Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
дэманстратыўна, каб усе бачылі, кінуў яго ў адзін з танкаў.
-Гэта на яго падобна, ён ў кожнай сітуацыі бачыў магчымасці для самарэкламы, ці як гэта сказаць... Гэта памагала яму выжыць. Калі яго пусцілі з турмы, ён у пяцьдзясят гадоў пайшоў працаваць рознарабочым на чыгунку, там дапрацаваўся да кваліфікаванага рабочага, потым да начальніка цэха, урэшце яго хацелі зрабіць тэхнічным дырэктарам, але ён выбраў пенсію... I што, пацэліў?
Куды?
-У той танк.
Пацэліў.
Ну вось, задумаўся бацька. Я са сваім бацькам неяк не мог знайсці агульнай мовы. Мяне з дзяцінства выводзіў гэты ягоны прынцып, што за грошы можна абсалютна ўсё... Калісьці, калі я быў яшчэ малы, я выйграў нейкае спаборніцтва ў плаванні і прынёс дадому медаль. А ён, замест таго, каб пахваліць, кажа: “Іван, я спадзяюся, ты не думаеш, што плаваеш лепей за сваю маці!’’, я толькі засмяяўся, а ён зароў: “Ты не можаш плаваць лепей, чым твая маці, бо яе вучыў плаваць прафесійны трэнер!”, што расшыфроўвалася як за ягоныя грошы', гэта быў трэнер, які трымаў маці ў басейне на гэткай вудачцы і крычаў: “І-раз-два-тры...” Але бацька быў перакананы, што толькі так чалавек і можа навучыцца плаваць. Што бясплатнл нармальна навучыцца плаваць немагчыма. Ён быў сапраўдны капіталіст, душой і целам. I я яму на злосць выпеставаў у сабе ідэал, што калі я стану дарослы, грошы для мяне ніколі не будуць мець вялікага значэння. Што, калі ўжо нейкія грошы ў мяне з’явяцца, я адразу ж буду іх траціць і ўсё, скончыў прамову бацька, і вока
ў яго заторгалася. У яго быў такі выгляд, быццам ён у гэты момант нешта зразумеў.
У мяне перад вачыма мімаволі паўстала ягоная кватэрка на першым паверсе на Споржылаве. Заплеснявелая кухня, цвілая ванная, патрэсканая секцыя, горы запыленых бутэлек уперамешку з камякамі пылу пад ракавінай.
Я маўчаў.
Бацька маўчаў.
Нячысцік маўчаў і грыз кіпцюры.
-1 гэта, відаць, мне цалкам удалося ажыццявіць... прамовіў бацька праз добрыя пяць хвілін.
Яшчэ піва? матэрыялізаваўся над намі афіцыянт.
-Так, сказаў бацька.
He, дзякуй, рахунак, калі ласка, сказаў я.
Дык як? перапытаў афіцыянт.
Два ядлоўцы і рахунак, сказаў я.
Два ядлоўцы, праспяваў сабе пад нос афіцыянт.
-Сюды! Яшчэ паўтарыць!.. гарлаў перасохлым голасам маладзён у куце.
-Маеш рацыю, лепей ядлаўцоўкі, сказаў бацька. А ты ўжо зноў кудысьці спяшаешся?
He, проста ўжо трохі стаміўся.
3 чаго гэта, цікава?
Ды я з раніцы да вечара кручуся без перапынку!
-I што ты робіш?
-Стараюся адпавядаць патрабаванням, ускладзеным на дарослага індывіда.
-Але твая найвялікшая праблема якраз на тым і палягае, што ты хочаш быць дарослым, сказаў сямідзесяціаднагадовы саракадвухгадоваму.
-Дакладна гэтыя словы я ўчора пачуў ад цябе ўва сне, сказаў я.
-Тады няма чаго дзівіцца, што ты стаміўся, калі табе ўжо і сны пра мяне сняцца... I што я ў гэтым сне рабіў?
Глядзеў на мора.
-Ну, гэта я б з задавальненнем і ў рэальнасці, гэта мне ніколі не надакучыць, заківаў бацька.
-Сюды! Яшчэ паўтарыць! настойваў маладзён у куце, сігналізуючы абедзвюма рукамі, але ніхто не звяртаў на яго ўвагі.
Я падняўся і скіраваўся ў бок прыбіральняў.
Дэкарацыі
Гэты сон мне прысніўся не ўчора, а з месяц таму. Чалавек нічога з гэтым не можа зрабіць: увесь час мусіць рэдагаваць рэчаіснасць, спрашчаць, стылізаваць. Акультурваць. Разразаць і зноў склейваць. У выніку ўзнікаюць гэткія дэкарацыі як для курортнага раманчыка, якія з часам могуць апрыкраць. Але ў рэшце рэшт мы значна часцей думаем пра тое, што будзе праз дзесяць хвілін, чым пра тое, што будзе праз год.
Сон быў пра тое, як мы з бацькам стаялі на пляжы каля мора. Пляж быў вузенькі, шырынёй пару метраў, затое цягнуўся ўздоўж усяго берага ад небакраю да небакраю. Адразу за ім шумеў бор, а паміж борам і пляжам быў бясконцы шэраг закінутых бляшаных прылаўкаў. Пясок пад нашымі нагамі быў цёмна-шэры, дробны, іюўны аскепкаў, галінак, коркаў ад бутэлек і іншага падобнага смецця. Мора таксама было шэрае, высокія, да неба ўздзіманыя хвалі набліжаліся да берага з дэманстратыўнай ленасцю; і ўвогуле вада была падобная да густой кашы. Раптам у хвалях недалёка ад нас паказаўся голы шэра-ружовы хрыбет. Паказаўся і знік. “Ты гэта бачыў?” спытаўся я. “Натуральна, адказаў бацька. Да вайны іх тут было процьма, а цяпер не выключаю, што гэта апошні...” “А што гэта?” удакладніў я. “Ты не пазнаў? Глядзі ўважлівей...” Хрыбет зноў паказаўся і зноў знік. Потым вынырнуў гіганцкі, бледны, нібыта дзіцячы, твар, паглядзеў на нас і зноў нырнуў у ваду. На вялізным рыхлым твары я прыкмеціў вочы, а ў гэтых вачох невыносную скруху. “Ну што, пазнаў?” запытаўся бацька.
“Пазнаў”, выдыхнуў я, бо быў ужо і не рады; я стаяў на пяску і з глухім неспакоем у сэрцы ўглядаўся ў нізкі барвовы гарызонт. Я не хацеў чакаць, калі яно зноў пакажацца з вады, павярнуўся і пайшоў разгледзецца ў бор. Я прайпюў паміж прылаўкамі, падыпюў да першага дрэва і пачаў мачыцца; толькі пад канец я заўважыў, што тут жа каля дрэва стаіць столік, за столікам сядзіць малое дзіця і з нямым здзіўленнем назірае, як мая мача пырскае на старонкі нейкай кнігі з малюнкамі. Я хутка павярнуўся і вярнуўся на бераг. Бацька стаяў на тым самым месцы і назіраў за плаўнымі контурамі хваляў. “Ты заўважыў, іпто ўспаміны фармуюцца ўжо цяпер, яшчэ ў сучаснасці, проста ў нас перад вачыма?” спытаў бацька. “А то, я гэтым толькі і займаюся з раніцы да вечара”, адказаў я. “Ну так, ты прадукуеш успаміны, я так і думаў... раздражнёна сказаў бацька. А як ты гэта робіш?” “Проста канцэнтруюся над гэтай таямніцай”. “Ага, таямніца... Я нават не хачу ведаць, што ты маеш на ўвазе... Вунь там, глядзі, нейкія казематы ці што, хадзем глянем” сказаў ён. I сапраўды, удалечы пляж перарываўся доўгай спарудай, што выступала далёка ў мора. Мы падаліся туды. Мы йшлі і йшлі. Нашы крокі грузлі ў выдмах, хвалі набягалі, пена блішчала, а вецер дзьмуў. Тым не менш усё гэта выглядала як інсталяцыя ў каробцы ад ботаў, быццам гэтыя гарызонты былі метры за тры-чатыры ад нас. Нарэшце мы дабрылі да закінутага рэнесансавага палаца, адзінай каштоўнасцю якога было тое, што ён стаяў проста ў вадзе. Над уваходам велізарны каменны надпіс: DAS RATSEL GIBT ES NICHT. “Што ты ўсё з гэтай сваёй нямецкай, гэта ж жудасная мова”, сказаў бацька з дакорам. “Але ж гэта не я там напісаў”, заўважыў я. “А можаш хаця б сказаць, што гэта
значыць?” “Я не ведаю, што такое Ratsel”, паціснуў я плячыма. “Я таксама не ведаю, пайшлі глянем унутры, можа, даведаемся”, сказаў бацька. Мы абстукалі пясок з ног і ўвайшлі ў доўгую халодную галерэю, ад падлогі да столі аздобленую нуднымі міжземнаморскімі фрэскамі, адны дэльфіны, голыя бабы, пальмы, лучнікі, гарпіі... Мне пачало здавацца, што мы залезлі да кагосьці ў дом і што нам тут няма чаго рабіць. Праз хвіліну здалёк пачулася цоканне абцасаў; уздоўж балюстрады да нас набліжаліся дзве жаночыя постаці ў светлым адзенні. Я хутка праверыў, ці прыстойна мы ўбраныя. На мне былі кашуля і сандалі, але не было ні штаноў, ні майткоў. 3-пад кашулі ў мяне проста так матляўся струк. He паспеў я спалохацца, як бацька махнуў рукой і ўздыхнуў: “Ну так, я заўважыў... Што з табой?! Гэта твая вечная праблема ты проста адмаўляеіпся станавіцца дарослым... Вось мне цікава, як ты цяпер гэта патлумачыш!”
Я глядзеў перад сабой на пашарпаную, спісаную асадкамі сцяну: Вырадак, атрылшега у пысу! Сдгхні, грэбаны ліудак! Я галасаваў за КПЧМ! Тваё месца ў рэзервацыі! White Power! Будмерыцы 147! Пражане ябаныя! чытаў я.
Што, зноў не ведаеш, што да чаго!?. азваўся нячысцік са свайго схову.
Гэтага ніхто не ведае, -адказаўя імяне непрыемна здзівіла, што кажу я гэта голасам і інтанацыяй дакладна як у бацькі, усе толькі здагадваюцца. Або ўдаюць, што здагадваюцца.
У тьш, як гэты свет выглядае, няма ніякай таямніцы... Таямніца толькі ў тьш, што гэты свет увогуле існуе! забубніў нячысцік. Ты гэта ведаеш?... Ведаеш ці не?
-Але ж гэта, бляха, проста дэкарацыі, сказаў я бацькавым голасам. Назойлівыя плоскія ўяўленні, сказаў я бацькавым голасам. Адзіная прычына таго, што гэты свет існуе, гэта тое, што я хачу, каб ён існаваў, бо я баюся таго, што было б, калі б яго не існавала, дадаў я бацькавым голасам.
Нячысцік здзіўлена змоўк. Мабыць, не чакаў, што я мог быць такім прыдуркам. Магчыма, ёсць нейкі свет і па-за мною, падумалася мне. Магчыма, гэта так. Магчыма, гэта ўсё сапраўды існуе!
Тра-та-та... тра-та-та... тра-та-та-та-та, залапатаў нячысцік. Так! Так! Так! Так так так так так так так!..
Я махнуў рукой і адчыніў дзверы. Пасярод памяшкання стаяў мой бацька, святло лямпачкі разлілося па ягонай патыліцы, і ён зачаравана назіраў за аголенай да поясу афіцыянткай, якая разносіла піва. Я зачыніў дзверы і падышоў да яго.
Пра бацькоў і дзяцей (5)
-Хадзем, тата, не стой тут, сказаў я.
-Ды пачакай, што ты мяне падганяеш; я ведаю, што ты можаш такое бачыць калі захочаш, а мо нават калі й не хочаш, а я маладую дзеўку вось так вось не бачыў ужо чорт ведае колькі гадоў! адказаў мне бацька.
-Тады хадзем сядзем, яна ж не ўцячэ.
Мы зноў селі на сваё месца. Прынцэса насіла кілбаскі і марынаваны сыр, а таксама жоўтыя, недзе да паловы напоўненыя пенаю, куфлі. У яе былі зголеныя бровы і замест іх на лбе выпіналіся дзве нячуйныя дужкі, ад чаго здавалася, што ўвесь ейны твар можна змыць без асаблівых намаганняў. У мяне зноў з’явілася магчымасць паназіраць за той рэдкай з’явай, калі амаль усе мужыкі раптам сціхаюць і стараюцца не глядзець у вочы адзін адному. Як літаратурнай мовай замаўляюць каву. Як у бландзінаў чырванеюць патыліцы. Як яны зноў пачынаюць глядзець адзін на аднога толькі тады, калі гэтая мухалоўка знікае ў службовым памяшканні.
Адкуль яна тут узялася? запытаўся я.
-Нават не ведаю, я пайшоў вунь туды па запалкі, і тут раптам яна, мне адразу аж мову адняло... Я ведаю, што гэта цяпер мода такая, у маёй маладосці па штосьці такое трэ было ісці адзіна ў бардэль, а сёння бардэль ужо паўсюль... Ну так, я заўсёды хацеў японку... хоць бы раз... і нават не абавязкова, каб была надта сімпатычная... але ніколі не давялося...
А ў мяне была кітаянка.
-Кітаянка? Гэтыя мяне зусім не прывабліваюць, махнуў бацька рукой. Японкі гэта зусім іншае, я хацеў японку... але не пашчасціла...