Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Ну, тады мне застаецца толькі развесці рукамі: як такое магчыма, каб нехта купіў сабе замалы шлем?
Абыходзім бляшаны кантэйнер. Hi села ні пала ў яго з трубы, спушчанай з даху, вывальваецца порцыя цаглянага друзу і пылу. Гах, бах. Мы апынаемся пасярод густой хмары.
-3 такой хуткасцю, як у нас, плюецца цэментам Міхал, больш нідзе ў свеце сцены не разбураюць і не будуюць наноў! Разбурыць і пакінуць ладам гэта калі ласка! А вось такога будаўнічага поркання, такога трахання гэтага няма больш нідзе, толькі ў Празе!
-I не кажы, абтрасаю я кашулю. У доме на~ супраць майго месяц былі прадукты, яшчэ месяц “T-Mobile”, потым столькі ж буцік са зводніцкай бялізнай, далей там з паўгода знаходзілася нешта няяснае пад назвай “Шаламар”, а паміж тым кожнага разу ўсё разбіваюць адбойным малатком, перабудоўваюць, і нехта ж у гэта зноў і зноў інвестуе. Цяпер там вайсковая літаратура, пакуль трымаецца, тупакоў хапае.
-Думаеш, мы можам сцвярджаць, што самі да іх не належым?
-Мы можам сцвярджаць, што ў нас іншыя зацікаўленні, чым Сталінградская бітва. Ты, напрыклад, рэальна ходзіш на рыбалку?
-Я гэта проста абажаю. Стаіш паколаты ў дзядоўніку, на цябе лезе прастуда, баляць вузлы, хочацца піць, пацееш, насаджваеш чарвякоў, торгаеш лёскі й чакаеш, ці заўважыць цябе якая маляўка.
— У траўні дазволена лавіць?
-Акунёў? Ды мне пляваць, у мяне ўсё адно ўлову амаль ніколі няма! На мінулы чацвер узяў сабе выхадны, каб выбрацца на шчупакоў. I ўсё прахам, бо ліла цэлы дзень! Дождж мне сёлета сапсаваў і выезд на шапачкі, які я так доўга планаваў.
Паварочваем на Баржывоеву. Я стараюся не думаць пра бацькава жыццё, якое так жудасна падобнае да майго, ну ці наадварот. Пра жыццё мужыка, які скончыў у аднушцы без кухні, куды не можа запрасіць жывой душы, бо за апошнія дваццаць гадоў не паспеў папрыбіраць нават каўпачкі ад зубной пасты і выцерці пыл. Чалавека, чыё валадарства таксама было не ад гэтага свету. Які ўсё прамантачыў, прапіў, раскідаў, раздаў бабам, а рэшту дазволіў у сябе скрасці.
Але што, калі цяпер ён спрабуе думаць нейкім заднім розумам пра мяне? Што, калі Пухвальдэк мае рацыю? Што, калі мне трэба быць там? Якое гэта адчуванне захраснуць у разбітай машыне? Калі розум трасецца ў штораз халаднейшым кокпіце чэрапа, і яму не хочацца вонкі. На мароз, у нішто.
Брук выглядае як кускі ялавічыны. Жылістай, сальнай. На вуліцы поўна нядобрых знакаў. Замардаваны сабака ў смеццявым кантэйнеры, застрэленыя галубы. Нам насупраць ідзе мужчына з пухлінай на паўтвару. Па сярэдзіне праезнай часткі валачэцца на здзервянелых нагах школьніца пад кайфам. Верашчыць ад жуды і ўцякае ад чагосьці, што бачыць толькі яна. Абрысы прадметаў залітыя агідна жаўтлявай аўрай. У прагалах бруку прабіваецца чорная трава. Я пачуваюся так, быццам важу дваццаць тон.
— У акуня, як на мой густ, замнога касцей, кажу.
-Якраз у яго амаль ніякіх касцей няма, пярэчыць Міхал, гэта чыстае мяса.
Значыць, касцісты быў толькі мой.
Нешта не так?
Што не так?
-Выглядаеш, быццам нешта не так.
Ды не, кажу, нічога. Часовая млявасць. Ты казаў пра нейкія шапкі?
-Пра шапачкі. Шапачка смаржковая выключна смачны веснавы грыб.
-1 дзе яны растуць?
-Пад мяжой ля става ў Надзейкаве, гэта ўрочышча паміж Прчыцай і Табарам. Знаёмая з тэатральнага інстытута робіць з іх класную запяканку. Тушыць іх на смятане, а потым складвае слаямі блін, грыбы, блін, грыбы, блін, сыр і ўсё запякае.
-Гучыць непагана.
-А як смакуе! У гэтай жанчыне яшчэ што цікава што з ёй здараецца эпілептычны прыпадак кожны раз, калі яна прасуе клятчатыя кашулі. Пры гэтым ейны муж іншых не носіць, іх яму купляе ягоная маці. На фэйсбуку ў гэтага тыпа профіль пад імем Шкоднік, у яго там і фотка ў клятчатай кашулі.
-На фэйсе нехта вядзе профіль пад маім імем, кажу. Я ўжо часам пабойваюся ісці ў людзі калі нехта ўзгадае фэйсбук, я пачынаю заікацца, чырванею, і ўсім усё ясна. Ніхто не верыць, што гэта не я.
На тваім месцы я б з гэтым нешта зрабіў.
Цікава, што?
Напішы скаргу.
-Для гэтага мне давялося б там зарэгіцца, а мне не хочацца.
-Тады гэта як з тваім шлемам нічога не паробііп.
Мы зноў мінаем рог Красавай. Афіцыянт, ці як яго назваць, якраз валтузіцца, адмыкаючы краты. Жалеза скрыпіць і бухае, адчынена. Што рабіць? Ідзём туды, хоць нам у гэтую яго засёртую вяндлярню ўжо зусім не хочацца. Нам бы яшчэ панаразаць колы, хоць два-тры. Але заходзім. Цокаць шклом аб шкло, весці напышлівыя размовы. Дэманстраваць адно аднаму патрэсканых завадных курачак сваіхжыццяў. Накручваць ключыкам і пазіраць, як яны дзяўбуць.
15
Прачынаюся, намацваю мабільнік. Чатыры чортавы прапушчаныя, невядомы нумар. Паміж другой і паловай на трэцюю. Плюс два запісы ў галасавой пошце. Першы тэлефаноўца маўчыць, другі адключыўся.
Доктар Пухвальдэк прымае мой званок у 8:06.
Мне шкада, мовіць ён, але я павінен вам сказаць, што ваш бацька сёння ўначы памёр. Мы не маглі вам дазваніцца.
-Так, кажу, так, я прыеду. Так.
Доктар бярэ мяне пад сваё крыло, вядзе да дзвярэй. Я стаю над бацькавай цялеснай абалонкай. У маёй мазгаўні бурболяць бессэнсоўныя словы. Oremus, helix, hoax, pax. Вітаем вас у Nero! Are you sure? One, two, check, kss, kss. Калі ты чуеш мяне, нічога не бойся. Ідзі наперад, працягвай. Рэальнасць гэта напружанне паміж назіральнікам і назіраным. Хто гэта мог напісаць, не маю паняцця. Але гэта так. He злуй, што я нічога не адчуваю. Мяне накрые праз пару дзён. Нічога не бойся. Прабач, мне трэба ісці. На калідоры гэты прытыраны доктар, чакае. Ну, бывай.
Еду дадому, разуваюся, уваходжу на кухню, стаўлю ваду на каву, насыпаю ў турку тры лыжачкі, даводжу
да пеністасці. Я трымаю турку над полымем за куксу тронка праз сурвэтку, тронак некалі адламаўся. Гляджу, што хапіла б адрэзаць кавалак мешалкі, капнуць суперклею, прышпандорыць і справе канец. He давялося б абпальваць пальцы.
Бяру мешалку, мультытул, пальцалеп і бяруся за справу.
3 гонарам пазіраю на плён сваёй працы.
На паліцы ляжыць дыктафон. Здзімаю з яго пыл, уключаю. Нічога. Іду ў кіёск купіць пальчыкавыя батарэйкі, заганяю іх у прыбор і зноў націскаю кнопку.
-Дык хто граў Шыманскага? пытаецца мой сплюснуты голас.
-Такога фільма не ведаю, гучыць голас майго бацькі.
-Гэта серыял, не фільм, я яму. “Месца злачынства”, паліцыя Дуйсбурга, партовыя краны, докі, хаўсботы. Ды ведаеш: Шымі ў паркеры.
Гаральд Райнл?
-He.
-А, успомніў, гэта быў Гёц. Акурат не ведаю, імя гэта ці прозвішча.
— Я таксама не ведаю, дундоню з запісу. Тады мне яшчэ скажы, хто граў галоўную жаночую ролю ў“Восем з паловай”?
Трэск, доўгі трэск.
16
Першы раз у гэтай справе ён пазваніў мне з паўгода таму. Я пазнаў яго паводле званка. Дзынь-дзынь і досыць. Скардзіўся, што яму пачынае здраджваць памяць. Пытаўся, ці не мог бы я часам яе з ім папрактыкаваць. Па магчымасці, у забаўляльнай форме. Дэфінаваць за-
баўляльную форму было няпроста. Метадам выключэння мы дайшлі да міксу дэтэктываў, мультсерыялаў і старых рамантычных кіношак: “Цяжкое жыццё авантурыста”, “Старая стрэльба”, “Двое ў горадзе”.
Размовы я пачаў запісваць. Чаму не ведаю. 3 ірацыянальных пабуджэнняў, з прыхамаці. 3 жадання закансерваваць непасрэднасць і так званую дурацкую чароўнасць дыялогу. I вось я ляжу цяпер на дыване і слухаю забойча марудныя сентэнцыі, адмоўчванні, уздыхі, выслухоўваю сваю агідную цягамоціну.
Грэйс Келі? кажа бацька.
-He, адказваю я і нешта пры гэтым глытаю, сёрбаю.
-Лора Эліёт?
-Тэрэза Райт. А хто граў таго дзядзьку, які ўсё спрабаваў яе прыкончыць?
-Таго звалі Кутман ці неяк так. Ты жывеш яшчэ з Ганкай?
Я табе ўжо шмат разоў казаў, што не.
Што, адфутболіла цябе?
-Так сжлалася.
-А цяпер нейкая ёсць?
-He. Адкуль у цябе, дарэчы, столькі класных шлеек?
-Якіх шлеек?
-Якіх у цябе поўная шафа.
Па-рознаму, ад людзей. Як сёння на дварэ?
Я там не быў.
Як гэта, ты не працуеш?
- Працую, але з дому.
- А так можна?
-Рэдагую, пішу калонкі, каментары. Я ажаніўся з клавіятурай.
-Тады пашукай мне там, колькі метраў у самай высокай жывой секвоі вечназялёнай.
Сто дваццаць тры з паловай.
-Так хутка знайшоў?
Ага.
-Яны, пэўна, маюць на ўвазе тую, што расце ў Холі-Року на ўскраіне Пікфарда, так?
-Чаго ты пытаешся, калі сам ведаеш?
-Мяне цікавіла, ці гэта ведае і інтэрнэт. Тады мне потым, як будзе час, пашукай, які быў самы вялікі злоўлены васьміног. Што за від і які памер у распрастаным выглядзе.
17
Яшчэ мне здаецца, што ён трохі раўнаваў. Ён сорак гадоў карыстаўся піпеткай, соўгаў шкельцам пад мікраскопам і вынікі сваіх доследаў выстукваў на друкарскай машынцы. А тут раптам ажно кішма кішыць звесткамі аб глыбіннай існасці прасторы. Але галоўнае у ім, мужчыне, народжаным пасярод дажджлівага лістапада 1929-га, выбухнуў інтарэс. Ён пачаў цікавіцца навінкамі палеанталогіі, масай галактычнага ядра, узаемадзеяннем нейтрынаў, дэталёвым развіццём буму азіяцкіх эканомік. Рабілася гэта выключна праз мяне, інэт дома ён мець не хацеў. He жадаў быць у дасяжнасці чагосьці настолькі бясформеннага.
— У 58-60-м гадах у выніку палітыкі Камуністычнай партыі Кітая ад голаду і недаядання памерла ад дваццаці да трыццаці мільёнаў людзей, квакае ў дыктафоне мой голас.
-Добра, але мяне хутчэй цікавіць, якую ролю ў другой фазе рэвалюцыі адыграў канкрэтна Лю Шаацы. Васьмінога ты мне глядзеў?
-Так, Octopus Giganteus, якога выкінула на бераг у Флорыдзе.
На пляжы святога Аўгустына, сорак сем метраў, так? Гэта старая казка. Біяхімікі ў Канадзе нібыта даследавалі ўзоры тканак і сцвярджалі, што гэта актопус, але я ім не веру.
-Тады застаецца толькі нейкі малёк у 93-м годзе.
Які від, памер і колькі важыў?
Дваццаць пяць футаў, сто фунтаў, Pacific Octopus.
-Хвілінку, мне трэба запісаць... А дзе яго злавілі?
Гэтага не ведаю.
Мо тады яшчэ зірнеш, дзе яго злавілі, у якую пару года і хто яго апісаў?
-Спачатку дапішу нешта сваё, потым гляну.
Працуеш не працуеш, так? Для сябе пішаш.
-Прыблізна так.
-Спадзяюся, што не пра мяне зноў.
-Ужо не пра цябе.
-Як гэта будзе называцца?
Без паняцця.
А ўласна, чаму ты пішаш?
Форма ўцёкаў.
-1 гэта некаму цікава пасля цябе чытаць?
— Я ведаю толькі пра тых, хто нейкім чынам звязаны з літаратурным рамяством. Іх гэта цікавіць не можа, бо яны ўшчэнт задзяўбаныя ўжо толькі тым, піто пасля цябе павінныя хоць раз гэта прагартаць. А проза ім падаецца на адзін твар сутаргавай, бясформеннай, неарыгінальнай, асабліва наша, чэшская.