• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    Мургі цікавіцца, ці дзядзька яму прабачыў.
    -Напалову, кажа Рульпа, ён разлічваў на тое, што калі там будзе бацька, то й да страляніны не дойдзе.
    Мо твой баця проста не здолеў астатнім неяк перашкодзіць? мяркуе Мургі.
    -Здолеў бы, яны ўсё абмазгавалі, але ён зблытаў дзень. Думаў, што дзядзька паедзе толькі праз тыдзень.
    25
    Па небе плыве цэлы атлас птушак. У нас над галавой кружляюць эскадрыллі пеліканаў. Проці сонца відаць, як адзін у паддзюбным мяшку з крывянымі пражылкамі нясе непраглынутую рыбіну.
    Увышшу над імі два самалёты крэсляць на небе бялявы крыж. Падвойныя кандэнсацыйныя сляды хлышчуць з-пад хвастоў цесна адзін каля другога, значыць, гэта не транспартнікі. Траха адсюль Украіна, дык гэта, пэўна, Су-24 або падобныя каракаціцы.
    26
    Зрэдчас мы натыкаемся на рыбакоў у крохкіх чорных гандолах. Як на тое, што мы выматаныя, перапэцканыя і ўвогуле страчаныя, яны ставяцца да нас прыязна. Іх заўчасна пакамечаныя твары сведчаць пра тое, на
    колькі розных спосабаў лёс умее адтрахаць беднякоў; пра тое, ці проста гэта круглы год жыць у найвялікшым чаротніку Еўропы. Яны ні пра што не пытаюцца, выцягваюць бутэльку цуйкі хатняй самагонкі, мы па чарзе куляем з імі і едзем далей. У горшых выпадках пляшкі ўтрымліваюць больш выкшталцоныя пойлы на дне матляюцца розныя абсапляныя ягады, кавалкі рэвеню, карэньчыкі, змейкі, жамярыныя лічынкі, аднойчы нават некалькі цэлых яшчарак.
    27
    Мы плывём па строга выпрастаным канале.
    Берагі лямуюць слупы высокага напружання і старызныя дуплістыя вербы. Вада тут колеру жалеза. Вакол нас праціскаюцца самыя розныя тыпы суднаў, што выглядаюць як спісаныя аўтобусы, адслужылыя напорныя рэзервуары, старыя печы, прывараныя на кавалак пантону. Іх імёны GIURGIU, TELEGRAFUL, APICULA, STUFUL. Абрака дабра, буркочуць маторы. Дабрадайнасцю роўнага адрэзку карыстаюцца, як выглядае, выключна абарыгены. Гэта пэўнага кшталту мясцовы праменад.
    На пукатым насціле аднаго з чаўноў сядзіць сурочлівая брунэтка ўзлітным купальніку, лыткі манерна адставіла ўбок. У нетрах каюты сціскаюць стырно дзве пачварна валасатыя рукі.
    -Падобна, мы на Старым Дунаі, вяшчае Рульпа. Пры гэтым мы павінныя быць зусім не тут.
    Прамінаем вёску. Над гонтавымі стрэхамі яршыцца лес шастоў, каромыслаў, рэяў. На платах сушыцца рыба. Аслы з завязанымі вачыма круцяць жорны. Кабеты аддана грэбаюцца ў крапіве. За вёскай вытыркаецца ў неба тытанічная руіна фігведаечаго -
    траверсная аснова, жалезная вежа з парэнчамі, рэбры парцалянавых ізалятараў, скамянелыя падважнікі, спечаныя вазелінам зубчатыя перадачы. Усё разам нагадвае гіганцкага заржавелага казла, што стаіць на задніх нагах.
    Затым сярод чароту з’яўляецца вытаптаная пляцоўка. Банда крываногіх старцаў у кепі ганяе па ёй шышкаваты мяч.
    Вів ля Франс! крычыць адзін у наш бок.
    Ды гол хоць забі, гукае Мургі.
    Дэ Голь! Да! Браво, салдаці! крычаць яны. Вів дэ Голь!
    Ледзь-ледзь не нарываемся на небяспечна доўгую затопленую рэч. Цесна пад гладдзю засела металічная акругласць фланцы, люкі, завараныя швы.
    — У вас тут у-бут, паказвае Мургі. Submarine is here!
    -Субмарэн, да! старыя радуюцца, як дзеці. Субмарэн нюклеэр, фортэль наваль! Вів ля Франс!
    28
    3 чорнай палі, што тырчыць з чорнай вады чорнага канала, уздымаецца чорны як сажа ібіс і нячутна адлятае.
    Уключыны рыпяць. Значыць, да мора найхутчэй не дабяромся, кажу ў думках бацьку. He страшна, заедзем туды на ракеце. Мора будзе, гэта я табе гарантую. Ну на халеру такія падарожжы. Твая рацыя, так нельга, знайду сабе жанчыну. Хай сабе будзе скандальная, лабільная але ў меру, мне да пары. Галоўнае, каб не шантажавала. Пачакаю, пакуль міма пройдзе нейкая афектаваная альтруістка упаду да яе ног і квіта. Як будзе з дзіцём, то тым лепш.
    -Налева! крычыць з носу Рульпа.
    Грабу правым вяслом.
    Направа! крычыць ён.
    Грабу левым.
    -Стой, давай я, кажа.
    Перадаю галею яму.
    Чытаю прынятую смс: “Я раздумвалапра цябе, ты постмадэрновы да чорцікаў. Таму не можаш чытаць Дастаеўскага і кахаць жанчыну. Усё праз філыпр. Апасродкавана. Рэчы могуць прамаўляць да цябе толыа праз рэфлексіўныя крывыя. Бабель, Сэлін. Галоўнае нічога не перажываць непасрэдна. Тым не менш мне трэбаў цябе сёння пераночыць”.
    Ну вось, бачыш, кажу ў думках бацьку, такія вось мяне прыцягваюць. Атакоўцы, знішчальнікі, саманаводныя снарады. Жанчыны з мужыкоўскай душой. Якія з гэтай сваёй мужыкоўскай душы самі вар’ююцца. Якія не адчуваюць сатысфакцыі, нават калі дзеля іх гараць груды трупаў, трэскаюцца званы.
    “Чсшу менавіта Дастаеўскага?" шлю запытанне.
    “Хутчэй за ўсё таму, што я яго цяпер чытаю, адказвае. Дык што?"
    Пішу: “Я ў Рулшші”.
    Адказ гучыць: “Ок. Узваж сам, цітабе яшчэ некалі пашчасціць спаткаць жанчыну з 20-гадовым целам і жыцдёвай неперадузятасдю як у 50”.
    “Я надзяляю табе столькі ўвагі, як мала каму іншаму, пярэчу, толькі за смскі з табой плачу тры соткі штоліесяц”.
    “Табе здаецца, што гэтага досыць?"
    “Я гэтагане сцвярджаю, хоць дыялог мне падаецца значна болый сэксуальным, чым трах".
    “Ты juyciiu веЭаць, што я табе на гэта адкажу: што трах таксама дыялог”.
    “Так, але тпрахаюцца Эзеля абавязку, нуды, юрлівасці, жаласці -зусіх магчымых прычын, тым часам як кантынуалыш перапісвацца паўтара года, як я з табой, такое магчыма толькі дзеля любові".
    “Адно што ты любіш толькі дыялог, а не мяне. Але сёння мне не патрэбная любоў, дастаткова начлегу”.
    “Я ў Румыніі”, адпісваю зноў.
    Дзіва, што тут ёсць сігнал.
    -Ядрыягонах! Задрала ўжо гэтае веславанне! выбухае Мургі і адкідвае зацёртыя прылады.
    Мы з ім салідарныя. Гэта ж шызануцца можна так высільвацца, жорці багну і шукаць, куды далей.
    -Хэбля, а што матор? прыходзіць да галавы Рульпу.
    He фурыча.
    -Скуль ведаеш?
    Мы пазіраем на ламачча ля кармы. На абкручаны брудным пластыкам аднацыліндрык. Калі б выкінулі яго адразу ў першы дзень, маглі б гойсаць па азёрах як грабец звычайны. Мургі прэ да берага. He можа суняцца. Расплятае дрот, адмотвае поліэтылен. Выцягвае з кішэні мультытул, здымае века і натхнёна занурвае замурзаныя матацыклісцкія пальцы ў апарат.
    29
    Мы ўдвох выскокваем на камяністы бераг. Пацягваемся, адганяем аваднёў. Стаім у цені чатырохметровага хмызняку з вялізнымі лістамі.
    -Рэйнутрыя сахалінская, адзначае Рульпа. Цяпер актыўна засмечвае Еўропу.
    Залазім углыб рэйнутрыі, расшпільваем прарэхі. Стаім на мінімальнай адлегласці, але адзін аднаго праз гушчэчу не бачым.
    — Я два гады жыў з адной дзеўкай, расказвае Рульпа спляценням сцёблаў і лістоў. У яе была чатырохгадовая дачка, з той было файна. Мы прыдумалі з ёй свой танец, называлі яго калі ты так, mo г я так. I вось нядаўна мы так забаўляемся, ну, малая рагоча, вялікая качаецца са смеху па піяніне, на якім заадно і йграе, раптам адчыняюцца дзверы, заходзіць нейкі тып і заязджае мне кулаком у лыч, я ажно кніжную шафу перакуліў.
    -	Бацька? пытаюся.
    Ага. Вырашыў да іх вярнуцца праз тры гады.
    -	1 як усё скончылася?
    -	Вярнуўся, цяпер яны разам.
    -Хранова.
    -Ды ведаеш, не. Я б і так не змог далей дурыць малой галаву, што некаторыя рэчы заўсёды добрыя, а некаторыя дрэнныя, ну ты разумееш, што я маю на ўвазе. Маніць, што існуе праўда. Мне не шкада, што я аказаўся лішні. Шкада толькі, што дзявуля адгэтуль будзе ўспрымаць такі спосаб вяртання баці ў сям’ю як пазітыўную мадэль.
    -Мусіць, так. Тупейшыя хахалі нават не змогуць дакумекаць, чаго яна ад іх хоча, а разумнейшыя разнясуць разок нахер кніжную шафу і будзе спакуха.
    -Спакухі не будзе, мовіць Рульпа.
    Мы зашпільваем прарэхі, вяртаемся на святло.
    Мургі заўзята торгае за шпагат. Чатырохтактавік выкашлівае агідны дым і заводзіцца. Грабны вал з вінтом у вадзе. Непрывязанае судна рвецца з месца і ляціць на першы ж валун. Гахаецца, адлятае. Чувак у бейсболцы хапаецца за рычаг кіравання, выводзіць лодку на вольную ваду. Бравурна, шырокай дугой, вяртаецца да месца, дзе мы стаім і пазіраем як
    пугачы. Да нас акурат даходзіць, дзе мы знаходзімся. А знаходзімся мы на пачатку нашага паломніцтва, за заднім трактам гатэля “Лебада”. На месцы, з якога мы выпраўляліся. За пару метраў ад мола, да якога мы планавалі трыумфальна прыбыць з другога боку ад мора.
    Без матора справа дрэнь. Хто ж мог здагадацца, што ён працуе. Логіка нам падказвала, што мясцовы бос здаў нам напракат заезджаную каракаціцу, каб яшчэ болып з нас паздзекавацца. А яна, сука, фурычыць.
    Рульпа з уздыхам раскладае мапу.
    -	Ведаеш, табе яшчэ адносна пашанцавала, спрабую я яго суцешыць.
    -	Чаму ты так думаеш?
    -	Калі ведаеш, чаму зваліў, то не так сумуеш.
    -У тым і штука, што сумую так, ажно выць хочацца, адказвае ён спакойным голасам, гледзячы на падраную матэрыю.
    30
    Завяршаецца ўсё ў офісе брухастага Гаспадзіна, якому мы вяртаем лодку. Мужык калупаецца мезенцам у табурэтцы, аблізвае яго, разважліва прыцмоквае і лупіцца ў тэлевізар на панылую балканскую эстраду. Калі мы просім вярнуць пашпарты, адказвае, нават не абдарыўшы нас поглядам, што ў яго іх няма. Калі б былі, без пытанняў прадаў бы нам іх, але няма.
    Мы не зацягваем, вымаем кэш і выкупляем уласныя пашпарты. Нават нядорага. Магчыма, махляр на свой лад ацаніў нашае прыбыццё. Дзякуючы клёку Мургі, які на пяць хвілін абудзіў матор да жыцця, мы прыгналі па затоцы да ягонай фазэнды, ахутаныя воб-
    лакам чаду, не горш за марскую пяхоту. Мургі скарыстаўся разгонам і цалкам выехаў з вады на бераг. Калі толькі берагам можна назваць мора гаўна, абрэзкаў, рыбіных пухіроў і мёртвых мышэй, што атачаюць палац Гаспадзіна.
    31
    Сядзім на валунах, што лямуюць цэнтральную пратоку. Мургі вылоўлівае з рукзака свае старыя фенечкі, раменьчыкі, ланцужкі, навушнікі. Усё нацягвае на сябе, на спробу парачкай з іх цынькае, насаджвае бейсболку, падымаецца і без развітання сыходзіць.
    -Спакуха, гэтым разам Рульпа суцяшае мяне. Ён пачакае нас у Тулчы або ў Канстанцы, я яго знаю. Адтуль мы потым у Турцыю, давай з намі.
    Я кажу, што хутчэй паспрабую адваротны кірунак, на Суліну, то-бок пайду шукаць паром на другі бераг.
    Мы падаем адзін аднаму здзервянелыя ад веславання рукі, удачы, будзь, будзь. Ён брыдзе прочкі, рукзак наўскасяк праз плячо, як брэйгелеўскі туляга, вечны анархіст з дзіркаю на калене.
    Па беразе шпацыруюць гламурныя румынкі, павесіўшыся на хмурных марудных джэнтэльменаў з кашэчымі вусамі. Смятанка на вакацыях. Каўнерыкі белыя, валакно штучнае, значыць, гатэль відавочна працуе.