Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
Напружаныя баі разгарэліся ў раёне в. Каўбаскі. Першая атака савецкіх войскаў была адбіта эсэсаўцамі з 3-га танкавага разведвальнага батальёна СС. У 15.30 савецкая атака была паўторана. Наступаючыя войскі (немцы ацэньвалі сілы наступаючых у 200 салдат) змаглі заняць вёску і размешчаную непадалёк галоўную вышыню 165.7268. На працягу наступнай гадзіны савецкія падраздзяленні прасачыліся скрозь нямецкія пазіцыі па абодва бакі вышыні.
Падраздзяленні 5-й Гв. кд Гв. г.-м. М.С.Чапуркіна, якія наступалі ў заходнім накірунку, сутыкнуліся з падраздзяленнямі 3-й тд СС, што прыйшлі на дапамогу паліцэйскім падраздзяленням. 2-гі батальён 6-га тгр палка “Тэадор Эйке” пачаў наступленне з пазіцый каля дарогі Гродна Сапоцкін, што праходзіла паралельна рацэ Нёман. У гэтай контратацы немцы дайшлі да вёсак Лойкі і Каўбаскі.
Адначасова 3-ці танкавы разведвальны батальён СС контратакаваў з паўночнага напрамку. Прасоўваючыся наперад, ён заняў вышыню 165.7269. Савецкія войскі вымушаны былі адступіць
у напрамку в. Монькаўцы, да ракі Нёман. 1/SS-Pz. АА 3 атакавала в. Белічаны. Заняўшы вёску і адбіўшы некалькі савецкіх контратак, немцы ўсталявалі сувязь з часцямі 3-га батальёна 17-га палп СС, якія знаходзіліся на поўдзень ад вёскі Плябанскія. Адыходзячы, часці нямецкай 5-й тд адціснулі асобныя групы савецкіх войскаў у раён в. Ятвезь і далей да Аўгустоўскага канала. У 19.30 савецкімі кавалерыстамі была паўторана атака галоўнай вышыні 165.7. Падтрыманая артылерыйскім агнём, атака скончылася паспяхова вышыня была занята.
Такім чынам, плацдарм на левым беразе ракі Нёман быў пашыраны савецкімі войскамі за кошт заняцця в. Салаўі і вышыні 165.7. Далейшыя атакі ў паўднёвым накірунку былі спынены 1-ым батальёнам 34-га паліцэйскага палка, які контратакаваў з в. Ласосна270. Нягледзячы на неаднаразовыя нямецкія контратакі, савецкім войскам удалося захаваць плацдарм для перакідкі новых сіл на плацдарм.
Тым часам, ішлі ўпартыя баі за фарсіраванне ракі Нёман у межах горада. Раніцай у раёне чыгуначнага маста захапіў плацдарм 1-шы батальён 878-га сп 290-й сд. Яго першая рота пад камандаваннем парторга батальёна старшага л-та Машкова распачала баі за будынкі тытунёвай фабрыкі. Слабыя аховы нямецкіх 2-га і 22-га палп СС адышлі. Такім чынам, плацдарм у Занёманскім фарштаце на гэты момант дасягаў каля 1 кіламетра ў глыбіню. Для перакідвання савецкіх войскаў праз раку была наладжана лодачная пераправа. Аднак эфектыўна дзейнічаць яна не магла, паколькі знаходзілася пад бесперапынным нямецкім агнём з процілеглага берага.
Камандзір 878-га сп ппалк. М.Г.Хамулы пасля заняцця плацдарма тэрмінова загадаў пераправіць на другі бераг два ўзводы сапёраў, каб замініраваць танканебяспечныя подступы да плацдарма271. Камандзір 290-й дывізіі г.-м. І.Г.Гаспаран тым часам вырашыў пашырыць плацдарм за кошт пераправы праз раку на поўдзень ад чыгуначнага маста 885-га сп пад камандваннем ппалк. УІ.Шыпілава. Для дапамогі пераправе палкаппалк. М.Г. Хамулы накіраваў 2-гі батальён, які ўжо фарсіраваў раку Нёман, да месца меркаванай пераправы 885-га сп. Прасоўваючыся да ўказанага месца, батальён трапіў пад агонь немцаў і быў закіданы гранатамі. 3 высокага берага яны змаглі затрымаць выцягнутых у ланцужок савецкіх салдат, якія не мелі ніякага сховішча. Некаторы час батальён не мог прасоўвацца, “не меў магчымасці ні праскочыць уперад, ні павярнуць назад”272. Вызвалілі батальён з цяжкага становішча палкавыя разведчыкі пад камандаваннем камандзіра ўзвода пешай разведкі 878-га стралковага палка ст. л-та А.С. Маякіна. Ударыўшы па немцах з тылу гранатамі, разведчыкі ст. л-та А.С.Маякіна ўвялі іх у збянтэжанасць. У гэты час
1 б ліпеня 1944г. Савецкі плацдарм на левым беразе Нёмана
2-і батальён змог атакаваць стромкі бераг і адкінуў нямецкія сілы. Часова сітуацыя на плацдарме была стабілізавана.
Для падтрымкі частак 2-га палп СС, які вёў цяжкія баі ў Занёманскім фарштаце, немцы выставілі батарэі 4-га дывізіёна 3-га артпалка СС273 . 3-за агню артылерыі СС прасоўванне савецкіх войскаў было спынена, а хутка войскі 290-й дывізіі былі адкінуты назад да ракі. 885-ы полк так і не быў перапраўлены. На жаль, на плацдарм 878-га сп так і не змаглі пераправіць дывізійную ці, хаця б, палкавую артылерыю. Прыкрыццё войскаў ажыццяўлялася з-за ракі,
што змяншала трапнасць і эфектыўнасць агню. У выніку, плацдарм значна скараціўся.
Баі 3-га Гв. кк і дывізій 50-й арміі праходзілі згодна з распрацаванымі раней планамі. Аднак у гэты момант яны былі карэнным чынам зменены. У 23.00 16 ліпеня 3-і Гв. кк быў арыентаваны маршалам Г.К. Жукавым274 на ўзяцце Аўгустова тэрмінам не пазней за 19 ліпеня275. Калі па плану, распрацаванаму раней, 3-ці Гв. кк павінен быў удзельнічаць у баях за горад Беласток (значна на поўдзень) то зараз ён быў павернуты на 90 градусаў управа. Улічваючы тое, што пяхотныя часці 69-га і 81-га ск 50-й арміі г.-п. І.В.Болдзіна адставалі ад яго парадкаў, левы фланг Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага заставаўся слаба прыкрытым. Згодна з гэтым загадам, падраздзяленні 3-га Гв. кк і 50-й арміі павінны былі ў максімальна магчымыя тэрміны выйсці да межаў Усходняй Прусіі, праўдзівей, да межаў уласна Германіі.
Адносна змены накірунка ўдару 3-га Гв. кк можна вылучыць дзве тэорыі. Нанясенне ўдару кавалерыйскім корпусам у накірунку Усходняй Прусіі дыктавалася хутчэй палітычнымі, а не ваеннымі здагадкамі. Хуткі прарыў савецкіх войскаў да тэрыторыі III Рэйха яшчэ летам 1944 года быў прывабнай мэтай для ваеннага і палітычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза. Можна прывесці яшчэ адну версію змены накірунку ўдару 3-га Гв. кк маршалам Г.К.Жукавым якраз у гэты момант. Яшчэ 8 ліпеня 1944 года маршал Г.К.Жукаў звярнуўся да Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання з прапановай аб перакідцы адной танкавай арміі з 1-га Украінскага фронту, які меў лішак сіл і сродкаў, у групу франтоў А.М.Васілеўскага (1-шы Прыбалтыйскі і 3-ці Беларускі франты). Акрамя таго, 2-гі Беларускі фронт маршал Г.К.Жукаў прапанаваў узмацніць танкавай і агульнавайсковай арміяй, стралковым корпусам і некалькімі танкавымі і самаходна-артылерыйскімі палкамі з рэзерву Стаўкі. Гэтыя сілы ён планаваў выкарыстаць для ўдару па вельмі слаба абараняемай Усходняй Прусіі. Ідэя была адвергнута Стаўкай. У прыватнасці, сам маршал Г.К.Жукаў узгадваў, што на нарадзе І.В.Сталін адкінуў план маршала Г.К.Жукава, аддаўшы перавагу вызваленню Усходняй Польшчы276. Магчыма, ідэя змяніць напрамак удару 3-га Гв. кк і пераарыентацыя яго на ўсходне-прускі накірунак была спробай маршала ў нейкай ступені рэалізаваць свой план, а таксама разведаць нямецкую абарону ў гэтым напрамку. Аднак, калі ўдар вялікімі сродкамі мог бы прывесці да поспеху, наступленне аднаго кавалерыйскага корпуса нагадвала авантуру. Пра тое, што маршал Г.К.Жукаў не адмовіўся ад свайго плана, сведчыць наступнае: 19 ліпеня ён паслаў у Стаўку свае меркаванні, дзе зноў выказаўся за пераарыентацыю 2-га і 3-га Беларускіх франтоў на ўсходне-прускі
накірунак277. Наступленне 3-га Гв. кк на Аўгустоў у кантэксце гэтых прапаноў павінны былі б паслужыць дадатковым довадам.
Загадам 16 ліпеня 1944 года савецкія войскі на плацдарме распыляліся. Кавалерыйскі корпус яшчэ не скончыў фарсіравання ракі Нёман з-за налётаў нямецкай авіяцыі, але павінен быў хутка прасоўвацца наперад. Часткі ж 50-й арміі, толькі пачаўшы фарсіраванне ракі Нёман і не сканцэнтраваўшыся на плацдарме, павінны былі ажыццяўляць прыкрыццё 3-га Гв. кк і заканчваць баі за горад Гродна. 3 прычыны хуткіх тэмпаў наступлення адсталі тылы злучэнняў, савецкія падраздзяленні перапраўляліся без артылерыйскіх частак узмацнення. Мяркую, менавіта гэты загад маршала Г.К. Жукава і менавіта ў гэты момант прывёў пазней да затрымкі савецкага наступлення і ўпартым баям на плацдарме. Гэта, неапраўданае з ваеннага пункту погляду, рашэнне каштавала жыцця многім сотням савецкіх салдат.
Наступленне 3-га Гв. кк планавалася праводзіць у наступным парадку:
Першы эшалон:
>	зводная знішчальная брыгада (144-ты Гв. знішчальна супрацьтанкавы артполк, Гвардзейскі азстд, 64-ты і 3-ці асобныя Гв. мінамётныя дывізіёны) Гв. ппалк. В.Я.Каўтанюк (камандзір 144-га Гв. зстап). У мінамётным дывізіёне налічвалася 12 122мм мінамётаў, у артылерыйскім дывізіёне 3 эскадроны па 120 чалавек, 12 станкавых кулямётаў і 12 супрацьтанкавых гармат. Усе салдаты былі ўзброены пісталет-кулямётамі і перавозіліся на аўтамашынах278.
-	> 5-я Гв. кд;
Другі эшалон:
-	> 6-я Гв. кд на 17 ліпеня на ўсходнім беразе ракі Нёман;
-	> 32-я Смаленская кд279.
Дывізіі г.-п. І.В.Болдзіна таксама аказвалі садзеянне кавалерыйскаму корпусу. Так у 3.15 ночы 17 ліпеня камандуючы арміяй аддаў загад сваім карпусам:
•	да зыходу дня 69-ы ск павінен быў, скончыўшы фарсіраванне ракі Нёман, выйсці на рубеж лініі Мікашоўка Ліпск;
•	81-шы ск павінен быў авалодаць левабярэжняй часткай Гродна і выйсці на лінію Ліпск Дамброва-Беластоцкая.
Усе вышэйпералічаныя населеныя пункты знаходзіліся на адлегласці кіламетраў 30 ад пазіцый, якія былі заняты на момант выхаду загаду280. Такім чынам пяхота 50-й арміі павінна была
садзейнічаць кавалерыстам і палепшыць іх становішча.
Да раніцы 17 піпеня начальнік аператыўнага аддзела 3-й дывізіі СС оберштурмбанфюрэр Э. Эберхард паведаміў у штаб нямецкай 4-й арміі пра тое, што з прыбыўшых падраздзяленняў дывізіі была ўтворана баявая група. Яна атрымала назву “Кюн” (па прозвішчу камандзіра 3-га батальёна 6-га тгр палка СС “Тэадор Эйке” штурмбанфюрара Макса Кюна). Група, па сведчаннях нямецкага даследчыка В.Ваперсаля, складалася з наступных падраздзяленняў:
>	3-га батальёна 6-га тгр палка “Е”;
>	3-га батальёна 5-га тгр палка “Т”;
>	1-га дывізіёна 3-га артпалка СС (8 САУ “Wespe”, САУ “Hummel” і 7 цяжкіх гаўбіц);
>	9-й роты 3-га танкавага палка СС 10 танкаў T-VI “Tiger”;
>	узмацненне групы складалася з 16 штурмавых гармат281.
Такім чынам баявая група была вельмі моцным праціўнікам. Абодва батальёны былі цалкам матарызаванымі на аўтамабілях. Баявыя парадкі пехоты падтрымлівалі танкі, штурмавыя гарматы і самаходная артылерыя. Раніцай 17 ліпеня баявая група выступіла ў раён на поўдзень ад дарогі Ласосна Баранавічы. На захад ад в. Ласосна рушыў 1-ы батальён 34-га палсп, які павінен быў дзейнічаць сумесна з баявой групай “Кюн”. Каля поўдня да в. Баранавічы падышла з м. Кузніца 16-я сапёрная рота 5-га тгр палка СС “Туле”. Па дадзеных нямецкай разведкі, буйныя савецкія сілы сканцэнтраваліся ў раёне в. Адамавічы. Гэта былі падраздзяленні 95-й стралковай дывізіі.