Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
ІДУ-
Неўзабаве з кустоў вынырвае мой раўналетак у флісцы, смяецца як кажан, цісне мне руку дыназаўравым сціскам.
Паставіць сабе “Вірыдыяну” і пад кінчык з’есці фасолі з кансервы, а да яе пасты з хрэну нічога лепшага са мной ужо даўно не здаралася, кажа ён. Гляджу, ты купіў новыя боты.
Гэта старыя, кажу, проста я іх пачысціў.
3
Званю доктару Юнкіянавай. Яна гаворыць плытка і паспешліва, кожны сказ заканчвае быццам бы намёкам на ўсхліп. Я яе ледзь разумею. Аперацыя запатрабавала вялікай затраты часу, усё прайшло нармальна, паляпшэнне вось-вось павінна настаць, трэба набрацца цярплівасці. Відавочна, гэтае заклінанне яна вымушаная таратарыць двойчы на гадзіну. Санлівым тонам
паведамляе мне, што я, калі хачу, магу прыехаць на яго зірнуць.
У перадпакойчыку аддзела інтэнсіўнай тэрапіі намагаюся ўціснуцца ў халат, ногі ўсоўваю ў гумовыя лапці мо 50-га памеру. У памяшканні шэраг ложкаў, на кожным па небараку, паўпрыкрытым прасціной. Бацькі не бачу. Гэта не ён, там, мусіць, жанчына, пад акном апухлая бледная лічынка. Так, спачатку. Насупраць мяне фіялетавы бугай, побач парэзаны малец, за ім нейкая расціснутая мыш. Ці мо гэта ён? Гэты ссінелы калос проста перада мной?
Падыходжу бліжэй і бачу, што так. Тыдзень таму ў меру аблезлы зграбны франт ляжыць тут раздзьмуты ўдвая. 3 носа і рота вядзе дрэнаж. У венах іголкі, на голых грудзях сінякі, зонды, плямы ад ёду. Вусаў няма. 3 пустога рота бесперастанку ліюцца грудныя хрыпы. Вочы зацягнутыя карычневай плеўкай. Глядзіць на мяне.
Я схіляюся да хрыпатлівага рота. Чую аддалены хлюпат, стогны, азываецца і нейкае пастукванне. Як калі сякерка батрака цюкае па сухастоіне ў мёртвым лесе. Следам за тымі гукамі вырываецца даўжэзная адрыжка.
-Ягадыфто чабе бафю, кажа ён на дзве актавы ніжэй, чым звычайна.
Я таксама рады цябе бачыць, адказваю. Голас у цябе, як у Франкенштайна.
Фто? Як у кахо?
-У цябе голас, як у Франкенштайна, паўтараю яму ў вуха.
Статная медсястра з дакорам азіраецца на нас.
Я і ёш Фанхенфтайн, хохх, хрыпіць рот. Гажумееф? У мяе жабгалі жубы. He веваеф, джэ мае жубы?
Яны табе іх схавалі, кажу.
-Куы? пытаецца ён уцвелена.
He бойся, яны іх табе вернуць.
-Хай вавуч м’е іх жая жа!
Я нават не ўсведамляю, што трымаю яго за руку. Хутчэй за ўсё, ён гэтага таксама не ўсведамляе.
Фы ж Ганкай? пытаецца.
Мы разышліся.
Пгаж чабе, як жаўшовы.
Гм.
-Ушо шашэ.
Што ты кажаш?
-Ушо шашэ, шаштка чфёгта, гэшта вафка, хх, хх, ххы.
-Спадару доктару нельга смяяцца, грамавым голасам робіць нам заўвагу статная медработніца.
-Гэта так, кажу сцішаным голасам, а чалавеку абы жыць.
Я б хачэў яфэ фыць, шэпча бацькаў рот, абязвечаны згаленнем вусаў, якіх бы ён сам па сабе ніколі ў жыцці не пазбыўся.
Дык і будзеш, кажу, не бойся.
Яго цёмны рот крыва, недаверліва ўсміхаецца. Ён заплюшчвае вочы. Стомлены. Нырае назад у сябе.
4
Падчас другога візіту я зноў не магу надзівіцца, наколькі ж баця, які цяпер спіць, каржакаваты. Неспартовец, кніжнік, заўсёднік вінарняў, а цела раптам як у індзейца. Шырачэзныя плечы, сціснутыя кулакі. Прычым, забінтаваныя. Рукі канчаюцца дзвюма тоўстымі бінтавымі камлыгамі, пераматанымі лейкапластырам. Я стаю над ім і спрабую даўмецца, што гэта значыць. 3 вітальні за намі сочыць невыразная жанчынка
ў балоневай куртцы. Раўняе сабе шпількамі заколатую куклу, ідзе да нас. У адрозненне ад мяне яна пазнае яго адразу. Становіцца з другога боку ложка.
Я Магдалена, кажа яна, гледзячы на бацьку. Вы сын, я ведаю, мы ўжо бачыліся, думаеце, ён нас чуе? Іванку, гэта я, чуеш мяне?
Павекі ў яго ўздрыгнулі. Вывальвае на нас зацягнутыя плеўкай жоўта-карычневыя рэфлектары, доўга факусуецца.
-Ях маешеша? кажа.
-Гэта я, Магда.
Я маю на ўфахе, як маешэша фы апое, таму кафу фы.
-Тут пытанне хутчэй у тым, як маешся ты, мяўкае жанчына.
-Хханова, ты ф бафыф.
А чаго ў цябе, Іване, забінтаваныя рукі?
Лёгкі рух галавой маўляў, не ведае.
-He хочаш папіць?
Рух галавой хоча. Падбіраю яму правай рукой надзіва лёгкі чэрап, з якога спераду блазнавата тырчыць рэдзенькая пасма, наступства шматгадовай звычкі прычэсваць сабе чуб. Я ўкладваю яму ў рот саломінку, трымаю шклянку. Смокча як матыль.
У вітальні завіхаецца грымотная медсястра. Адмыкае шафку, выцягвае нейкія клешчы, скамбінаваныя з паветранай помпай, кладзе іх на паднос. Вытыркае на мяне вуглаваты азадак.
-Чаму вы забінтавалі яму рукі? пытаюся я ціха.
Перастае бразгатаць, выпростваецца.
Ён з намі біўся, кажа. Хацеў сысці, вось гэта ягоная праца, паказвае на сваё вока, памечанае ладным фенікам.
Ён не хацеў, кажу.
-Я ведаю, што не.
А ці не маглі б вы яму іх зноў развязаць?
-Раніцай, цвыркае яна і нясе паднос. А вы, жанчына, надзеньце халат, такія правілы.
Вяртаюся да ложка, падаю жанчыне халат. Тая намагаецца засунуць у яго сардэлькаватыя рукі. Бацька няўцямна на яе глядзіць. Потым пераводзіць позірк на мяне. Гэта каштуе яму высілкаў.
Мофаф м’е шкажач, джэ я? гыкае ён.
-У Тамаерцы.
Ае джэ? Джэ хэты гохтгах?
Які востраў?
Ніяхі не гохтрах, джэ Кхкі леш?
Лес вунь там, паказваю пальцам над ягонай галавой.
Ён старанна паварочвае ў той бок вочы.
-Там не штаіч мухлон?
-He.
-Яны там ёшч.
— Я ведаю.
— Я хаху шкажач, мармыча, што я тут аджын.
Дзе ты адзін? пытаюся.
-Тут ша мной японшкія хэрчы, стараецца вымаўляць ён. Тут японхкія хэрці, гхх.
3 кутка вока ў яго выцякае вялікая сляза. Чакаю, пакуль сцячэ. Выціраю яе сурвэткай. Жанчына з другога боку рытмічна гладзіць яму руку.
Перад павільёнам мы сядаем на лаўку, пастаўленую ў месцы, дзе большасць наведнікаў, адыходзячы, адчувае слабасць у каленях. Жанчына выцягвае з торбачкі дамскую цыгарку, прыпальвае сабе, гаворыць. Потым кажу я, яна слухае. Упірае ў мяне ўважлівыя, светла-шэрыя вочы. А што вы? пытаецца яна
і выдзімае дым напудраным носам, як маецеся? Нармальна, адказваю, працую. Паціху. Дэталі яе не цікавяць, і гэта радуе. Бо інакш я выглядаў бы як бацькаў няўдаліца, недарэка, байструк. Ад інтэлігентных суразмоўніц лепей трымацца далей. Адразу кожнага раскласіфікуюць.
Японскія чэрці, думаю я, што гэта можа быць? Аблуды анэстэзіі, сны? Нячысцікі, што выраіліся з лабірынту зношанай душы? Выплады перажытага?
-Ці вам хоць сказалі, чаму ў яго так забінтаваныя рукі? пытаецца яна.
-У яго сколатыя вены, дык каб ён іх сабе не драў.
Мне здаецца, ён з імі біўся, кажа яна і ламае недакураную папяросу аб край лаўкі.
5
Пры наступным візіце мяне адводзіць убок доктар са старанна паголеным сумчатым тварам, спярэшчаным дробнымі зморшчынкамі. Дыкцыяй бывалага актора ён мне паведамляе, што бацькавы ныркі з увагі на ўзрост не спраўляюцца, лёгкія таксама іх даводзіцца раздыхваць. Сэрца хоць і працуе рэгулярна, аднак сэрцам усяго ёсць псіхіка, а з ёй якраз праблемка. Здаецца, што мозг не адрэагаваў належным чынам на пасляаперацыйны стан і пашкодзіўся. Цяжка сказаць, у якой ступені. Аднак мне трэба падрыхтавацца да магчымасці, што калі спадар докшар ён руцінна шануе бацькаву навуковую ступень пераадолее ўскладненні, то амаль напэўна будзе залежны ад сталай апекі. Бо псіхіка ж, падобна, пашкоджаная.
Я дзякую яму за дэкламацыйны выступ, параўнальны з класам маэстра Здэнька Шцяпанка ў ролі Яна Гуса, і вяртаюся да бацькавага ложка.
Рукі ў яго зноў разбінтаваныя, ляжаць уздоўж цела. Глядзіць на мяне.
-фто кажаў? пыхціць ён.
Што ўсё будзе добра.
-Каі?
-Скора.
Хапаю яго за руку. Скура ў яго далікатная, як у пратэя. 3 раскрытага рота часам вылятае муркатлівая адрыжка. Ён міргае. Зрэнкі варочаюцца з цяжкасцю. Бачу, як яны раз-пораз западаюць некуды ўнутр, на той бок, дзе шалеюць мітуслівыя ўзгадкі, булькочуць адтокі ды равуць кішэчныя бестыі.
He тхымай мяне, выхлядаем як педжыкі, рохкае ён. Фто чапех гобіш? Пішаш?
-Так, кажу.
Шпаджаюша, фто жноў не пха мяе.
Пра цябе ўжо не.
Я памху, кажа.
3 чаго б?
Я фетаю, фто так.
Глядзіць на мяне. Я кручу галавой. Трымаю яго за РУКУ-
6
Дома адкаркоўваю бутэльку малдаўскага каньяку, купленага ў дзяўчыны з рускім акцэнтам у начніку на Судамержскай.
Наліваю сабе, кладуся на дыван. У думках бачу бацьку, як ён ляжыць, падперты падушкамі, побач у пакоі. У гэтым завашыўленым берлагу, у гэтай пячоры, з якой мне даўно трэ было зваліць. Краны цякуць, бойлер капае, вокны не прылягаюць, не паспяваю
нават пафарбаваць. Бачу сябе, як вару яму спагеці, як кармлю яго імі. Як яны чапляюцца яму за падбароддзе. Як сяджу ля ўзгалоўя і чытаю яму “Забойства на вуліцы Морг”. Як ён карыстаецца кожнай нагодай для адчайных уцёкаў, бо бачыць ува мне чорта. Выціраць яму задніцу і мыць яго мо й прывыкну.
Тэлефонны званок, звоніць мая сястра. У яе дрыжыць голас. Дрыжыць ён у яе спакон веку. Ну, спакон веку не калісьці яна ўмела рагатаць, ажно па зямлі каталася. Выдумвала спантанныя песенькі, задзіралася з рознымі барбі, небяспечна дакладна плявала смактулькамі.
Я тут у таты, ён непрытомны, выглядае жахліва, мямліць яна. Гонзік, калі ласка, прыедзь, бо я тут звар’яцею.
Я быў там дзве гадзіны таму.
- 1 ён быў прытомны?
-Так.
- Казаў нешта?
- Быў досыць спакойны.
У слухаўцы чуецца бацькава бясконцая адрыжка.
- Прыедзь сюды, я не ведаю, што рабіць.
- Сядзі і гавары з ім.
- Я, мабыць, абамлею.
-He абамлееш, прайдзіся, выпі кавы і гавары з ім.
- Ну добра.
Даліваю сабе. У малдаўскага каньяку нярэдка значна складанейшы фініш, чым у яго смакавага грузінскага генацвале. 3 малдаўскага чуваць саставы падгнілых разынак, прагорклыя арэхі, карболка, салёны пыл Усходу. Называецца “Кіяжаўскі дуб”, віньетку аздабляе дуб і пяць залатых зорак.
Тэлефон, незнаёмы нумар:
Бальніца Тамаера, Плэмэнякава. Ці вы брат спадарыні -кшавай? Яна тут у нас страціла прытомнасць, ці не маглі б вы па яе прыехаць?
Еду.
Ваша сястра ў сястрынскім пакоі, кажа сястра медычная, у канцы калідора налева.
Сядзіць на кукішках ля акна, трымае кубачак з кавай з аўтамата, твар шэра-жоўтага колеру.
Я не магу яго бачыць, кажа.
-Дык чаго ты сюды тады ездзіш, адпачні, заўтра я тут пабуду. He бойся, яны яго выцягнуць.
Я ў гэта не веру, плача.
Даю ёй насоўку.
Схадзі на яго паглядзець, усхліпвае яна, я гэтага віду не вынесу.
Базавы жаночы прыём перанос адказнасці на нейкага самца, які знойдзецца ў дасягальнасці.