Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
The translation was supported by the Ministry of Culture of the Czech Republic
ЧэШСКАЯ КАЛЕКЦЫЯ
Эміль Гакл
НОРМЫ КАМІЧНЫХ ПАВОДЗІН
Раманы
Пераклады з чэшскае Вольгі Патапавай, Сяргея Слштрычэнкі
Логвінаў
Серыя заснаваная ў 2006 годзе Куратар серыі Сяргей Слштрычэнка
ISBN 978-609-8213-29-4
Copyright © 2003 Emil Hakl Copyright © 2010 Emil Hakl © Вольга Патапава, пераклад на беларускую мову, 2018 © Сяргей Сматрычэнка, пераклад на беларускую мову, 2018 © Logvino literatures namai, 2018
ПРА БАЦЬКОЎ I ДЗЯЦЕЙ
Чую тапкі з нейкага абсурднага калідора, што вядзе дамайго сэрца.
Фэрнанду Пэсоа
Бачачы слёзы ў яго вачох, ніхпго туды не хадзіў. талгу ён у той пустыні два леты ў салюце жыў; і калі тройчы за дзень гучаў з каплічкі звон, казалі: Ах, гэта звоніць суліны маладзён'.
тэкст на старым дрэварыце
Павільён з пінгвінамі
-Да каго, кажаце? павярнуўся вухам да мяне дзед на вахце, але нават не зірнуў, бо нешта старанна рэзаў і раўняў на замасленай паперы.
Да спадара Бэнэша, паўтарыў я.
А хто гэта?
Ён у вас працуе.
Ну дык набярыце яго, дзед прысунуў да мяне тэлефон, не паглядзеўшы на мяне нават цяпер.
-Салют, тата, сказаў я ў смярдзючую слухаўку.
Здароў, слухай, можані мяне там пачакаць? У мяне экскурсія, вызвалюся ад сілы праз гадзінку, ідзі мо пакуль на змей паглядзі.
Добра, сказаў я.
Дзед сунуў у рот кавалак зеленаватага сальцісона і пачаў яго энергічна перажоўваць.
Я дайшоў да павільёна з пінгвінамі і ўвайшоў унутр. Чорна-белыя птушкі маршыравалі ў шэраг адна за другой па бетонным краі басейна. Потым адной нешта стрэліла ў галаву, і яна бокам плюхнулася ў ваду. Астатнія ў імгненне вока пападалі за той першай і нейкі час насіліся пад вадой як няспраўныя саманаводныя тарпеды. Калі адзін з пінгвінаў вырашыў выскачыць з вады астатнія павыскоквалі за ім, выстраіліся ў ладны шэраг, і ўсё пачалося з пачатку. Кожны раз аднаму неіпта прыходзіла да галавы на долю секунды раней і плюх, яшчэ перад тым, як ён кранаўся паверхні вады, туды ўжо ляцелі ўсе. Яны паўтаралі гэта безупынку цэлую гадзіну, што я там прастаяў. Я б спакойна мог назіраць за імі і наступную гадзіну, але быў час вяртацца.
Бацька стаяў нерухома перад кабінкай вахцёра, і хоць на дварэ ўсё яшчэ было лета, на ім быў балоневы плашч і абтрапаная фуражка, якую ён называў “прынц Генрых”. Бацька ўжо пару гадоў быў на пенсіі, а ў заапарку працаваў экскурсаводам для падзаробку; ён вадзіў школьныя экскурсіі, наведнікаў з Усці-над-Лабэм і тэматычныя заезды галандскіх пенсіянераў, за тыя пару манет цярпліва апавядаў ім пра марскіх ільвоў ды антылоп гну і чакаў, пакуль яны надурацца ля павільёна з малпамі. Я аж спалохаўся, як за гэтыя пару тыдняў ён яшчэ болып пасівеў.
-Салют, сказаў я.
Ну здароў, адказаў ён, гледзячы пры гэтым кудысьці па-над кароны дрэваў.
-Што новага? спытаўся я.
-Новага на свеце нічога няма ўжо два мільярды гадоў, толькі варыяцыі на тэму вуглярод, вадарод, кісларод і азот, адказаў бацька.
I мы пайшлі на шпацыр. Гэта значыць, мы абышлі Тройскі палац, перайшлі па мастку, з якога я сплюнуў у густую, павольную влтаўскую ваду, прайшлі праз Імператарскую выспу і дайшлі да наступнага мастка, з якога бацька пусціў цягучую белую сліну ў густую, павольную ваду суднаходнага канала. Потым мы ўвайшлі ў Стромаўку.
Чаму экіпаж “Курска” не мог сам пакінуць падводную лодку
Слухай, а што ты заўсёды пытаешся, што новага, кажа ў такт хадзе бацька. Гэта ж такое пытанне, што цяжэйшага на свеце не знойдзеш! Калі б ты спытаўся, як я маюся, я б ведаў, як...
А як ты маешся?
-Паршыва... Хоць новае ўсё ж такі ёсць: нядаўна ў нас згубіўся арангутан. У нас цяпер на практыцы студэнткі, дык адна з іх, відаць, як насіла корм, то не да канца зачыніла клетку, карацей, арангутан знік. Мы пачалі яго шукаць, перагледзелі ўвесь заапарк, кожны закуток, кожны кусцік нідзе нічога. Дырэктар нават у паліцыю званіў, але паліцыя яго адшыла, і мы шукалі далей. I толькі на пачатку трэцяга дня, калі мы ўсе ўжо зусім страцілі надзею, да нейкага Тонды Сінёра, які рыхтуе для малпаў корм, дайшло, што калі ён два дні таму адбег у прыбіральню, то пакінуў на стале адкаркаваны літровік віна, і што цяпер бутэлька там усё яшчэ стаіць, але пустая, і ён з яе не піў; тады на ўсялякі выпадак яшчэ разок прагледзелі склеп пад той бакоўкай і там яго знайшлі. Наш даражэнькі арангутан залез пад кучу драўнянай воўны і спакойна спаў; дык яго пабудзілі, узялі кроў на аналіз і вызначылі, што віно выпіў ён... Халера, спадзяюся, дажджу не будзе...
Мы гулялі па Стромаўцы. Паміж газонамі кружылі на роліках падазрона загарэлыя, коратка стрыжаныя шчуплякі гадоў пяцідзесяці. Па траве гойсалі сабакі. Хоць было яшчэ толькі чатыры, вокны намесніцкага бельведэра на ўзгорку ззялі ўключанымі люстрамі.
Калі мы пойдзем вунь той сцяжынай, пройдзем праз той тунэль і залезем наверх, то дойдзем акурат да “Каралеўскага гадавальніка”, сказаў я.
А што мы ў ім будзем рабіць?
Гэта карчма.
-Ааа, дык пайшлі. Я не ведаю, дзе яна там, дык хоць даведаюся, сказаў бацька. Тады, як ад нас уцёк шымпанзэ, мы яго таксама ніяк не маглі знайсці, а што паліцыя? Ёй да гэтага й справы не было, затое калі ім пазваніла нейкая баба з Троі, што на даху дому насупраць танчыць і скача ўдрузг п’яны мужык, і няхай яны з гэтым што-небудзь зробяць, бо гэты мужык разаб’ецца, дык яны туды прыляцелі адразу ж. I што ты думаеш? Аказалася, што гэта ніякі не мужык, а наш шымпанзэ, баба ўжо дрэнна бачыла. Гэта было штосьці як яны яго лавілі і вярталі назад у клетку, небараку! Чапляцца да людзей гэта паліцыя можа, а як трэба штосьці зрабіць для беднага звера... Папугаяў, слухай, крадуць! I што робіць паліцыя? Хоць мураша, трэба сказаць, яны нам тады вярнулі...
Якога мураша?
Ды ты ведаеш тую гісторыю.
-He ведаю, раскажы.
Я ж табе ўжо расказваў. He расказваў? Як знік той вялікі жалезны мураш. Ну, што стаіць на газоне, як ісці наверх да мядзведзяў. Знік і з канцамі. I раптам недзе праз год прывозяць знайшлі ў адным наркапрытоне. He тое каб яго надта шукалі, проста выпадкова натыкнуліся падчас аблавы. Нібыта быў у іх схаваны дзесьці ў дрывотні, дзе яны калоліся, а потым яны гэтаму мурашу маліліся ці што... Так ці інакш, ён увесь быў размаляваны фарбамі, без растваральніка і драцяных шчотак мы б не справіліся.
Бацька спыніўся і надоўга спыніў погляд на нейкай чараціне, што расла на беразе багністага азярца.
Во бачыш... прамовіў ён.
Чараціна злёгку пагойдвалася. На баку з яе тырчэла цвёрдая карычнева-зялёная шышка. Па нерухомай паверхні азярца скакалі з месца на месца вадамеркі. Удалечыні загуў цягнік.
Ведаеш, што гэта? запытаўся бацька.
Нейкі трыснёг, сказаў я.
-Трыснёг... Гэта аер!
Магчыма.
He магчыма, а дакладна. Аер, альбо akorum, альбо плюшнік, паходзіць з паўднёвага Кітая, сёння ў нас расце паўсюдна, але толькі дзякуючы таму, што яго сюды завезлі татары.
-Угу.
Яны выкарыстоўвалі аер, каб спраўдзіць, ці ваду можна піць.
Угу. А як?
Ну як, спачатку прыязджаў авангард, выведнікі. Яны кідалі ў ваду корань аеру, потым пару дзён чакалі у тыя ж часы ніхто нікуды не спяшаўся, а калі аер пускаў карані, дык гэта для іх было знакам, што вада добрая. I толькі потым падцягвалася арда і магла спакойна працягваць нішчыць і забіваць, таму аер часам называлі татарскай травой. За Чынгісханам у кожнага сапраўднага татарына з сабой быў кумыс, вяленае мяса і аер!
Я некалі з адным знаёмым варыў абсэнт, і акрамя палыну, маруны і іншых зёлак мы туды дадавалі сушаны аер, але з ім трэба было вельмі асцярожна, бо ён такі горкі, што перабівае абсалютна ўсё, узгадаў я.
-У цябе ўсе твае гісторыі заўсёды зводзяцца да дзвюх тэмаў, уздыхнуў бацька. I як на смак было?
- Шчыра кажучы, жахліва.
- Во бачыш, сказаў бацька.
Потым мы няспешна, па ўкрытых лісцем сцежках, падняліся наверх да “Каралеўскага гадавальніка". Мы адчынілі дзверы і ўвайшлі ўнутр. У памяшканні сядзела пару наведнікаў. Толькі мы прыселі, як да нас падбег афіцыянт.
-Нам па піве і што-небудзь паесці, сказаў бацька, выцягнуў з партфеля стос пакамечаных выразак і працягнуў іх мне. Гэта для цябе...
Гэта была чарговая порцыя газетных артыкулаў. ШТО АДБЫВАЕЦЦА ПА-ЗА МЕЖАМІ СОНЕЧНАЙ СІСТЭМЫ; ТАК, Я БЫЎ САПРАЎДНЫМ ШПІЁНАМ; НАВУКОЎЦЫ АДКРЫЛІ НОВЫ ВІД КАЛЬМАРАЎ; ЧАМУ ЭКІПАЖ “КУРСКА” HE МОГ CAM ПАКІНУЦЬ ПАДВОДНУЮ ЛОДКУ; ЖАНОЧЫЯ ПАПРОКІ ГЕНЕТЫЧНА АБУМОЎЛЕНЫЯ і СТРАЧАНЫ БЛЯСК КЛАНАВІЦ ВЯРТАЕЦЦА. Я ўзяўся за Кланавіцы.
-Толькі там забыліся напісаць, што ў Кланавіцах меў вілу знакаміты кампазітар Дворскі, каментаваў бацька праз зацёрты край меню. У гэтай віле ён за тры сотні, праўда, яшчэ даваенныя, у Вацэка, якога запрасіў туды на вячэру, купіў “Цыганку”, а калі потым тая “Цыганка” стала шлягерам, Вацэк, кажуць, ірваў на сабе валасы, ды толькі што ён ужо мог зрабіць... Прынамсі, мой бацька так сцвярджаў, хто ведае, ці яно і праўда так было. Ён вельмі любіў такія вось гісторыі пра мільянераў, як хтосьці дзесьці шчасце здабыў... Але адзіны сапраўдны мільянер, з якім ён пасля вайны ў Кланавіцах кантачыў, быў нейкі Папеж, у таго ў Пршыкапах, здаецца, была абутковая фабрыка, a no-
тым яшчэ Пучэлік, яму належаў лікёра-гарэлачны завод, памятаеш: Пучэлгкаўскг лікёр “Шчасцейка”? Некалі быў вельмі папулярны напой...
Пучэліка я памятаю, такі згорблены дзядок у капелюшы і доўгім паліто! Ён яшчэ хадзіў з такім абцёртым да чарнаты бамбукавым кійком і мо кожны трэці крок вось так тыцкаў ім перад сабой у паветра...
Калі ты нарадзіўся, яны ўсе ўжо былі дзядкамі. 1 Мільдарф, і Фадргонц, і Рылэк, але гэта былі хутчэй нуварышы, якія здуру ўчас не ўцяклі; сапраўдным мільянерам быў толькі Папеж і вось гэты Пучэлік.
-Рылэка я таксама памятаю! Гэта такі тоўсты вясёлы дзядзька з вялізнай галавой!
-Каб жа ты яго не памятаў, калі ён да нас праз дзень хадзіў спрачацца, што было б, калі б камуністы не выйгралі...
У яго шчокі былі як гарбузы і на галаве ён насіў прыгожую вышываную цюбецейку, а калі смяяўся, заходзіўся так, што ажно задыхаўся!
-Гэта праўда, толькі гэта была не цюбецейка, а звычайная вязаная шапка, зміеўка, з такім зігзагам як у гадзюкі... Ён быў стары сокал, патрыёт-фізкультурнік, а ў дадатак яшчэ й стары алкаголік, але цябе чамусьці любіў, называў цябе Чарль.