• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    Я махаю няголенаму мужчыну, які на шаландзе вязе пару валізак і дзвюх турыстак. Мужчына падграбае да майго валуна. Я падаю яму багаж, асцярожна ступаю ў лодку. Шаланда калыхнулася, ледзь не зачэрпнуўшы вады. Сядаю на карме, дзяўчаты на перадку. Класічны тандэм бадзёрая бландзінка і эмпатычная брунэтка, абедзве блакітнавокія. Яўна з усходняга блоку. Яны
    нічому не дзівяцца, не выказваюць незадаволенасці, з усяго смяюцца. Дно шаланды пакрывае слой адрэзаных курыных ножак.
    Мужчына механічна вяслуе і глядзіць перад сабой, то-бок скрозь маю грудную косць.
    Як вы пажываеце? пытаюся ў яго.
    Веру ў трыадзінага Бога, кажа ён, суха цмокае, выцягвае пляшку, зубамі выцягвае затычку, адпівае, затыкае, хавае назад.
    Нас абганяе абавязковы акіянскі лайнер. Высока-высока над намі ўздымаецца нос. Ад яго моцна-моцна патыхае мазутам. Нас узносіць серыя жорсткіх рэзкіх хваляў. Мужчына спраўна дае адпор, тут грабок адным вяслом, тут другім. Мы як на лахнэскай пачварыне. Дзеўкі хіхікаюць.
    Набліжаючыся да прыстані, мужчына пачынае гандлявацца еўры, цыгарэты. Даю яму рэшту пакецікаў “Douwe Egberts”. Ён задаволены.
    Сяджу на парэнчы ля стаянкі ракет, пазіраю. На суку, які нясе плынь, дзьмецца пташка з людскім тварыкам. Варочае галавой сюды-туды на добрыя 200 градусаў; мабыць, соўка. Далей па вадзе плыве папяровая абгортка ад вырабу з назвай “Genius”.
    32
    Пад вечар валяюся на адхоне за пасёлкам Суліна. Кусаю хлеб з каўбасой, папіваю віно, ад якога тхне рыбай. Перада мной пясчана-балоцістая раўніна, поўная дзёрну і каровіных ляпёхаў. Над гарызонтам дамінуе касцяк гандлёвага карабля, пазбаўлены надбудоваў. Тырчыць на пляжы, падпёрты з усіх бакоў бэлькамі, іржавы і цьмяны. За ім калыхаецца алейна-вясёлкавая паласа мора.
    Праз пустку да пасёлка чэша дзядзька з кабылкай, маладзёны з сачкамі, групка гарластых уцвеленых бандзюганаў у скурзамаўскіх пінжаках, аднарукі карлік з дудкай.
    Я спакойна гляджу на іх. 3 тыднёвай шчэццю я не вылучаюся з масы. I хай мне ніхто не кажа, што ён ні ў чым не вінаваты, калі раптам дастане ў морду. Маючы трохі разважлівасці, не праблема пашыцца ў дурні. Але пры гэтым нельга прыкідвацца. Трэба рэальна самім сабой грэбаваць. Што зусім не праблема досыць проста ўсвядоміць уласныя матывы.
    “На Пэтршынах пенсіянеры абсталявалі нешта накйшгалт плядоўкі, акурат замест лазілак і арэляў талі розныя трэнажоры, напрыклад, вяслярскі”, піша яшчэ тая знаёмая.
    “Так, адказваю, гэтапазітыўныя праявы, людзі пачынаюць рухацца".
    “Табе таксама варта было б паспрабаваць”, адпісвае яна.
    “Спрабую”.
    “Тады падымі задніцу г давай выгіем недзе па манхэтане з чарэшняй".
    “Я ў Румыніі".
    “Самотацябе знішчыць!”
    “Я ведаю", адказваю.
    Шэра-жоўтае сонца апускаецца ў шэра-жоўтыя воды. Карабельны шкілет цямнее, мора свеціцца, як свінец.
    Чытаю адказ: “He міне г 10 гадоў, як ты будзеш падыхаць ад жаху, усвядоміўшы, што правароніў. Прыйдзе час, калі ты будзеш удзячны за кожны выпадковы спам, бо дах ад самоты ў цябе паедзе ў сто разоў горш, чым цяпер у мяне".
    Пры гэтым у яе дзіця і муж, які з тым дзіцём цяпер, пэўна, сядзіць дома.
    Пішу: “Плюнь на мяне. У цябе патрэба людзей па чарзе паглынаць г адкгдвадь у кут. Так не жывудь. Вяртанне ключоў, падарункаў, вяртанне ключоў, падарункаў”.
    Адказвае: “Ты памыляешся, калі думаеш, што я не ведаю, што паводжу сябе як псіх. Я таксама маю ўяўленне пра тваю рэфлексію: у табе ўсё бунтуе супраць таго, каб табе нехта нешта дыктаваў, маніпуляваў табой, каб табе даводзілася пераносіць фантаны сарказму, хныкі і ўпрошванні... Але гэтанемагчыма спыніць. Негата ўва лше завялося на пратэст супраць таго, што ты мне столькі ўсяго наабяцаў і нічога не выканаў".
    Паведамленне доўгае, пасылае з кампутара. Заключэнне гучыць: “Таксама, калі ў мяне цяжкі перыяд, я абсалютнане магу чакаць ад цябе падтрымкі. Максімум, чаго магу дачакацца, гэта вагона агульных слоў пра жыццё. Проста абняць адзіны эфектыўны сродак ад болю, але ты яго не прызнаеш”.
    “Прызнаю”.
    “He прызнаеш”.
    “Стараюся”.
    “He стараешся, адказвае яна. Але ў срацы ты, а не я бо тсашна замяніла табе жывых людзей”.
    33
    Адназначна, кажу я сабе, адназначна. I не толькі гэта, яна замяніла мне і мяне самога. Яшчэ нядаўна такога спантаннага, пастаянна ўсмешлівага мальца. Яна мае рацыю, ты маеш рацыю, мы абое маем рацыю.
    Апроч, хіба, Дастаеўскага. Я тут нядаўна падчас атакі грыпу праглынуў “Злачынства і кару”, гэты плюгавец апярэдзіў экспрэсіянізм на паўстагоддзя. Усю тую звяглівасць, шызанутасць, немагчымасць нармальнага існавання. Вусцішнае хараство ўнутранай эміграцыі.
    Дзыньк, прыходзіць дадатак: “Да таго ж ты здатны пгсаць хіба што пра сябе, а ў тваім выпадку гэта смяротная нудота”.
    “I што мне зрабіць? Прыбіць сябе?" пішу.
    “Будзе досыць, калі ты перастанеш пісаць і дазволіш мне ў цябе пераночыць".
    Разраджаная батарэйка пазбаўляе мяне магчымасці адказаць.
    Я вызваляю з рукзака урну з бацькавым попелам. Яна прыкідваецца бронзавай, але гэта пластык. 3 дапамогай швейцарскага нажа чыкрыжу, надломваю века, здымаю яго, потым зноў правізорна закрываю, вяртаю ў рукзак. Надзяваю рамяні. Заплечнік лягуткі, харчы з’едзеныя. Намёт я пазычыў Мургі, гэты спрытняга прымудрыўся свой “desert shield” прапаліць.
    Устаю і іду. Хутка змяркаецца. Я не бачу, куды ступаць. Часам спатыкаюся аб нейкую каструлю, часам аб дзёран. Дзесьці блізка гудзе электраправодка. На поўным хаду напорваюся рабрынай на нейкі востры сякач. Корчуся на карачках, абмацваюся, з мяне нічога не цячэ. Боль паволі сціхае. Пасля працяглага ўглядання пачынаю разрозніваць перад сабой чыгунную агароджу з дзідападобнымі наканечнікамі. За ёй ледзь бачныя абрысы крыжоў. Адзінарных, падвойных, застрэшаных і голых. Пагост на пляжы. Хутчэй пагосцік, прывет зніклым плыўцам.
    Праз раўніну набліжаецца статак быдла. Зямля гудзіць. Чую, як жывёліны вырываюць з гразі нястрымныя капыты, як задышліва ўцягваюць паветра, як фыркаюць. Нясуцца сюды.
    34
    Ціснуся да рашоткі. Пах майго поту не адрозніць ад бацькавага. Гэта я прыкмеціў ужо досыць даўно. Ён так пах, дакуль мая памяць сягае. А сягае яна не далей, чым да пары, калі мне было дваццаць. Што я тады рабіў? Як жыў? Бязвылазна пісаў дзённік, гэта дакладна. Улетку хадзіў начаваць у Ледэбурскі сад, пад раніцу снедаў запыленымі абрыкосамі проста з дрэва і пазіраў на цыбуліну святога Мікалая. Потым ішоў праз Карлаў мост на працу. Часам я начаваў і на Пэтршыне. Што яшчэ? Пару імёнаў: Маржэнка Зэмэнава, Іван Дырынгер, Смарчок, Фафа, Квецік. Нейкая Эла Балвінава, з якой я дзяліў затхлы здымны катух, дзе абвіваў яе павуціннем выдуманых баек і не здагадваўся, што як толькі я выбіраюся на начную змену, туды тут жа нязмушана падцягваецца Лэмба, патлаты маўчун з Астравы. Фраер, які без папярэджання выкідвае з акна гасцей, што прыйшліся яму не даспадобы. Высокі першы паверх, але і так.
    Далей мне ўспамінаецца Плеціха, філосаф па адукацыі, кіроўца трамвая па прафесіі. 3 ім я чыста дзеля спартыўнага азарту ездзіў у начныя змены, абапершыся на аргшкло кабіны. Ён на хаду саваў у дзірку паміж вусамі і барадой хлебныя лусты з салам і прыгадваў, як гарбаціўся на шахтах, калі яго выкінулі з факультэта. Як барукаўся з мужыком за пісталет і як яму адстрэліла палец. Паказваў руку неставала сярэд-
    няга. У адказ я апавядаў яму пра Гайдэгера. Апісваў, як мысляр прысаджваўся перад горным пансіёнам, глядзеў у даліну, і ў ім даспявала перакананне, што ён не ёсць самім сабой, што ён складнік паняцця яно. Тады я штудзіраваў “I цзін”, цікавіўся быццём у часе. Плеціха пранізліва ўзрагатваў, пырскаў крошкамі. Хто ведае, чаму ён цярпеў побач з сабой гагатлівага шаснаццацігадовага ідыёта. Можа, яму ўсё было лепш, чым быць аднаму? Часам ён даваў мне пакіраваць. А чацвёртай раніцы, калі ў вагоне было пуста. Белая Гара Выпіх Дрынаполь Малаванка. Весці трамвай лёгка, як пяро спаліць, трэба толькі зважаць на галаварэзаў і дзівакоў. Адзін такі рэгулярна сядаў у трамвай на Малаванцы за гадзіну да світання, стаяў не трымаючыся, гуляў у бухнадол, ля Бельведэра выходзіў.
    35
    Сапенне кароў у Суліне сціхае. Я адлепліваюся ад агароджы, спрабую зноў узяць першапачатковы кірунак. Дзёран, галлё, ямы, арміраваны дрот.
    Раптам адчуваю пад нагамі лянівы прыбой. Пена, водарасці. Я на месцы. Здымаю транты, складаю іх на рукзак. Сямейнікі пакідаю. Вада халодная, дно ўсеянае слізкімі прадметамі. Залажу па лыткі, па калена, па сонечнае спляценне. Добра, добранька. Адкрываю і сыплю. Бывай і не крыўдуй. У цябе быў прынамсі я, а ў мяне акрамя дзвюх блазнаватых сталкерак няма нікога. Што з урнай? Закіну яе потым на пагост, да маракоў. Насаджваю века, акуратна кладу яе на паверхню. Плыве. Вада нерухомая, сярэдне густая, нармальная.
    Заглыбляюся ў яе, ныраю, плыву пад паверхняй. Расплюшчваю вочы. Гляджу сам сабе зблізку ў лыч. Від жахлівы, але, як ні круці, так намнога лепш, чым не бачыць нічога.
    3 чэшскай пераклаў Сяргей Сматпрычэнка
    Змест
    ПРА БАЦЬКОЎ I ДЗЯЦЕЙ
    Павільён з пінгвінамі	7
    Чаму экіпаж “Курска” не мог сам пакінуць падводную лодку	9
    Свет	31
    Няхай жыве маршал Ціта!	39
    Што ў жыцці новага	47
    Пра бацькоў і дзяцей (I)	58
    Пра бацькоў і дзяцей (2)	70
    Пра бацькоў і дзяцей (3)	80
    Дом	94
    Пра бацькоў і дзяцей (4)	98
    Дэкарацыі	111
    Пра бацькоў і дзяцей (5)	115
    Прынц Генрых	126
    Кава	142
    НОРМЫ КАМІЧНЫХ ПАВОДЗІН
    Першая частка. Давай вышэй!	147
    Другая частка.
    Нормы камічных паводзін	186
    Трэцяя частка. Могілкі на пляжы	239
    Літаратурна-ліастацкае выданне
    16+
    Эміль Гакл
    Нормы камічных паводзін
    Рэдактары: Сяргей Сматрычэнка, Марыя Пушкіна
    Малюнак на вокладцы Валерыі Маньковіч
    Выдавец “Logvino literatures namai”
    J. Savickio g. 4, LT-01108 Vilnius
    Надрукавана ў ПВУП «Логвінаў»
    пр-т Незалежнасці 37а, 220030 Мінск
    Эміль Гакл творчы псеўданім Яна Бэнэша, народжанага ў 1958 г. у Празе. Першую кнігу вершаў ён выдаў у 1991 г., але пад канец мінулага тысячагоддзя перайшоў на пісанне прозы, чым досыць удала займаецца дагэтуль. Крытыкі параўноўваюць творчы метад Эміля Гакла з пісьмом славутага Багуміла Грабала, называючы Гакла адным з найяскравейшых прадстаўнікоў цяперашняй “карчомнай прозы”. Першы вялікі поспех пісьменнік зведаў як аўтар аповесці “Пра бацькоў і дзяцей” (2002), якая атрымала прэстыжную прэмію “Magnesia Litera”, на 8 гадоў пазней Гакл быў уганараваны прэміяй імя Ёзэфа Шкворэцкага за аповесць “Нормы камічных паводзін”, а ў 2013 г. паўтарыў дасягненне як найлепшы празаік года з раманам “Сапраўдная падзея”.