Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Праз хвіліну ён вярнуўся і ўжо на хаду, набліжаючыся да стала, гаварыў:
-Альбо насупраць нас за пару гадоў да вайны пасяліўся Гюгель, немец, ён быў вядомы футбаліст і меў вельмі прыгожую жонку, таксама немку; ён таксама вельмі сябраваў з нашым бацькам, яны ўвесь час разам ездзілі на рыбалку і проста на прыроду. I гэты Гюгель таксама знянацку пайшоў у СС... Я памятаю, як яны з жонкай аднойчы прыйшлі да нас на вячэру, на ім былі боты і эсэсаўская форма, яны сядзелі, елі, гаварылі, потым, натуральна, выпілі па пары чарак, і раптам ён ускочыў і пачаў раўці на бацьку: “Ты фабрыканцкая свіння, з такімі, як ты, мы цырымоніцца не будзем, вось пабачыш!” А ягоная жонка, красуня,
збялела, устала і выцягнула ў Гюгеля з кабуры службовы пісталет, вось так на нашых вачох прыставіла яго яму да галавы і кажа: “Ты не будзеш пагражаць гэтым людзям! Зараз жа прасі прабачэння, ці я прастрэлю табе башку! Доўга чакаць? Прасі прабачэння!”
Праўда?
-Праўда... I ён прыціх, пакланіўся, папрасіў прабачэння, пацалаваў маці руку, і яны пайшлі. Але бацька яшчэ доўга не мог ачомацца, бо яны Hanpayfly вельмі сябравалі... Гэты Гюгель потым адправіўся кудысьці на ўсходні фронт, а пад самы канец вайны вярнуўся ў Заграб, дзе яго адразу ж арыштавалі і як з былым эсэсаўцам хацелі па-хуткаму расправіцца, але наш бацька за яго паручыўся, сказаў, што ведае яго і што той заўсёды быў прыстойным чалавекам, таму яго толькі інтэрнавалі, а бацька потым яшчэ ездзіў да яго ў лагер і прывозіў яму шпроты і кілбасу. Гэта было дзіўна, гэтыя іх адносіны... Я на ўласныя вочы бачыў, як гэты эсэсавец Гюгель стаяў перад ім на каленях і плакаў: “Здэньку, сябра, я быў такой свіннёй, а ты так да мяне паставіўся... Я буду гэта памятаць да канца жыцця!”
Бацька гаварыў, а я слухаў. 3 карабка, які ляжаў на стале, я выцягнуў тры запалкі, прыставіў іх галоўкамі адну да адной, а чацвёртай падпаліў, задзьмуў агонь і паставіў перад сабой на стол прыгожую трыногу. Потым зрабіў яшчэ адну. Потым трэцюю.
Цябе ўвесь час нешта турбуе, патрос галавою бацька.
-А цябе нічога не турбуе?
-Цяпер ужо амаль не, пасля тых трох аперацый. Але я заўсёды быў болып мэтанакіраваны, чым ты, я прынамсі скончыў універсітэт і меў працу, якая
прыносіла мне задавальненне, а ты жывеш толькі сённяшнім днём...
-Планаваць будучыню гэта як ісці на рыбалку на перасохлы ручай; ніколі нічога не будзе так, як ты задумаў.
Хто гэта сказаў?
Ды быў адзін такі.
-Я ведаю, ты заўсёды знойдзеш апраўданне. Я прызнаю, што я для цябе не вельмі добры дарадца, але паспрабуй хоць раз навучыцца чамусьці на памылках ініпых!
Памылку чалавек усведамляе толькі тады, калі робіць яе сам, прамаўляюць мае вусны, а ў галаве шыпіць сухі галасок: Галоўнае не задзірайся!... Сядзі, пі, але не задзірайся!..
-Яно, зразумела, так, бацька адпіў піва. Я таксама заўсёды паводзіўся, быццам за мной хтосьці назірае... Як нехта трэці, які перадае другому вельмі спрошчаную інфармацыю пра тое, што думае першы. Так, я паводзіўся, быццам сам пра сябе рабіў тупую тэлепастаноўку, прычым так, каб яе зразумелі нават у доме састарэлых. I падазраю, што такім чынам я прасраў значную частку свайго жыцця...
А што, яго можна не прасраць? сказаў я.
-Нельга, вядома, але трэба прынамсі спрабаваць. Апошнім часам я прыходжу да высновы, што самураі добра разумелі, што рабілі, бо самурай, калі ў яго ўжо няма іншага выйсця з нейкага пераплёту, сядае, перастае зважаць, што робіцца вакол, і выпраўляецца ў шлях да сябе.
Гэта я ведаю.
-Ты яшчэ не можаш гэтага ведаць, усміхаецца бацька, табе ж толькі трохі за сорак. У мяне ў тваім
узросце ўвесь свет ляжаў ля ног, гады паміж сарака і пяццюдзесяццю былі найлепшымі ў маім жыцці, жанчыны на мяне проста вешаліся, я нават не ўсіх паспяваў апрацоўваць. Ах... Калі б можна было вярнуцца ў мінулае, на дваццаці гадах я б нават не затрымаўся! Калі б гэта было магчыма, добра было б яшчэ разок вярнуць сорак, найлепшы ўзрост быў! Чалавек ужо пазбыўся найгоршага ідыятызму, але ўсё яшчэ мае досыць сілы, каб пару гадкоў пажыць сабе ў асалоду...
-Гм.
-Дарэчы, я памятаю, калі ты быў малады, ты быў досыць сімпатычны, але табе гэта ўсё роўна не дапамагло, мяркуючы па тых жанчынах, з якімі ты жыў.
-Бо ўнутры ў мяне быў д’ябальскі разлад. Цяпер у мяне мурло як зад малпы і кругі пад вачыма, але ўнутры я спакойны, а часам нават шчаслівы...
-Шчаслівы? 3 чаго гэта... ці чаму?
Вось так без прычыны, як ты кажаш, проста таму, што мне ўжо не дваццаць і не трыццаць, і што мне ўжо не трэба зноў і зноў разграбаць гэты страшэнны бардак у адносінах.
-Ну так, але шчаслівы... я не памятаю, каб я калі быў... А цяпер ты шчаслівы?
-Менавіта цяпер не зусім, калі мы пра гэта вось так размаўляем.
Вось бачыш...
-Гэта быўжарт.
Я зразумеў.
Чаму тады не смяешся?
-Бо гэты твой гумар... Але добра, хоць нейкае пачуццё гумару ў цябе ёсць...
-1 ў гэтым таксама прычына, чаму мы не заўсёды разумеем адзін аднаго.
-Ды што ты такое кажаш... Да мяне ўсё жыццё прыходзілі людзі, і на фабрыцы, і ў лабараторыі, і потым у інстытуце, і казалі мне: Іван, вось бы нам такое пачуццё гумару, як у цябе, нічога цябе не праймае, ты толькі смяешся з усяго... Ну, у гэтым яны памыляліся, але гэта не важна; як я гэта бачу цяпер, то лепей за ўсё было б і праўда ні пра што не думаць, а проста нармальна жыць.
-Я вось, мушу прызнацца, так не ўмею.
-Так мала хто ўмее. А найлепш з усіх маіх знаёмых гэта ўмеў Арно.
-Які Арно?
Арно Карын, мой стрыечны брат, Арношык, як яго называла мая маці, вельмі вясёлы чалавек быў! Ён нарадзіўся ў Шонвальдзе, тады гэта былі Судэты, ягоная матка была сястрой майго бацькі, яна выйшла за стаматолага, які быў родам з гэтага Шонвальда...
А адкуль ты яго ведаў, калі ён нарадзіўся ў Судэтах, а ты ў Заграбе?
-Яны некалькі разоў прыязджалі да нас на вакацыі. Гэты стаматолаг зусім не размаўляў, прынамсі я не памятаю, каб чуў ад яго хоць слова, але маці Арно смяялася безупынку, Арно хутчэй у яе пайшоў... Ну, а калі потым, у трыццаць восьмым, у Чэхіі запахла смаленым, Арно сабраўся і ўцёк у Данію, там завербаваўся ў брытанскую армію, пераехаў у Англію, у Англіі прайшоў вайсковую падрыхтоўку і адправіўся на італьянскі фронт. I там, між іншым, ваяваў пад Монтэ-Касіна; яму там пашчасціла, што адстрэлілі нос.
Нейкае дзіўнае шчасце.
-Так, для Арно гэта было шчасце, бо ў яго ўсю маладосць былі праблемы з жанчынамі праз яго тыповы габрэйскі нос, што той агурок, і ўвогуле з nep-
шага ж погляду кожны распазнаваў, што ён натуральны мойша... А калі яму гэты нос адстрэлілі, ён трапіў у шпіталь, і ў шпіталі яму пластычны хірург зрабіў шыкоўны новы нос, такі пародзісты англасаксонскі. I дарагі Арно заганарыўся, адпусціў вусы, як амерыканскі актор, зрабіўся фарсуном; а вайна між тым скончылася, і калі мы сустрэліся тут, у Чэхіі, то ў яго ўжо на кожным пальцы вісела па дзесяць баб, ён хадзіў па Празе ў англійскай форме, а да гэтага яшчэ новы нос, і стараўся нагнаць усё, што прапусціў у маладосці маладухі, дзевы і гэтак далей.
А што сталася з яго бацькамі ў Шонвальдзе?
-Што сталася... попел у лагернай печы... Арно, адразу ж як сюды прыехаў, кінуўся іх шукаць, але ў іх доме ўжо жылі іншыя людзі, якія не ведалі ці не хацелі ведаць, што з імі стала; думаю, ён так і не дазнаўся, дзе і калі скончылася жыццё ягоных бацькоў, але як яно скончылася, думаю, ён мог здагадацца... Потым, калі мы з Арно жылі ў цёткі ў Воўвалах, я памятаю, іпто ён цэлым днямі спяваў, вельмі любіў аперэту, пастаянна насвістваў: “Калі гляджу я ў вашы вочы, не ўцялілю я ніяк, чаму самоту так цаню”, але калі ён раніцай галіўся, то заўседы неяк занадта доўга вывучаў сябе ў люстэрку, потым ішоў у сад, сядзеў там, паліў і глядзеў у неба, і толькі пасля сняданку да яго вяртаўся гумор. Дый цётка нікога надоўга не пакідала ў спакоі, у Воўвалах заўсёды было весела; я памятаю, як яна ў трэскі разбіла аб маю стрыечную сястрыцу парасон...
Што так?
-Ды праз нейкую дробязь. Гэта адбылося ў калідоры, калідор быў вузкі і там не было куды падзецца, і цётка лупцавала яе парасонам, пакуль той зусім не
рассыпаўся; яна была майстар спорту па тэнісе, удар справа ў яе быў вельмі добра пастаўлены...
А што цяпер з гэтым Арно, ён яшчэ жывы?
-Арно? Пасля сорак восьмага сабраў манаткі і з’ехаў у Ізраіль, там зноў пайшоў на вайсковую службу і адразу ж у першай бітве за Суэц і загінуў. Кажуць, яго застрэлілі, калі ён правяраў нейкую падазроную машыну.
Зразумела.
— У тых Воўвалах сярод такой колькасці жанчын усё роўна нельга было доўга вытрываць, бясконца хтосьці скандаліў. Адзіна твая стрыечная сястра Соня была выключэннем, у яе, мабыць, ніколі ў жыцці не было мужчыны, яна цікавілася толькі жывёламі...
-У сэнсе?
-У яе заўсёды жыло мінімум шэсць кошак, чатыры сабакі, крумкач, яшчаркі, трытон, натуральна, чарапахі, марскія свінкі, палачнікі, вераценніца, нядаўна знайшла дзесьці рапуху, і калі я добра памятаю, у яе яшчэ жыў пугач, але здох. У Воўвалах ніводны мужчына не мог доўга вытрываць, дзядзька ўрэшце таксама памёр, і Франта, ён на машыне разбіўся. Цяпер там нейкі Мілаш, але і ён доўга не пратрымаецца...
-Які пугач?
Пугач? Я кажу Мілапі.
Я ведаю, але ты казаў, што там жыў пугач і здох.
-А... гэты... Bubo bubo, пугач звычайны. Ён быў паранены, і Соня ўзяла яго дадому і выхадзіла, адзін час у яе нават была ідэя завесці дома мядзведзя, але цётка, на шчасце, пра гэта ніколі не даведалася... А так цётка вельмі сябравала з маёй маці, яны калі сустракаліся, дык бацька або сыходзіў, або выпіваў для адвагі “Кульгавага падарожніка”...
“Кульгавага падарожніка”?
Ён так называў грузінскі каньяк. Аднойчы цётка гасцявала ў нас Кланавіцах, цябе яшчэ не было, бацькі былі з ёй у доме, а я чытаў у садзе. I раптам бацька выбег на двор, такі раз’юшаны, што некалькі разоў аббег дом і шторазу, як прабягаў міма, крычаў мне: “Іван, ніколі не жаніся! Паслухай мяне! Ніколі не жаніся!”
Ну так...сказаў я.
Ну так, так... сказаў бацька.
-Сюды! Яшчэ паўтарыць! крычаў маладзён у куце і размахваў рукамі, быццам караскаўся па драбінах.
Я вынуў з карабка яшчэ тры запалкі і зрабіў яшчэ адну трыногу. Гэтым разам яна развалілася, як толькі я наставіў яе на стол.