• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    Ну, тваё здароўе, сказаў бацька.
    -Тваё здароўе, сказаў я і адчуў, як рэдкая пена цячэ ў мяне з куткоў рота на бараду, а з барады на кашулю.
    Дом
    Калі я потым стаяў над аслізлым пісуарам, паволыіа апаражняючы мачавік, мне зноў прыгадаўся той дом, вакол якога бегаў бацькаў бацька, дом, які я ўжо пятнаццаць гадоў спрабую выкрасліць з памяці. Я зноў бачыў гэтую пакрытую верасамі і абкружаную туямі вілу на краі лесу, гэтае муміфікаванае нафталінам гняздо, у якім я вылупіўся. Я зноў бачыў гэтыя тэрасы. Распаленыя сонцам аканіцы. Калідоры. Велізарны пакой на першым паверсе, здольны сваімі памерамі замяніць увесь вонкавы свет. Пакой і кухню з лядоўняй, што білася ў канвульсіях, і з пашарпанымі шклянымі ўстаўкамі ў дзвярах. 3 устаўкамі, пакрытымі тлумам бездапаможных ружовых фламінга і пеліканаў, якія там некалі накрэмзаў ацэтонавымі фарбамі мой бацька, патлумачыўшы, што гэта палепшыць апетыт сыночку, які пад гэтымі птушкамі штодня дзёўб з талеркі кашу. Я зноў бачыў лесвіцу, якая хоцькі-няхоцькі была касцяком дому; гэтыя рыпучыя прыступкі, пакрытыя пратаптаным дываном, які прытрымлівалі парожнія латунныя трубкі. Я заплюшчыў вочы і падняўся па прыступках на другі паверх. Перада мною хістаўся калідор, поўны дзвярэй, за аднымі дрыжала высокая і халодная ванная, за наступнымі вібравалі нейкія каморкі і спальні. А потым яшчэ адны дзверы, найцікавейшыя ва ўсім доме. Бо за імі знаходзіўся закінуты пакой. Там было доўгае і вузкае памяшканне, якое загіналася за рог. У памяшканні была высокая столь, што знікала недзе ў цемры. Гэтыя дзверы заўсёды былі замкнёныя, што, зразумела, не магло быць для мяне перашкодай у тым, каб я прабіраўся ў гэтае
    памяшканне, калі мне толькі заманулася. Звычайна гэта адбывалася так, што я з тупатам і кашляннем выходзіў з дому, крыху паходжваў сюды-туды па садзе, потым як мага цішэй вяртаўся праз заднія дзверы, здымаў з кручка ключ і па вонкавым краі лесвіцы, дзе рызыка, што прыступкі будуць рыпець, была мінімальная, прабіраўся наверх. Асцярожна адмыкаў дзверы і, увайшоўшы ўнутр, замыкаў іх зноў. I вось я ўнутры. Там мяне чакаў іншы, значна больш прываблівы свет свет, запоўнены распоратымі фатэлямі, шашалем паедзенымі табурэткамі, глуха рыпучымі шафкамі і доўгімі шэрагамі паліц, якія сягалі да самай столі. Паліц, застаўленых старымі чаравікамі, трэснутымі шклянымі вазамі, меднымі туркамі і перапэцканымі воскам падсвечнікамі. Крэсівамі. Наезніцкімі ботамі. Штыкамі. Пікамі. Абутковымі лыжкамі. Бляшанымі цацкамі з мармуровымі пражылкамі іржы. Паламанымі паравымі станкамі для сухога спірту. Парцалянавымі статуэткамі. Змрочнымі гіпсавымі бюстамі. Чаканнымі балканскімі ятаганамі. Ляскамі для шпацыраў. Скрынкамі. Скрынямі. Скарбонкамі. Бразготкамі. Каробкамі са зброснелымі паштоўкамі і пакручанымі цвікамі. У глыбінях цёмных закуткоў мне блюзніліся звярыныя чарапы. Вусцішна задаволеныя ўсмешлівыя Буды. Трубкаватыя драконы з вырачанымі вачыма вакол гусіных жыватоў эмаляваных кітайскіх вазаў. Памятныя вянкі. Нажнічкі для кноту. Абцугі. Дзіўныя рагатыя малаткі з аздобленымі точанымі дзяржальнамі. Трубы. Капелюшы. Выцвілыя змеі ў спірце. Чарапахавыя панцыры. Абклееныя тканінай маскі з пустымі вачніцамі, здольныя мяняць выраз у залежнасці ад таго, ці чалавек проста баіцца або ўжо не дыхае ад страху. Гіганцкія жалезныя
    будзільнікі, каранаваныя пааббіванымі званочкамі. Бутэлькі з чырвонымі, жоўтымі, зялёнымі і чорнымі вадкасцямі. Распушчальнікі. Драты. Дратва. Ланцугі. Бляшанкі. Букеты зацвярдзелых пэндзляў. Пакрытыя перламутрам драўляныя футаралы са схаванымі ўнутры іржавымі брытвамі, пэндзлі на галенне і счарнелыя пярсцёнкі. Я гартаў старонкі гадавых падшывак дзіцячага часопіса “Сабачка Пунцік”. 3 саладжавым жахам корпаўся ў даваенных кнігах казак, ілюстраваных малюнкамі, што нагадвалі сцэны з пекла. Я глядзеў на лысых, падобных да дзядоў, малпаў, на раз’юшаных буркатлівых малпаў, якія лічаць какосавыя арэхі, але досыць было ўгледзецца як след, і арэхі ўжо былі не арэхамі, а засушанымі чалавечымі галовамі. Я ўглядаўся ў маршчыністыя твары вожыкаў, сабак і мышэй. Калі на мяне між старонак вызірала вядзьмарка, гэта былі яшчэ кветачкі ў параўнанні з тымі аблезлымі танканогімі пачварамі, якія мне вельмі непрыемна нагадвалі васьмідзесяцігадовых кланавіцкіх пенсіянераў. Па доме разносіліся ўдары даўбешкі, якой маці адбівала мяса. За акном верашчала сойка. Смаўжы з трэскам прабівалі сабе дарогу праз ігліцу. Скрозь лес было чуваць ракатанне дызеляў, працяглае гудзенне рэек і звон правадоў. Я распакоўваў карціны ў рамах, загорнутыя ў дачорна запыленую газетную паперу. На адной карціне захутаная з галавы да ног жаночая постаць крочыла роўнай, залітай сонцам вулкай, на канцы якой узвышаўся над стрэхамі высокі тонкі мінарэт. Жанчына падымалася ўгору, шлэпаючы босымі нагамі па ўтрамбаванай гліне, неба было запамарочна блакітнае, і мінарэт ад таго, што я гадзінамі сядзеў, унурыўшыся ў яго, лёгка, але прыкметна хістаўся.
    Я абтрос чэлес і сунуў яго назад у штаны. Сплюнуў у ракавіну. Спаласнуў рукі. Гэта тое, разумеў я, чаго я ніколі не пазбаўлюся. He таго, што потым гэта ўсё за капейкі прадалі нейкаму камерсанту, калі дзядуля памёр, чорт з імі, з грашыма. Але гэты дом гэта было адзінае і апошняе месца ў маім жыцці, дзе адчувалася сапраўдная таямніца.
    Ну-ну, шкадуй сябе... зноў узяў слова нячысцік у маёй галаве. Шкайуй, ідыёш!.. Давай!.. Глядзі ты ўжо нарэшце наперад, а не назад!.. Наперад гляді!..
    Але ж там нічога няма, прамовіў я напаўголасу.
    Нідзе нічога няліа... зароў д’яблік. Ззаду таксгша няма!.. Ха-ха!.. Ха-ха!.. Ха-ха-ха-ха!..
    Я адчыніў дзверы з прыбіральні.
    -Сюды! Яшчэ паўтарыць! даляцела да мяне.
    Пра бацькоў і дзяцей (4)
    Бацька нахіляў куфаль і назіраў за святлавымі стрэламі, друзамі, аваламі і гіпербаламі, што разбягаліся па абрусе.
    Я чуў, сказаў я, сеўшы на месца, што, калі нядаўна была вайна ў Босніі, дык усе лясы вакол Любляны кішэлі мядзведзямі, іх, нібыта, было столькі, што яны самі ад гэтага былі неспакойныя, а людзі дык увогуле баяліся туды нос сунуць...
    -А скуль яны туды пазбягаліся, небаракі? Там жа баёў не было.
    -Дык гэта былі мядзведзі з Босніі, з Харватыі, іх адтуль выгнала страляніна, гарматныя кананады; яны проста сабраліся і пайшлі ў адзіным магчымым кірунку, адкуль стрэлаў не было чуваць, наверх, у Славенію.
    А скуль ты гэта ведаеш?
    Ад аднаго славенца з Любляны.
    Дзе гэта ты, цікава, адкапаў славенца?
    Ён сустракаўся з адной маёй знаёмай.
    -1 што ён робіць?
    -У Любляне ў тэатры малюе дэкарацыі, дакладна не ведаю, мабыць, нейкі графік... А дарэчы, хто намаляваў тых фламінга на шкле на кухні ў кланавіцкім доме? Ты?
    Я, хто ж яшчэ... Я іх дзеля цябе намаляваў, гэта была ідэя тваёй бабулі цябе трэ было неяк забаўляць на кухні, каб ты лепей еў, табе было гады тры. Спачатку я хацеў намаляваць тыгровую акулу, якае жарэ вадалаза, але гэта быў той рэдкі выпадак, калі ўсе пагадзіліся, што такі матыўчык мог бы цябе напалохаць; тады я ўзяўся маляваць кашалота, які схапіўся
    з каракаціцай, а яны пачалі казаць, што цяпер гэта не падабаецца ілі; тады я перастаў з імі спрачацца і намаляваў гэтых ідыёцкіх фламінга... Чаго гэта ты раптам узгадаў?
    -	He ведаю.
    — У мяне ў Любляне была адна знаёмая жанчынка, надта ладная, хоць і худая, але ў яе была такая фігура, што мне досыць было на яе толькі глянуць і ціск тут жа падлятаў да ста васьмідзесяці; грудкі ў яе былі такія маленькія, але як толькі я да іх дакранаўся, імгненна адчуваў, як яны ў яе цвярдзеюць. Я ведаю, што бацьку з сынам пра гэта не належыць гаварыць, але ж каму яшчэ на гэтым свеце я магу такое расказаць... А ўнізе на спіне ў яе былі такія радзімкі, як пяцёрка на кубіку. Ейны брат быў былы афіцэр, вучыў мяне шабляй сячы жывы плот, і я пры гэтым ледзь не засек іх старую цётку, якая сцежкай ішла з крамы. Я так перапалохаўся, што яны мусілі наліць мне гарэлкі, каб я агоўтаўся... А цётка яшчэ два дні з гэтага смяялася...
    — У мяне гадоў пятнаццаць таму была адна знаёмая, з якой я сустракаўся, ну... час ад часу...
    -	Разумею. I што?
    -	1 нічога, яна была мой тып, такая не вельмі вялікая, ногі не задоўгія, хутчэй худая, але не сухарлявая, а такая, як кравецкія манекены...
    -	He сказаў бы, што кравецкія манекены звычайна нейкія худыя.
    Я пра гэта і кажу. А ў гэтай дзяўчыны да ўсяго былі чорныя бровы, чорныя вочы і пры гэтым бялявыя валасы, а выраз такі, нібыта ёй у твар усё жыццё дзьме свежы вецер; у яе ўжо тады было двое дзяцей, вось... А нядаўна, года паўтара таму, я быў у адным клубе, куды мяне паклікалі знаёмыя, ну і каго, думаеш, я там
    убачыў?! Каля бару стаіць гэтая Паўліна і глядзіць на мяне. У мяне аж вочы на лоб палезлі, бо за гэтыя пятнаццаць гадоў яна зусім не памянялася, такія самыя валасы, фігура, акуляры на носе, такі самы выраз твару, быццам на “амерыканскіх горках”. Падыходжу я, значыць, да яе і кажу: “Салют!” А яна ўсміхнулася, стрэсла попел з цыгарэты і кажа: “Так-так, цябе я памятаю, пачакай, ты гэты, Гонза Бэнэш!” I я пачаў ёй нешта расказваць, а сам не магу ад яе вачэй адвесці, і вось я чашу языком і паміж справай так пытаюся: “А дзе ты цяпер, Паўліна, жывеш?”, а Паўліна паправіла акуляры і кажа: “Але я Алена, ну прыкол ты мяне з мамай пераблытаў!” і паказвае некуды ў кут, а ў тым куце п’е віно такая бландзіністая маршчыністая бабка, уся згорбленая; гэтая бабка падняла на мяне вочы, паправіла акуляры і кажа: “Здароў, ты яшчэ жывы?” Тады я перайшоў да яе і мы пра нешта размаўлялі, а я ўсё паглядаў на ейную дачку, якую памятаў пяцігадовым дзіцём. Паўліна ківала, піла кіслую франкоўку, а потым раптам гукнула сваім дочкам, бо яны там былі абедзве і абедзве выглядалі як яна на фотцы пятнаццацігадовай даўніны: “Так, дзяўчаты, пара ўжо, давайце, бо спознімся, плацім і ідзем!”
    — У жанчынах самае дрэннае тое а можа, гэта заадно і самае добрае што яны раўнуюць абсалютна да ўсяго, для іх і сонечнае зацменне, і дождж падзеі асабістага жыцця. Але я так... хацеў запытацца... Ці ты ведаеш, чаму тут жывеш?
    Бо ты мяне зрабіў.
    -Ну гэта ясна, ты ўжо прабач, такое з усімі здараецца... Але чаму ты ўсё жыццё жывеш у Празе?
    -Бо баюся змяніць сваё жыццё да горшага; Прага адзінае месца, дзе я ўмею жыць.