Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
- Дык як? лыбіцца ён на мяне.
-Нармалёк, кажу.
Адчуваеш, як набліжаецца? уцягвае ён шыпячыя гукі. Даходзіць ужо? Адчуваеш? Такое шшш ааа! спрабуе ён перадаць мне нейкае сваё адрэналінавае перажыванне.
- Ну, нешта такое, дапускаю я.
-I што думаеш?
-Што разварочвацца, пэўна, было б ужо позна.
-Часам, бывае, і падаюць, выскаляецца ён. Але ты сам будзеш лічыць сябе гаўнюком, калі не зможаш, а ты ж гэтага не хочаш, гы?
-Ххх, рэагую я.
Ён бачыць, што болей з мяне не выцягне, таму адварочваецца, надзявае навушнікі, азарае сваёй усмешкай шашу і заглыбляецца ў мернае ціканне.
2
Намацваю ў кішэні курткі зашмальцаваную нагрудную кесу па дзядзьку. Дзядзька ўсё жыццё быў фарсун, мастак-самавучка, успрымаў свет як нацюрморт з недаедзеным сняданкам. Асабліва любіў маляваць свежаванне вепрука, скрупулёзна выводзіў свіныя палавінкі, выпатрашаныя трыбухі, кухонныя дошкі з крывянкай, над якой яшчэ віецца дым. Часам і разніка, але не на ўвесь рост, а толькі шапку, патыліцу і спіну людзі ў яго не выходзілі. Пры гэтым дзядзька пацеў, выціскаў з цюбікаў на палітру каляровых чарвякоў, змешваў іх шпатэлем, пыхкаў кубінскія цыгары і сапеў. А цётка тым часам цягала дзяцей угору-долу па каланадзе ды напіхвала іх курортнымі вафлямі, абы толькі не бачыць, як дзядзька засвінячвае ёй кватэру. Спадчына, якую ён пакінуў па сабе блізкім, налічвала дзевяноста восем алейных карцін, тлум крэдытораў і двое ці трое пазашлюбных дзяцей. Мне цяпер яго партманэт служыць для захоўвання эн-зэ: дакументы, грошы, лёзы, шнурок, пакунак нейролу ў дазаванні 1,0 мг на выпадак нечаканай псіхічнай перагрузкі і блістэр стылноксу. Калі б лёс раптам змусіў мяне спаць у каналізацыі. На першыя пару дзён.
Вылупліваю і глытаю адзін нейрол. Міліграм мне як пугаю па вадзе, суну пад язык яшчэ палавіну другога.
3
Праязджаем горад Лоўны. За апошнімі дамамі адкрываецца краявід з вулканічнымі конусамі. Даліны ды ўзгоркі, даліны ды ўзгоркі. Скіроўваемся да найбліжэйшага з іх. Гара блізіцца. Сінеча схілаў пераходзіць у зеленаватую шэрасць, а тая ў шараватае зяленіва. Высіцца над намі як лысая трохгорбая Галгофа.
Па адхонах бягуць серабрыстыя хвалі, вецер прычэсвае траву. Збочваем да яе, праязджаем праз прылеглую вёску, блукаем, блытаемся, даём задні ход, вяртаемся, трохі пад’язджаем наперад, паркуемся і выключаем матор.
Хлопцы выцягваюць з багажніка здаравезны рукзак. Хапаем яго з двух бакоў і крочым сцяжынай угору. Падымаемся да седлавіны. Пот паліць вочы. Жоўтых і белых дзьмухаўцоў тут прыблізна пароўну.
Мургі нават на самых крутых адхонах ад залішняй энергіі то кролем паплыве, то кульнецца, то пару метраў на руках пройдзе. Рульпа, аснашчаны навушнікамі, выдае высокае бззз, спявае кастрацкім фальцэтам і раскалыхвае рукзак.
Калі ніхто не глядзіць, закідваю пад язык яшчэ палавінку нейролу. Божа, з кім я звязаўся.
4
Мы наверсе. Тут гойсаюць раі чырвона-сіне-зялёна-аранжава апранутых чалавекаў. Мяне ўжо таксама ўшпільваюць у лямкі. Да спіны мацуюць нейкі шалахлівы тугі паўмяшок, пасля ў ім рыюцца. Торгаюць туды-сюды. Распростваюць шпагаты. У рукі мне сунуць руль. Прынамсі, Мургі гэта называе рулём. На галаву насаджваюць абсурднага выгляду шлем. У мяне просяць мабільнік, забіраюць, прыстаўляюць да вуха. Рульпа з дапамогаю лейкапластыра лепіць мне апарат да скулы. Нацягні як след, паказвае Мургі. Накрыж, так. Каб трымала. Во, так. На ўсё гэта мне яшчэ надзяваюць вялікія жоўтыя акуляры.
Мне да ўсяго мала справы. 3 таго, што расказвалі на інструктажы, у галаве не засталося ні каліўца. Памяць усё рашчыніла. Сёлета яна паводзіць сябе як міксер.
Мяне напаўняе трохі падкіслая інфармацыйная каша. Мяркуючы з усяго, гэта натуральная рэакцыя на вазы раманаў, аповесцяў, манаграфій, энцыклапедый, эсэ, біяграфій і іншага красаблудства, на бесперапынны прыток чытва, якім я намагаюся забіць увесь вольны час прыблізна ад Калядаў.
Мургі раздае мне парады.
-Разумееш, што я кажу? спрабуе пераканацца ён. Ты мяне слухаеш?
-А то, кажу з тварам, сцягнутым клейкай стужкай.
Між словамі ён паспявае некаму патрэсці руку, з другім вітаецца абедзвюма, трэцяму махае. Робіць шырокія крокі то ў адзін бок, то ў другі. Гэтак паказвае, што ён тут свой малец. Мружыць дзікія вочы на сонца. Увесь у працэсе.
-Чуеш? скрыгоча.
-Агу, адказваю.
Карацей! Выціснеш паток, як я табе казаў, адцэнтруеш і будзеш у ім трымацца, ясна? Пройдзеш, колькі зможаш, а тады выйдзеш з яго, як я табе казаў. Гэй, цяміш? Знойдзеш пляцык, апусцішся.
5
Я ківаю, аглядаюся па баках. Дрыгатлівыя рабаціністыя камарыкі, задзірлівыя офісныя бунтаркі, удрузг змардаваныя трохразовыя маці, млявыя аспіранткі, розныя качкг, крутыя пацанчыкі, начальнічкі, маракі, валацужныя роніны, рэперы, фаны “Wu-Tang Clan”, пратэінавыя ёлупы толькі з салярыя, неўгамонныя апявальнікі вечнае маладосці з фарбаванымі валасамі. Усе хочуць у паветра. Адзін нават у паралонавым касцюме багоўкі.
Касавуруся на іх і ўсміхаюся. Выглядаю як адзін з іх. Хай будзе воля твая. Рахунак за тэлефон, пэўна, у падарунак не ўваходзіць, але мне гэта да лямпачкі. Мой лёс, мяркуючы з усяго, ламаецца напалам.
Хлопцы раскладаюць на зямлі парашут вечкам. Пхаюць мяне тварам да глыбокага працяглага адхону.
Развярніся, патрабуе тэлефон.
Разварочваюся. Рульпа шалёна гагоча, Мургі прытанцоўвае ўправа-ўлева. Я прыкмячаю, як рэч нада мной падымаецца, надзімаецца, напаўняецца. Якраскрывае гігантычныя пустыя абдоймы.
Давай задам! загадвае мне слухаўка. Цер развярніся! I паайшооў!
Найперш гэтая рэч са мной хоча толькі ненавязліва саслізнуць, потым ірве мяне з зямлі і цягне ўгору. Баста.
Давай за левую! Да сябе! Левую! Цягні!
Так, пра гэта яны мяне інструктавалі, гэта праўда. Цягну за левую, паварочваю ўлева. Як у танку, казалі мне.
-Эгэ, эгэгэ, выдыхаю я.
- Налева! Ця-гні!
- Гооо, вылятае з мяне. Я тут!
-Ты на краі! Падчаай, падказвае хрыпаўка. Кхмэ тсама вэ! Ча-гні!
Падцягваю левую. Усё атрымалася, гарызонт выраўноўваецца, дрэвы выраўноўваюцца, запаркаваная машынка таксама становіцца роўна.
6
Вішу на вузенькай лушпайцы, з якой мяне звязвае сетка з тонкіх матузкоў. Калі б было не ў змогу, у мяне ёсць сродак на крайняк. За нешта рвануць, вылеціць парашуцік ці нешта такое і гатова.
Га-таай, га! Пры-тар-ма-зі! гукае мне Віня-Пых.
Як? кажу.
Абедзвюма да сябе!
Спрабую. Гопс, і яшчэ раз.
-Слабей! галосіць ён.
Цягну зноў, злёгку.
-Та, так! радуецца. Ое шо трэба! Го!
Натурыстая курка ў мокрай клетцы грудзей, чыё кудахтанне адкрыла мне дарогу на гэты свет, паступова супакойваецца. Лакамабіль прыціхае. Пульс робіцца нармальным. Нарэшце, падобна, падзейнічаў нейрол. Стылнокс да яго дадаваць было не варта, гэта мне было зразумела, ужо калі я яго з боязі, што нейрол не працуе, глытаў.
Ну бач, а морду не памыў, кажа Мургі, але, мабыць, усё ж не мне, бо мяне тут жа падбадзёрвае: Таак! Працягвай, вінахлёб! Давай вышэй! Гэта выклік!
Перада мной трапечуцца мыскі ботаў. Перад імі, ці, хутчэй, за імі і вакол іх, ззяе вохрай і палёнай сіенай д’яблаў край крутагор’е, скіраванае ў далеч. Рэдзенькія космы пасівелых ляскоў. Вёсачкі, прылепленыя да пятаў цёмных скал, як клапіныя гнёзды.
-Пэдра Краменец, ды няўжо ж! трэскае слухаўка, ажно мне пачынае свярбець эўстахіева труба. Хадзі сюды, хулюган, шо цэ ў цябе за мадэль?
Мая ўвага засяроджваецца на празрыстым пядзеніку, што рухаецца па маім калене. Няўмольна простая паўзучая цацка зяпа, шланжыкам спалучаная з дупай. Жывое ўвасабленне голаду.
Я паступова асвойваюся. Ідэальна нічога не кранаць. Пры неабходнасці крыху пацягнуць. Уласна, нічога складанага. Лячу.
7
Лячу, бо я сустрэў Мургі. Ну, ці хутчэй ён мяне. Наставіў на мяне шнобель на Летэнскай плошчы і сказаў: “Я цябе ведаю”. “А я цябе не”, адказаў я. “Дык скуль? Я ж цябе ведаю з фоткі”, ён на гэта. Праўду кажучы, мяне не надта цікавіла, з якой фоткі можа мяне ведаць жылісты шкілет за трыццаць з бейсболкай, зухавата задранай угору. Аднак ён не збіраўся так проста адчапіцца. “Ну ясна! ляпнуў ён сябе па ляжцы. Ну! Ясна! Х-ха!” галёкаў ён, і яго ваўчыныя вочы блішчэлі. Гэта ўсё мае літаратурныя амбіцыі, flyMay я, усё праз іх. Катацца на стыпендыі па Еўропе, ездзіць па кніжных кірмашах ды выпрошваць гранты я не прагну, але калі да мяне прыходзяць з камерай я ім аддаюся, прычым ахвотна. Адзіна рэгулярнае самаганьбаванне ў СМІ дае мне шанц, што мае опусы, выцюканыя на клавіятуры, пасля мяне прачытае добрая сотня чалавек. Адказу на пытанне, чым гэта для мяне добра, я не ведаю.
“Вінахлёб!” заверашчаў Мургі як шалёны, бухнуў мяне па спіне, і на нас скіраваліся вочы ўсіх навокал. Бо мы тым часам увайшлі ў бар пад назвай “Фрактал”. На высокіх зэдлях ля высокіх столікаў пакурвалі высокія, сурочліва падмаляваныя дзеўкі. Гладкія райскія птушкі з фарбаванымі хной хвастамі, якія падпускаюць да сябе толькі гэтак сама выстраеных самцоў. “Гэта ёёён, вінахлёёб!" тыцкаў ён у мяне. Усе павярнулі галовы ў мой бок. Было відавочна, што я для іх пустое месца. Яго яны ўспрымалі, але сваім для іх ён не быў, для свайго на ім было замнога татушак. Выпусцілі дым і адвярнуліся.
Каб было зразумела, мой твар сапраўды ўхмыляецца з рэкламных плакатаў на вакзалах, з білбордаў
уздоўж аўтастрадаў. У выглядзе Швейка, імператара Франца Ёзэфа 1 і да тройкі паўпрытомнага мараўскага дзецюка. Мургі цікавіла, як простаму чалавеку трапіць у рэкламу. Ці гэта робіцца праз агенцтва або неяк інакш? Я расказаў, як некалі дзеўкі з аддзелу аб’яў (“Дзеўкі з аддзелу аб’яў класная назва для гурта”, заўважыў Мургі) шукалі аднаго з тых падстаркаватых актораў, што навязваюцца, як блядзі пад мостам. Папрасілі яго, каб ён прадаў ім сваю пысу на здымкі, паведамілі яму суму, ён захацеў яшчэ нулік, яны разгубіліся, і ён паклаў слухаўку. “За такія грошы я б прадаўся без базару!” зарычаў я ў прыпадку сацыяльнага гневу, як звычайна выкрыкваюць у такіх выпадках. “Сур’ёзна?” павярнуліся яны. “Ды хоць зараз!” бушаваў я. “Сур’ёзна? перапыталі яны. He жартуеш?”
-Ну вось так, сказаў я Мургі. Заставалася або страціць аблічча перад бабамі, або перад самім сабой.
Мургі кіўнуў і заплюшчыў вочы. Калі зноў іх расплюшчыў, я апісаў яму акт фатаграфавання. Прылізаны грымёр наляпіў мне на нос угодлівую бульбіну, сашкроб тупым галяком шчаціну, галаву ўсю налакаваў і напудрыў да ружовага. Кропачкамі намаляваў новую шчаціну. Я сядзеў у крапіўнай форме з запхнутымі пад ёй дзвюма падушкамі. Аміячны пах, смурод грыму, ператопленае памяшканне. Потым за мяне ўзяўся стомлены вечны рокер з фотаапаратам, усё раўцеў: “Ты вельмі тупы, вееельмі тупы! Кончаны ідыёт! Такую мінузрабі! Швейк! Дурнаяўсмешка! Яшчэ дурнейшая, так, што трэба! А мыліцы трымай іх нармал ьна! Куды вял ікі палец! Так жа ж усе трымаюць, не?” Ён хацеў, каб я не паслугоўваўся вонкавым пальцам базавым знакам прыматаў. Пасля чаго мяне перара-