Нёманскі фронт 15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка Дзмітрый Люцік

Нёманскі фронт

15-25 ліпеня 1944 года. Баі за Гродна: аналіз падзей, данясенні, успаміны, статыстыка
Дзмітрый Люцік
Памер: 331с.
Гародня 2012
98.76 МБ
У ходзе баёў за горад 352-я сд данесла аб 5 знішчаных нямецкіх танках. 174-я дывізія падбіла 3 нямецкія САУ205. Невядома, якой частцы належылі танкі і САУ, магчыма, гэта таксама былі бронетранспарцёры 5-га разведбата.
16 ліпеня 174-я сд атрымала загад здаць свае пазіцыі падраздзяленням 50-й арміі і выйсці ў раён на поўнач Гродна, да мястэчка Гожа, дзе і адбывалася пераправа праз раку Нёман частак 31 -й арміі.
Увечары, у 23.00, 16 ліпеня ў гонар вызвалення Гродна ў Маскве быў дадзены салют 20 залпамі з 224 гармат.
Такім чынам, баі за горад характарызаваліся імклівым напорам савецкіх частак. Немцы фактычна не абаранялі горад. Як было бачна, усе іх пазіцыі праходзілі па за яго межамі (па навакольных вёсках). Баі ў горадзе вяліся толькі з нешматлікімі нямецкімі падраздзяленнямі, якія не паспелі адступіць на левы бераг Нёмана. Таму войскі 50-й арміі змаглі прарвацца ў горад вельмі хутка. Сам горад пры гэтым практычна не пацярпеў. Безумоўна, гэта быў поспех савецкіх войскаў. Забяспечаны ён быў бліскучым прарывам 3-га кавалерыйскага корпуса Гв. г.-л. М.С. Аслікоўскага. Планы штаба групы армій на ўтрыманне Гродна не рэалізаваліся.
Немцы паспелі вывесці з горада амаль усе свае войскі (толькі 22гі палп СС застаўся адрэзаным у горадзе і ўплаў фарсіраваў раку)206 і цалкам разбурыць абодва гарадскія масты. Напрыклад, у 1941 годзе прарыў аўтамабільнага маста адступаючымі савецкімі войскамі быў неэфектыўны, і немцы давялі яго да ладу за паўгадзіны. Падрыў мастоў сарваў спробы савецкіх войскаў ачысціць занёманскую частку ад нямецкай арміі, а таксама пераправіцца цераз раку Нёман і працягнуць наступленне ў заходнім напрамку.
Нямецкія кулямётчыкі з чэшскім кулямётам ZB 30 на пазіцыях каля аўтамабільнага моста. Гродна. Ліпень 1944г. Кадр з нямецкай кінахронікі.
Гродна. Занёманскі фарштат. Злева бачны ствол нямецкай 8,8-см гарматы
Зенітны аўтамат батальёна Рэйхсфюрар СС. Унізе бачны мост. Кадр з нямецкай кінахронікі.
Эмблема паліцыі
Камандзір 2-га палп СС Г.Ангальт
Афіцэры аднаго з паліцэйскіх палкоў. Беларусь.1944 г.
SdKfz251 з5-йтанкавай дывізіі.Лета 1944г.
Паліцэйскія групы Готберга. Ліпень 1944г.
Такой была цэнтральная плошча Гродна пасля вызвалення горада. 16 ліпеня 1944г
Гродна. Цагляны завод
Захоплены савецкімі часткамі ў Парэчча эшалон нямецкіх T-IV. 12 ліпеня 1944 года.
"Кацюша" БМ-1ЗН на базе амерыканскага аўтамабіля Студэбекер
Разлікі савецкіх 82-мм мінамётаў узору 1941 г. пад час баёў за Гродна.
Ібліпеня 1944г.
Савецкая 122-мм гаўбіца ў Гродна. 16 ліпеня 1944 г.
Камандзір эскадрона 23-га Гв. кп к-н М.Ц.Аўчыннікаў.
Намеснік камандзіра 24 Гв.кп па палітчастцы м-р М.Ф.Выдайка. Загінуў у р-не Гродна
Камандзір мінамётнага ўзвода агітатар 24-га Гв. кп старшына Д.І.Вадзінскі.
Нямецкія цягачы Sd Kfz 7 замаскіраваны галінамі. Раён Гродна. Ліпень 1944г.
СУ-76М. Ліпень 1944 г.
РАЗДЗЕ Л 4.
СТАБІЛІЗАЦЫЯ ЛІНІІФРОНТУ НА Р. НЁМАН
а) Узмацненне нямецкай групоўкі на заходнім беразе р. Нёман
Пераправа часцей Чырвонай арміі праз р. Нёман пачалася яшчэ да баёў у самім горадзе і ў многім з’яўялялася нечаканасцю для нямецкіх частак групы обергрупэнфюрэра К. фон Готберга, якія займалі пазіцыі на левым беразе Нёмана.
Нямецкая абарона па рацэ Нёман на поўнач ад Гродна выглядала наступным чынам. У раёне горада Друскенікі займаў пазіцыі, адступіўшы з правага берагу ракі 31 -шы паліцэйскі полк СС (хутчэй за ўсё, уваходзіў у склад ХХХІХ-га тк). Лінію ўздоўж р. Нёман ад в. Дмісевічы да в. Плябанскія кантраляваў 3-ці батальён 17-га палп СС. 2-і батальён гэтага ж палка (13-га ліпеня і 14 у першай палове дня) ўтрымліваў пазіцыі па ўсходнім беразе ад мястэчка Гожа да в. Астравок207. На левым беразе ракі Нёман на паўночны захад ад Гродна знаходзіўся 5-ы танкавы разведвальны батальён. Акрамя гэтых сіл, у раёне Гродна немцы мелі групу “Ангальт”, якая займала пазіцыі на беразе ракі Нёман ад Занёманскага фарштата да в. Пагараны. Гэта група адступіла з горада пасля захопу яго савецкімі войскамі. У гэтым жа раёне займаў пазіцыі 1-ы зянітны дывізіён СС.
Нягледзячы на цяжкасці адступлення ў Беларусі, разгром групы армій, нямецкія салдаты не адчувалі сябе падаўленымі і дэмаралізаванымі. Настроі сярод афіцэраў паліцыі паказвае размова з імі жыхара адной з прынёманскіх вёсак: “Няўжо немцы будуць уцякаць?” спытаў жыхар в. Пушкары. “He. У нас ёсць такая зброя, што мы пусцім рускіх толькі да мяжы (Усходняй Прусіі Д.Л.), а за мяжу не пусцім. 3 гэтай зброяй мы будзем рускіх назад гнаць”208. Канешне, гаворка ішла пра цуда-зброю, на якую Гітлер ускладаў вялікія надзеі. Верагодна, гэту веру падтрымлівалі многія салдаты яго арміі.
Аднак настроі нямецкіх часцей на адыход толькі да мяжы Рэйха відавочны. Нямецкія салдаты былі ўпэўнены, што савецкае наступленне хутка спыніцца. Вельмі вялікія надзеі ўскладаліся на прыбыццё новых падмацаванняў.
Тым не менш, уздоўж левага берага ракі Нёман немцы мелі вельмі слабыя сілы і маглі забяспечыць імі толькі баявую ахову. Спыніць фарсіраванне ракі савецкімі падраздзяленнямі для 4-й арміі было невырашальнай задачай. Таму камандаванне групы “Цэнтр” загадала 13 ліпеня перакінуць у раён Гродна часці 5-й тд са складу сілаў ХХХІХ-га танкавага корпуса. Задачай гэтых падраздзяленняў было адбіццё спробаў фарсіраваць раку Нёман і ўтрымаць лінію фронта па гэтай воднай перашкодзе209. Дывізія павінна была сканцэнтравацца ў раёне мястэчка Сапоцкін і перашкодзіць савецкім войскам фарсіраваць раку на поўнач ад Гродна. Акрамя таго дывізія павінна была знішчыць ужо ўтвораныя савецкімі войскамі плацдармы. Першай у раён баявых дзеянняў прыбыла баявая група 5-й тд.
Баявая група 5-й тд:
>	група “Фрыдрыха” (група названа па прозвішчу камандзіра 13га тгп к-на Г. Фрыдрыха):
1-шы батальён 13-га танкава-грэнадзёрскага палка са штабам;
1-шы дывізіён 116-га артпалка (на ўзбраенні знаходзіліся САУ “Hummel” і “Wespe”);
некалькі танкаў T-IV з 31-га танкавага палка.
>	група “Дрэвеса” (м-р Вільгельм Дрэвес камандаваў 1/13):
1-шы батальён 14-га танкава-грэнадзёрскага палка (камандзір к-н А. Іедтке);
3-ці дывізіён 116-га артпалка (наўзбраенні гаўбіцы 10 15 см); часткі 89-га сапёрнага танкавага батальёна210.
Акрамя гэтага, г.-ф. В.Модэль прыняў рашэнне выкарыстоўваць у раёне Гродна 3-ю танкавую дывізію СС “Мёртвая галава”. Яе ўжо пачалі перакідваць з Румыніі ў групу армій “Цэнтр” у якасці рэзерва. Аднак улічваючы цяжкае становішча падраздзяленняў 4-й арміі, г.-ф. В. Модэль загадаў накіраваць яе на фронт па рацэ Нёман. Гэтае падраздзяленне выкарыстоўвалася немцамі ў якасці асноўнай баявой адзінкі ў баях на паўночны захад і на захад ад Гродна. Разгледзім яе склад некалькі падрабязней.
3-я танкавая дывізія СС “Totenkopf” (у перакладзе “Мёртвая галава”) лічылася адной з лепшых дывізій нямецкай арміі. На працягу вясны лета 1944 г. яна прайшла перафармаванне (у апошні раз на працягу вайны)211 і налічвала 18191 чалавек (у некаторых крыніцах
прыводзіцца лічба ў 21 тыс чалавек212). Ha 1 ліпеня на ўзбраенні дывізіі знаходзілася:
>	1 танк Т-ІІІ (у штабе 3-га тп СС);
>	28 танкаў T-IV;
>	ЗІСАУ StuG-III;
>	10 танкаў T-VI “Tiger” (яшчэ 5 цяжкіх танкаў знаходзілася ў рамонце);
>	41 бронетранспарцёр;
>	27 супрацьтанкавых гармат;
>	42 артылерыйскія гарматы (у т.л. 8 САУ “Wespe” і 6 САУ “Hummel”)213.
У арганізацыйным плане дывізія складалася з танкавага палка (двухбатальённага складу), двух танкава-грэнадзёрскіх палкоў СС 5-га “Туле” і 6-га “Тэадор Эйке”214 (па 3 батальёны ў кожным), 3-га артылерыйскага палка СС, 3-га разведвальнага танкавага батальёна, 3-га дывізіёна знішчальнікаў танкаў, 3-га зенітнага батальёна і 3-га сапёрнага батальёна.
10	ліпеня 1944 г. пачалася перакідка 3-й тд СС з Румыніі ва Усходнюю Польшчу. Усяго для гэтай аперацыі немцы задзейнічалі 70 чыгуначных эшалонаў. Як бачна дывізія СС была цалкам матарызавана. Ударнай яе сілай з’яўляліся цяжкія і сярэднія танкі, а таксама штурмавыя гарматы. Наяўнасць у дывізіі роты цяжкіх танкаў “Tiger” яшчэ больш павялічвала яе моц. Вядомыя факты, калі рота танкаў “Tiger” стрымлівала наступленне цэлай дывізіі праціўніка. Праўда 3-я тд СС не ўдзельнічала ў баях у раёне Гродна ў поўным сваім складзе. Так адсутнічалі 1-шы танкавы батальён СС (на ўзбраенні танкі T-V), 2-гі тгр батальён “Т” і інш. падраздзяленні. У выпадку фарсіравання ракі Нёман буйнымі савецкімі падраздзяленнямі перад немцамі зноў магла паўстаць праблема прарыву фронту. Галоўная задача 3-й тд СС такім чынам стаяла менавіта ва ўтрыманні лініі фронта па рацэ.
Такім чынам новае падраздзяленне СС было моцнай, цалкам укамплектаванай дывізіяй. На яе ўзбраенні стаялі лепшыя ўзоры баявой тэхнікі Германіі. Гэта быў вельмі небяспечны праціўнік для наступаючых часцей Чырвонай арміі. Дзякуючы апоры на такую вялікую раку як Нёман, 3-я тд СС была ў сілах стрымаць наступленне цэлай арміі.
б	) Фарсіраванне р. Нёман Чырвонай арміяй
Перад фарсіраваннем ракі падраздзяленнямі Чырвонай арміі была праведзена разведка мясцовасці на левым беразе Нёмана. Так
ў ноч на 14 ліпеня ў раён на захад ад Гродна была адпраўлена група з дзесяці чалавек з рацыяй (камандуючы сяржант А.М. Кузняцоў) з мэтай удакладніць перакідку немцамі падмацаванняў у яшчэ ўтрымліваемы імі горад. Напэўна, разведвальная група была паслана камандаваннем арміі, таму што разведчыкі былі з 369-й сд са складу 121-га стралковага корпуса. Сама дывізія яшчэ была задзейснена на ліквідацыі “мінскага катла”. Група А.М. Кузняцова фарсіравала раку Нёман у раёне сучаснага парку Румлёва з дапамогай мясцовых жыхароў. Абмінуўшы Занёманскі фартадт (левабярэжная частка горада), група заняла пазіцыю ў раёне в. Ласосна, дзе вяла назіранні за дарогай на мястэчка Сапоцкін. 16 ліпеня група атрымала загад прасоўвацца далей на захад215.
Выйшлі на поўнач ад Гродна да ракі Нёман і злучэнні 31-й арміі 3-га Беларускага фронту. Войскі ўмацаваліся ўздоўж усходняга берага ракі ад ляснога масіва “Пышкі” да вёскі Куколі. Фарсіраванне ракі стралковымі падраздзяленнямі пачалося адразу ж. Так, 376-ты Мінскі сп і рухомы атрад (матарызаваны 2-гі батальён 673-га сп ст. л-та З.Дзюдзіна216) 220-й сд 31-й арміі ў ноч з 13 на 14 ліпеня фарсіраваў р. Нёман каля в. Беражаны217. Рухомым атрадам камандаваў палкоўнік М.Я. Радзіёнаў, намеснік камандзіра дывізіі. Ад в. Стрыеўка (каля м. Азёры) атрад выйшаў да Нёмана каля в. Куколі. Дзякуючы дадзеным авіяразведкі, камандванне 36-га корпуса ведала аб пераправе, якая знаходзілася тут. Адарону ад в. Зарыцы да м. Гожа трымаў 2-гі батальён 17-га паліцэйскага палка СС.