Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
тросся, нешта замэкаў, але мужык паказаў на яго яшчэ раз і сказаў: “Я двойчы не паўтараю”. Хлопец увайшоў у кватэру, і дзверы за ім зачыніліся. А тыя цыганы, што засталіся, адразу неяк змізарнелі і кажуць мне: “Ты гэта... мабыць, тут твой Лойза не жыве, ты лепей валі”. I калі я бег уніз па лесвіцы, яны яшчэ стрымана крычалі мне наўздагон: “Танны мабільнік не трэба? Альбо сідзюхі?” А я быў такі ідыёт, што на пару прыступак вярнуўся, каб сказаць, што не трэба.
Ну, для цябе гэта тыпова, кіўнуў бацька.
Што гэта?
Ну, што ты паводзіш сябе як нейкі мульцяшны герой ці як гэта сказаць.
Я люблю, калі недзе нешта цікавае адбываецца.
Нешта адбываецца бесперастанку! Нават калі ты ўвесь час сядзіш дома на канапе, усё роўна нешта адбываецца! Усё больш і больш дасканалыя вірусы бесперастанку стараюцца перапраграмаваць развіццё тваіх клетак, антыбіётыкі ўжо амаль не дзейнічаюць, вучоныя ўсіх клануюць, амаль штодня на планеце знікае адзін жывёльны від, у чурак атамная бомба, гэтага табе мала? Цэлыя народы мігруюць па свеце, табе гэтага не дастаткова?
-Мяне ўжо цікавяць толькі людзі, з якімі можна час ад часу сэнсоўна пагаманіць, але і іх засталося няшмат. I не кажы чуркі!
-Ну так, ты, дзякаваць Богу, ужо не зазнаў, якое лайно можа павылазіць з людзей, калі настае сітуацыя, што яны сабе могуць дазволіць усё; расізм ён у нас усіх глыбока сядзіць...
У мяне нічога такого няма.
-А ты пра гэта можаш і не ведаць, яно само праявіцца ў пэўных умовах. Я ж таксама не лічу, што
хтосьці горшы за іншых. Я толькі сцвярджаю, што ты не ведаеш, што дакладна будзеш адчуваць, калі гэта ў нейкай форме прыйдзе зноў. Увесь гэты прагрэс, увесь гэты гуманізм вядзе да таго, што мы ў рэшце рэшт будзем ім вінавата ўсміхацца, калі яны нас будуць нішчыць. Бо мы ж разумеем, што яны маюць свае прычыны злавацца на нас...
Каму?
Што каму?
Каму будзем усміхацца?
Ну, чуркам, арабам, каму ж яшчэ...
На кожнага прыйдзе час... Мы, зрэшты, знішчылі цэлыя народы.
-Хто мы?
Ну, белая раса, белыя людзі.
— Я аніякіх народаў не знішчаў; калі ты знішчыў нейкі народ, то радуйся, што я пра гэта не ведаў, бо ты б у мяне дастаў на арэхі. Мяне цяпер больш непакоіць, што ўжо месяц не працуе пралка, і я не ўяўляю сабе, дзе ўзяць грошы на новую...
-Нас, я думаю, ніхто нішчыць не будзе, кажу. Хутчэй будуць глядзець, колькі мы стрываем, і як толькі ўбачаць, што нам можна хоць на карак уссесці, то нас разбяруць, як мурашы здыхляціну. I горш за ўсё тое, што яны, па сутнасці, будуць мець рацыю... Дык трэба было сказаць, што табе трэба пралка, мы якраз купілі новую, маглі б табе аддаць старую.
Цудоўна, я яе забяру!
Яе ўжо няма.
Ага, а дзе ты грошы ўзяў на новую?
Ганка купіла.
Ну хіба што так.
-Я калі гэтую пралку падключаў, дык адвод, ведаеш, шланг такі ззаду, не ўстаўляўся ў сцёк, таму я яго проста перагнуў праз край ванны...
Ага, зразумела, а потым ты палез у ванну мыцца.
-Ну, а пралка была ўключаная. Сюрпрыз атрымаўся.
-Табе і праўда няма чаго скардзіцца, што вакол нічога не адбываецца... Але ты памыляешся, калі думаеш, што гэта прывілея белай расы знішчаць іншыя народы. Паглядзі, колькі ўсяго толькі за апошнія дзвесце гадоў паадбывалася: туркі выразаюць армян і курдаў, інданэзійцы усходніх тыморцаў, негры арабаў, арабы неграў, Сталін, сам азіят, загубіў кучу азіяцкіх народаў. А яшчэ ёсць Кітай, Афрыка, Шры-Ланка, Індыя з Пакістанам, ды чаго гаварыць... 1 гэта ж усё людзі, але нават у нявінных звяроў не лепш. Хоць Конрад Лорэнц і верыў, што ў звяроў закладзена прыроджаная мадэль паводзін, якая ім не дазваляе масава вынішчаць прадстаўнікоў уласнага віду, але сёння ўжо вядома, што гэта ўсё няпраўда. Мурашы... ну добра, гэта мурашы, але й ваўкі, гіены, каціныя драпежнікі і процьма іншых сацыяльных відаў арганізуюць вынішчэнне цэлых канкурэнтных зграй. Прыматы? Гэтыя ўвогуле не замарочваюцца, шымпанзэ нават метадычна забіваюць членаў суседніх груп, з маладняком і самкамі ўключна, а гэта нішто іншае як генацыд...
Мы прайшлі каля прыпаркаванага чорнага спартыўнага аўтамабіля, у якога з пашчы радыятара тырчэлі вострыя драпежныя зубы. Іклы з храмаванай бляхі бліснулі ў святле лямпы. На секунду мне падалося, што з глыбіняў цёмных кватэр на нас уставіліся ненатуральна павялічаныя, дзікія твары; але, паабгледзеўшыся, я ўбачыў толькі падлатаныя скотчам
вокны, а за імі шторы, падраныя фіранкі і гаршкі з кактусамі.
Мы дайшлі да апошняга дому на вуліцы, абышлі яго і скіраваліся да вусця пешаходнага тунэля пад чыгуначным насыпам. Увайшлі ў засцаную цемру. За тры метры над нашымі галовамі залязгатаў цягнік. Задрыжэлі хвашчынкі паміж шпаламі. Калі мы вынырнулі з другога боку, то апынуліся ў тлумным, поўным запаленых ліхтароў, цывілізаваным свеце.
-Ага, гэта ж Падбабская, бацька зашчоўкаў косткамі на пальцых, а вунь там далей праспект Югаслаўскіх Партызанаў, там я калісьці штопятніцу хадзіў у піўную “У Швейка” з Альфрэдам Кагаўкам. Вось ён, скажу табе, сапраўдны алкаголік! Вы мяне папракаеце, што я п’ю, а Альфрэд? Той п’е рэгулярна з васямнаццаці гадоў, ніколі за ўсё жыццё не пераставаў, сёння яму шэсцьдзесят сем, а ў яго і галава добра працуе, і сам заўсёды ў гуморы, а я вось да трыццаці жыў як манах, не піў зусім, і хто я цяпер? Дурны дзед...
-Я цябе дакладна не папракаю.
Ну так, але на вяселлі табе за мяне было сорамна, калі вы з Бланкай жаніліся, пры гэтым я тваю цешчу толькі вучыў харвацкай, яна сама захацела...
Я адмоўна матляю галавой, але памятаю гэта вельмі добра. Ды што там харвацкая. Памятаю, як ён, каб пазабавіць гасцей, танцаваў вакол стала, як квактаў з рукамі над галавой і як з ім спачатку гоцала нейкая весялуха, а потым яна села і ўсе для праформы заўсміхаліся, але глядзелі ўбок, бо гэта быў інжынерска-прагназісцка-настаўніцкі зброд, а мой бацька быў хоць п’яны і для кагосьці нават невыносны, але сам для сябе ціха і непрыкметна вольны, як і заўсёды.
Нават я тым разам не смяяўся, бо нашу ў сабе і HernTa ад сваёй маці, ад маці, якая пасля кожнага візіту гасцей, як толькі за імі зачыняліся дзверы, тут жа хапала мыйны сродак і шаравала попельніцы ды шкло на стале, і якая штодня выцірала пыл; я не смяяўся, бо быў і буду зашораны сучын сын.
Так, піў я ў той час нямала, працягвае бацька, але што рабіць, калі мусіш жыць у такім лайне, у якім немагчыма захаваць здаровы глузд без адпаведнай лакальнай анэстэзіі! Атупець і потым быць усім задаволеным гэта, бадай што, выйсце, але ў мяне гэта атрымалася толькі напалавіну.
-Альфрэд гэта такі кучаравы, што грае на гармоніку?
-Ён. Першы раз ён напіўся са сваім братам на балі ў “Люцэрне”, тады яму было, як я сказаў, васямнаццаць, і з таго дня ён п’е пастаянна, ужо сорак дзевяць гадоў. Іншага б гэта ўжо забіла, але не Альфрэда? Гэты нават не захварэе! Ён не ведае, што такое насмарк!
Адразу за запраўкай свяціўся кіёск. На прылаўку пад аргшклом спачывала пара спацелых курыц-грыль, якія роспачна выстаўлялі косткі ў святле ружовай лямпачкі. За прылаўкам калупаўся ў носе апухлы мужык у чырвонай кашулі, на якую быў накінуты белы халат з пацёртым каўняром. Тым не менш, вецер данёс да нас досыць прыемны пах.
-Хочаш есці? сказаў бацька. Найлепшыя птушкі, вядомыя нам, гэта гусі г качкг, ням-ням!
ІЛто?
Ну гэта ж ты напісаў.
-Гэта не я напісаў, гэта з нейкага зборніка перакладаў сярэднявечнай паэзіі... Адкуль ты гэта ведаеш?
Ды ты напісаў, ты ўжо і сам не ведаеш, што напісаў, гэта мой самы любімы верш... Прачытай яшчэ нейкі!
На цэнтральным корце ў пражскай Штваніцы танцавалі блядзі з той ваколіцы, весяліліся да самай раніцы.
I я тылі разам з імі быў, гуляў у тэніс, брэндзі піў, амаль як ты, Лілі Марлен... імгненна ўспомнілася мне.
-Вось бачыш... Але ж і непрыемны верш... А чаму Лілі Марлен?
-Хто ведае.
-Значыць, і гэты не твой? Прачытай нейкі свой.
Маральныя пакуты са сракі не пачуты.
-1 гэта ўсё? Канец?
He, не канец, гэта я паўзу зрабіў.
-Ara... Ну, а далей?
Нязліенньі cmamyc-кво і звонку, і ўнутры...
-Чакай, што значыць cmamyc-кво г звонку, гўнутры? Я ведаю, табе з маленства падабаліся такія агульныя фурмулёўкі, накшталт усё гэтак і адначасова наадварот...
На дарозе ляжала бляшанка з-пад фасоляў у тамаце. Я падфутболіў яе. Яна падскочыла, стукнулася аб чыгунны слуп і зноў прыляцела мне пад ногі.
Ну і?... Як там далей? спытаў бацька.
Я падфутболіў бляшанку зноў. Як след. Гэтым разам яна адляцела ажно ў лапухі на другім баку скрыжавання.
Ну добра... уздыхнуў бацька. Тады лепей скажы, што ў цябе новага ў жыцці?
-Нічога, бо ўсё гэта проста варыяцыі на тэму рыбы, земнаводныя, паўзуны і птушкі.
Што ты як дзіця... А што, калі гэта наша апошняя прагулка. Ці мала што, а раптам мне заўтра прыйдзе каюк і мы болып ніколі не ўбачымся? Есці не хочаш? Давай куплю табе курыцу.
He, дзякуй.
За пару метраў ад нас завішчалі тармазы. 3 абклеенага каляровымі налепкамі наварочанага “нісана” выскачылі пару непаўнагадовых мутантаў і з пракудлівымі выразамі абкружылі кіёск. “Купіце нам курвачку!.. галёкалі ім наўздагон шаснаццацігадовыя нафарбаваныя чыкулі з прылепленымі да ілба грыўкамі. Хі-хі-хі, гы-гы-гы, купіце курвачку... і батооон... і колууу... і спрааайт... і ментааас!.. I салодзенькаеее!.. 1 салёненькаеее!.. 3 клубнііічкааай!..”
Бум-бум-бум, грымела музыка.
-За апошнія трыццаць гадоў надта пабольшала бландзінак, дзівіўся бацька. Раней было меней, а сёння паўсюль адны бландзінкі... Можа, гэта ад харчоў ці што...
Маладняк, між тым, узяўся спаборнічаць, хто кіне курку далей. Прылізаны дрышч з гарбаватай спінай дакінуў да кустоў пад насыпам. Бясформенны таўстун з фарбаваным чубам дакінуў бы, натуральна, далей, калі б толькі курыца не трапіла ў нейкія часова нацягнутыя правады і не звалілася ў алейную лужыну за запраўкай. Прадавец, грызучы запалку, назіраў. “Ссссууупер!” верашчалі чыкі. Потым кінулі пакет з рэштай запечаных птушак на сядзенне, ускочылі самі і ад’ехалі.
-Я сабе ўжо даўно кажу, што адна з нешматлікіх прыстойных прафесій на гэтым свеце наёмны кілер, шкада, што я ў маладосці да іх не падаўся, сказаў бацька. Гэта не мае ніякага дачынення вось
да гэтага, наадварот, гэта праца, у якой няма ні найменшага месца для эмоцый, што мне якраз і імпануе... Дык не хочаш курыцу?