Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У той жа дзень фарсіравала раку і 153-я дывізія. Пачатак савецкіх атак апісаў адзін салдат роты 3-га танкавага разведвальнага батальёна СС: “Зранку рускія абстрэльваюць тэрыторыю. Глухія “птопптоп” рускіх мінамётаў змешваюцца з нервовым стукам рускага кулямёта. 3 групай Эрдмана, якая ляжыць на адлегласці 500 метраў мы маем толькі зрокавую сувязь. Раптоўна там у таварышаў адкрывае агонь MG-42 (нямецкі кулямёт Д.Л.). Кароткія чэргі аўтаматычнага агню. Мы бачым бледна-шэрыя воблачкі ад разрываў ручных гранат і адначасова фігуры, якія імкліва рухаюцца ўперад ...Затым танец пачынаецца і ў нас! Круглыя шлемы, фігуры, якія падымаюцца і апускаюцца, з’яўяюцца як з-пад зямлі. У атакуючых рускіх іх пісталеткулямёты ў руках каля пояса. Наш загараджальны агонь б’е па іх.. ,”296 3-я рота разведвальнага батальёна адступіла на захад, але не змагла адарвацца ад савецкіх частак. У в. Белічаны яна заняла абарону, паспрабаваўшы адбіць савецкія атакі. За вёску пачаліся цяжкія баі. Нямецкія крыніцы сведчаць пра вельмі вялікія страты разведвальнага батальёна297. Так 3-я рота батальёна страціла 9 чалавек толькі забітымі больш чым за ўсе наступныя дні298. У штабе 3-й тд СС казалі нават аб знішчэнні разведвальнага батальёна на захад ад мястэчка Гожа. He вытрымаўшы, эсэсаўцы батальёна пачалі адкатвацца далей на захад. Батальён адышоў на лінію Скрыннікі Рацічы. 153-
я дывізія атрымала загад прасоўвацца да мястэчка Сапоцкін, якое знаходзілася за 12 км на паўночны захад.
Вечарам 17 ліпеня часці 153-й сд 69-га ск, развіваючы поспех 174-й сд, выйшлі на дзяржаўную мяжу СССР на захад ад мястэчка Сапоцкін (у раён пагранічнага слупа № 40-41)299. Дывізія спынілася на рубяжы в. Доргуньска Воўкуш, апярэдзіўшы свайго суседа па 69-му корпусу 42-ю сд, якая адбівала моцныя атакі групы “Кюн” на рубяжы в. Навумавічы Загараны.
Такім чынам, левы фланг савецкай 153-й сд заставаўся адкрытым. Камандзір 557-га сп 153-й сд пісаў пра гэтыя падзеі: “Разведка данесла, што лявей ад нас, па накірунку да Гродна, прайшла армада фашысцкіх танкаў. Я перадаў гэтае паведамленне Шчэннікаву (камандзір дывізіі. Д.Л.) і гадзіны праз тры даведаўся ад яго, што заўважаная разведчыкамі армада аказалася танкавай дывізіяй “Мёртвая галава”, якая ў цяжкім баі здолела прарваць фронт на адрэзку 42-й стралковай дывізіі і сарвала далейшае фарсіраванне Нёмана”300. Нягледзячы на тое, што ў дывізіі, ды і ў корпусе Гв. г.-л. М.С.Аслікоўскага, ведалі пра гэтыя падзеі, не было зроблена ніякіх дзеянняў для таго, каб забяспечыць бяспеку тылоў і выключыць магчымасць прарыву немцаў да пераправы на раку Нёман. На нарадзе ў штабе дывізіі вечарам таго ж дня (размяшчалася ў савецкім ДАКе, пабудаваным у 1940-41 гадах) камандзір дывізіі, узгадваў м-р Ф.С. Фядотаў, заявіў наступнае: “Абставіны склаліся цяжкія: дывізія і кавалерыйскі корпус г.-л. М.С.Аслікоўскага адрэзаны праціўнікам ад асноўных сіл арміі і фронту. Далейшае наступленне часова спыняецца. Неабходна весці баі ў акружэнні. Мы займаем вельмі абмежаваную тэрыторыю. Магчымасці манеўру практычна зведзены да нуля. Тым не менш, неабходны перш за ўсё манеўр. Праціўніка трэба ўвесці ў зман адносна сапраўднай колькасці войскаў, што знаходзяцца на левым беразе... Абставіны пакажуць, як будзем дзейнічаць. Або да нас прарвуцца, або мы прарвёмся да сваіх. А цяпер адна задача: перамалоць Bopa­ra, не даць яму ўварвацца ў нашыя баявыя парадкі”301. Стала быць, камандзір дывізіі недаацаніў пагрозу выхаду да ракі Нёман 3-й тд СС або ж лічыў, што гэта пагроза будзе хутка ліквідавана.
Вечарам таго ж дня кавалерыйскі корпус Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага здаў свае пазіцыі на плацдарме часцям 69-га ск 50-й арміі (42й сд) і, выкарыстоўваючы поспех у прасоўванні 174-й сд 31-й арміі, накіраваў свае дывізіі правей у напрамку в. Лойкі Галынка302. Зводная знішчальная брыгада Гв. ппалк. В.Я. Каўтанюка, якая наступала ў авангардзе кавалерыйскага корпуса, зноў сутыкнулася з ротай 3-га танкавага разведвальнага батальёна СС, якая адступала да мястэчка Сапоцкін у 22.00 за 7 км на поўдзень ад мястэчка. У сустрэчным баі
17 ліпеня 1944г. Агульнае становішча на фронце ў раёне Гродна
савецкія артылерысты адкінулі немцаўі занялі в. Галынку і в. Пралейкі. 2-гі батальён 6-га палка СС з в. Лойкі ўдарам на поўнач спрабаваў затрымаць кавалерыстаў, але таксама быў адкінуты і выбіты з вёскі. Вечарам у раёне в. Воўкуш кавалерысты выйшлі на дзяржаўную мяжу СССР 1941 года. Тут яны спілілі пагранічны слуп № 48 даваеннай савецкай мяжы і адаслалі яго ў Маскву ў якасці падарунка303.
На поўдзень ад 69-га ск у раёне Крэйдавых гор і рысе горада займаў пазіцыі 81-шы ск г.-м. Ф.Д. Захарава. Корпус узмацнялі: 1321-шы зстап, 85-ты ran, 1444-ты can, 4-ты ашісб і 3-ці батальён 144-й габр304.
290-я дывізія г.-м. І.Г. Гаспарана ў гэты час вяла баі ў Занёманскай частцы Гродна. Адразу пасля заняцця горада, камандзір дывізіі аддаў загад дывізійнай 374-й разведроце фарсіраваць раку, правесці разведку і забяспечыць пераправу палкоў дывізіі. Камандзір роты к-н В.Г. Зубкоў на працягу 16 ліпеня арганізаваў назіранне за супрацьлеглым берагам. Пераправа была запланавана на 24.00. Рота фарсіравала раку пры дапамозе 13 надуўных 8-секцыйных нямецкіх лодак. Ахова паліцыі была падаўлена, пры гэтым былі захоплены некалькі “языкоў”305. 3 раніцы Нёман павінны былі фарсіраваць падраздзяленні 290-й дывізіі. За правядзенне гэтай аперацыі камандзір роты быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Да рэшткаў 878-га палка 290-й дывізіі, які ўжо вёў цяжкія баі, раніцай 17 ліпеня далучыўся і пачаў фарсіраванне ракі Нёман з раёна каталіцкіх могілак 882-гі сп 290-й сд, але пераправа была сарвана моцным агнём 2-га палп СС. У 10 раніцы (па нямецкіх дадзеных, у 12.30) савецкія салдаты пачалі перапраўляцца па фермах узарванага чыгуначнага маста. Атацы папярэднічаў моцны савецкі артылерыйскі агонь. Па прызнанні немцаў, гэты абстрэл быў настолькі эфектыўным, што знішчыў паліцэйскія аховы на беразе, а таксама падцягнутыя з тылу да месца фарсіравання нямецкія рэзервы. Тым не менш, фарсіраванне не было лёгкім. Г. Арцем’еў, ветэран 882-га палка, узгадваў: “Трэба адзначыць, што на гэты адрэзак праціўнік вылучыў снайпераў. Варта ледзь падняць галаву, як касіла куля. Забітыя, параненыя перашкаджалі тым, хто поўз ззаду. Каб не быць доўгай мішэнню для ворага, асобныя з нас кулём скідваліся з берага”306. Першыя 20 байцоў (пад камандаваннем камандзіра 9-й роты ст. л-та Круцецкага і парторга с-та Саніна) на хаду ўступілі ў бой. Пасля пагібелі старэйшага лейтэнанта Круцецкага, Санін узначаліў атаку роты. Дзякуючы гэтай атацы, плацдарм уздоўж чыгуначнага палатна быў пашыраны на 150 метраў307. Да 16.00 на левым беразе змагаліся 2 батальёны 882-га сп, 878-га сп і ў раёне в. Солы 3-ці батальён 885-га сп. Тым не менш, становішча на гэтым адрэзку было вельмі няўстойлівым. Паслабленыя батальёны 290-й дывізіі г.-м. І.Г. Гаспарана неслі вялікія страты пры пераправе, адчувалі недахоп боепрыпасаў, былі пазбаўлены артылерыі (яе пераправіць не ўдавалася, і яна падтрымлівала свае войскі з-за ракі). У дывізіі да гэтага часу заставалася 0,6 боекамплекта патронаў на чалавека і 0,15 0,3 боекамплекта снарадаў і мінаў на ствол. Хлеба, крупаў і тлушчаў увогуле не было308. Штаб групы обергрупэнфюрара К. фон Готберга загадаў падраздзяленням “Мёртвай галавы” спыніць атаку на плацдарме ў Занёманскім фарштаце. Разведку ў раёне занеманскай часткі горада праводзілі сілы 3-га дывізіёна знішчальнікаў танкаў СС (штаб у в. Калбасіно). Оберштурмфюрар
Мюлер успамінаў: “Мы натрапілі на яшчэ не знішчаную правую каляю чыгункі. Левая ўжо парушана. Адначасна мы сустракаем салдат (маюцца на ўвазе нямецкія салдаты Д.Л.), якія хлынулі на захад. Некаторыя не маюць нават вінтовак”309.
Для контратакі ўзмоцненых савецкіх войскаў на плацдарме немцамі была вылучана канвойная рота з 3-й тд СС дывізіі, узмоцненая чатырма штурмавымі гарматамі310. Разам з падраздзяленнямі 22га палп СС яны контратакавалі батальёны 290-й сд. Нямецкія атакі працягваліся да 22.00 і прывялі да звужэння плацдарма (магчыма, савецкія салдаты ўтрымаліся толькі на самым беразе ракі). Немцы пішуць пра поўнае знішчэнне плацдарма ў Занёманскім фарштаце, што не з’яўляецца праўдападобным.
Камандзір аддзялення сувязі 882-га палка У П.Шчарбак успамінаў: “У ноч, як звычайна ў такіх выпадках, немцы прадпрынялі контратаку і пацяснілі нас да ракі. Зразумела, перашкаджаў артагонь, але асабліва небяспечным было тое, што немцы актыўна выкарыстоўвалі гранаты. Калі я адступаў, то не паспеў дабегчы да берагу, немцы ўжо адрэзалі нас ад асноўных часцей. Так атрымалася, што каля разбітага маста мы засталіся ўтраіх я, радзіст і камандзір узвода аўтаматчыкаў, мы схаваліся ва ўкрыцці, пад плітой узарванага маста. Уваход туды быў вельмі маленькі, мы з цяжкасцю залезлі туды, пасля чаго звязаліся са сваімі па рацыі і карэктавалі агонь артбатарэі палка. Афіцэр карэктаваў агонь, аднак не даваў каардынаты, а вызываў яго на сябе. Справа ў тым, што мы сядзелі пад плітой, на ёй немцы ўстанавілі буйнакаліберны кулямёт, практычна нам на галаву, і стралялі ў бок маста па адступаючым. Аднак калі мы вызывалі агонь, пасля некалькіх залпаў стральба спынілася. Прабылі мы ў схованцы больш сутак, пакуль праз дзень раніцай нас не вызвалілі нашыя наступаючыя байцы”311. Толькі 18 ліпеня 882-ы сп 290-й дывізіі поўнасцю змог пераправіцца праз раку Нёман312. 878-ы сп і 3-ці батальён 885-га сп авалодалі вышынямі на паўднёвым беразе ракі.
Такім чынам, у выніку баёў 17 ліпеня намеціўся прарыў савецкіх войскаў па лініі Гожа Сапоцкін у напрамку на захад. Поспех у прасоўванні 174-й сд і падраздзяленняў 3-га Гв. кк, якія напрыканцы дня выйшлі да даваеннай савецкай мяжы (каля 20 км на захад ад ракі Нёман), абазначаў рассячэнне нямецкай лініі фронту. Для савецкага камандавання на дадзены момант важнейшай задачай было максімальна хутка забяспечыць усім неабходным войскі.якія здолелі прарвацца, падтрымаць іх авіяцыяй і пяхотнымі злучэннямі 50-й арміі. Для рэалізацыі гэтай задачы неабходна было надзейна прыкрыць пераправы праз раку Нёман, якія немцы рэгулярна разбуралі. Атакі баявой групы 3-й тд СС з поўдня