Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У немцаў было добра наладжана забеспячэнне войскаў, якія вялі бой. Пасля занятку ў в. Навумавічы падраздзяленняў групы “Кюн” 18 ліпеня эсэсаўцы адразу ж арганізавалі тут палявую базу для амуніцыі і боепрыпасаў, куды падвозілі неабходны рыштунак з асноўнай базы палка “Е” у в. Караліно602. Акрамя гэтага, у вёсцы быў арганізаваны палявы шпіталь. Некалькім немцам і тром экіпажам танкаў у в. Адамавічы кожную раніцу на машыне прывозілі гарачы паёк на дзень603.
Авіяцыя
Дзеянні нямецкай авіяцыі ў раёне Гродна трэба прызнаць вельмі эфектыўнымі. Негледзячы на тое, што 6-ты Паветраны флот панёс вельмі вялікія страты летам 1944 года, немцы знайшлі магчымасць спыніць наступленне войск 2-га БФ кантралюючы раку Нёман і знішчаючы пераправы на ёй.
Менавіта дзякуючы дзеянням нямецкай штурмавой авіяцыі (Ju-87 і Fw-190) на плацдарме савецкія часці неслі адчувальныя страты. Па ўспамінах савецкіх ветэранаў штурмоўкі не спыняліся. Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскі адзначаў эфектыўныя дзеянні нямецкай авіяцыі ў раёне горада Гродна: “Авіяцыя праціўніка групамі ў 30-40 самалётаў бамбіла і штурмавала нашы баявыя парадкі. Мы неслі страты, і самыя цяжкія”604. Наогул, камандуючы кавалерыйскім корпусам лічыў, што замінка ў баях за горад Гродна адбылася менавіта з-за нямецкай авіяцыі605.
Цікавае апісанне дзеянняў нямецкай авіяцыі пакінуў камандзір 2-й баратэі 178-га Гв. Конна-артылерыйскага палка 3-га Гв. кк Гв. ст. л-т М.Г. Гарабчук. Так ён успамінаў, што немцы ў баях у аўгустоўскіх
лясах “...сабралі з навакольных аэрадромаў усё, што магло падняцца ў паветра: бамбардзіроўшчыкі, знішчальнікі, штурмавікі, нейкія вучэбныя самалёты. Трэба сказаць, яны сапраўды сваю задачу выканалі: так прыціснулі нас да зямлі, што мы не маглі і кроку наперад зрабіць, трымалі пад агнём да цемры, пакуль не падышла нямецкая пяхота і не заняла абарону ўздоўж канала. Праліўны дождж, маланка ... нямецкія самалёты ў брыючым палёце, закранаючы коламі верхаліны дрэў, паліваюць нас кулямётным агнём, закідваюць бомбамі, ганяюцца за кожнай машынай, павозкай, асобнымі салдатамі”606. He было б нічога дзіўнага, калі б гэтыя ўспаміны адносіліся да пачатковага перыяда вайны. Аднак ішоў ўжо 1944 год. I згодна з агульнапрынятымі ўстаноўкамі савецкая авіяцыя даўно заваявала панаванне ў паветры. На самой справе ўсё выглядала інакш.
Падобны ж выпадак узгадваў і камандзір 2-га артылерыйскага ўзвода 24-га Гв. кп Гв. л-т I. Якушын: “Нечакана лес скончыўся і эскадрон апынуўся на адкрытай прасторы... У той самы момант з ровам рухавікоў наляцелі нямецкія знішчальнікі і накіраваліся наўпрост на нас. Калі першы знішчальнік абстраляў нашу калону, прагучала гукавая паветраная трывога. Эскадрон разсыпаўся паўзводна паабапал дарогі. Я са сваёй гарматай галопам паімчаўся да маленькай вёскі, якая ляжала недалёка і была схавана густым зараснікам акацый... Знішчальнікі тым часам атакавалі разрозненую калону, і мы таксама былі абстраляныя. Кулі вішчалі акурат каля зямлі, раніўшы двух коней, якіх мы дабілі... Нямецкія знішчальнікі атакавалі нас, пакуль не наступіла цемра. Калі адна эскадрылля адлятала, на яе месца адразу прылятала наступная і не давала магчымасці змяніць укрыццё. Я ляжаў на полі на спіне і праз бульбяннік выразна бачыў самалёты; я нават мог адрозніць пілотаў”607. Чаму ж такі кантроль перапраў не ажыцяўлялі савецкія знішчальнікі? Думаю, прафісіяналізма ў савецкіх пілотаў хапала. He хапала разумення крытычнага становішча ў акружаных кавалерыйскіх дывізіях у штабе 2-га Беларускага фронта.
Свіслацкі фронт
Колькасны склад і ўзбраенне
Абарону па цячэнню ракі займалі падраздзяленні карпусной групы г.-арт. Г. Вейдлінга (14-я пмд і 50-я пд з часцямі падмацавання). На правым флангу яна злучалася з 12-й танкавай дывізіяй 2-й арміі.
Адносна нямецкіх сілаў на свіслацкім фронце можна назваць наступныя лічбы. Напрыклад савецкі даследчык Я.П. Елісееў кажа пра колькасць некаторых цікавых нам нямецкіх падраздзяленняў:
Табліца № 6. Колькасць нямецкіх войск па рацэ Свіслач 10-12 ліпеня 1944 годат.
123-цігп
50-й пд
1300 чалавек
76 ручных кулямётаў,
20 станкавых кулямётаў,
10 супрацьтанкавых гармат,
17 пушак, 20 мінамётаў

12-я тд
4500 чалавек
200 ручных кулямётаў,
40 станкавых кулямётаў, '	‘	25 танкаў,
30 супрацьтанкавых гармат,	«riv
35 САУ
36 пушак,
40 мінамётаў
Згодна нямецкай інфармацыі
12-я тд
4 тгр батальёна, 1 танкавы	.. .
10 легкіх палявых гаўбіц, сапер-	,	.
/	..	3 цяжкія палявыя гаўбіцы,
ны батальен,
2 цяжкія супрацьтанкавыя гарматы, 1 танкавы
разведвальны
батальён
1 T-IV,
6 лёгкіх САУ “Wespe”
Дадзеныя табліцы №6 паказваюць, што пяхотны полк 50-й пд дасягаў 1300 чалавек. 3 дапамогай гэтай лічбы можна вылічыць колькасць усёй нямецкай дывізіі. Можна меркаваць, што па колькасці асабовага складу, яна не пераўзыходзіла 5-6 тыс. чалавек.
Група г.-л. Г. Флёрке, верагодна, была малаколькаснай: 50-я пд была перакінута з Германіі пасля перафармавання, а палкі 14-й пяхотнай матарызаванай дывізіі панеслі страты ў баях і ў выніку адступлення былі пераўтвораны ў баявую групу.
Дывізійныя 1065-ты, 1068-мы і 1069-ты грэнадзёрскія палкі (так званыя “палкі Валькірыі”) прыбылі на фронт у пачатку ліпеня і папоўнілі групу г.-л. Г.Флёрке. Ніжэй прывядзём пералік падраздзяленняў з колькасцю асабовага складу па групе г.-л. Г.Флёрке.
-	> 14-я пяхотная матарызаваная дывізія (група г.-л. Г. Флёрке):
>	1069-ты гп (=11-ты гп) складаўся з:
>	1-шы батальён 413 чалавек, 26 лёгкіх, 9 цяжкіх кулямётаў, 11 сярэдніх мінамётаў;
>	2-гі батальён 357 чалавек, 16 лёгкіх і 5 цяжкіх кулямётаў, 4 сярэднія мінамёты;
>	13-я рота каля 86 чалавек, 4 лёгкія і 2 цяжкія кулямёты;
>	14-я рота 123 чалавекі, 4 лёгкія кулемёты і 2 цяжкія супраць-
танкавыя гарматы.ou’
Агулам: 979 чалавек.
>	101-шы грэнадзёрскі полк складаўся з:
>	1-га батальёна 507 чалавек, 18 лёгкіх кулямётаў, 5 цяжкіх кулямётаў, 5 сярэдніх мінамётаў, 5 лёгкіх пяхотных гармат
>	14-ты артылерыскі полк:
>	3-ці матарызаваны дывізіён10 лёгкіх палявых гаўбіц.
>	4-ты матарызаваны дывізіён 5 цяжкіх палявых гаўбіц.
Такім чынам, колькасць сіл 14-й пмд магла дасягаць у лепшым выпадку 2,5-3 тыс. чалавек. Колькасць падраздзяленняў 4-й нямецкай арміі на фронце па рацэ Свіслач (улічваючы і сілы 12-й тд) не магла дасягаць больш за 12-15 тыс. чалавек.
Адносна колькасці бранятэхнікі супрацьлеглых бакоў нешта пэўнае сказаць цяжка. Паводле савецкай інфармацыі з табліцы №6, немцы выкарыстоўвалі на Свіслацкім фронце з 14 па 23 ліпеня падраздзяленні 12-й тд. Польскі даследчык Р.Урублеўскі адзначае, што на ўзбраенні дывізіі былі знішчальнікі танкаў Jagtpanzer IV. У баях у раёне в.Квасоўка выкарыстоўвалася батарэя 185-й цяжкай брыгады штурмавых гармат (StuG III і StuH 42). Адна штурмавая гармата была падбіта ў баях за в.Пагараны.
Больш канкрэтна можна сказаць пра выкарыстанне немцамі 12-га танкавага разведвальнага батальёна (у яго складзе 122 бронетранспарцёры). Прывядем тыпы бронетранспарцёраў, якія стаялі на ўзбраенні Pz.AA 12:
SdKfz 250/1 бронетранспарцёр для перавозкі 5 чалавек, на ўзбраенні 1-2 кулямёты;
SdKfz 250/3 штабны сувязны бронетранспарцёр;
SdKfz 250/5 сувязны бронетранспарцёр;
SdKfz 250/7 бронетранспарцёр з 8 см мінамётам у кузаве;
SdKfz 250/9	бронетранспарцёр з вежай (2 см
аўтаматычная гармата);
SdKfz 251/1 бронетранспарцёр для перавозкі 10 чалавек, на ўзбраенні 1-2 кулямёты;
SdKfz 251/2 бронетранспарцёр з 8 см мінамётам у кузаве;
SdKfz 251/3 штабны сувязны бронетранспарцёр;
SdKfz 251/7сапёрны бронетранспарцёр са штурмавымі масткамі па баках корпуса;
SdKfz 251/8 санітарны бронетранспарцёр;
SdKfz 251/9 бронетранспарцёр з 7,5 см кароткаствольнай гарматай;
SdKfz 251/11 бронетранспарцёр для пракладкі тэлефоннага кабеля;
SdKfz 222 4-х калёсны лёгкі бронеаўтамабіль з вежай (2 см аўтаматычная гармата);
SdKfz 223 4-х калёсны лёгкі сувязны бронетранспарцёр;
SdKfz 232 8-мі калёсны цяжкі сувязны бронеаўтамабіль з вежай (2 см аўтаматычная гармата).
Як мы бачым, колькасць тыпаў бронетранспарцёраў толькі ў адным батальёне быў даволі стракатым. Між тым кожны з тыпаў бронемашын выконваў свае канкрэтныя задачы. Наагул разведвальны батальён танкавай дывізіі выконваў розныя задачы: разведка сілаў праціўніка і ўласных сілаў, збор інфармацыі аб мясцовасці (пераправы, броды, населеныя пункты, лясы, рэкі, балоты і г.д.), авангардныя і ар’ергардныя баі. У баях супраць пяхоты падраздзяленні такога батальёна былі вельмі небяспечным ворагам.
На завяршальнай фазе баёў немцы павялічылі сваю бранятанкавую групоўку за кошт сіл 19-й тд (15 T-IV, 7 FlakPz-IV, 12 Pak 40, батарэя САУ “Hummel” і 2 батарэі САУ “Wespe”). Акрамя таго, у атаках м. Кузніца немцы выкарыстоўвалі 185-ю цяжкую брыгаду штурмавых гармат. Акрамя гэтых сіл, 23 ліпеня пазіцыі групы г.-арт. Г. Вейдлінга былі ўзмоцнены бранятэхнікай 3-й тд СС 6 танкаў T-IV і адной батарэяй САУ “Hummel”. Такім чынам, на 23-24 ліпеня 1944 года немцы мелі на фронце групы г.-арт. Г. Вейдлінга групоўку танкаў, САУ і бронетранспарцёраў колькасцю не менш за 50 адзінак.
Такім чынам, можна падвесці высновы: паводле наяўнай інфармацыі, немцы на фронце па рацэ Свіслач пераўзыходзілі савецкі бок па колькасці бранятэхнікі, аднак уступалі па колькасці пяхоты ў тры разы.
Страты.
Пытанне пра нямецкія страты застаецца таксама няпэўным. 3 аднаго боку, ёсць дакладная інфармацыя пра страты 3-й тд СС, заснаваная на данясеннях з яе падраздзяленняў. Агульная лічба страт дывізіі за 16-21 ліпеня выглядае наступным чынам: 2 афіцэры і 145 падафіцэраў і радавых загінулі ці прапалі без вестак. I гэта нягледзячы на тое, што дывізія актыўна ваявала на працягу кожнага дня. Безумоўна здзіўляе такая малая колькасць забітых. Аднак, улічваючы нямецкую пунктуальнасць і любоў да дакладнасці, гэтыя лічбы могуць адпавядаць рэчаіснасці, хаця абсалютнай пэўнасці ў гэтым няма.
Гаворачы наконт 50-й пяхотнай дывізіі можна адзначыць, што яе страты на працягу ліпеня часткі жніўня 1944 г. дасягалі 600 чалавек забітымі.
Такім чынам згодна нямецкай інфармацыі страты 3-й тд СС і 50-й пд на працягу баёў дасягалі 747 чалавек забітымі.
На жаль, нічога не вядома пра страты паліцэйскіх палкоў корпуснай групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга. Улічваючы тое, што эсэсаўцы валодалі лепшай падрыхтоўкай і зброяй, можна зрабіць выснову, што страты паліцэйскіх былі ў сярэднім болыныя, чым у 3-й тд СС. Так, ужо 16 ліпеня ў выніку баёў адна з ротаў паліцэйскіх палкоў групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга скарацілася са 170 чалавек да 35610.