Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Дзе яна цяпер? Мусіць, недзе жыве. Мне ў сакавіку было пяцьдзясят, значыць, ёй пяцьдзясят два.
Я слізгаю па нябачных далінах і зноў з іх вылятаю, як па намыленай блясе. Паветра свішча, боты перада мной трапечуцца.
Эвэ, ты! Спускайся! Давай жо! патрабуе кантралёр.
Ага, адказваю.
16
Мне не хочацца. Я б яшчэ з задавальненнем пастукаў зубамі пад абрэзкам анучы ў якасці дыстанцыйна
кіраванага двума шызікамі планёра. Мне так карціць паляцець да тых гор, што сінеюць на захадзе. Да закурэлага Моста, Духцава, Осэка, да серных жабраў Літвінава. Туды, дзе падгор’е пераводзіць дых пасярод злата-белых дымоў, што валяць з кадзілаў энергетычнай індустрыі. Праляцець па-над мігатлівым лавандавым фатэрландам. Над пачварнымі гаўнякамі гарадоў.
Пазіраць. Гэтаму хобі я ахвяраваў, напэўна, зашмат часу. Ладная колькасць інтрыжак сцякла крывёй на яго алтары. Я столькі разоў чуў, як трашчыць сумненькі “Тытанік”, як трубіць: “Ты файны, ты мне шмат даў, але не атрымалася, ты ж разумееш, ну, бывай”.
Апошні раз летась у снежні. Вось таму я цяпер і ўгрызаюся ў бібліятэку, таму глытаю чужыя словы. Таму прыбіраюся ў нафталінавыя, прапахлыя старым потам лярвы чужых гісторый. Каб заглушыць трэск ва ўласным размеркавальным шчыце. Лепей Хаім Паток, чым смурод спаленай электраізаляцыі на паднябенні. Тое, што маем, мы быццам не маем, бо яно нас не цешыць, а тое, чаго не маем, маем, бо само жаданне ёсдь жэтсш, кажа ці то Шыма, ці то Воскавец, ці то Кліма.
Ракіроўкі, заснаваныя на супрацьлегласцях, што з імі паробіш. Толькі дарэмна абцяжарваюць працэсар.
Дык чаму б лепш не аддацца назіранню. Досыць трымацца ўсярэдзіне. Глядзець з нутра шклянога шара. Сачыць за шоў, якое адбываецца ў нясталым, усё больш раздзьмутым я. У я, што пашыраецца, як ядзерны выбух. Распалены апельсін, а вакол сагнутыя бярозы, рухомыя аўтобусы.
Тут са мной і іншыя, але яны далёка. Калі надараецца файная вечарынка і на ёй весела, я прыкмячаю,
як ад іх у мой бок згінаюцца бярозы і кацяцца аўтобусы. У гэты момант я падпадаю ілюзіі, што я шчаслівы.
-Давай вырульвай ужо!
Зараз, кажу.
17
Нічога іншага мне і не застаецца. Вецер не цягне. Вішу, быццам у чыстай вадзе. Тут жа мяне працінае холад. Я ўсё лячу. Пазяхаю, ажно чэрап трашчыць. He ведаю, дзе верх, а дзе ніз. Неба і зямля выглядаюць як дзве набраклыя парай, захутаныя туманом пустыя паўсферы. Два люстэркавыя ландшафты. Да аднаго з іх я належу але да якога? Сонца, у кожным разе, адразу ж перада мной. Скіроўваюся да яго, хачу зарыентавацца, набраць паветра.
А знізу да мяне блізіцца гамон, пра які я не ведаю. Растапыраныя жалезныя слупы, драты. Лячу проста на іх. Высокае напружанне. Дарма. Ты жыў. Капут. Пускаю руль. У мазгах адчуваю зыркі сполах быцця, траскучы, сутаргавы, смяротна востры.
Пралятаю над падвешанымі звязкамі гулкіх правадоў. Я думаў, што я ў іх, а яны, падлы, гудуць на прыстойнай адлегласці пада мной. Я б нават не паспеў спалохацца. Адплёўваю. Сліна цячэ па акулярах.
Ты дзе, гуцул? паўтарае тэлефон бесперастанку.
Мне хочацца нешта яму адказаць, але нічога не прыходзіць да галавы.
18
Хрусціць, трашчыць, свішча. Няма сігналу. Можа, батарэйка накрылася? Або яны махнулі рукой. Сядаюць у машыну, з’язджаюць і ламаюць сабе галаву, якое б выдумаць алібі, калі іх тут бачыла столькі сведкаў. Як
адхрысціцца ад мяне раней, чым я тут недзе разляпаюся.
Што цяпер? Паспрабаваць знайсці паток, падняцца як найвышэй і ўтрымацца у ім. Як доўга? Пояс інверсіі над заходнім гарызонтам пачынае жаўцець, фіялетавець. Неўзабаве апусціцца цемра. Будзе дубак. Хрэн што ўбачу. Змерзну як дрозд, распляскаюся аб скалу, заблытаюся ў дратах. Пілот-аматар знойдзены ў водах Огры. Спроба начнога палёту скончылася трагічна. Параглайдыст спынены вежай лоўнскага касцёла.
У кішэні пад папругай мне муляе вуглаваты жорсткі дыск, забіты кліпамі, літаратурнымі экзерсісамі, рознай інфой і фоткамі. Шмат якія такога плану, што я быў бы не рады, калі б паводле іх давялося ідэнтыфікаваць маё цела.
-Яй! Знайшоў! дрынчыць у слухаўцы. Бачу цябе! Цюкні сябе па галавее!
Падцягваю руку з рулём да галавы, датыкаюся пальцам да шлема, пачынаю круціцца як вуж, сяк-так стабілізуюся.
-Ха! Ты-ё! A то ж!
Ну ок, кажу. Што мне рабіць?
Выходзь паціху, кружы! Бэксайд, вінахлёб!
Вось і кружу. Кружыць проста трэба цягнуць за руль, пакуль рука не здзервянее. Адно што нахіл часам можа здзівіць. Рапсавае поле зіхаціць аж занадта.
He спяшы, урва! Трымай!
Набліжаецца момант, калі мне давядзецца прызямліцца. Насельніцтва рэспублікі дзесяць мільёнаў дзвесце тысяч, значыць, штодня народзіны святкуе дваццаць восем тысяч чалавек. Выпіць пару келіхаў, пагарлаць, адно аднога абслінявіць і будзь
здароў. Адзін я збіраюся адзначыць народзіны тым, што пераламаю сабе ўсе косці. Да таго ж з двухмесячным спазненнем.
-Трымай! Проці ветру!
He гарлань на мяне ўвесь час, глытаю я сліну, я ж мог бы быць тваім бацькам!
-Шо?
-Нічога.
-Тады не звягай і круці.
19
Страшэнна хочацца яшчэ хаця б пераскочыць луг, абляцець вунь той узгорак. Аддаліць міг. Але я ўжо нізка. Нізка. Чырваназём набліжаецца. Чыркаю падэшвай аб папар, шухаю ў баразну, перакульваюся мордай у лужу, гатова.
Я зноў тут. Цягну раздзіманы поліэстр да сябе, каб ён не надумаў яшчэ чаго вытварыць. Па недалёкай мяжы скача на конях чародка вершнікаў, на чале сіваваты банвіван у жакейцы, ён адзіны чапляецца за мяне вокам. Пажаўцелая бародка ад поўнай пагарды выгінаецца падковай. He хацелася б мне ведаць змест ягонай бібліятэкі. За ім у сёдлах трасецца зграйка дзевак. Апошняя з іх інтэнсіўна жуе, з такім чароўна дуракаватым выглядам, што аж зрэнкі варочаюцца.
Я хачу выблытацца са сваёй вупражы. Шукаю, дзе расшпільваецца. Пры гэтым з формы вакольных курганоў спрабую вычытаць, дзе або ад чаго паблізу я апынуўся. Магматычныя горы і горкі з усіх бакоў, убогія замкавыя руіны, іржавыя прысады, хмельнікі, элеватары, рэшткі вёсак, недарэчна гіганцкія градзірні. Выбухова асветлены вулканічны пленэр, рубчастыя цені неспакойных хмараў. Тэрыторыя, бесперапынна
населеная з часоў каменнага веку. Бачнасць не менш за шэсцьдзесят кіламетраў.
He паспяваю разгледзецца, як закурэла ад шашы. Ужо бліскае па мне шыбамі машынка, вось яна збочвае на размоклы прасёлак. Мургі бухае дзвярыма і спяшаецца да мяне.
-Ядрона вош, сапіць ён, ты што, не знаеш, дзе ў цябе правая? Чаго ты цягнеш за левую, калі я кажу правую? Лётаем тут за табой па гэтых гарах як прыдуркі, блядзь! Наступны раз слухай, што табе кажуць!
Схадзіць у кіно, з’ездзіць цягніком куды-небудзь, прагуляцца, завітаць да некага ў госці, абгаварыць з ім звычайныя тэмы, з іншым проста так пасядзець пад цісам у кутку летняга рэстарана, маўчаць і выдзімаць дым да зораў. Зрэдчас прытуліць да сябе якуюнебудзь скептычную крысціну, потым з гэтага разам пасмяяцца. Вось так бы мне ўсё бачылася. Ніякага наступнага разу.
Мургі памагае мне вызваліцца. Спрактыкавана адшчоўквае адну зашчапку за другой. На шыі ў яго гайдаецца пентаграма. Мы выраўноўваем матузы, пакуем. Цікавіцца, ці мне спадабалася. Ці так і наколькі. У мяне адняло мову, дык хоць праз сілу смяюся. Ён не вытрымлівае і далучаецца, падлоўлівае смяшынку. Злавацца ён не ўмее шчаслівая драпежніцкая натура. Гагоча, пырскае, рохкае, круціцца, галёкае, перагінаецца ў noace. Мы смяёмся, аж па зямлі качаемся. Рульпа выскоквае з машыны і тут жа ўліваецца ў наш дуэт.
20
Дарогай дамоў мы спыняемся ў вёсцы на разлеглай пустой плошчы, на заднім краі якой расклаўся зіхатлівы в’етнамскі базарчык. У прабелах між купамі тавараў
з палаткавых нетраў усміхаюцца цярплівыя гандляры. На асфальце стаіць зграйка азіяцкіх дзяцей. Бледныя чарнавокія лялькі цямка глядзяць на нас і ліжуць нейкі перакручаны сухі струк. На рагу дому з часткова выбітымі шыбамі нервова мільгае неонавы надпіс “БАР”. Ідзём туды.
Унутры пуста, толькі пара-тройка патрапаных жыццём сярэднячэшскіх растафарыянаў за рознымі сталамі. Самы маршчыністы з іх тыцкае ў нас пальцам. Ягонае падбароддзе пакрывае не па-чалавечы густая смаляна-чорная шчэць, што нагадвае паверхню драцяной шчоткі. У абветранай цмачынай пашчы ён сціскае курыную ножку. Плаўным рухам указальнага пальца дае зразумець, дзе мы маглі б заняць месца. Сядаем за столік у куце. Гуру з д’ябальскай сківіцай нас яшчэ шэсць-восем секундаў працінае бескампрамісным указальным пальцам, потым засынае. Курыная ножка гэта, падобна, чылум. У супрацьлеглым куце муляецца парачка кастлявых раварыстаў гадоў васьмідзесяці ў аранжавых эластычных трыко і назірае за ўсім пераляканым, але ў прынцыпе прагным поглядам. Перамяшчаюць увагу з кропкі на кропку, як быццам яны адна істота.
Афіцыянт з меліраваным вожыкам на круглым спатнелым чэрапе падыходзіць да нашага стала і пазірае ў сцяну. Я замаўляю бутэльку піва з напышлівай назвай “Свіянскі князь”, хлопцы бяруць клубнічны сок, многа лёду. Расказваюць адзін аднаму пра нейкіх сваіх сябровак.
Я ёй кажу: Толькі бачу цябе, а ў мяне ўжо стаіць, верыш? А яна мне: У мяне б таксама стаяў, калі б было чаму.
-I?
Што і?
Нешта было?
-Скуль я ведаю, гэ. Мо й так, здаецца, прыгожая нат была.
Прыгожая як малпа, ага, гы.
-Так кажуць пра страшную.
Кажуць прыгожая як малпа.
He кажуць.
Ды стопудняк.
-Кажуць... Бля, што кажуць? Я ўжо заблытаўся.
Расслабся.
-Як мне расслабіцца, калі я ведаю, што хачу расслабіцца?
-Трохі часу і расслабіцца кожны.
-Акрамя тых, каго ўсё больш заціскае.
Ну, людзі ўстроеныя херова.
-Тачняк. Ты яшчэ качаешся?
Ага, гадзіну ў дзень па сістэме доктара Гантэлькіна, гы. Няма часу, рву жылы як ішак.
Нейкі час яны перацягваюцца, хто з іх даўжэй вытрымаў не есці. Пяць дзён, задае планку першы. Слабак, я тыдзень, б’е другі. Ага, але я ў Марока амаль адзінаццаць дзён, раптам прыгадвае першы. У Марока багеты яшчэ больш фіговыя, чым у нас, кажа другі. Класнае гэта адчуванне, пагаджаюцца яны, не есці. Вычысціць тракт, пазбыцца ядаў.
-Змяю жор? выпрабоўвае першы.
-Ну. Пітона.
Пітона, ага...
Пітона ў зялёным кары, смачны такі. Яны іх там гадуюць на мяса, зусім як у нас свіней.
-Дзе?
-У Тайландзе. А што наконт вусеняў на грылі?
Ням. Пражаныя скарпіёны таксама, адно што на іх не варта глядзець перад тым. Але калі я вяртаюся ў Чэхію, на мяне шторазу нападае смятаннае абжорства, прызнаецца Рульпа. Жару смятану ва ўсіх іпастасях.