Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
-Таму што гэта ілюструе стан свету, а яшчэ таму, што я ўжо не хачу гаварыць пра жанчын.
А што так?
Ну бо надакучыла адно і тое ж перамолваць, кажу.
А перад вачыма ў мяне стаіць карціна, як я сяджу на набярэжнай каля Рудальфінума і трымаю перад сабой кнігу, але не чытаю, а проста паглядаю вакол, бо на дварэ травень. I тут з-за будынка з’яўляецца дзіўная запрэжка: наперадзе бягуць тры агідна ружовыя стрыжаныя пудзелі са стракатымі бантамі на шыі, пудзелі, якія выглядаюць, як дачасна сапсаваныя школьніцы, за імі трухае адурэлая слінявая колі ў ядвабнай зялёна-залатой арыстакратычнай камізэльцы, а за імі ўсімі маршыруе мой бацька, трымаючы вупраж, і робіць выгляд, быццам зараз засне. У мяне перад вачыма жывая карціна, як я пасоўваюся па лаўцы, каб застацца нябачным, як стараюся схавацца за камлём дрэва. Толькі праз некалькі гадоў ён мне прызнаўся, што гэты звярынец належаў адной экс-мадэлі.
-Вось жа людзі, паўтарае бацька. На тое, што кітоў амаль не засталося, усім напляваць, а тое, што хтосьці згвалтаваў дзевяностагадовую бабку, як сёння пісалі ў газеце, то гэта ўсім цікава... Ведаеш, колькі на свеце засталося кашалотаў?
-Людзі даўно ствараюць сабе ўласную прыроду, якая задавальняе іх болып за арыгінальную. Свет проста знік. Ну і колькі іх засталося?
Гэта гучала як цытата.
-Так, бо гэта і была цытата. Нейкага Мішэля Сэра, але я ўяўлення не маю, хто ён такі. Дык колькі засталося кашалотаў?
Я ведаю, што ты любіш такія рэчы, якія нібыта ўдаюць, быццам жыццё мае нейкі сэнс...
-Ты думаеш, не мае?
Ну вядома ж не, прынамсі ніякага вышэйшага сэнсу!
Добра. Дык колькі засталося кашалотаў?
Мала, вельмі мала... Ты мне скажы толькі адно...
-Што?
Што там было з той кітаянкай?
Яна ў мяне пару дзён жыла.
Мы ўжо на іншай вуліцы, а потым на наступнай, дзе ў цямрэчы махае адчыненымі вокнамі чарговы шэраг дамоў. “I напрыканцы нашага вечара мы прапануем вам ...скі мастацкі фільм, зняты ў тысяча дзевяцьсот... якога адбываецца... гу... гу... г толькі Мэт’ю Бэнэл іяго каляжанка Элізабэт усведамляюць страшэнную неяспеку, аднсгк іншапланецяне ўжо паўсюль..." вяшчае ў барвовае неба манатонны жаночы голас.
-Яна была нейкая твая знаёмая ці што? пытаецца бацька. Нешта мне не зразумела, як у цябе магла жыць кітаянка...
-Часам такое здараецца.
Мяне выводзіць у табе адна рэч, як ты ўвесь час штосьці выдумляеш, мяне гэта ў табе заўсёды раздражняла... Чаго ты вечна штосьці выдумляеш?..
-Чорт, ды я ўжо шмат гадоў нічога не выдумляю! Гэта твая праблема, што ты бачыш ува мне толькі маленькага хлопчыка! Тады ні пра што ў мяне не пытайся, у мяне няма ўнутранай патрэбы расказваць некаму гэтыя гісторыі!
Нексшу... Ну так, дажыўся...
Я ведаю, ты мой бацька. Тады або вер мне, або не пытайся!
-Дык няўжо так цяжка патлумачыць, адкуль у цябе ўзялася гэтая кітаянка, усё ж на свеце можна патлумачыць... А ці ты ўвогуле ведаеш, што твой дзед быў родам з вёскі, якая называецца Валчавесь? Памятай, калі я раптам памру, бо я і так ужо затрымаўся на гэтым свеце... Прыстойны чалавек мусіць самае позняе ў шэсцьдзесят захварэць на рак і сысці... Валчавесь гэта за Табарам... Таму ён умеў ездзіць вярхом... Слухай, а дзе гэта мы?
Я гляджу на шыльды.
-Хітусі.
— Я ведаю, хто такі Хітусі...
Ну вось, гэта вуліца Антаніна Хітусі.
Ну так, Хітусі... Але дзе мы?
Як дзе мы? На вуліцы Хітусі, недалёка ад вакзала.
— Я ведаю, чорт вазьмі, што Хітусі... Але ў якім мы горадзе?
Дык у Празе ж, кажу я.
Прайшла секунда, можа, дзве. Толькі потым ува мне нешта перашчоўкнула.
Ну вось бачыш... кажа бацька, павярнуўшыся да глухой сцяны нейкага дому. Японкі ў мяне не было, неяк не выйшла... Ну так... У Празе, я ведаю... Я ўжо стары дзед, я пра гэта заўсёды забываюся, у мяне нейкія правалы ў памяці...
-Нічога, хадзем на метро.
-Хадзем... Слухай, ты не злуешся?
-He.
-А ты хоць трохі шчаслівы? Я б вельмі хацеў, каб ты быў хоць трохі шчаслівы...
-Ты ж ведаеш, што так.
Што так?
Ну што я шчаслівы, бляха!
Галоўнае, ты надта запальчывы, і ведаеш у каго?
Ведаю.
-Ну бачыш... Слухай, яшчэ ведаеш, што я хачу табе сказаць? Раней крамы называліся неяк зразумела, а цяпер? Вось што гэта: “Рай дрэва"? “Храновінкг”? Я б туды нават не заходзіў, бо сорамна... А вось крама “Цгп-mon” што ў ёй можна купіць, я нават ведаць не хачу... Ды я разумею, што трэба шукаць таксі...
Ara, так будзе лепей.
-Табе нічога не трэба ў краме? Ці зойдзем?
He, у мяне ўсё ёсць.
Праспект Югаслаўскіх Партызанаў блішчыць як яечная шкарлупа. Я спыняю таксі, бацька садзіцца.
Споржылаў, кажу ў акенца.
-Так, Споржылаў, калі ласка, кажа бацька і нязграбна зачыняе за сабой дзверкі.
Таксіст нахіляецца, бярэцца за ручку, яшчэ раз ляпае дзверкамі і кранаецца. Бацька яшчэ паспявае зрабіць свой традыцыйны жэст падымае далонь вертыкальна перад сабой і паказвае мне, маўляў, толькі наперад, але пры гэтым глядзіць кудысьці пад ногі. Некалі мяне гэта бянтэжыла, потым выводзіла з сябе (што ў цябе за бацька такі, што не можа паглядзець людзям у вочы!), а цяпер я са здзіўленнем бачу, што гэта проста праява прыхаванай нерашучасці, якая
ніколі не магла знайсці спосаб, як далучыцца да гэтата шалёнага пасьянсу, да гэтага пузатага прэферансу, да ўсіх гэтых бадзёрых гульняў, гікання і гоцання, шчоўкання пальцамі і няшчырага галёкання, якія ад бацькі чуліся паўсюль і заўсёды.
Я гляджу ўслед ліхтарам таксі. Гляджу, як лунае заціснутае дзвярыма крысо белага плашча. Бачу бацькаву галаву, павернутую роўна наперад. Галаву, пакрытую зашмальцаваным прынцам Генрыхам.
Наступны раз будзь болый лагодны... зноў пачынае бубніць нячысцік. Буйзь цярплівы!.. Гэта ж твоіі бацька!.. Чалавек, якіцябе выхаваў!.. Наўсім свеце ён адзіны церпіць цябе так доўга!..
Маленькімі вулкамі я іду некуды ў бок Круглай плошчы. Адчуваю, што мне тэрмінова трэба выпіць кавы.
Гэта твой бацька!.. падкладае сатана дровы ў агонь. Хто ведае, колькі разоў ты яго яшчэ ўбачыш!.. Скаціна!.. Няўдзячная!..
Я гляджу, як няроўная певерхня тратуару нясецца пад маімі нагамі.
I мне прыгадваецца падзея, якая таксама адбылася гадоў трыццаць таму. Ён прынёс мне аднекуль каробку, поўную машынак, я быў на сёмым небе ад шчасця і пацалаваў яго, а ён збянтэжана запратэставаў: “Ну ты што, мужчыны не цалуюцца, ты ж ужо вялікі...” Мабыць, тады ён сказаў гэта выключна з нейкай рытарычнай патрэбы. Але ў выніку гэта быў апошні раз у жыцці, калі я яго пацалаваў. Праз шмат гадоў, лежачы ў шпіталі перад аперацыяй, ён бы і не супраць быў, каб я яго пацалаваў. Але ўжо не было як, таму я проста стаяў над ім з пакетам апельсінаў.
Кава
Ідучы праз парк ад “П’етніка”, я заўважыў адну дзіўную рэч. На дрэве побач з дзіцячай пляцоўкай сядзеў кашчавы бледны мужык і задуменна пляваў уніз. Рады не рады, я вымушаны быў яго абысці. I калі праходзіў міма, ён узняў галаву, адкінуў шавялюру і ўтаропіў у мяне мутны позірк: “He думай у мяне пытацца, чо я тут сяджу... Цьху... Се вы толькі й можаце, што гундосіць, цьху... Гундосіце й гундосіце, і гэта адзінае, што вы ўмееце... Няма чо на мяне тарашчыцца, валі куды йшоў... Цьху... Дзі ў сраку...”
“Ці ты хоць ведаеш, як называецца дрэва, на якім ты сядзіш?” захацелася мне сказаць, але я прамаўчаў. Хоць бы таму, што сам не ведаў; я ведаю дуб, ведаю ліпу, бярозу, асіну, клён, таполю, ціс, вярбу, болыпасць асноўных пладовых дрэваў, ведаю елку, лістоўніцу, піхту, сасну, пэўна, пазнаў бы і явар, а магчыма, калі б спатрэбілася, то і гінкга. Але на гэтым спіс канчаецца.
На рагу вуліцы я азірнуўся. Мужык сядзеў на суку і праз роўныя інтэрвалы сплёўваў на зямлю. Над ім кружыла чорная лейка неба. Удалечы над гарызонтам глуха бліснула маланка.
Я абышоў Круглую плошчу, падняўся па Бузулуцкай, адчыніў нарожныя дзверы бістро “Олін” і сеў за столік каля акна. Дзве пажылыя пары сядзелі з за столікам побач насупраць адно аднаго і пра нешта прыглушана гутарылі. Афіцыянт, якога я тут ужо бачыў, глядзеў тэлевізар, абапершыся на барную стойку.
За столікам у куце сумавала маладая дзяўчына. Павольна паліла цыгарэту і пацягвала віно. Ейны лоб прыкрывала старанна падстрыжаная грыўка, а з-пад
яе вызіралі зялёныя, уважлівыя, разумныя, карацей, бязлітасныя вочы. Раптам яна схіліла галаву, паглядзела на мне і трохі скрывіла куточак вуснаў. Я дапяў, што ўжо добрых пяць хвілін не зводжу з яе вачэй. Паціснуў плячыма. Дзяўчына таксама паціснула плячыма. Я пачухаў мезенцам вуха. Дзяўчына знайшла ў валасах вуха і паўтарыла жэст. Я пазяхнуў. Дзяўчына таксама пазяхнула. Я выцягнуў шыю, агаліў як мага больш верхнія зубы, механічна павярнуў галаву і паглядзеў на яе шкляным позіркам, як мяне калісьці даўно навучыў сваёй найславуцейшай роллю Макс Шрэк.
-Жу-дасць! войкнула дзяўчына, дваццаць ёй яіпчэ напэўна не было. Што гэта такое?
А як ты думаеш? не буду ж я ёй выкаць.
Нейкі дракула.
Вампір, удакладніў я.
А чаму?..
-Што чаму?
-Чаму ў вас наверсе адбіты зуб?
У в«с. Зразумела.
-Таму што ўчас не ўхіліўся.
Дзяўчына засмяялася:
-Табе трэба працаваць над рэакцыяй.
-Так, трэба, маеш рацыю... сказаў я, углядаючыся ў бліскучую цемру за акном. Раптам я прыгадаў, што мне ўжо сорак два. I што дома мяне чакае Ганка, найлепшая жанчына з усіх, якіх я ў жыцці сустракаў і якой я зусім не заслугоўваю.
-Прывітанне, што будзеш? стаяў нада мной афіцыянт, якога я тут ужо бачыў; ён не быў нічым асабліва прыкметны або цікавы, хіба што пра яго казалі, што замест мужчынскіх майткоў ён носіць выключна жа-
ночыя. У астатнім, нібыта, ён нармальны. На пытанне, чаму ён носіць жаночыя майткі, ён адказваў, што яму так зручней.
Двайны эспрэса і рахунак адразу, адказаў я.
3 чэшскай пераклала Вольга Патапава
НОРМЫ КАМІЧНЫХ ПАВОДЗІН
Калі нехта кажа, што яліу напляваць, mo яліу зусім не напляеаць, бо тыя. каліу сстраўды напляваць, гэтага простане кажуць.
Анры дэ Тулуз-Латрэк
Першая частка ДАВАЙ ВЫШЭЙ!
1
Шлях сіллвалаў небяспечны, бо ён просты і спакуслівы. Хто гэта напісаў? Хоць забі, не магу прыгадаць. Адзін з кучы аўтараў, у пісаніне якіх я сёлета корпаюся. Я сяджу на заднім сядзенні мегана, мы нясёмся ў кірунку Лоўнаў. Руліць Мургі, каля яго шчэрыцца Рульпа. Так ён назваў сябе Рульпа. Ніжнюю частку ягонага твару з вострымі рысамі запаўняе шырачэзная апрыёрная ўсмешка да ўсіх і ўсяго, а за гэтай усмешкай надзіва невызначальны чалавек.