Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Пра гэта я не ведаў.
Скуль табе ведаць, табе ж толькі год тады быў... Пра што гэта мы гаварылі?.. Ага, мой бацька! Карацей, яго ўжо тады ўсё стаміла, ён пачынаў у Югаславіі яшчэ ў дваццатыя гады, і спачатку двойчы ці тройчы страціў абсалютна ўсё і мусіў пачынаць з нуля, перш чым нарэшце ўхапіўся... Яго ўсё стаміла.
А чаго ён увогуле вырашыў паехаць у Югаславію?
-Ён быў найменшы з чатырох дзяцей, з якіх трое былі браты, вось і атрымаў ад бацькі грошы, каб стаць на ногі, і паехаў шукаць шчасця. Ён хоць і нарадзіўся ў маёнтку, але што толку, калі ён быў самы малодшы? Вось і атрымаў грошы ды пайшоў, у тыя часы быў такі звычай... А чаму ў Харватыю? Праўду кажучы, дакладна я гэтага не ведаю, але ў тыя часы шмат чэхаў так рабіла. Напэўна, там было больш магчымасцяў.
Я падняўся, каб схадзіць у прыбіральню. Пры гэтым зачапіў партфель, партфель зваліўся набок, з яго выпаўзла кніга.
Бач ты, што гэта ты чытаеш? нахіліўся бацька.
Я не чытаю, проста нашу з сабою.
Я прайшоў праз залу і збочыў у калідор да прыбіральняў. Толькі я паспеў устаць над ракавінай, як тут жа побач паўстаў Турбан, ён глядзеў на кафлю на сцяне і гучна жаваў. Зблізу я заўважыў, што ён ужо таксама не хлопчык, негледзячы на ўсе завушніцы, ланцугі, маланкі і хвост. I калі з яго прыбраць усе гэтыя элементы маладосці, перад намі адразу ж з’явіцца насаты й пузаты падстаркаваты дзядзька.
-Хто гэта? спытаў ён.
-Гэта бацька.
Вы што, разам на піва ходзіце?
-Ходзім.
-1 часта?
Можа, раз тыдні на тры.
3 бацянем?
-1 што?
-Ды не, нічога... I што, вы з ім вось так npocma трындзіце?
-Вось так проста. Хоць гэта і мае свой адмоўны бок.
Бач ты... I што, пра баб таксама гаворыце?
-Так, крыху.
Слухай, а можна мне да вас на хвілінку падсесці?
Мы ўжо збіраемся ісці.
-Ды я на хвілінку, я тут чакаю Іржы, вечарам у “Сламніку” будуць граць нейкія гурты з поўначы...
-Прабач, Турбан, але не сёння.
Ну не дык не... Няўжо рэальна твой баця?
-Так.
Калі я вярнуўся, трасучы мокрымі рукамі, бацька гартаў кнігу, круціў галавой і ўголас зачытваў:
-Якім бы пытанне таямніцы рэчаў ні было, яно, безумоўна, вельмі складанае, альбо, калі яно, наадварот, вельмі простае, то гэта такая прастата, якой мы не ў стане ўбачыць... Слухай, але ж гэта зусім немагчыма зразумець, гэта нейкая філасофія ці што, гэтую высокую літаратуру я ніколі не любіў...
-Я таксама, але часам гэта адзіная магчымасць, каб не застацца аднаму, сказаў я ціха.
Мне ў апошнія гады, акрамя навуковых публікацый, цалкам хапае Гашака, Шэкспіра і дэтэктываў, уласна, мяне ўжо і Шэкспір выводзіць, але некаторыя яго рэчы па-ранейшаму геніяльныя...
Толькі не дэкламуй, маліўся я ў думках. Толькі не цяпер!.. He тут!.. Толькі не Шэкспір!.. He трэба!.. Маўчы!..
Якілі пустылі, і нудным, і нікчэмным
Здаецца мне парадак свету! Дрэнь!
Брыдота! Гэта дзгкг сад, які
Расце у корань, плодзіць пустазелле,
I тодькі... пачаў бацька дэкламаваць ненатуральна высокім, пранікнёным, і да таго ж трохі пісклявым голасам.
Ціха!.. крычала ўсё ўва мне. Маўчы!.. Хрыстом Богам прашу!.. He галёкай!..
-Век вывіхнуўся. О пракляты лёс,
Навошта ты мяне сюды прынёс
Лячыць хваробы часу! Пойдзем разам...
Я кісла ўсміхаўся і адчуваў на сабе погляды ўсіх прысутных. Наплюй на іх, раўло ўсё ўва мне, якая табе да іх справа, ты сядзіш тут з бацем і баста. Дзед нажлукціўся і вярзе лухту, казалі яны, гэта нармальна, але што гэта з ім за хер? Нейкі підар? Наркот? Дэбіл? Я ўбачыў Турбана, які з другога канца залы паказвае мне ўзняты ўгору вялікі палец, маўляў, я з табой.
-Можа, хадзем трохі пройдземся? прапанаваў я.
Можам і прайсціся, сцішыўся бацька. Але калі мне рабілі аперацыю падстраўнікавай залозы, дык я вельмі нават з задавальненнем прачытаў Джойсавага “Уліса”, якога мне прыцягнула ў бальніцу Іва. Я яе папрасіў прынесці нейкую вельмі тоўстую кнігу, маючы на ўвазе штосьці накшталт Мэлвіла альбо Віктора Гюго, або і Кіплінга я б ахвотна перачытаў праз столькі гадоў, але Іва ўсё вырашыла па-свойму: яна выцягнула ўсе тоўстыя кнігі, паглядзела на іх і паклала ў торбу самую тоўстую, а гэта якраз і быў “Уліс”, якога ў мяне хтосьці пакінуў... He ты выпадкова?
He я, мой “Уліс” дома; я яго пачынаў чытаць разы два ці тры, але кожны раз кідаў дзесьці на пяцідзясятай старонцы.
-А я дачытаў, і чытаў я яго так уважлгва, як нічога і ніколі ў жыцці, бо тады я думаў, што гэта, можа, апошняе, што я чытаю на гэтым свеце! Я смакаваў кожнае слова, не скажу, каб я штосьці разумеў, але ў той момант мне было ўсё роўна... Гэтая так званая мастацкая літаратура яна перш за ўсё для тых, хто ў жыцці і з жыцця нічога не мае, для такіх небаракаў. А астатнія, тыя, у каго ёсць здароўе і грошы, успрымаюць яе толькі як лёгкую, хоць і трохі нудную, забаву перад сном.
Гэта праўда, сказаў я.
-Апошнім часам, калі я знаходжу ў паштовай скрынцы хоць нейкую пагшпоўку альбо нават квітандыю, то я так радуюся, што прачытваю ўсё слова за словам, бо ў гэты момант ясна бачу, што яшчэ жыву...
Свет
Мы выйшлі з шынка і падняліся да намесніцкага палаца.
-Ну, куды цяпер? кінуў бацька, углядаючыся ў дробныя зубчыкі мікрараёнаў на гарызонце. За ўзгоркам, усыпаным выбеленымі кубікамі панэльных дамоў, ланцугом цягнуліся хмары.
-Лепш за ўсё назад у Стромаўку, калі ты не супраць.
-Я не супраць, галоўнае, каб дождж не пачаўся, сказаў бацька, адгарнуў каўнер, намацаў у кішэні пачак “Marlboro”, з трэцяй спробы запаліў цыгарэту і цяпер трымаў яе перад сабой, як свіння костку, выдыхаючы дым насустрач масам цёплага жнівеньскага паветра, што напаўзала з даліны.
Мы сышлі ўніз і пашыбавалі па травяным жолабе парку. Нарэшце мы дабраліся назад да ракі і скіраваліся ўздоўж берага да Падбабы. Мы крочылі па роўнай і пустой вуліцы За электрастанцыяй. Злева ад нас шумеў гадавальнік, а справа білася аб каменне брудная вада суднаходнага канала. Качкі старанна веславалі лапкамі супраць плыні. Качары ганарліва матлялі гожымі сіне-зялёнымі дурнымі галовамі. Чайкі падзёўбвалі кавалкі рагалікаў, што гайдаліся на вадзе, і кранутых сліззю дохлых шчуроў.
Раптам нам у нос шыбануў канцэнтраваны, густы пах.
Наўрад ці гэта проста мыш, прамовіў бацька.
Мы адчувалі, як гэты жудасны смурод абвалоквае нашы слізніцы. Як ён проста прыляпіўся да іх. Мы паскорыліся, каб хутчэй мінуць гэтае месца.
-Я зірну, што гэта можа быць, вырашыў я з чыстай цікаўнасці.
- Ды кінь дурное, хадзем ужо.
-Ідзі, я даганю, адказаў я, набраў поўныя лёгкія паветра і зрабіў некалькі крокаў назад. Над хмызняком віравалі клубы мух. У хмызняку чарнеўся скрутак рубероіду, закіданы дошкамі і галлём. Унутры скрутку было штосьці бясформеннае. У прыцемку нетраў скрутку я ўбачыў нешта, што, маючы крыху фантазіі, можна было прыняць за швэдар, наматаны вакол злепленага цёмнага валосся, але з гэткім жа поспехам гэта магла быць (а бадай што й была) поўсць нейкай жывёліны. Я павярнуўся і дагнаў бацьку, які крочыў павольна і разважна.
- Ну што? запытаўся бацька.
- Мабыць, нейкі сабака.
Хвіліну мы ішлі моўчкі.
Пад канец вайны, калі бомбы ўжо скідвалі на сам Заграб, яны сям-там траплялі ў жылыя дамы, а таму як завалы не паспявалі разбіраць, то вось гэтак смярдзелі цэлыя вуліцы, гэта ўжо было проста немагчыма вытрымаць, з той пары я такое і не люблю, сказаў бацька.
- Зразумела.
Але ж людзі прызвычайваюцца да ўсяго, калі гэта цягнецца дастаткова доўга, але вось што мне сніцца да сёння, дык гэта адзін выпадак з года, думаю, сорак трэцяга... Аднекуль я тады вяртаўся, памятаю, што і для тых мясцін было досыць спякотна. I калі я ішоў праз адну плошчу ў Максіміры, гэта за пару кварталаў ад цэнтра, то адусюль раптам з’явіліся грузавікі, а на іх вайскоўцы; людзі адразу пачалі ўцякаць, толькі не было куды, і вось так нас усіх, хто там тады апынуўся,
пахапалі і паставілі да сценкі. Я стаяў у самым канцы і ўбачыў, што адразу за мной, над самым тратуарам, прыадчыненае падвальнае акенца, дык я прысеў і хутка туды пралез, я быў худы, мне ж было трынаццаць ці чатырнаццаць, а потым прабег праз падвал, і калі вылез з другога боку дому, то якраз пачуў з плошчы залп з вінтовак, такі моцны залп, што на ўсёй вуліцы вокны зазвінелі. Але я не пра гэта хацеў... Найгорш было тое, што на той вуліцы, па якой я ўцякаў, проста пасярэдзіне, была куча цэглы, і на гэтай кучы, на самым версе, ляжала застрэленая аўчарка, выпадковасцю гэта быць не магло, яе застрэлілі яўна зблізку, дакладна вось сюды ў галаву, і мне здавалася, быццам яна ўсміхаецца. I толькі ў той момант я заплакаў і бег ужо да самага дому; бацькам я пра гэта ніколі не расказваў...
- Гэта былі немцы?
Тыя вайскоўцы? Ды якія немцы... усташы... Немцы паводзіліся яшчэ болып-менш прыстойна, а ўсташы такое з людзьмі тварылі, што тут у гэта, можа, ніхто і не паверыў бы, але ўсё гэта з часам неяк забываецца. Толькі таго застрэленага сабаку я не забуду ніколі, ён і цяпер стаіць у мяне перад вачыма.
Нейкі час я назіраў за мыскамі сваіх і бацькавых ботаў, як яны пракладваюць сабе дарогу праз лёгкае і пустое паветра. Як там і сям падбіваюць каменьчык. Як гэты каменьчык каціцца. Як стукаецца аб бардзюр.
-Адзін знаёмы мне расказваў, раптам успомніў я трохі недарэчы, што, калі ён быў у Расіі з альпіністамі дзесьці на Цянь-Шані, на нейкім ледавіку...
-Дзе?
- Цянь-Шань.
Цяпер гэта ўжо даўно не Расія, думаю, гэта Кыргызстан, гэта верхняе адгалінаванне масіву, які
пераходзіць у Гімалаі, потым там Гіндукуш, а там наверсе, літарай У, Цянь-Шань...
-Халера, ну хай сабе, але тады гэта яшчэ было ў Расіі!
Ну добра... I што?
Ну, калі яны ішлі праз той ледавік, то набрылі наверсе на такую расколіну, на глыбокую прорву, і з гэтай прорвы ім біў у нос проста пякельны смурод. Гэта ім падалося дзіўным, але яны пайшлі далей. А ўнізе пад тым ледавіком яны знайшлі падземную раку, якая выцякала проста з-пад лёду і была такая цёплая, што ў ёй можна было нармальна купацца. Дык яны там паабгледзеліся, і каля самага таго месца, адкуль яна выцякала, знайшлі нешта заматанае ў анучу, здаля было не зразумела, чалавек гэта ці не, а яны асабліва і не хацелі высвятляць, бо на адзін дзень гэтага было б ужо занадта: наверсе той смурод і тут вось гэта... Але нічога, на наступны дзень яны дайшлі да нейкай базы, а там сядзелі рускія з ратавальнай службы і гутарылі пра тое, што ўжо тыдзень шукаюць адну сям’ю, якая згубілася ў гарах. Тады хлопцы расказалі ім пра той смурод наверсе, а яны сказалі, што раніцай паедуць туды паглядзець і што ім трэба будзе паказаць, дзе гэта. Вось яны паехалі, знайшлі тое месца, адзін туды спусціўся, а калі яго выцягнулі, ён быў увесь зялёны, кажа: “Так, яны там усе, уся сям’я!” “А чаму ж такі смурод моцны, калі там адзін лёд?” пытаюцца ў яго астатнія. “Бо там падземная рака, і яны напалову ў вадзе, выглядае жудасна, кажа той рускі. Трэба будзе ўзяць болей гарэлкі, калі будзем іх выцягваць”. Потым яшчэ той Гонза, які мне ўсё гэта расказаў, абмовіўся ім пра другі труп там, ля падземнай ракі. Дык яны спусціліся і туды, спыніліся, адзін з ратаўнікоў