Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
16+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Колькі яму было? ажывіўся бацька.
-Гадоў трыццаць пяць. Вось. А апошнім часам мяне неяк непакоіць страўнік і...
-Гэта табе ад мяне перадалося; колькі сябе памятаю, у мяне заўсёды была схільнасць да язвы, сказаў бацька.
-Ну, дык я і падумаў, мо машыне пара на тэхагляд і тады яна мяне яшчэ крыху павозіць...
-Якой машыне?
-Ды вось гэтаму целу... Карацей, тады я сабраўся і пайшоў да доктаркі Нахцігалавай. “Добры дзень, я Бэнэш, кажу. Мне параіў звярнуцца да вас Ірка Філэк, але пакуль я збіраўся, ён памёр, таму я нават не ведаю, ці дарэчна на яго спасылацца”. “Вы ведалі Іржы?” узрадавалася доктарка, між іншым, рэальна шыкоўная жанчына, цёмнавалосая, чарнавокая, а да таго ж неверагодна прыемная, і адразу ж падала мне руку. “Ведаў”, кажу. Тады яна прапанавала мне крэсла і замест таго, каб пытацца, што мяне непакоіць, хвілін дваццаць успамінала са мной Ірку, розныя выпадкі і ўсё такое, я нават зусім забыўся, дзеля чаго прыйшоў, пакуль гэтая доктарка-прыгажуня раптам не ўздыхнула: “Я ведаю, Іржы быў вельмі прыемны чалавек, але яго ўжо, на жаль, немагчыма было выратаваць". “Што, запусціў, пэўна?” не мог я супакоіцца. А яна адказвае: “Запусціў... Я б сказала інакш. Хутчэй гэта былі такія імклівыя метастазы, што калі мы яго разрэзалі, то ўнутры ўсё выглядала, быццам хтосьці ў брушную поласць наліў кіслаты, па сутнасці, страўніка ў яго ўжо не было...”
-Ты ж ведаеш, яны да гэтага ставяцца, як да булак у краме, а што ім застаецца? бацька прыспешыў крок. Дык а з табой што?
Нічога асабл івага, запхнула мне трубку ў страўнік, слёзы з мяне пры гэтым каціліся як з кракадзіла, а яна ўбачыла, што ў мяне нейкая анеўрызма, ці што...
Анеўрызма?
Ну нейкая кіла, нічога сур’ёзнага.
-Чакай, нічога сур’ёзнага... Якая кіла?
Кіла страваводу.
Але ж... кіла страваводу, якая дакладна? Аксіяльная? Ці якая?
Адкуль я ведаю!
Я не разумею, як можна пайсці да доктара і толкам не распытаць, што з табой... Ты што-небудзь прымаеш?
Лекі.
-Якія?
He ведаю.
-Ты не ведаеш, якія прымаеш лекі?
-Ну бляха, тата, мы ж не ў доктара ў кабінеце, я табе гэта зусім не дзеля таго расказваю!
Але ж гэта важна...
-Магчыма, але ж мы гэта цяпер не вырашым. Божа, я табе гісторыю расказваю!
Ну добра, расказвай...
-Ну, раз ужо я туды прыйшоў... А зрэшты, якая розніца...
Ды расказвай, я цябе слухаю...
Карацей, раз ужо я да гэтай доктаркі дайшоў, таратору я абыякавым, трэснутым голасам, то я падумаў, што было б добра ў яе запытацца і пра мой гемарой, а яна кажа: “Гэта не праблема, гэта мы сёння лечым амбулаторна, проста яго перавязваем, і ён з часам сам адвальваецца, ну, пахваліцеся, што там у вас...” Я зняў штаны, яна прадзьмула мне там усё нейкай дэзынфекцыяй, паглядзела і кажа: “Ага, гэта ў вас само не адваліцца, як доўга гэта ў вас?” “Дваццаць гадоў”, кажу. “Трэба будзе выдаляць хірургічна,
і чым раней, тым лепш”, кажа доктарка і так далікатненька пастукала па маім гемароі пальцам, а ў мяне ад гэтага адразу так устаў, як ужо даўно не ўставаў. Вось так я там тапырыў на яе сваю задніцу і марна стараўся прыдумаць, як зрабіць, каб яна нічога не заўважыла... Салідны канфуз атрымаўся!
Ну дык, усміхнуўся бацька, я табе нават зайздрошчу, мне б яна магла стукаць па чым хочаш, а толку... Пойдзеш на гэтую аперацыю?
He ведаю.
-Чакай, што значыць не ведаю?.. Пра штосьці ж вы мусілі дамовіцца!
-Ды пайду, недзе пасля Новага года.
А яно баліць, калі ты гэта...?
He баліць.
-А кроў ідзе?
He ідзе.
-Чакай, не ідзе кроў? А гэта ўвогуле гемарой? трубіць бацька на ўсю вуліцу, і ўквэцаны карантыш у спяцоўцы, які за два метры ад нас якраз выйшаў з абабітых бляхай дзвярэй нейкай майстэрні, здзіўлена змераў нас поглядам, а па другім баку вуліцы міма праехала парачка раварыстаў у стракатых аэрадынамічных шлемах. Брунэтка ў вузкім камбінезоне таксама глянула на мяне круглымі карымі вачыма.
Ну часам так, кажу я ціха.
Што часам так?
-Часам кроў ідзе. Але давай зменім тэму.
-Цяжка з табой. Што ты ўсё такі напружаны, я ж проста спытаўся...
Над выгінам Влтавы паўстаў цёмны ўзгорак Баба, схілы якога ашчацініліся старымі чарэшнямі, падобнымі да курыных лапаў. Міма нас сунуліся драўля-
ныя агароджы, за якімі буялі хмызы, нейкія сцябліны, крывыя кусты парэчак, валяліся дзіравыя бакі. Вытыркаліся пафарбаваныя ў шэры колер канструкцыі, пазначаныя папераджальнымі шыльдамі з маланкай, паламаныя ізалятары.
-Ты заўсёды кажаш, што я люблю гаварыць пра хваробы, працягвае бацька, але калі я ляжаў у бальніцы з нагой, дык я наадварот стараўся думаць пра ўсё што заўгодна, толькі не пра хваробу, бо мяне лячыў такі доктар Ізмалчаў, а ён, скажу табе, зусім не цырымоніўся. Прыйшоў да мяне адразу ж у першы дзень, паглядзеў на мяне вось так праз свой чорны чуб, гэты чорны чуб у яго ледзь вочы не закрываў, гэта ў іх, ведаеш, такая нацыянальна прычоска, а тады кажа...
-Чыя нацыянальная прычоска?
Ён быў балгарын, я не сказаў? Балгарын, які тут вывучыўся і застаўся, і ўвогуле можна было б сказаць, што цалкам прыемны малец, калі б толькі ён мне ў першы ж дзень пасля агляду не сказаў: “Ну што, спадар Бэнэш, як ваша нага? Яе давядзецца ампутаваць, ведаеце пра гэта?” А я так страшэнна напалохаўся, што не мог вымавіць ні слова, толькі кіўнуў. Урэшце, дзякаваць богу, усё абышлося, а калі мяне выпісвалі і я ўжо быў супакоіўся, гэты Ізмалчаў кажа: “Да пабачэння, спадар Бэнэш, ваша нага перажыла, вы, пэўна, рады! Мажце яе, беражыце сябе, мала хадзіце, і я вам зычу, каб яна ў вас папрацавала яшчэ хоць гады два!” Тады я зноў перапужаўся: ‘Тады два! кажу. А потым што?” “Потым будзем рэзаць”, сказаў Ізмалчаў і на гэтым мяне выпісаў. Вось бачыш, прайшло ўжо восем гадоў, а я ўсё хаджу, не асабліва берагу сябе, цягаюся па лясах, а нага трымаецца! Вось і вер пасля гэтага дактарам!
Да іх варта ісці, толькі калі ўжо з ложку ўстаць не можаш.
-Дакладна, мой знаёмы Чэнда Лабурда, калі яму было пяцьдзясят дзевяць, з’ехаў з глузду і закахаўся ў трыццацігадовую дзеўку; надумаў, што яму трэба пластычная аперацыя, каб ёй падабацца! Я яго папярэджваў, што гэта можа мець розныя пабочныя эфекты, але Лабурда нічога, сабраўся і пайшоў, і за дзікія грошы падцягнуў сабе твар. А праз шэсць тыдняў вярнуўся і пачаў абурацца, што раней ён галіўся двойчы на тыдзень, а цяпер мусіць галіцца двоіічы на дзень, бо калі яму ўсё гэта нацягнулі вось так праз сківіцу, дык цяпер у яго шчаціна пачала расці і за вушамі. Ён яшчэ да ўсяго такі смугляк, а вусы з барадой у яго ўжо зусім сівыя, дык яму нічога іншага не застаецца. Бо калі не паголіцца, на яго пастаянна ўсе зіркаюць, таму што шыя ў яго тады выглядае, быццам цукрам пасыпаная...
Так размаўляючы, мы дайшлі да месца, дзе Канцылярская ператвараецца ў звычайную вуліцу. 3 прыбярэжнай пустэчы нечакана вырастаюць два шэрагі абшарпаных камяніцаў, якія праз нейкія дзвесце метраў зноў абрываюцца, а потым ужо толькі трава і каменне. Скрозь надвячоркавае паветра на нас патыхнула мачавінай, вільготным тынкам і смуродам спляснелых ботаў у калідоры.
Што ў жыцці новага
Бач ты, я тут ніколі ў жыцці не быў, сказаў бацька здзіўлена, тут нават выглядае, як не ў Празе... Хутчэй так, быццам гэта здымачная пляцоўка “Мёртвых вачэй Лондана”!
-Гэта вельмі спецыфічны раёнчык, падтакнуў я. Я гэтай дарогай ішоў з год таму і ўспомніў тады, што недзе ў гэтых мясцінах жыве адзін мой знаёмы, і мне да галавы не прыйшло нічога лепшага, як запытацца пра яго ў трох абколатых цыганоў, якія тут цёгаліся. “Ну так, такі вялікі, Франта або Лойза”, кажуць. “He, гэта не ён, майго знаёмага завуць Павел”, а яны на гэта: “Ну так, Павел, такі вялікі, хадзем з намі, мы табе пакажам, дзе ён жыве”; і я, як прыдурак, папёрся з імі ў нейкі дом, каб не падацца няветлівым, ну ведаеш, каб не абразіць тых, хто хоча табе дапамагчы... А яны яшчэ ўнізе занялі такую пазіцыю, што адзін пайшоў перада мной, а двое за мной, і вось так мы патупалі па вузкай вінтавой лесвіцы, выглядала так, быццам мы караскаемся ўнутры гіганцкага слімака. Я ўжо тады амаль адчуваў нож у нырках. I вось той спераду раптам спыняецца, глядзіць на мяне і кажа: “Аты што, не баішся?” “He”, адказваю, а сам прыкладаю немалыя намаганні, каб голас не дрыжаў. “He? перапытаў ён неяк расчаравана. Ну добра, тады хадзем...” I калі мы падняліся на самы верх, там быў нізенькі цёмны калідор, і той цыган паглядзеў на мяне яшчэ раз і кажа, нібыта адмаўляўся ў гэта верыць: “А ты тут рэальна шукаеш гэтага Лойзу?” “Ну так”, кажу, а сам прыкідваю, што лепей: паспрабаваць збіць з ног тых дваіх ззаду ці пазваніць некаму ў дзверы; і тут адзін
з іх сам раптам пагрукаў у адны дзверы і з іх вылезла апухлая наалееная баба-яга з ручніком вакол галавы, у халаце ў кветачкі і з золатам у вушах ды на шыі, і ён ёй кажа: “Прыйшоў тут адзін, шукае тоўстага Лойзу або Франту, ведаеш, такога вялікага, мажнага...” Баба з гучным свістам набрала паветра і пачала звягаць: “Колькі разоў я вам ужо казала, каб вы сюды не цягаліся! Гэта не ваш дом! Вунь там ваш дом! Валіце адсюль, ці я паклічу Рамана і ён вам растлумачыць, што і як! Ён з вамі пагаворць іначай! А вы праходзьце, калі ласка!”
Гэта яна цябе ў хату запрасіла? запытаўся бацька.
-Я таксама здзівіўся, яна шчэрыла на мяне залатыя зубы і падлашчвалася: “Праходзьце, калі ласка, не стойце за парогам!” “Я вас не затрымаю, кажу, я тут проста шукаю знаёмага”. Яна перастала ўсміхацца: “А вы не гэты?.. Вы не ведаеце Рамана? Вы нам нічога не прынеслі?” “He ведаю і не прынёс”, адказваю. О, як яна пасінела ад злосці, у кутку рота ў яе нават кропелька пены з’явілася, і я аж спужаўся, што яна мяне пакусае. Але якраз тады ззаду ў вітальні пасунулася завеса і з-пад яе вылез мужык, якіх я ў жыцці не бачыў: галава як у бегемота, маленькія вочкі далёка адно ад аднога, фігура як у Голема, плечы, пуза, ногі, ну проста ўвесь выглядаў як павялічаны ў маштабе, і нават палец, якім ён на мяне паказваў, выглядаў не як палец, а як палка сервелату: “Адкуль гэты?” запытаўся ён у бабы. “Я не ведаю. Адкуль ён?” звярнулася тая да цыганоў. “He ведаем”, пакорліва сказаў іх завадатар. “Яны не ведаюць”, сказала паслухмяна баба. “А чаго яму трэба?” запытаўся мужык, нават не зірнуўшы на мяне. “Нічога не трэба”, адказала яна. “Дык няхай каціцца адсюль”, адрэагаваў бугай і паказаў на таго іх старшога: “А ты ідзі сюды”. Хлопец за-