• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    я бачыў дакладную копію той жопы, у якой сам у ягоным узросце сядзеў...
    -Угу, прамовіў бацька, угу...
    -I ён падкаціў да стала, узяў ад маці грошы, прабег па мне абыякавым поглядам і зноў пайшоў. “Пасядзі з намі хвілінку”, кажа яму Марціна. “А пра што мне з вамі размаўляць!” адказвае ён і мае, вядома ж, рацыю. Я трымаўся за кубак с кавай, не мог вымавіць ні слова і меў такое адчуванне, што зараз першы раз у жыцці абамлею. А калі той малец зачыняў дзверы, я заўважыў, што ў яго на спіне на куртцы напісана “Killing Joke”.
    -Гэта ўсё праўда? падазрона запытаўся бацька.
    Гэта была праўда. Я змяніў толькі імя фігуранткі і назву населенага пункта, бо раскрыццё дакладных геаграфічных каардынат мяне ўжо не раз падводзіла.
    -1 ты яго болыл не бачыў?
    -Я з ёй дамовіўся, што яна яму нічога не скажа, хіба толькі калі ён сам запытаецца. Вядома, гэта ў мяне доўга не выходзіла з галавы, але чаго ўжо цяпер, калі мінула дваццаць гадоў... А недзе праз паўгода пасля таго, то-бок досыць нядаўна, хаджу я сабе па хаце ў трэніках, слухаю музыку, і раптам званок, за дзвярыма ён, стаіць, жуе жуйку і кажа: “Гэта... Я гаварыў з маці, дык яна мне ўсё расказала... ну гэта... калі не, дык я пайду... я нічога такога... проста міма ішоў... вось паспрабаваў пазваніць сюды...” “Заходзь”, кажу, і мне зноў стала ніякавата, бо гэтым разам я бачыў яго пры дзённым святле, а яшчэ і голас; карацей, на мяне раптам накаціла адчуванне, што я трапіў у часавую пастку і што ў гэтым калідоры я размаўляю з самім сабой. Потым мы доўга сядзелі і размаўлялі, пераважна пра тое, што яго ўжо замучыла адна дзявуля, якая яго то
    хоча, то не. А ён мяне быццам між іншым спытаў, ці не знойдзецца ў мяне чаго перакусіць; я яму паказаў лядоўню, каб браў усё, што захоча...
    Ага... Ну ўсё зразумела, прамармытаў бацька.
    Што табе зразумела?
    Грошы прасіў, так?
    -He, абсалютна! Я да таго кажу, што пакуль ён корпаўся ў лядоўні, я ставіў ваду на каву, і тут, хоць сам не выгадаваў у жыцці ніводнага дзіцяці, раптам са здзіўленнем чую, як сам уголас кажу: “He жары сырую сасіску. Ведаеш, з якога лайна іх робяць? Вунь там стаіць рондаль вазьмі і звары! Бляха, пакладзі хоць на талерку!”
    -1 што ты з гэтым цяпер будзеш рабіць?
    Пакуль што мы з ім пару разоў схадзілі на піва, і здаецца, будзем працягваць.
    А Ганка пра гэта ведае?
    Вядома, а што тут такога? Ён ужо дарослы, я таксама.
    А як яго завуць? запытаўся бацька.
    Роберт.
    -Ясна... Гэта, вядома, тваё жыццё, але пра дзяцей чалавек мусіць паклапаціцца, ну гэта ты і без мяне, мабыць, ведаеш.
    -Як паклапаціцца, калі я сам пра гэта ведаю няпоўны год?!
    -Я ў прынцыпе кажу, наогул. Але я рады, што ты пайшоў у мяне, а не ў сваю маці. Тая была зусім пурытанка, яе кожны раз даводзілася трохі напаіць, каб яна сябе хоць памацаць дазволіла, да вяселля мы пераспалі ўсяго разы тры, уласна, з таго трэцяга разу ты і атрымаўся... Так, я любіў тваю маму, пра гэта няма што гаварыць, але гэта было няпроста.
    Я таксама яе любіў, прынамсі, стараўся. Але дзіўна, што той год, калі яна памерла, мне ўвесь час сніўся адзін і той жа жудасны сон, у якім я сяджу ў маці ў гасцях, яна маўчыць, паліць “ВТ” і глядзіць у акно, пад акном хвалюецца чарэшневы сад, а воддаль па трасе ездзяць фуры. I я гляджу на яе і заўважаю, што зусім, зусім нічога не адчуваю, ні спачування, ні літасці, ні злосці, абсалютна ніякіх праяваў блізкасці. Урэшце я таксама запальваю цыгарэту, а ў маёй галаве пралятае думка: I чаліу я нарадзіўся ў гэтай пустынг?
    Пустыні?
    Гэта я ўва сне так падумаў. А калі я хацеў стрэсці попел, маці кажа: “He туды! Там я толькі што мыла, вазьмі тую балгарскую попельніцу з кухні!” I я на яе гляджу і стараюся адчуць хоць штосьці людскае, але бачу перад сабой толькі тое, як год за годам выціраўся пыл і пыласосілася, усё жыццё адно толькі прыбіранне, ды яшчэ гэтыя бясконцыя серыялы Янжурава, “Дачнікі”, “Хуткая дапамога”... гэткі сурагат жыцця. I я як схапіў тую попельніцу! Як даў ёй гэтай попельніцай па галаве! А яна так ціхенька скацілася, быццам паралонавая. I вось сяджу я там і прыпальваю адну цыгарэту ад другой, а маці ляжыць на падлозе, і я страсаю попел на дыван.
    -Цікавы сон...
    Ну і калі я ўжо такі ідыёт, што гэта ўсё табе расказваю, то дарасказваю да канца. Гэты сон некалькі разоў паўтараўся, адзін у адзін, кожны раз я яе быццам бы міма сваёй волі стукаў попельніцай, потым уначы вывозіў і закопваў у ляску на Крэйцарку. А потым, быццам гэтага было мала, я хадзіў туды, не тое што мне гэтага надта хацелася, але я нічога не мог з сабой парабіць. Я абыходзіў там усё ўздоўж і ўпоперак,
    ахоплены жахам, нарэшце знаходзіў тое месца, падаў на калені і капаў, капаў, пакуль не пераконваўся, што цела там усё яшчэ ляжыць...
    Цікавыя рэчы ад цябе чую... Я толькі спадзяюся, што гэта не наступства нейкай траўмы з твайго дзяцінства, табе ж не было дрэнна ў Бушцеградзе, ці не? Мне было б сапраўды шкада...
    -Я на сваё дзяцінства паскардзіцца не магу, усё было добра, чую я голас саракадвухгадовага сына сямідзесяціаднагадовага бацькі. Пэпа, за якога выйшла маці, быў нармальны мужык.
    Я яго не ведаў, калі я прыязджаў да цябе на выхадных, ён заўсёды ад мяне хаваўся, альбо мне гэта так проста здавалася.
    -Магчыма, ён быў... як бы гэта сказаць... трохі не ўпэўнены ў сабе, але я думаю, што ў цэлым ён быў нядрэнны мужык. Хоць па сутнасці гэта быў такі закамплексаваны хамула, да таго ж служывы; цяпер, як успамінаю, дык пачынаю падазраваць, што ён і з дзяржбяспекай супрацоўнічаў, але кончанай падлай ён, здаецца, не быў...
    -Ты кажаш так, быццам яго не ведаў; але ж вы жылі пад адным дахам колькі? Дванаццаць гадоў?
    -Але я яго неяк не ўспрымаў. У яго ўсё было паводле статуту, на ўсё былі адны і тыя ж армейскія показкі і ён не ўмеў абстрагавацца. “Асалода нулшр 1 калі ходзіш цэлы ёзень у цесных ботах, а вечарам іх здыліеій! Асалода нулшр 2 калі доўга хочаш сраць, але не можаш, і нарэшце пасрэш! Стопрацэнтную ўпэўненасць дае толькі кулямёт! Справа парадак, злева танкі! Я думаю, значыць, я ні хера не бачу!” вось у гэтым быў увесь ён. Пэпа быў як герой пасрэднага сацыялістычнага рамана, сын шахцёра
    і служанкі, адзінае дзіця ў сям’і, вясковая эліта, кар’ера ў войску, адпачынак у Бургасе, проста маленькае грэбанае бальшавіцкае жыццё, якое ён падсвядома стараўся спаскудзіць усім навокал; палова сваякоў з ягонага боку сядзела на цёплых месцейках у камендатуры, у міністэрстве, у адміністрацыі... Але, азіраючыся назад, я часам шкадую, што не ставіўся да яго хоць трошкі лепей, жыццё з маці для яго і так было пеклам, бо ўсе тыя гады яна штодня папікала яго, што ён прымітыў, якім, зрэшты, і быў, але ж гэта не прычына так яго зневажаць. Цяпер я нават не здзіўляюся, што ў рэшце рэшт ён ад яе ўцёк, ён на яе, мабыць, нават не злаваўся, проста не мог больш трываць... А можа, і быў скацінай... Я яго толкам не ведаў.
    -Я на тваю маму таксама ніколі не злаваўся, яна проста хацела лепшага жыцця, і калі ўбачыла, што з сынам фабрыканта ёй ніякіх перспектыў не свеціць, адразу пераацаніла сітуацыю і выскачыла замуж за камуніста, яна мне тады так і сказала, што не пойдзе проці плыні. Але нічога... Гэта ўжо справы даўнія...
    -	Вось і я кажу.
    А адпаліраваны аўтамат майго розуму ўжо сервіруе мне ўспамін. Я ляжаў раніцай у ложку і мне было ад сілы гадоў пяць, адчыніліся дзверы і ў тую ж хвіліну нада мной паўсталі мой чарнавокі бацька Іван з адтапыранымі вушамі, навуковы супрацоўнік, і мая блакітнавокая маці Здэна, набігудзіненая чыноўніца; яны стаялі нада мной і прамаўлялі сказ, з якога было чуваць, што яны завучылі яго загадзя: ‘Тонзік, паслухай, калі б мы пераехалі з Кланавіц, з кім з нас ты хацеў бы застацца жыць... з татам ці з мамай?” “3 мамай”, адказаў я пакрыўджаным голасам, бо за дзень да таго атрымаў ад бацькі па задніцы за тое, што ўкусіў
    яго за палец. Бацька зрабіў для мяне файны крэйсер з драўляных брускоў і палачак, але той крэйсер быў аснашчаны ўсяго васьмю гарматамі, а я настойваў, каб іх было больш, я патрабаваў, каб ён літаральна яршыўся ад гарматаў. Бацька адмовіўся. Восем яму падалося дастатковай колькасцю. Я праглынуў крыўду, а праз некалькі гадзін, робячы выгляд, што гэта ў запале гульні і ніяк не звязана з крэйсерам, я бацьку ўкусіў. Я быў разбэшчаны памаўза на пазіцыі адзінага дзіцяці ў сям’і. “3 мамай”, адказаў я зацята. I справа была вырашаная.
    -	А гэты Пэпа, ён яшчэ жывы? азваўся бацька.
    Пра бацькоў і дзяцей (2)
    Памёр летась, роўненька на Каляды, сказаў я.
    -Колькі яму было? Ён жа быў крыху маладзейшы за мяне... На што ён памёр?
    -Кажуць, сядзеў надвячоркам дома ў Бушцеградзе, у зале, з жанчынай, дзеля якой кінуў маці, яны сядзелі, пілі каву, салата гатовая, ялінка аздобленая, падарункі падрыхтаваныя, і раптам Пэпа кажа: “Чуеш? Нехта мяне кліча, пайду пагляджу!”, а жанчына на гэта: “Хто б цябе клікаў? Раніцай прыходзіў Міцянэк, званок працуе, то пазванілі б у яго”. Але праз хвіліну ён зноў прыслухаўся: “Нічога не магу з сабой зрабіць, нехта мяне кліча, я чую “Пэпа!” Пайду пагляджу...” Ён выйшаў і доўга не вяртаўся. А калі тая жанчына праз паўгадзіны пайшла яго шукаць, ён ляжаў на заснежанай клумбе тут жа каля дому, глядзеў у неба і ўжо не дыхаў.
    -Дык на што ён памёр?
    -Сэрца, раз-два і канец, помпу парвала.
    Добра памёр.
    Ну так.
    -Вось так падобна памёр і дзядзька Фрэдзі, брат тваёй маці, файны быў чалавек, з усіх сваякоў я яго любіў больш за ўсё... Калі мы да іх прыязджалі, ён кожны раз казаў нашым жанкам, што мы ідзём на рыбалку, а самі мы ўсю ноч хадзілі па Капршыўніцы, заходзілі да розных ягоных знаёмых і пілі з імі, а раніцай заўсёды хадзілі па вакольных гарах, нават калі дождж ішоў, усё роўна лезлі на іх. I Фрэдзі дарогай расказваў мне пра кожную, з якой пераспаў, усё дэталёва: дзе, як... I шторазу пытаўся: “Я табе не надакучыў, Іва-
    не? А зрэшты, калі й надакучыў, усё роўна табе давядзецца слухаць, бо ты адзіны, каму я тут магу пра гэта расказаць!” Аднойчы мы былі ў нейкай хаце, дзе было процьма п’яных, і была там адна надта паглядная жанчынка, якая тыдзень як выйшла замуж, і ейны муж там быў, і сваякі розныя. I вось калі свята было ў разгары, Фрэдзі мне прашаптаў: “Іване, ты зараз хоць паўгадзінкі ўсіх пазабаўляй!” Тады я начапіў на галаву абажур ад лямпы, твар намазаў жоўтай фарбай, надзеў чырвоны халат і сказаў, што згатую для іх сапраўдную кітайскую страву, і запытаўся, ці будуь яны яе есці. Яны адразу: “Натуральна, гатуй! Мы ўсё з’ямо! Мы і тунца з’ямо!” Тады я пакрышыў усё, што знайшоў, і пачаў усё гэта смажыць на патэльні, час ад часу падліваючы туды гарэлку і падпальваючы яе, каб яны не засумавалі. Ну а чаго? Весела... бацька адпіў піва.