Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Пры ліхтарыку я абчышчаю запечаную рыбку і ў думках шлю прывет Міхалу Ш., які на сваім Орліку марнуе цэлыя дні, чакаючы на акунька.
9
У сне я вяду бой з наплывам шчуроў, што пранікаюць у маю кухню на пражскіх Вінаградах праз дзірку ў сцяне. Пры гэтым чыясьці ледзяная рука намагаецца ўхапіць мяне за яйцы. Рэальнасць па абуджэнні ідзе ў працяг сну па маім сцягне навобмацак лезе ўверх халодная рука. Я вылятаю са спальніка, вылятаю з намёта.
Камары загрызаюць, хлопцы спяць. Днее. Я асцярожна зазіраю назад у прапацелы змрок. Толькі паспяваю адгарнуць клін, як мне ў твар ляціць халодная жывая рэч. Адлятае, валіцца на спіну. Квакуха як чорт. Накідваю на яе кашулю, адношу да вады. Прыгода канчаецца двайным шабулдыхам. Першы гэта жабіны хэпі-энд, а другі здараецца пасля таго, як я па слізкім пні спрабую цывілізавана спусціцца да завадзі, каб апаласнуцца.
Абплываю затоку малымі грабкамі. Ілганне адзіная прывілея чалавека сярод усіх астатніх арганізлшў, усплывае ў мяне ў думках. Прамаўляць уласную няпраўду значна лепш, чым казаць чужую праўду. У першылл еьіпадку ты чалавек, у другім звычайны папугай. Звычайны папугай... Адкуль гэта?
Разграбаю перад сабой аслізлыя сцёблы, праплываю праз іх. Вяршынькі звілістых дубкоў гараць залатым святлом, рэшта патанае ў паўзмроку.
Намёты на беразе размаўляюць.
-Hi хвіліны спакою, ды ты ў курсах, скардзіцца адзін. Спрэс сачэнне, праверкі. У час, калі я казаў, што буду ў Адршпаху, піша: Іду да цябе, праз пяць
хвілін буду перад дзвярыма. Я пішу: Мяне няма. А яна такая: Я ведаю, што ты дома, я ўжо на тваёй вуліцы.
А ты дома?
Ну ясна, што так.
А яна скуль ведае?
-У тым і справа, што не ўяўляю. Вокны ў двор, жалюзі спушчаныя, дом на замку. Але я ўсё адно гашу святло, адлючаю электрапрыборы, сяджу ў цемры, як тхор, і слухаю, як яна ўнізе плюшчыць званок і ў той жа час звоніць мне на мабільнік. I мне, бляха, так фігова пляваць, што я шэф.
Дык чаго ты не пашлеш яе лесам?
-А як ты думаеш, што я ўжо год намагаюся зрабіць?
He разумею я такога.
А я так. Толькі ўяві: у яе ані хобі ніякіх, ані цікавасці ні да чога. Адзінае, што яе жывіць, гэта адносіны.
-Слу, а ведаеш, што ў Грэцыі можна прыстойна пражыць на адных чарапахах? Яны там поўзаюць у сухастоі за горадам.
Ты што, жор іх?
-Я іх штодня набіраў па два чамаданы, ішоў на пляж, падключаў харызму, і немцы куплялі як ачмурэлыя. Павязалі мяне ўжо пасля сезона, уляпілі няхілы штрафняк і забаранілі ўезд у краіну.
-Ты чуў? Нешта плёскае.
-Швейк купаецца.
10
Хлопцы з самай раніцы кідаюцца рыбаліць. Фальшывыя рыбкі носяцца па завадзі, пабліскваюць сярод дробных водарасцяў і вабяць неабачлівыя душы. На траву плёскаюць акуні. Я прыгладжваю натапыра-
ны шыпаваны штандарык, перабіваю хрыбет, плаўнік ападае. Рыб мы смажым на патэльні на потым, варым гарбату, грузімся і адплываем.
Праз хвілю веславання вусце пратокі выплёўвае нас на невымерную водную роўнядзь. Яе берагі губляюцца ў дрыготкіх далях. Возера пакрыта суцэльным полем расцвілых гарлачыкаў. Мы патанаем у жаўціні. Яна ляціць на нас з усіх бакоў, як кулямётная страляніна. У нас гудзіць у галовах, бошкі круцяцца, мы трэм вочы.
-Мэрхей, канстатуе Рульпа з носам у мапе. Мэрхей ці Матыта, бязбожна вялікае возера, якое нам трэба пераплыць. На тым баку мае быць пратока, па ёй можна будзе плыць далей.
Мы прадзіраемся праз падводныя джунглі. Уражанне такое, быццам вяслуем у квашанай капусце.
Часам зарасці вакол нашай каравэлы раскрываюцца і мы пазіраем уніз. Па дне чухаюць чародкі ракаў, усе ў адным кірунку. Прабіраюцца праз кучаравыя кусцікі, асветленыя касымі сонечнымі стрэламі. Пад камянямі кішаць мільярды чарвякоў. У балотнай каламуці падпільноўваюць здабычу драпежныя німфы стракоз і плывунцоў.
Мургі сцягвае майку, лезе ў ваду. Тут неглыбока. Мы сочым, як членістаногія пад ягонымі рукамі зрываюцца з месца, ухіляюцца, адступаюць, знікаюць. Але аднаго рака злавіў, пераможна выносіць яго ў далоні. Мы хочам яго прывітаць, аднак суровы змагар крутануў задком і яго як венікам змяло.
Мургі нацягвае майку, насаджвае навушнікі, бярэцца за вёслы.
-Эн анліліітыд сыплааай... энд зэарыс ноў рызан ўааай, ні села ні пала заводзіць ён рванай дыкцыяй
Гнілога Джоні. Au тэл ю гт ўоз ол э фрааайм... зэй онлі дыдыт коз э фааайм... Ху?
І-эм-ай, мармычу я на перадку, гледзячы на дно.
-І-элі-ай, кажа Рульпа з вачыма ў мапе.
Сівы, трыццацігадовай даўніны, бунт у шклянцы вады а як дзейнічае дагэтуль. Прынамсі тут у нас, на ўсходзе. Будучыні вось чаго нам вечна бракуе. Бо такога ж не бывала, каб у людзей траццаці і пяцідзесяці гадоў у сэрцы сядзеў той самы шлягер. А зрэшты, чаго ўжо там: Рульпа ведае яго з Радыё-1, мяне гіпакамп вяртае ў гады, калі жыццё было суцэльнай лафой, а Мургі гэта пазачасавы шаленец, ён будзе такі і ў семдзесят.
-Анлілігтыд эдыышан... ўіс эн анлімітыд сыплааай... зэт ўоз зэ онлі рыьізан... ўі ол хэд ту сэй гудбааай, скрыгоча ён, быццам точыць нажы.
Эн анлілігтьід сыплаай...
І-эм-ай!
Энд зэарыс ноў рызан ўаай...
І-эм-ай!
Ай тэл ю, іт ўоз ол э фраайм...
І-эм-ай!
-Аааў! Бляяя, аааў! Гууу!
Мы вылупліваемся на Мургі, які зноў зрывае з сябе майку, шорты, адкідвае трусы, бейсболку пакідае на галаве, скульваецца праз край лодкі, адштурхоўваецца, робіць пару грабкоў. Пасля чаго толькі тырчыць сярод гарлачыкаў як вадзянік, трасецца і пазірае на нас вінаватымі вачыма.
-Сорры, кажа ён прыродзе і сваё прабачэнне дапаўняе моцным бурболеннем, ссс... сорры.
Праз колькі можа праявіцца халера? непакоіцца Рульпа з лодкі.
-Праз тыдзень, не раней, стукаю зубамі я, па падбароддзе ў падгнілай флоры, бо і я між тым выбраў нырок у ваду.
Ага, гррр, бэкае Мургі. Хера вам, ссс, у сярэднім праз некалькі гадзін, да пары дзён. Ааа, ссс.
Вывалі яшчэ вочы, просім мы яго.
Мургі ў жоўтым гарлачыкавым полі тарашчыць зенкі, крывіць губу.
Рульпа гагоча, ажно дрынькоча барка.
Я зрываю з пляча п’яўку, яшчэ тры прысмакталіся да жывата.
11
Мы вяслуем, глытаем таблеткі, пацеем. Ад жоўтых гарлачыкаў пераймае эстафету матава-бліскучы дыван лілеяў. Параснік тут жа за кармой зноў злучаецца, што выклікае інтэнсіўнае адчуванне, быццам мы зусім не рухаемся. Бераг, да якога мы хочам дапяць, здаецца нам хвалістым паяском удалечыні. Тым не менш пасля доўгага крахтання і плёскання нам удаецца да яго даплыць.
Проста перад намі зеўрае вусце самотнага канала. Мы кідаем якар ля яго, подаем на мокры поплаў і дазваляем сабе раскошу кароткага млення.
-Гэта было возера Матыта, медытуе Рульпа з-пад мапы. На Мэрхей, гуу, мы толькі цяпер выплываем.
-Мне здаецца, гэта з тых кавуноў, прамаўляе Мургі да неба.
Кавуны за дзень да таго даў нам мясцовы рыбак наўзамен шчупака, у яго парадаксальна былі два лішнія кавуны, а шчупака неставала.
Пасля словаў сябра Рульпа ўстае і знікае ў чароце, дарогай скідвае з сябе адзежу.
Мы праводзім яго вачыма з пазіцыі лежачы, тобок бачым рыжуна дагары нагамі, як ён босы забягае ў багну.
-Калі мне было пяць, расказвае Мургі ціхім голасам, бацька зрабіў мне вялікі драўляны матацыкл, такі чырвоны, лакаваны, з прыгожым срэбраным маторам. Мінусам было тое, што ён не ездзіў, колы не круціліся, таму я на ім мог хіба што сядзець. Мама pasoy па трыццаць на дзень праз акно пыталася: Куды едзеш, сынок? Гэта мяне так выводзіла, што я перастаў. А баця ўзлаваўся, што я ягоны матацыкл не цаню, пасёк яго на дровы і спаліў.
-У мяне быў харлей, кажу я. Яго мне пакінуў сябар, калі збіраўся эміграваць у Амерыку. Той таксама не ездзіў, і я таксама на ім сядзеў. Ён стаяў у мяне ў такой нішы з вокнамі на вуліцу. Я сядзеў на ім і глядзеў, як пада мной ездзяць аўтобусы. Можна сказаць, гэта быў такі конік-гушкалка для дарослых мужыкоў.
Што, рэальны харлей?
"Ну.
А дзе яго ўзяў твой сябар?
-Ягоны бацька ў пяцідзясятыя выменяў на свінячыя Кансервы.
Дык, пэўна, нейкі стары корч, не?
Вядома, іржавы металалом.
Крывасмок! рычыць мне Мургі.
Аў, кажу я і размазваю па лытцы прысмактанага авадня.
Ляжым, пазіраем на сонечныя шарыкі на сятчатцы. Слухаем, як Рульпа вые ў багне.
12
Па ягоным вяртанні сядаем у лодку і адплываем. Прадзіраемся праз нерухомы пласт вадзянога былля, за кармой выбухаюць міны балотнага газу. Серны смурод запускае сваю халодную руку нам у самыя кішкі. Канал звужаецца, урэшце мы ўпіраемся ў непраступную затычку з гразі, пнёў, касцей, камянёў і сатлелых рыбалоўных бычкоў. Мы разгружаем лодку, далей яе прэм па сушы. Узнагародай нам выгляд на прамы адрэзак незвычайна цёмнай вады, у якую наш канал уліваецца.
Вяслуем павольна і ціха. У вады тут колер ёднай настойкі. 3 плывучых лістоў на нас са здзіўленнем пазіраюць тоўстыя жабы, што перажоўваюць даўганожак, а тыя супраціўляюцца да апошняга. Пад лодкай там і сям віляе доўгае цела вугор, мінога, змяя, хто ведае. Нас атачае густая сумесь цвыркання, бзычання, хрусцення, скуголення, свісту, скрыгатання і квакання. Пах гніласці і дзікі смурод росту. Трэскат атамаў, распад малекул. 3 берагоў да нас цягнецца папараць. Рухаецца, бы жывая. У чараццг размазваюцца і рассейваюцца карціны, проста створаныя мазгавой дзейнасцю.
П’янлівая сіла мяты памнажае цішу. Араматычныя эфірныя алеі паціху замутняюць клёк.
-Як пятніца перад табой укленчыць, душа ў табе жальбою енчыць, мовіць Мургі.
- Няма ўва мне душы адныя вушы, адгукаюся я.
- Без вушэй няма душы, мовіць Рульпа.
Прагаліна ў вегетацыі адкрывае нам выгляд на распараны выган. Бык ззаду лезе на карову, тая адскоквае, бяжыць, бык за ёй. 3-пад бруха ў яго тырчыць даўжэзная ярка-чырвоная морквіна. Трохі воддаль,
за кустом, два мужыкі гвалтуюць жанчыну. Той, што стаіць, прытрымлівае тонкія белыя ножкі. Зрэшты, з такім самым поспехам гэта могуць быць і браканьеры, якія трыбушаць казу.
Я ведаю аднаго тыпа, у якога ў галаве псіхічны пеніс, расказвае Рульпа папараці, што праплывае міма нас. Вы яго таксама ведаеце, ходзіць па Вінаградах у крышнаіцкіх лахманах і ў турбане. Ён умее скруціць язык і цюкнуць ім дакладна ў тое месца ў насаглотцы, дзе ў яго гэты пеніс пачынаецца. Яму з яго капае гармон несмяротнасці, які ён называе амрыт.
-1 што ён з гэтага мае? пытаецца папараць вуснамі Мургі.
-Часам сёй-той купляе яму вячэру, каб ужо прытрымаў свой язык.