• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    Чаму менавіта вячэру?
    Бо ён не п’е.
    Значыць, гэта не фін, кажа Мургі.
    -He, гэта інжынер Маер, звычайна туляецца ля “Акропаліса”.
    А чаму фін? пытаюся я.
    -Бо там п’юць усе. Ведаеш, як робіцца іх нацыянальны напой? У пэт-бутэльку наліваеш фінляндыю, засоўваеш туды кучу лакрыцы... еў лакрыцу? Ну, потым бутэльку закруціш, засунеш у пралку, уключыш на 30 градусаў, а пасля ахалодзіш.
    -Ўай нот, мяркуе Рульпа.
    -Табе на гэта адкажа першы глыток, ўай нот, мовіць Мургі.
    Нашу кантэмпляцыю парушае гырканне матору. Глядзім, адкуль яно прыходзіць. Па канале насустрач нешта блізіцца. Нешта, што нагадвае нахмураны рыцарскі шлем. Робата-капача. Хадзячага жалезнага Ta-
    рантула. Канцавіны падымаюцца і апускаюцца. Рэч крочыць да нас. Павялічваецца. Шуміць, як мукамольня. Скрыпіць, гахае. 3 яе дыміць. Яна праціскаецца пратокай, у якой ледзь змяшчаецца. Дрэвы вакол яе трасуцца і падаюць.
    Шубісь! камандуе Мургі.
    Мы выкідваем багаж, вырываем барку з вады.
    Вакол нас з грукатам прадзіраецца балотная драга. Разрывае роў, а ў дадатак зыклівымі ланцуговымі піламі сцінае ўсё, што расце ў дасягальнасці. На носе неапісальна дзівачнага механізму, у абы-як зваранай будцы, сціскае рычагі ўквэцаны насаты мужык у шапцы з пампонам хатняга вырабу. Другі, абсалютна такі самы, чуйнуе над рэштаю агрэгата, седзячы верхам на будцы. Куляе з пляшкі, праз адтуліну ў блясе падае яе ўнутр. Зашмальцаваная рука прымае тару. Бандура цягне за сабой пантон, у які з траскай трубы хлышча гразюка. У вырваных нутрах планеты пабліскваюць вярбовыя лісткі, рыбіна кроў.
    Перад намі кіламетровае рэчышча з абадранымі берагамі, запоўненае мёртвай бурай кашай. Мы спускаем у яе нашую шкарлупіну. Рэшту дня маўчым.
    13
    Гэтак пару дзён туляемся па водных прасторах, назвы якіх не затрымліваюцца ў галаве. Да мапы тут даверу няма, усё плаўна змяняецца, зарастае, згнівае, нешта паглынае чарот, нешта багна. Пратокі забіваюцца, перасоўваюцца, астравы вандруюць.
    Пад носам лодкі рухаюцца групкі цяжкіх тоўстых рыб; іх шлях раз-пораз перасякаюць чародкі серабрыстых сікілявак, што стараюцца ўвішна манеўраваць. На нашу блешню дружна плююць і адны, і другія. Тады
    мы вырашаем праверыць плеценага бычка, пастаўленага пры вусці зарослага водарасцямі меандра. 3 мутнай вады на нас выязджае зубастая шчупаковая пыса. Белая, як камамбер. Рыбіна даўно дохлая. На другім баку бычка трапечуцца пару лінёў. Яны таксама выглядаюць падплеснявелымі, але прынамсі варушацца.
    У момант, калі мы кідаем іх у лодку, з-за чароту вынырвае мужык на шаландзе, махае доўгім шастом і галёкае:
    -Вы у мяня выграблі пасудку! Чорт! Пасудку у мяня выграблі!
    Пасля кароткіх перамоваў прапануем яму на знак прымірэння дзесяць пакецікаў кавы. Ён тут жа хавае іх у мех. Ад злосці варочае ў роце языком, гатовы бараніць здабычу. Пытаецца, адкуль мы. Кажа, што такой краіны не ведае. Але так і быць, рыбу можам пакінуць сабе. Кажа, што нам спадабаецца. Потым махае, каб ехалі за ім, маўляў, пакажа, як лавіць сама. Мы плывём следам у чаканні драматычнага спектакля. Мужчына бярэ сталёвую ліну з некалькімі адматанымі валокнамі, да якіх прычэпленыя крукі, абкручвае ліну вакол вярбы, корпаецца ў скрыні, выцягвае пісклівага шчура, насоўвае яго на крук, выцягвае яшчэ трох, аперацыю тройчы паўтарае і закідвае ўсё ў тоню.
    Да рана час, кажа ён і адплывае.
    Вараных лінёў мы дадаём у рыс. Без захаплення каўтаем слізкую страву.
    14
    Уначы мяне будзіць цюканне кропель па нейлоне. Расшпільваю маланку, запальваю ліхтарык. 3 сярэдзіны святлавога конусу на мяне выпінае сінюшную морду страшыдла. Я западаю назад у намёт. Там розум мне
    падказвае, што хоць гэта і нешта агіднае, але з нашага вымярэння. Замылены конь, утоплены трыбухач.
    Прыадчыняю клапан. Шырокі лысы твар высалоплівае на мяне мясісты язык. Рыбак падараваў нам сама. Вылажу на карачках у слоту, кладу руку на пляскаты чэрап. Гладжу бела-зялёны рабаціністы мокры хрыбет. Асцярожліва падбіраю пальцам доўгі тугі вус.
    Падымаюся, адыходжу апаражніць мачавы пухір. Вегетацыя гаркава пахне, лісце матляецца і шыпіць. На супрацьлеглым краі поплава сярод алешынаў нешта ёсць. Нешта жывое. Выглядае так, быццам там пад дажджом стаіць голая пігмейка. Цыцкастая карліца. Вяпрук, Вій. Адзін міг пазіраем адно на аднога. Насуперак бесперастаннаму імжэнню камары заядаюць. Лепш вярнуцца ў спальнік. Яшчэ чую, як нехта шныпарыць вакол намётаў. Рыюся ў рукзаку, шукаючы мачэтэ, няма. Стома адольвае, засынаю.
    Раніцай сама як ветрам змяло. У вогкай траве натаптаныя гразкія следзікі. Мы з Рульпам выбіраемся разгадаць дзіўны гіерогліф. Троп цягнецца праз сярэдзіну нашай лежні да прывязанай лодкі, потым вяртаецца. Перад маім уваходам прыямак, ён будзе ад сама. Далей прыхаднеў след скіроўваецца да маскавальнага шапіто Мургі, там перамінаецца, разварочваецца і аддаляецца праз пясчыстае закругленне вострава. Вядзе нас праз асаку, у якой амаль знікае, а потым яго зноў можна распазнаць у хвашчовым зарасніку. Абрываецца ў чароце. Паламаныя сцёблы выразна паказваюць, дзе істота ўвайшла ў раку.
    -	Рыбак, дух, п’янчуга, злодзей, кажу я.
    -Свіння, каза, падводнік, вадзянік, мяркуе Рульпа і задуменна шкрабе свежы фінгал, чаму злодзей?
    -	Знікла мачэтэ.
    -	У лодцы пад сядзеннем.
    -	Ага.
    Вяртаемся. Запараная зямля выдыхае зіхоткую ймглу. У мяне адчуванне, што існаванне святла прама залежыць ад майго сардэчнага пульсу, але я не ў стане нічога з гэтага выснаваць. Хіба толькі тое, што рэчаіснасць непасрэдна залежная ад насычэння кіслародам арганізму. Што гэта не болып, чым фідбэк, праверка спраўнасці. I з гэтага вынікае, што няма патрэбы разбірацца ў ідэнтычнасці. Яна дадзеная ўжо тым фактам, што індывід дыхае.
    Калі б я быў пігмеем, тут жа пусціўся б у скокі ад радасці. Але паколькі я звычайны палавінны юдэ, то спакойна брыду сабе праз алешнік і кажу сабе, што я, пэўна, правільна змаўчаў пра таго сама. Навошта муціць раніцу пустымі здагадкамі.
    -Дзе ты надыбаў такі клёвы фенік? пытаюся ў Рульпы дзеля прыліку.
    -	Атрымаў па мордзе.
    Вось што мне ў гэтым хлопцы падабаецца лішне не балбоча.
    Між тым наш кампаньён, выпрабаваўшы ўсе магчымыя прынады, заваліў урэшце гусарскага шчупака. Мургі з ім песціцца, узважвае, перапрашае ў яго. Я яго трыбушу, націраю соллю з часныком, дадаю пару лісткоў шчаўя. Рульпа ламае сухастой, галлё, чыркае запальнічкай. Мургі пшыкае перакісам на далонь, разрэзаную лёскай.
    Утрох мы з цікавасцю назіраем, як дробныя рыбкі абкусваюць шчупаковую галаву, укінутую ў ідылічную імшаную завадзь пад берагам. Вось у чэрапа ўжо няма вачэй, ён страчвае колер, шматкі ляцяць на ўсе бакі.
    15
    Мы вяслуем і вяслуем.
    Сонца гарыць, хлопцы аблазяць. Старанна зрываюць тонкія плеўкі спаленай скуры і паступова адмаўляюцца ад свайго іміджу. 3 кожным днём на іх усё меней фенечак, паяскоў, пантовых капшучкоў. Няма і следу іх рагатлівасці, няма і следу маёй гугнявай языкатасці. Мы сабраныя, спакойныя.
    16
    Сонца гарыць. Мы прамінаем вал, прыаздоблены брыламі застылага цэменту і раскурочанымі тракавымі транспарцёрамі. Па вале бягуць рагулі. Наступная група быдла брыдзе па канале нам напярэймы. Сапучая галава з шырачэзнымі рагамі мінае наш борт за пару дэцыметраў.
    На беразе б’юцца два аблепленыя сухім гноем быкі, з трэскам налятаюць адзін на аднога. Першы саслізгвае на бок, ляскае хвастом, зноў становіцца на ногі. Па сшарэлым ад пылу карку цягнецца крывавы шнар. Канацікі цягліцаў дрыжаць, пена пырскае. Зноў бяруць разгон. Ялавічныя чарапы гахаюць.
    17
    Хлопцы аблазяць.
    Па берагавых пясчаных плыткаводдзях поўзаюць балотныя чарапахі. У кожнай другой на панцыры ножыкам выразана пасланне: Жоржа ябе Міну, Дайце мне напалм!, Цуйка сёлета харошая, AC/DC. Іншыя маюць толькі наспех накрэмзаную шыбеніцу, крыж, мярцвячую галаву, ініцыялы, лагатып мерсэдэса.
    -Гэй! Трэба піць, палохаецца Рульпа.
    -Чаму піць?
    Здаецца, у нас сонечны ўдар!
    -Што ты ўсё з гэтым ударам? дыстанцуемся мы млява. Які яшчэ ўдар?
    18
    Я налягаю на вёслы, са свістам дыхаю і аддаюся плыткім думкам. Калі рэчаіснасць залежыць ад насычанасці кіслародам, то яна мусіць разгортвацца цыклічна. У квантах. У вымяральных адзінках. Тады думка, мяркуючы па ўсім, працуе як імпульсны радар прымае адлюстраваныя хвалі і стварае з іх спрошчаны вобраз. З’явы не маюць зместу, толькі частату. Мозг гэта ў дупель прымітыўны хэдап-дысплэй.
    -Якое шыкоўнае фіялетавае неба над намі, мовіць Рульпа.
    Я бачу, адказвае Мургі. Клёвае. Але не фіялетавае, а зялёнае.
    Яно ж ружовае, пярэчу я.
    19
    Мы пасярод возера. Па імшаных выспачках перпендыкулярна кірунку нашага плавання крочыць белы бусел. Мы даём яму прыярытэт. Выстрэльвае ў нас вокам і спакойна ідзе сваёй дарогай.
    20
    Вось так і трэба, думаю я. Рухацца. Шукаць, як далей. Паставіць перад сабой задачу, выканаць яе, паставіць наступную. He імкнуцца надаць усяму рамкі, форму, дзею. Дзея гэта фікцыя, што прадвызначае слухача, гледача, карацей хлусня. Катод засунь у ёмістасць з надпісам НЕНАВІДЖУ, анод у ЛЮБЛЮ, прышпандор пачатак, канец і валяй. Дзея не здзівіць. Дзівіць тое,
    што ў звычайным жыцці дзеяў, гісторый з пачаткам і канцом, амаль не здараецца.
    Прыходзіць паведамленне: “Цг ты некалі пераломіш гэты стэрэатып у мысленні?”
    “Можаш не сулшявадца”, адказваю я.
    21
    Паветра прарэзвае гучнае буркатанне. На дно чоўна падае страказа, заціснутая жаваламі шэршня. Той безадкладна кроіць яе на часткі адшчыквае крылы, ногі, галаву, з рэштаю адлятае.
    22
    Я налягаю на вёслы. Пераламлю, не пераламлю, адкуль я ведаю. Пытанне, адказ. Выдых, удых. У кожнай жывой клетцы ад пачатку да канца ідзе неўтаймоўны бунт супраць страты сэнсу. Усё жывое прагне тлумачэння, развязкі. А што такое развязка? Сама аснова стэрэатыпу. Дык навошта яго пераломліваць.
    23
    Па лілеях спрытна шмыгае вялікі павук. У яго на спіне едзе маленькая аса. Як толькі нагасцік дабіраецца да берага, аса злазіць, джаліць яго, павук увесь скручваецца і пруцянее. Аса штомоцы цягне яго адтуль. Хутчэй за ўсё накладзе ў яго яечкі.
    -Шты, вэ, каментуюць справу мальцы.
    -Няхіла.
    -Трындос.
    24
    Рульпа пакурвае, выбірае трэскай мушак з гарбаты і расказвае пра дзядзьку. Дзядзька ў восемдзесят
    першым ірвануў на скрадзеным грузавіку праз кардон, прабіў шлагбаўм, памежнікі стралялі, праз кабіну прайшло 69 куляў, з іх 22 праз дзядзьку. У такім стане той здолеў праехаць яшчэ пяць кіламетраў, пасля чаго яго чакала куча аперацый у Рэгенсбурзе, год у панцыры, два ў крэсле. Калі пасля перавароту ён вярнуўся, то даведаўся, што сярод стралкоў быў і ягоны брат, Рульпаў тата, які акурат у той час матаў службу ў ПС.