой талент у вельмі складанай сітуацыі. Корпус дзейнічаў у акружэнні супраць моцнага Bo­para, які пераўзыходзіў кавалерыстаў ва ўзбраенні. Камандуючы корпусам прадбачыў верагоднасць разгортвання падзей падобным чынам і зрабіў усё магчымае, каб паставіць свае дывізіі ў як мага выгоднейшае становішча.
Усе падраздзяленні 3-га Гвардзейскага кавалерыйскага корпуса былі добра аснашчанымі і падрыхтавамі падраздзяленнямі. Акрамя таго, яны валодалі хуткасцю перасоўвання, што мела істотнае значэнне на поле бою. Такім чынам кавалерыйскі корпус можна лічыць падраздзяленнем, мала ў чым уступаючым нямецкім часцям.
Нямецкія войскі
Колькасны склад
Цяпер разгледзім праціўніка 50-й арміі і 3-га Гв. кк у раёне Гродна. Адразу трэба сказаць, што інфармацыі аб складзе і асначанасці Вермахту і СС значна болып. Тлумачыцца гэта большай цікавасцю еўрапейскіх і расійскіх даследчыкаў менавіта нямецкімі войскамі. Таму і матэрыялы нямецкіх і амерыканскіх архіваў (дзе захоўваюцца нямецкія матэрыялы) болып распрацаваны.
Корпусная група обергрупэнфюрара К. фон Готберга складалася з 3-й тд СС “Мёртвая галава”, некалькі паліцэйскіх палкоў (2-га, 4-га, 17-га, 22-га палп СС, 31-га, 34-га і 36-га палсп) няпоўнага складу і некаторых частак узмацнення.
3-я тд СС была цалкам укамплектаванай і налічвала 18 тысяч чалавек асабовага складу. Улічваючы тое, што дывізія вяла баі практычна ў поўным складзе, за выключэннем аднаго танкавага, грэнадзёрскага батальёнаў, артылерыйскага дывізіёна і некаторых падраздзяленняў абслугоўвання, можна лічыць яе колькасць у баях пад Гродна раўнай 13-14 тысячам чалавек.
Адносна сжладу паліцэйскіх палкоў групы К. фон Готберга можна адзначыць наступнае. На 24 ліпеня ў складзе шасці паліцэйскіх палкоў, зведзеныху брыгаду “Ангальт”, налічвалася, паводле нямецкіх дадзеных, 77 афіцэраў і 2398 падафіцэраў і салдат. Для параўнання, у красавіку 1944 года група обергрупэнфюрара К. фон Готберга налічвала 4 тысячы чалавек. Такім чынам на працягу аперацыі “Баграціён” група панесла страты і скарацілася амаль удвая.
Больш падрабязней мы можам разгледзіць склад некаторых паліцёйскіх палкоў. Так на 4 ліпеня ў 2-ім палп СС налічвалася ад 300 да 340 чалавек, да якіх далучылася 650 чалавек з разбітай 337-й пяхотнай дывізіі596 . 4-ы паліцэйскі полк СС на 25 ліпеня складаўся з:
Камандзір оберштурмбанфюрар Вальтэр Данц:
>	1-шы батальён (обрл-т Штурма) 7 афіцэраў і 290 падафіцэраў і радавых;
>	2-гі батальён (к-н Бёзе) 4/226;
>	3-ці батальён (м-р Эдельмана) 7/240597
Агулам: 774 чалавека.
Як бачна, па колькасці байцоў паліцэйскі полк быў роўны батальёну. Падобнае становішча было і ў астатніх паліцэйскіх часцях. Напрыклад, 22-гі паліцэйскі полк СС у сярэдзіне ліпеня налічваў каля 800 чалавек. 1-шы батальён 17-га палп СС налічваў 5 афіцэраў і 248 радавых598.
Паліцэйскія палкі складаліся пераважна з немаладых людзей (40 і больш год). На ўзбраенні гэтых падраздзяленняў стаяла старая тэхніка і састарэлае стралковае ўзбраенне (чэшскія, французскія і югаслаўскія вінтоўкі і кулямёты). Акрамя таго, байцы слаба валодалі гэтай зброяй. Сам штандартенфюрэр Г. Ангальт (камандзір 2-га палп СС) адгукаўся пра сваіх салдат як пра байцоў, якія “яшчэ не дараслі да сур’ёзных баёў”. На ўзбраенні паліцэйскіх палкоў было вельмі мала супрацьтанкавай і цяжкай зброі.
Прывядзем склад яшчэ аднаго цікавага паліцэйскага фарміравання, прымаўшага ўдзел у баях за Гродна і бліжэйшых яго ваколіцах. Гэта матарызаваны батальён палявой жандармерыі (таксама ўваходзіў у склад групы К. фон Готберга). Так летам 1944 г. батальён складаўся з 9 узводаў, у якіх налічвалася 180 чалавек, быў цалкам матарызаваны і добра ўзброены. Кожны салдат і афіцэр меў пісталет, акрамя вінтоўкі ці пісталет-кулямёт. Акрамя таго на ўзбраенні падраздзялення былі 17 кулямётаў, 3 мінамёты, 6 матацыклаў, 24 легкавыя і 6 грузавых аўтамабіляў599.
Абагульняючы ўсё сказанае вышэй можна зрабіць вынік, што разам з паліцэйскімі палкамі сілы немцаў на плацдарме складалі, паводле прыкладных ацэнак, маглі складаць 18-20 тысяч чалавек.
Акрамя гэтых падраздзяленняў на плацдарме вялі баі і часці 5-й (не болын за 3 тыс. чалавек) і 19-й (не болып за 4 тыс. чалавек) танкавых дывізій, а таксама баявая група обрл-та Кнітэля, што далучыліся да баёў крыху пазней. Такім чынам колькасць нямецкай групоўкі магла дасягнуць 30 тыс. чалавек.
Бранятэхніка
Пад час баёў на падыходах да горада Гродна немцы выкарыстоўвалі бранетранспарцёры Sd Kfz 250/251 (у розных варыянтах) з 12-га танвавага разведвальнага батальёна. Згадкі савецкіх ветэранаў пра нямецкія танкі і САУ што ўжываліся супраць 3-га кавалерыйскага корпуса, дывізій 31-й і 50-й армій, не адпавядаюць рэчаіснасці. Умелае выкарыстанне гэтай тэхнікі прыносіла немцам вялікую карысць.
Галоўную ролю ў баях на левым беразе Нёмана адыгрывала 3-я тд СС. Менавіта яе бранятэхніка акрыўна выкарыстоўвалася пад час усіх баёў. На 15 ліпеня 1944 года ў складзе дывізіі налічвалася танкаў, штурмавых гармат і САУ: 1 Т-ІІІ (у штабе дывізіі), 28 Т-ГУ, 15 T-VI, 48 StuG, 8 “Wespe”, 4 “Hummel”600. Акрамя гэтага, у розныя моманты баёў у раёне Гродна немцы карысталіся часцямі 5-й тд і 19-й тд.
Пасля 10-дзённых баёў падраздзяленні 3-й СС выглядалі наступным чынам:
Табліца Ns 5. 3-я тд СС “Мёртвая галава”у баях у раёне горада Гродна.
Падраздзяленне дата
SS-Pz.
Rgt.3
SS-Rz.GR5“T”
SS-Rz.GR6“E”
SS-Pz. AR 3
SS-Pz.
AA3
SS-Pz.
Pi. Btl. 3
25 ліпеня 1944года
T-IV10/14/1’; T-VI4/4/1;
StuG22/15/10
1-ы батальён 13/910"
3-i батальён -
6/666
1-ы батальён 14/792
2-i батальён ?
3-i батальён 10/511
8 “Wespe”, 4 “Hummel”, 11 150мм гаўбіцы, 11 105 mm гаўбіц, 4 100-MM rav6iu
10/370
11/640
’ спраўныя/у кароткім рамонце/у доўгім рамонце ” афіцэраў/падафіцэраў і радавых
Як бачна з табліцы №5, бранятанкавыя сілы 3-й тд СС скараціліся больш чым у 2 разы. Акрамя таго, трэба ўлічваць, што немцы дастаткова шырока выкарыстоўвалі бранетранспарцёры SdKfz 250/251, якія таксама былі даволі эфектыўным сродкам у барацьбе з пяхотай праціўніка.
У атаках немцы ўжывалі некалькі танкаў ці штурмавых гармат, што падтрымлівалі адзін аднаго агнём (прасоўваліся яны ў межах бачнасці адзін аднаго) і прыкрытых пяхотай. Заняўшы пазіцыі, немцы маскіравалі танкі (за дамамі, галінамі дрэў і інш. прыкрыццямі) і выкарыстоўвалі іх як артылерыйскія кропкі, што кантралявалі мясцовасць перад сабой. Так пры абароне в. Ягінты нямецкія танкі і штурмавыя гарматы хаваліся ў пунях. У супрацьлеглай сцяне нямецкія танкісты рабілі невялікае акенца, праз якое танкавыя гарматы вялі агонь. Вялікую ролю адыгрывалі назіральнікі і карэкціроўшчыкі агню. Так, паводле ўспамінаў С.Б. Бараноўскага, такія назіральнікі размяшчаліся ў в. Каўбаскі на старой вышцы, каля пераправы ў в. Плябанскія (там дзейнічала жанчына карэкціроўшчык, якая некалькі разоў наводзіла нямецкую авіяцыю на пераправу) і в. Пышкі. У в. Самборы немец хаваўся ў гняздзе бусла601.