Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
білі ў мараўскага танцора-вінароба. “Эйхуху! Яшчэ больш, эйхуху! Круці як лямпачку! Гуююююй!” Потым у Франца Ёзэфа, імператара. “Уцягні свой бурдзюк, ты ж арыстакрат! He жарэш! Ты суворы! Хмурся на нас! Мы цябе баімся!” Кожны рух суправаджала касцюмерка, шчыпала мяне праз штаны за сцёгны, змятала парушынкі, бясконца нешта падкасвала і прышпільвала. Я адчуваў моцнае жаданне сысці. Але што лавіць у пражскіх Нуслях з бакенбардамі ды маршчыністай латэкснай мордай? 3 шабляй на баку! Таму я трымаўся. Скончылася ўсё толькі ўвечары. У працэсе мы прыемна налізаліся. Фатограф піў проста з бутэлькі, мне рэквізітарка, нават не пытаючыся, наліла ў абкусаны кубак “Джэка Дэніэлса”, у яго ўваткнула трубачку. Пад вусамі засунула мне трубачку ў рот. Яны былі спрактыкаваныя. Я высмактаў змесціва, як лішай кветку. Рэквізітарка мне апатычна даліла.
Смех Мургі гучаў так, быццам шкло шліфуюць. Неяк абразіўна. Ведаем мы гэтую хуткую авіяцыю. Што гаворыцца, сур’ёзна не ўспрымаецца. Унізе клацае сківіца, а над ёй калыхаецца паветраны шар дабрадайнае цішыні. Таму ў адказ на словы, што ён аматар параглайдынгу, і нават былы інструктар, я проста сабе ківаў.
8
-Трымайся ў патоку! загадвае мне слухаўка.
А як мне яго знайсці? пытаюся.
-Ты ў ім! Будзь унутры!
Тут жыва, паўсюль рухаецца мноства істот, малых, большых, хуткіх, павольных, пярнатых і голых. Адны кружляюць, іншыя трапечуцца. Хмары камароў і стракозаў, пушынак і мушак, шэршняў, матылькоў,
брызентавых спартавікоў, страката размаляваных транспартнікаў і суворых няскладных пачвараў з тактычнай зброяй, што патрулююць высока ў небе. Пад усім гэтым раі парашутаў, планёраў і іншага прычындалля з падвешанымі людскімі эга.
Тут, наверсе, кожны ўраз лепей усведамляе, наколькі ягоныя магчымасці па ўсіх восях абмежаваныя. Першую скрыпку, як заўжды, грае самашкадаванне. Расчуленасць ад асэнсавання ўласнае маласці, як жа гэтай уласнаю маласцю не ганарыцца. Як жа ёй трохі не пахваліцца. Як жа ж не ўпівацца бляшаным голасам СМІ, як разам з імі не раўці, што цяпершчына для нас абсалютна непрымальная. Што мы хочам яе перарабіць. Недзе тут схаваныя карані ўсякай надзеі, любові і веры, а таксама знітаваных з імі рэжымаў, метадаў і фігляў, садомаў і гамораў, усіх магчымых “ізмаў”. Як называецца тое, што адбываецца канкрэтна з намі, мы не ведаем. Назвы крэатыўшчыкі пачнуць прыдумляць на наступны дзень. Аднак мэта якая была, такая і застаецца удасканаліць чалавека. Паправіць яго, дарабіць. Падцягнуць. Ушпандорыць яму трэцяе вока. Пакуль што выжыць пасля такога нікому не ўдавалася. Але нешта ў гэтым ёсць. Чаго толькі чалавек ні нагаворыць, каб дагадзіць, чаго толькі ні наплачацца, ні напросіцца. А слухачы смяюцца, іншыя немаведама чаго аж трасуцца ад нянавісці. Ніхто не можа быць упэўнены, ці не стаў ён ужо блазнам грубага памолу. У дадатак пробліскі свядомасці, чаго яшчэ больш хацець. Паддайся і аддайся. He праціўся. Басы і вышыні. Давай вышэй.
Лячу.
Ф’ю. Прамінаю дахі, залатаныя пластыкавымі прасцінамі. Наўскось пралятаю над кароўнікам. Шкілеты
камбайнаў, разгардзіяш. На мяне нясецца доўгі адхон, спрытненька ўпырыцца мо і выжыў бы. Але я завысока. He ведаю, як уніз.
Да таго ж няўтомны балака паведамляе, што ўсё толькі пачынаецца:
Расслабся! Будзь унутры! Кайфуй!
9
Швейк быў гут, пхнуў мяне Мургі ў грудзіну, калі мы прыселі ў “Фрактале”, але на калені я ўпаў перад тым вінаробам з бутляй, бо я ж з Маравіі! Хоць я б на такую хрэнь не згадзіўся, дадаў ён. Гэта ж адстой бачыць сваю пысу на кожным слупе.
Я паспрабаваў патлумачыць яму, што гэта задумвалася толькі як жарцік для сяброў. Я меркаваў, што гаворка максімум пра аб’яўку ў газеце. Ніхто мне не прызнаўся, што з гэтага будзе білбордавая кампанія па ўсёй краіне і што гэта для Чэшскай чыгункі.
-I як сябры, зрэагавалі? пацікавіўся Мургі.
Я прызнаўся, што не надта, затое азваліся ўсе, каму я быў вінен нейкую суму. Чувак забашляў, думалі яны, прадаў свой лыч, дык хай цяпер адсыпле капейчыну! У выніку я раздаў утрая больш, чым мне пасля доўгай цягамоціны заплацілі.
Калі ў бар заявіўся Рульпа, усю гісторыю давялося паўтарыць. Яны смяяліся, смяяліся. Потым яшчэ смяяліся з таго, як смяяліся напачатку. Потым у іх выклікалі рогат аскепкі розных драбніц. Калі ў цябе народзіны? спыталіся яны ў мяне. У канцы сакавіка, адказаў я, а што? Тады лічы гэта запозненым падарункам да народзінаў, сказалі яны, ты нас класна павесяліў! Лятаў некалі на параглайдзе? I тут жа правялі мне інструктаж. На адваротным баку бірдэкеля
малявалі, што да чаго. Калі апісвалі, як гэта лятаць, у іх аж пальчыкі дрыгаталі. Там нічога не можа здарыцца, балабонілі яны, усё будзе ў ажуры, на крайняк у цябе запаска. Пасля чаго сваімі канцавінамі ў бразгатлівых фенечках не маглі трапіць у рукавы ўласных куртак. Як толькі ім гэта ўдалося, мы падалі адзін аднаму рукі з учэпкай за вялікі палец. 3 фальшывай ветлівасці я даў Мургі нумар хатняга тэлефона, які і так амаль ніколі не падымаю.
Калі тэлефон зазваніў, я жлукціў малдаўскі каньяк, які амаль выпадкова купіў у задрыпанай вечаровай крамцы на Судамерскай у заспанай дзяўчыны з рускім акцэнтам, і слухаў пры гэтым Скрымін Джэя Хокінза.
I ад перадозу біяхімічнай прыязнасці я падняў слухаўку. Ён сказаў, што не хоча чуць, што я перадумаў. Каб я яго не выводзіў. Каб ляцеў. Што нічога лепшага ён не ведае. Здзяйсняць такім чынам так званыя свае мары. Скачок з парашутам, палёт на паветраным шары. Iдзіце вы нахер, вось што мне трэба было яму сказаць. He маю намеру здзяйсняць ніякіх мараў, не такі я дэбіл. Але замест гэтага я яму сардэчна падзякаваў.
10
I таму цяпер я магу назіраць, як між стромымі базальтавымі конусамі пад стракатымі крылцамі раяцца тыя, хто ідзе ў нагу з трэндам. У некаторых на спіне прапелер у драцяным кашы, у іншых спераду прывязаныя дзеці. Выглядае як сярэднявечнае ўяўленне пра рай. Пра Афрыку, якую ў сваіх галюцынацыях спазнаў замураваны манах. Мітушэнне хрушчоў. Баль факіраў. Пасылка з узорамі біялагічных відаў з таго свету. Нешта неймавернае. Неймаверна прыгожае. Прыгожае да ванітаў.
Да ванітаў, рыкнуў я памылкова ўголас.
He! спалохаўся Віня-Пых на мяжы чутнасці; непакоіцца за свой апарат. Глы-тай! He блюй, вінахлёб! Жуйка ёсь? Жуй!
-He баісь, супакойваю я мабільнік, балюча прылеплены да шчакі.
-Ты дзее? хоча ён ведаць.
Унізе праплывае даўжэзны пералесак, платы, жылыя вагончыкі. Па траве бяжыць дзіця, пад футболкай мільгаюць абгаджаныя белыя ляжкі. Вось да яго паспяшае раскалыханае сальнае зомбі жаночага полу. Плясь у каршэнь. Прысады пераходзяць у лабірынт пыльных развалаў друзу. Мужчына ламае сухія галіны. Аж дасюль далятае востры трэск драўніны. Бачу мураша, што цісне педалі на ровары, на рулі дзве напханыя поліэтыленавыя торбы. Няпэўна спускаецца па бетонцы да панэлек пад узгоркам. Здаецца, я неяк нізка.
He ведаю, кажу.
-Блі, дзеўцы херова, як сабаку, а ты разважаеш, ці яна не прыкідваецца? чарговы раз кажа Мургі некаму іншаму. Гуцул, ты дзе? зноў звяртаецца да мяне.
He ведаю.
Шо ты бачыш?
Бачу грэцкія літары абарончых лесапалос, згоднае ківанне таполяў. Перакуленыя гаршкі, гудзенне, дзьмуццё, нястрымную дыфузію дымных хмараў. Вавілонскія вежы кучавых аблокаў. Падзёртая фаналітная гара наводдаль у форме спячага маманта тэарэтычна магла б быць Боржэнь, але чым мне паможа Боржэнь, калі я не ведаю, з якога боку на яго гляДжу.
-Горы і таполі, адказваю.
-Бачыш старт? цікавіцца Мургі, пад чым, мабыць, мае на ўвазе гару Рану.
-He.
-Тады ляці ў патоку! Адцэнтруй! Папусці! Давай вышэй! He спі!
11
Руль трымаю, хоць мо й трошкі спазматычна. Паслабляю хватку і опа у далечы сінее ўскраіна Лоўнаў, дзе я два гады адслужыў радавым. Першы год звычайным пехам, другі штабным пацуком, пісарчуком, бо паспеў адвучыцца ў гімназіі. Зрэшты, не, я ж здаваў іспыты ўжо пасля службы, дык як тады? Хто яго ведае. 3 нейкай прычыны з мяне зрабілі пісарчука. Карацей, з вокнаў казармы я пяліўся якраз у гэты бок, на патройную вяршыню Раны.
Гара Рана знаходзіцца злева за мной.
Неяк дзіўна я тут кручуся.
Лоўны... Цікава, дзе цяпер наш ротны, паталагічны сімпацяга, чарамі ператвораны ў двайніка Дына Рыда (гл. google)? Куды занесла недарэчнага красуна, лейтэнанта Мікалая Мнюка? Які стаяў, як помнік, з біноклем на вежы бээмпэ пасярод ельніку, адзеты з іголачкі ў новы белы маскхалат, з юрліва выгнутай фуражкай на галаве, так званай эсэсаўкай, і разглядаўся ўбакі, аслеплены ўявай, што кіруе боем. Тым часам як мы, чыжы, жлукцілі ў кустах за пясчаным капцом слівовіцу і шпулялі халастымі, ажно снег абсыпаўся з галля. Дзе той Мнюк, які пад канец вучэбнага дня ацаніў яго словамі: “Выказваю вам пахвалу, гучала добра!”?
Куды падзеўся старшы прапар з тварам двухтыднёвага мерцвяка, якому вечна бракуе грошай на бухло? Які ніколі не здымаў вялікія чорныя акуляры,
бо ў яго пастаянна была разбітая морда. Стараліся запаснікі. Таму што ён да смерці любіў падсаліць ім жыццё, нават добра ведаючы, што гэтыя ў прынцыпе добрыя бацькі сямействаў падпільнуюць яго і адмудохаюць, хоць і без асаблівай ахвоты. Што робіць panep гэты карлік, пра якога мы ведалі, што ён ухітрыўся загнаць кулямёт разам са скрыняй патронаў? Зброя неўзабаве знайшлася, бо мясцовыя кубінцы ў парыве неўтаймоўнай карыбскай радасці выпусцілі дзве сотні баявых куляў у асенні Месяц. Настала глыбокая ноч, пакуль мёртвая ад страху міліцыя праз мегафон упрасіла іх пакінуць дах інтэрнату.
Што шукалі ва ўлонні Чэшскага Сярэднягор’я кубінцы? Яны асвойвалі мікрараён, марнавалі час на тэкстыльнай фабрыцы і небывала брутальным чынам грамілі корчмы. Казалі, што гэта снайперы Кастра, якія, калі верыць ‘Толасу Амерыкі”, выпарыліся ў невядомым кірунку пасля высадкі ў Анголе. Іх пхнулі да нас, каб яны астылі, у сырую краіну, поўную вытхлых духаў. Намер меў логіку, але яўна не атрымаўся.
Дзе гістэрычны капітан Нэплех? Які ўголас рыдаў, развітваючыся з ротай на вакзале, адкуль цягнік навекі вёз нас прэч, у цывільнае жыццё. Які мне, нядбала адзетаму ў скуранку і залатаныя джынсы, роспачна галёкаў у твар: “Салдат! Я вас любіў, а вы на гражданцы расперазаліся! Хулюган! Божа, як вы маглі мне такое зрабіць! Мне так карціць вас яшчэ арыштаваць! Вы ведаеце за што! Маўчаць!”