• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    падышоў бліжэй, цюкнуў палкай, сплюнуў, вярнуўся і кажа: ‘Тэта проста каза, на сёння ўсё, вяртаемся!” 1 калі яны ўжо сядалі, той Гонза пайшоў яшчэ адліць і апошні раз зірнуў на тую здыхляціну, і толькі цяпер, калі ўбачыў яе з іншага ракурсу, заўважыў, што ў казы тырчаць боты...
    Рускія, што ты хочаш, паківаў галавой бацька. У нас у лабараторыі калісьці на практыцы быў адзін Міця, і вось ён забіваў паддоследных трусоў, проста браў труса, утыкаў у яго іржавыя нажніцы, пераразаў яму артэрыю, потым падымаў за ногі, а сам запальваў папяросу і спакойна чакаў, пакуль з яго выцеча кроў. Я калі гэта пабачыў, пачаў на яго крычаць, а ён глядзеў на мяне і ніяк не мог дацяміць, што мне не спадабалася. I гэта быў доктар навук, адукаваны чалавек, але ж рускі... А гэты твой знаёмец ён што, альпініст?
    -He, ён проста ўсімі магчымымі спосабамі спрабуе пакончыць з жыццём, а яму ўсё ніяк не ўдаецца.
    Ну, кожны, хто сапраўды хоча, рана ці позна пакончыць.
    -Мабыць, так.
    -Дарэчы, у апошнія дні няўзброеным вокам цудоўна бачныя адразу і Марс, і Юпітэр, і Сатурн з Венерай, кажа бацька, а з нашай перспектывы Марс, Юпітэр і Сатурн могуць досыць блізка падысці адзін да аднога. Ёсць нават меркаванне, што калі нарадзіўся Хрыстос, то гэта была зусім не камета, а якраз гэтыя планеты ў кан’юнкцыі. Калі так, то неба тады мусіла свяціцца нішто так сабе!
    Напэўна, кажу я, задуменна разглядаючы мыскі бацькавых і мыскі сваіх ботаў, каменьчыкі, траўку, што выбіваецца праз шчылінкі ў асфальце, выкінутыя талоны на праезд. Потым зноў мыскі ягоных ботаў
    і мыскі сваіх. Ты з бацем на шпацыры, на дварэ надвячорак чацвярга, жнівень, ты на белым свеце; і гэта ўжо ніколі не паўторыцца, прамовіў нейкі бадзёры каментатар у маім нутры.
    -“Козел” апошнім часам сапсаваўся... сказаў бацька.
    Я “Козел” не піў гадоў дзесяць, кажу, але ў прынцыпе я ўсё болып разумею, што піць можна амаль любое піва, калі яго робяць сумленна: “Сміхаў”, “Бэнэшаў”, “Мешцян”, “Лоўны”, “Крушавіцы”, любое, але пры гэтым няма гатунку, які нельга было б сапсаваць, калі перасычаць яго вуглекіслатой і захоўваць абы-як, і калі не чысціць трубкі.
    -Мабыць, так, адказаў бацька, хоць, вядома, “Плзэнь” гэта “Плзэнь”. Можаш крыху прыпаволіць? Нешта мяне апошнім часам ногі падводзяць.
    Павольным крокам мы мінулі паўразбураныя муры. Павеці. Агароджы. Спартыўныя пляцоўкі. Гароды. Жывыя платы. Склады. Тэнісныя корты. Бярозы. Лістоўніцы. Карпусы нейкіх інтэрнатаў.
    Уздоўж плоту насустрач нам ішлі дзве шыракаплечыя спартыўныя красуні, недалёкія бялявыя атлеткі з фігурамі, якія спакойна маглі б быць аздобаю Рэйхстага. У гэты ж момант ад інтэрнатаў данесліся страшэнныя віскі і лямант. Шторка ў акне адхінулася і з нутра пакоя бландзінкам шырока заўсміхаліся два чорныя твары. Дзяўчаты ім весела памахалі, прайшлі праз брамку і збочылі да інтэрната. У іх былі моцныя, рэльефна натрэніраваныя ногі. Было ажно чуваць, як у іх плёскаюцца каляровыя сокі з тэлевізара. Як у іх б’ецца гарачае бычынае сэрца. Негры проста ў акне пачалі свой шалёны танец: “Улала-улала... уджа-джа, уджа-уджа-джа... улала, улала, ээээ!”
    -Куды каціцца свет... сказаў панура бацька.
    3 ляску над спартыўным комплексам азваўся птушыны спеў.
    -А ці ведаеш, што гэта? спытаўся бацька.
    -У сэнсе?
    Што гэта за птушка спявае?
    -He ведаю, сказаў я безуважна. Бо мае думкі луналі вакол гіганцкага гарпуна з Зэманавага фільма пра барона Мюнхгаўзэна, таго гарпуна велічынёй з транспартны самалёт, які праглынутыя кітом маракі заўважылі толькі тады, калі ён уварваўся да іх унутр скрозь кітовыя рэбры. Я думаў пра тое, што пры ўсёй наіўнасці гэта дакладны вобраз таго моманту, якога я чакаю, колькі жыву на свеце. Моманту, калі прарвецца катаракта звычкі, калі нарэшце здарыцца нешта, нешша. Зразумела, што я не дачакаюся. Ніхто не дачакаецца. Бо ўсё, што ўрэшце здарыцца, у той жа момант возьме на сябе рысы абыдзеншчыны. А мозг, гэтая задаволеная жывёліна? Гэты гаспадар-размазня? Гэты інтэлігенцік? Гэты Оскар Уайлд маёй галавы? Ён, заўважыўшы новае і незнаёмае, адразу ж адмаўляецца гэтым цікавіцца. Жыццё вязе тваю задніцу, як аўтобус з кіроўцам, якога разбіў інсульт, але мозг да гэтага можа дадаць толькі: О-ла-ла! Але ж! Глядзі ты!
    -Ды як жа не ведаеш, бацька скіраваў палец у бок ляску.
    -He ведаю, сказаў я безуважна.
    -Цінь-день-цінь-день, ты не можаш не ведаць, цінь-цень-ціш>-цень-цшь-цень! завёў бацька, як тыролец, высокім голасам, і адна са спартсменак здзіўлена азірнулася на яго.
    Трэба прызнаць, што некалі ён вучыў мяне распазнаваць птушыныя галасы. Некалі мы разам папа-
    хадзілі па лясах, я і мой невыносны бацька. Наваградскія горы, Есэнікі, Кршываклатчына, сухія сасновыя бары за Мельнікам, чорныя ельнікі вакол Прагі, бярозы і дубы за Кладнам, піскатлівыя альхоўнікі ўздоўж Бэроўнкі.
    -	Пячураўка, кажу я без ахвоты.
    -	Ну так, пячураўка-ценькаўка!
    -	Хадзем, кажу я, бо раптам убачыў, што мы стаім роўна пасярод дарогі, бацька таму што слухае пячураўку, а я таму што стараюся ўхапіць адну з тых дурнот, якія раяцца ў маёй галаве, а здаля да нас у клубах пылу набліжаецца грузавік.
    Мы мінулі стары закінуты вапнавы заводзік. Прайшлі па мастку над чыгуначнай каляінай. На хвіліну прыпыніліся і глядзелі ў яр, на дне якога пад апалым лісцем і галлём знікаў іржавы выгін рэек. У яр, выгрызены дынамітам у тлустай і сыпкай гарадской скале. Цень-дінь-дянь-день, ценькала на ўзгорку за нашымі спінамі пячураўка-ценькаўка.
    Потым мы, кожны з цыгарэтай у руцэ, увайшлі ў сэрца Бубэнча. Прастора, абмежаваная размаляванымі гаражамі, збуцвелымі катэджамі і навюткімі рынкамі з бэ-ушнымі аўтамабілямі, што раскрылася перад намі, называлася вуліца Канцылярская.
    Няхай жыве маршал Ціта!
    -Ага! сказаў бацька, убачыўшы прасторны цагляны будынак складанай формы, які па баках вартавалі два голыя коміны і да якога мы памалу набліжаліся. Гэта быў аб’ект пад нумарам 6, дом, што выглядаў як турэцкія лазні ці як санаторый для эксцэнтрычных багацеяў, або, хутчэй, як габсбургскі філіял узнёслай тыбецкай Паталы, а ў рэальнасці гэта была звычайная гаўначыстка, былая ачышчальная станцыя сточных водаў.
    Калі мы апынуліся проста перад будынкам, бацька спыніўся і доўга яго разглядаў.
    Нечым мне гэта вельмі нагадвае “Востраў мерцвякоў” Бёкліна, сказаў ён ціхім голасам.
    У гэты момант дзесьці далёка над небасхілам расступіліся цяжкія кроквы хмараў і з іх выслізнула чырвонае, слізкае, моцна прыплюснутае сонца, якое выглядала так, быццам бы ўжо не магло і не хацела быць цэльным. Быццам бы збіралася вось-вось расшчапіцца на два, на чатыры, на восем, на некалькі дзясяткаў і соцень сонцаў. Над ракой матляліся белыя чародкі чаек.
    -Ведаеш, цяпер я прыпамінаю, сказаў бацька, зняў прынца Генрыха і выцер лоб, не зводзячы вачэй з гаўначысткі, што мая маці не надта хацела вяртацца ў Чэхію, гэта хутчэй бацька, і яны праз гэта сварыліся... Яна абагаўляла Ціта, бо той любіў сырыя аліўкі, як і яна, і любіў хадзіць у белым.
    Ціта быў харват?
    -Харват, але перадусім ён быў сэлфмэйдмэн, як сказалі б сёння. Вось так. Дый наш бацька ім таксама
    захапляўся, яму здавалася, што Ціта адзіны, хто зможа выгнаць фашыстаў з Балканаў, і ў гэтым ён не памыліўся, таму і падаўся да яго, вось толькі ён забыўся, што спрадвеку на свеце адно зло праганяецца другім... Ён верыў, што Ціта моцная фігура, ілюзіяніст, такі сабе белы слон. Што ён у нейкім сэнсе таксама своеасаблівы капіталіст, для якога самым галоўным будзе зыск, гаварыў бацька і няўхільна глядзеў на гаўначыстку, сілуэт якой рысаваўся на фоне ўсё больш густога неба.
    Але ён усё роўна не пара нашым мясцовым агентам гестапа, якія потым напрасткі падаліся ў дзяржбяспеку, а адтуль ва ўрад. Ці не? сказаў я, назіраючы за сонцам, якое рэзка разлілося па небасхіле, не раўнуючы разбітае яйка, а потым заскочыла за ўзгорак. I я бачыў больш, чым калі яшчэ, а менавіта: што нас раз і назаўжды пасадзілі ў шэры непразрысты шар, поўны дыму, лайна і смеху. Людзі, Зямля, Космас і мы, дзеці. Шаблоны, меркі, шуфлядкі і вагі. Прастадушнасць без межаў. Наша мова толькі: так, так, не, не. Ха-ха.
    -	Што-што? спытаўся бацька.
    -	Нічога, я не падумаўшы сказаў.
    Прабач, я глядзеў, ці вунь там не баклан, але бачу, што не... Ці Ціта не пара? Спачатку хіба што так, але ж па пачатку ніколі не скажаш, якім будзе канец... Уласна, я хацеў расказаць пра нешта іншае, у вайну кожную ноч над Заграбам лятаў партызанскі кукурузнік, хутчэй за ўсё нейкі рускі “Палікарпаў”, але інакш, як Smrdescij Martin, яго не называлі, і ён кожную ноч скідваў адну-адзіную бомбу, бо ў яго б больш не ўлезла, і, вядома ж, ніколі не трапляў куды трэба, а бомба падала недзе ў лугах ці як максімум на казіны хлеў... Ці мо гэта ўсё ж такі баклан?.. Але мая маці
    была ў захапленні, яна штодзень чакала ля акна, калі ён зноў прыляціць, што немагчыма было не пачуць, бо ён гудзеў дакладна як швейная машына, і як толькі маці чула ўдалечыні выбух, яна гукала: “Няхай жыве маршал Ціта!” зачыняла акно і ішла спаць. Ціта ў тыя часы, пэўна, яшчэ марійалам сябе не называў, але для маці ён ім даўно быў... Мне здаецца, што бацьку гэта не падабалася чыста як мужчыну, ну, што маці так абагаўляла Ціта, ён яе, па сутнасці, раўнаваў... Ну што, цямнее. Хадзем далей?
    I мы пайшлі. Дарогай мы абгаварылі звычайныя тэмы. Колькі можа максімальна важыць Architeuthis dux і ці шмат іх блукае ў глыбінях акіяна; што лепей: смажанка толькі з сыраежак, у крайнім выпадку з апенек, альбо туды мае сэнс дадаваць яшчэ пару маслякоў; далей, што паганкі гэта зло, пра гэта няма што і гаварыць, і хто з нас дваіх насамрэч іпахондрык.
    — У мяне быў сябра, Ірка Філэк, кажу я, і апошнія дзесяць гадоў ён мне за півам заўсёды казаў: “He будзь дурны, схадзі да доктара, гемарой гэта не жарты. Ён як покнецца, схопіш заражэнне крыві і амба! Схадзі, пакуль не позна!”, і ён шторазу даваў мне візітку нейкай доктаркі Нахцігалавай, якая магла зрабіць эндаскапію і да якой ён тады хадзіў сам, у яго былі нейкія праблемы са страўнікам. Урэшце гэтых візітак у мяне дома назбіралася штук дзесяць. Потым я гэтага Ірку доўга не бачыў, праз нейкі час мне нехта сказаў, што ён на нейкай аперацыі, потым я яго зноў некалькі месяцаў не бачыў, а нядаўна раптам знайшоў у паштовай скрынцы запрашэнне на паховіны.