Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Ну што ўжо, запор.
Ну, ххх. Што цікавага пішуць у інтэрнэце?
-Мужчына прабудзіў жанчыну з дзесяцігадовай комы, кусаючы яе за палец нагі.
Ты б такое ні для кога не зрабіў.
-Чаму ж, такіх было досыць Таня Лабоўткава, Марыя Бундава, Івэта Швіглікава, Ярка Сэмэнцава, потым ці то Халіда, ці то Шахіда Юсуф, такая лупатая, гэта было яшчэ ў школе. А ў гімназіі імёны пачалі губляць для мяне значэнне. Нашмат раней, чым я страціў цнатлівасць.
Я яе страціў, ххэх, з уласнай цёткай.
Я ў войску.
He мані, ты ж ужо на першым курсе хадзіў з нейкай Гафай.
Адкуль ты ведаеш?
Вы мяне ўзялі на вячэру да “Рарашкаў”. Мяне ўсё непакоіла, што ў такім маладым веку яна ўжо ўмее піць.
-Такога я не памятаю, мовіць скамарох, імпульсіўна шоргаючы туды-назад, каб мы разам былі на вячэры.
Былі. I як мінімум разоў шэсць. Слухай, у наступную суботу я зноў кладуся ў Тамаерку.
-Зноў з нагамі?
Гэта даведаюся на месцы. He паможаш мне туды данесці торбу?
-А якой?
-А восьмай.
-Восьмай раніцы?
-Я цябе ніколі ні пра што не прасіў, ххэх, толькі цяпер.
-Я ж нічога не кажу. У суботу а восьмай.
-Так. Мо запішы сабе дзе.
20
Ляжу на дыване, слухаю і паволі пачынаю цяміць, хто быў мой бацька.
Мой бацька быў пестунок у жабо, белыя панчошкі ў лакаваных чаравічках. Зануранае ў сябе адзінае дзіця ў сям’і з няпэўнай, але нязменнай усмешкай. Сурочлівы насаты маладзён у гіганцкім берэце з губным гармонікам сярод смяшлівых студэнтак. Саркастычны заўсёднік выпускных і вяселляў. Мікрабіёлаг у белым плашчы. На здымках з лабараторыі шчэрацца імуналагіні з дрэнна парамантаванымі зубамі, тым часам як ён з дэманстратыўна закругленымі бровамі п’е з дзежкі нейкую вадкасць. Мой бацька, відавочна, напачатку быў вясёлы чалавек. Весялун, светлая натура. А я гэтага не заўважаў. Я знаў ужо таго недаверлівага сарданічнага дзядка.
Ну, не замінаю? кажа.
-3 чаго б.
-У мяне тут радыскі апоўдні толькі купіў, a panep чвэрць на пятую, і яны зусім скукожыліся. Вось як радыска можа так хутка скукожыцца? Ну як? не можа зразумець ён. Гэта ж пераважна вада.
Еў іх на абед?
-Яны скукожаныя, а не з’едзеныя, я ж кажу. На абед у мяне была гарохавая каша з сасіскай. Сасіска смярдзела.
-1 ты яе выкінуў?
-З’еў, такога я не магу сабе дазволіць. 3 пенсіі яшчэ даю Іване, яна ж без працы сядзіць, зноў звольнілі праз дыяліз.
-У мяне цяпер справы таксама не надта, інакш бы я, натуральна, таго.
-Ты купі віно і прыедзь, гэтага будзе цалкам дастаткова. Якое ты купляеш?
Іспанскую рыёху.
-Ты ж казаў, што не п’еш.
-А што яшчэ рабіць з гасцямі.
Я хацеў табе сказаць, што я ўжо зноў пасварыўся з Іванай.
-Яна мне званіла.
Што казала?
Што вы пасварыліся.
У запісе чуваць, як недзе ззаду грыміць тэлевізар.
-Зноў ваююць.
-Хто?
Габрэі. Габрэі з табой не здатныя размаўляць ні пра што іншае, як пра габрэяў, і не перастануць, дакуль з цябе не зробяць або габрэя, або антысеміта, так пагаворваў мой стрыечны брат Арно.
-Ён жа ж сам быў у гэтай іхнай Хагане і загінуў падчас Шасцідзённай вайны, ці не?
-Менавіта таму; мабыць, ведаў, пра што кажа. Пачакай, нехта звоніць у дзверы.
Трэск, доўгі трэск.
Раўняю на дыване хрыбет, даліваю сабе каньяк. Каментатар у бацькавым тэлевізары палівае экстрэмістаў за тое, што яны камусьці ў кватэру кінулі кактэйль Молатава. Абпаленая сям’я змагаецца за жыццё. Далей дакладвае пра зонд, які скіроўваецца
да каметы Чурумава-Герасіменкі, каб прыстаць на ёй ў 2014 годзе. Прычына цікавасці да камет з боку вучоных палягае на тым, што гэтыя нябесныя целы вандруюць у сусвеце ў першапачатковым стане, разносяць арганічныя малекулы і такім чынам рассейваюць ііа планетах жыццё.
-Да мяне тут прыйшла парачка, мужык з жанчынай, паведамляе бацька, паказалі паперу з пячаткай і сказалі, што калі я гэтую сваю кватэру хачу выкупіць за чатыры з паловай мільёны, дык магу. А інакш, кажуць, яе нехта купіць разам са мной, і мяне выселяць. Думаеш, штосьці такое магчыма?
Наўрад ці, табе б мусілі прапанаваць замену.
-Яны казалі, што на замену не маю праву. Або заплачу, або пайду адсюль. Можа, ты ведаеш якога юрыста ці яшчэ каго, хто б мяне пракансультаваў?
-Аднаго ведаю, але той адказвае толькі на працоўныя званкі, на іншыя не мае часу. А Іва не ведала б?
Яна са мной не размаўляе.
-Тады плюнь на яе, хай сама разбярэцца, ці хто каму патрэбны.
А што, калі яна разбярэцца, што непатрэбны? Яна як малое дзіця, я не магу пусціць яе з вачэй.
Ёй сорак два гады!
-Узрост і самастойнасць не залежаць адно ад другога.
Дык ты да іх цяпер не ездзіш? Ці ездзіш?
-Езджу. Бо што б яны, па-твойму, елі. Іва ўмее спячы хіба курыцу і шарлотку. Звычайна прыеду, зраблю рызота, звару суп з капусты і еду назад.
Паўза.
-Ты там? скрыгоча мой пяцідзесяцігадовы войс.
-Так, галава закруцілася. У мяне апошнім часам здараецца, што круціцца галава і я вось-вось самлею. Аднойчы нават у шафу ўрэзаўся.
Дык мо мне прыехаць?
Што б ты тут рабіў; ты, галоўнае, прыедзь у суботу. Іду прылегчы, бывай.
Бывай.
21
Ляжу і папіваю малдаўскі каньяк. He скажу, каб ён мне неяк асабліва падабаўся, зрэшты, гаворкі пра гэта няма. Гэта пытанне дынамікі. Алкаголь дапамагае рытмізаваць і структураваць невыносна лінейны рух у часе.
Ну, ты пра мяне не забыў? пытаецца дыктафон.
-Заўтра раніцай я ў цябе, адказвае робат.
-Паспееш на восем?
-Так.
-У цябе дзіўны голас.
-Ледзь поўзаю, толькі што вярнуўся з Чэшскага Сярэднягор’я.
Што там?
Лятаў вакол гор на парашуце.
-To я іду легчы, да заўтра, бывай.
-Бывай.
22
Ляжу і пракручваю ўспаміны. За іх верагоднасць, паводле інтэрнэту, адказвае гіпакамп, частка мозгу, дзе яны архівуюцца. Але ж вось неспадзяванка: кожны пяты ці восьмы ўспамін фальшыўка. Да таго ж, фальшывыя ўспаміны прадукуе нават не гіпакамп, а цэнтр у вобласці цемені. Той пачынае дзейнічаць у той mo-
мант, калі носьбіту галавы трэба прыгадаць дэталі. А іх пад рукой часцяком проста няма, таму ўспаміны аўтаматычна аранжуюцца з запазычаных крыніц.
Бачу, як у ніжнім куце саду паміж хвоямі адчыняецца брамка. Заходзіць бацька ў плашчы і ў кепі, з-пад шапкі вытыркаецца нос, вінаватыя вочы, у руцэ аранжавы скурзамаўскі партфель. Бацька падобны да ціхага вар’ята, які ўдае атамнага інжынера з сакрэтным заданнем. Падбягаю да яго, бяру за руку. Сцежкай, засыпанай ігліцай, мы ідзём да дому. У кароне хваіны манатонна траскоча нейкі птах. Дарогай падбіраем пару шышак. Імі, схаваўшыся за рададэндранам, шпурляемся ў бацькаву маці, якая развешвае бялізну. Бабуля не пратэстуе, не смяецца, не прыкмячае нас, хоць шышкі цаляюць ёй у спіну. Адна падвісае ў яе ззаду ў зіхотка-жоўтых набігудзіненых валасах. Бабуля вечна замроеная. Прыблізны кірунак ці тэму ейных мрояў не ўдалося раскадаваць нават ейнаму мужу, майму дзеду, за шэсцьдзесят гадоў супольнага жыцця.
Бачу, як мы ідзём роўнай і доўгай лясной сцяжынай, злева ад бацькі я, справа аблыселы гном з акулярамі на паўтвару. Гном важна дыміць з люлькі, бацька жэстыкулюе. Яны размаўляюць таемнай мовай: “Івіт ф’ю? Кэ? Кэгор ма. Яшыш, ёхоло, ёхо. Кхаш! Тэ брудэм к нех! Гэ, гэ!” Мяне гэта цвяліць. Я падбіраю з зямлі галінку і сцябаю ёю абодвух ззаду па спінах, па галовах. Гном выдае адчайныя гукі. Бацька ідзе і трымаецца. Знячэўку абарочваецца, вырывае ў мяне галінку, шпурляе яе ў чорны ельнік і гаўкае: ‘Тодзе ўжо!” У яго выгнутыя бровы, круглыя вочы, як у прыматаў. “Пакінь, ж ім веймі нават жабаўна”, шапяляе акулярысты карла.
За нашымі спінамі азываецца грымотны гудок. Праз лес праязджае таварняк. Тут праходзіць чыгунка. Восі грукочуць, матор рохкае, залітыя алеем хвашчы мільгацяць паміж шпаламі. Рах-рах-рах. Гном выпускае дым і шчэрыць зубы. У яго залатыя разцы. Гэтыя залатыя зубы мне падазроныя, яны напэўна не з гіпакампу.
Бачу сябе, як страляю з ракетніцы. Хрэсь, бацька падае ў траву і не варушыцца. Скатваецца пад куст ляшчыны. Я спрабую яму нешта казаць, дакранаюся, трасу. Спаралізаваны ледзяным жахам, клічу дзеда. Бацька ляжыць. Белы як папера. Дзед прыбягае: “Іван, што ты дурэеш?” пытаецца. “Адпачываю”, адказвае бацька і ляжыць далей.
23
Гэта ўсё.
Перамотваю запіс туды-сюды, болып там нічога няма. Нічога, чаго б я яшчэ не чуў. Падымаюся з дывана, выпростваю хрыбет, накідваю на сябе кашулю, замыкаю галоўны ўваход і кіруюся ў начнік на Судамержскай. 3 нутра былой крамы вайсковай літаратуры ў супрацьлеглым будынку стракочуць доўгія аўтаматныя чэргі. Рабочы ў спяцоўцы бурыць перагародку. Ад зубіла адбойнага малатка рассыпаецца фантан іскраў. У тумане пылу за ім стаіць парачка яму падобных, пазіраюць, пакурваюць.
На плошчы Іржы з Падзябрад спяваюць птушкі. Надвячоркавае неба над цэнтрам шманаюць пальцы дыскатэк.
На Люксембургскай мне прыходзіць смс: “Тыдзень таму я пачала размаўляць з пакаёвымі кветкамі, г з таго часу яны акрыялі, не маню. Якая ў цябе сёння праграма? Мне б хацелася пабачыць роднасную душу’’.
Пішу: “Прабач, калі ласка, сёння не маю сілы".
“Спрачацца не збіраюся, проста я думала, што пам пайшло б на карысць пабыць побач”.
“Я іду па каньяк, мне трэба трохг пабыдь адналіу”.
“Тады скажы, калі мне прыехаць, я таксама надломленая, а да таго ж без даху".
Гэта ненармальна, думаю я, адпрэчваць дзеўку, якая пры гэтым адукаваная, разумная, чуллівая да непрыстойнасці, мяккая, маладая, пахкая і надломленая. He варта было б яе адганяць. Нам разам было добра. Мо разы тры. А рэшта вось такая перапасоўка.
Пішу: “Я хачу пабыць адзін”.
“Ты асацыяльны хер, такога стаўлення не заслугоўвае ніхто. 3 найгоршым ворагам не абыходзяцца так, як ты са лшоіі. Няўжо ты думаеш, што пасля ўсяго, што было, я спрабую цябе клеіць? Ты рэальна ідыёт. Ідзі нахуй!”
Люксембургская вуліца доўгая. Пачынае дробна церусіць. Выдатнае надвор’е. Лістота, прылепленая да ходніку, мае колер свежаразмочанага зялёнага чаю. Цыганкі на парэнчах смаляць, не зважаючы на дождж. Прыгладжваюць мокрыя спадніцы да сцёгнаў.
Прыходзіць дадатак: “Ах, гэтае тваё нуднае, слізкае, уяўна неартадаксальнае жыццё без глыбокіх пачуццяў, без абавязкаў, усё скіраванае на паказ павярхоўнасці, такое прыцягальнае і непажыўнае адначасова. Ты вечна нездаволены, раздражнёны, закрыты, да цябе не наблізгцца, ты не даегй сябе ўхапіць, фанабэрышся, жлукціш, рагочаш як конь, а ўнутры трасешся г потылі спрабуеш з усяго праспацца са с тылноксам. Ты так іхочаш памерці? Хочаш. I яшчэ будзеш гэтым камічна ганарыцца”.