Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
А дзе быў дзядзька?
-Я гэтага таксама не ведаў, я толькі заміраў ад жаху, калі ўяўляў, як яны заўважаць, што ён знік разам з маладой, але вакол усе толькі рагаталі і крычалі: “Як ён гэта робіць!? Глядзіце! Гэта немагчыма!” А Фрэдзі? Потым нараніцу, калі мы пайшлі ў горы, ён мне шчыра дзякаваў і казаў, што гэта быў найлепшы трах у ягоным жыцці, бо яны ўвесь час былі побач, у парадным пакоі, і нявеста, якая жудасна баялася, каб туды ніхто не ўлез, вырабляла такое, пра што прыстойнай дзяўчыне нават падумаць было б сорамна... Я ніколі не мог зразумець, як ён гэта робіць, з маладосці пляшывы, з перабітым носам, але бабы за ім віліся так, што ён, пэўна, за тыя гады паспеў ператрахаць усю Капріпыўніцу з ваколіцамі. У яго было столькі гісторый, звязаных з гэтым, што ён не паспяваў мне іх парасказваць нават за тыдзень. Пару разоў улетку мы з ім
проста так сабраліся і пайшлі ўздоўж рэчкі, спалі дзе спадабалася, і кожны дзень так абжыраліся стронгай, што глядзець на яе не маглі... От халера, шкада яго! Возьмем яшчэ па адной! сказаў бацька і мне падалося, што ў куточку вока ў яго заблішчэла сляза.
Ён жа і памёр недзе на рыбалцы? кажу я.
-Так, пайшоў раз на рыбалку і не вярнуўся, таксама сэрца. Яму б, па-добраму, у шпіталі трэ было ляжаць, а замест гэтага ён пайшоў на вугроў; цвердалобы валах, іпто ты хочаш... Ну бачыш, я быў заўсёды ўпэўнены, што пасля смерці нічога няма, што тая энергія, дзякуючы якой мы усё навокал успрымаем як лштэрыю, проста нас пакідае і далей служыць дзесьці ў іншым месцы. Але апошнім часам я пачынаю ў гэтым моцна сумнявацца і маю адчуванне, што штосьці яшчэ будзе, хоць і не магу прыдумаць ніводнага разумнага тлумачэння, чаму гэта так павінна быць. I часам мяне аж да дрыжыкаў праймае, калі я ўяўляю сабе, што ўжо нгколі нгчога... У маразм упадаю.
-Ведаеш, у мяне было чатыры або пяць выпадкаў, пачынаю я асцярожна, якія я магу вытлумачыць толькі тым, што там, на другім баку, нешта ёсць, магчыма, толькі нейкі пераход з турнікетам, з якога яшчэ ідуць сігналы, перш чым нехта знікне або некуды тэлепартуецца.
Расказвай, мне гэта цікава.
-Напрыклад, у той дзень, калі памёр твой бацька, я прачнуўся з нейкім цяжкаапісальным адчуваннем, расплюшчыў вочы і ляжаў, не маючы сіл павярнуцца, толькі дрыжаў і пачуваўся так, быццам на мяне абрынулася лавіна. Я не мог зразумець, што гэта. Я пачакаў, калі ўсе сыдуць, у школу не пайшоў, застаўся ў ложку і мяне калаціла да самага вечара. А ўвечары
грукнулі дзверы, у пакой увайшла маці, падышла да мяне і сказала: ‘Тонза, мне трэба табе нешта сказаць, сёння раніцай...” але не дагаварыла, а, зірнуўшы на мяне, збялела і ўцякла плакаць у ванную; дагэтуль не разумею, што яна ўбачыла. А я ж нават не ведаў, што дзядуля быў хворы або ў шпіталі...
-Гэта так, паміж вамі двума была нейкая неверагодная сувязь, ён увесь час гаварыў пра цябе, штодня, усе тыя гады. Хто ведае, можа быць, у апошнія хвіліны жыцця ён таксама думаў пра цябе, я нават упэўнены ў гэтым. Ну вось... А іншыя выпадкі?
-Потым быў выпадак са згарэлым суседам, які прагарэў праз дзверы проста да мяне на кухню.
-Ты мне пра гэта расказваў, але я не веру; не тое, каб я падазраваў, што ты гэта ўсё выдумаў ад пачатку і да канца, але ж ты ў той час прымаў нейкую наркату, ці не?
-Чаму ты ніколі нічога не можаш успрымаць так, як я расказваю?
Бо я цябе ведаю.
Ну добра, кажу. Тады я табе нічога больш не не буду гаварыць!
-Чаму не будзеш? Чаго ты адразу крыўдуеш? Гэта два выпадкі. А трэці?
-Нейкая здань, якую выклікала адна мая знаёмая ў восемдзесят восьмым годзе.
-А можа, гэта ў цябе проста зданікі з перапою былі? Прабач, я пажартаваў... I што гэтая здань?
Ды йдзі ты нахер, буркатаў у маёй галаве нячысцік. Нахер, нахер, нахер'... Да ябені маткі. Яно мне трэба?!
-Нічога здань. Здань як здань!.. гулка адказваю я ў куфаль.
-1 што з ёй?
Карацей, мы былі ў адной знаёмай на дачы, здаецца, ушасцёх, я тады быў з Зузанай...
-Ну нарэшце! 3 той малой, з такімі маленькімі ручкамі!
-I гэтая знаёмая, Наташа, апоўначы раптам прапанавала выклікаць здань, яна сцвярджала, што ў іх сям’і ўсе медыумы, што гучала цалкам верагодна для чалавека, які гэтую сям’ю бачыў: бацька-алкаголік з трасучкай, маці руская вагою пад цэнтнер і брат жанчынападобны эпілептык, які пра сябе думаў, што ён арыстакрат і мушкецёр, па сценах у яго былі развешаныя шпагі, а найвялікшай ягонай марай было загінуць на дуэлі. Толькі мара гэтая споўніцца не магла, бо ён увесь час сядзеў дома, піў морс і чытаў Рэмбо... Дык вось, сядзелі мы наверсе на паддашку вакол стала, і Наташа пачала выклікаць здань...
-Як?
— У яе была вялікая дошка, і на ёй дугой былі напісаныя лічбы і алфавіт. I мы ўсе, прыдуркі, што ў гэтым удзельнічалі, трымалі кончыкі пальцаў на талерцы, вось так, а тая талерка рухалася і адзначала асобныя літары.
Як талерка магла адзначаць літары?
-На ёй была рыска. Толькі не заўсёды літары складваліся ў нейкі сэнс, бо Наташа пераважна выклікала нейкага ідыёта, які нам пастаянна пісаў адно слова: УРЭЫТ, УРЭЫТ, УРЭЫТ... Але была ноч і не было чаго піць, таму мы сядзелі, і Наташа раптам пытаецца, ці не хоча хто з нас выклікаць кагосьці, каго ведаў. Тут усе пасур’ёзнелі, і ў паветры павісла адзінае на ўсіх пытанне: А што, калі раптам?.. I толькі Зузана, якая ніколі ні з чым не замарочвалася, сказала, што хацела
б пагаварыць з Яндоўракам, адным такім сур’ёзным хлопцам, які яе паталагічна кахаў і ўвесь час імкнуўся пераканаць, што яны проста створаныя адно для аднога і што яна не мае права гэтаму супраціўляцца; а калі яна з ім парвала і пачала хадзіць са мной, то ён ёй званіў а трэцяй ночы і маўчаў у слухаўку, слаў ёй канверты, у якіх было толькі сухое лісце, гадзінамі чакаў яе ў метро на перасадачнай станцыі, а калі яны выпадкова сустракаліся, ён моўчкі трагічна сыходзіў, ну і ўсё такое. У рэшце рэшт ён патануў у Влтаве.
— У Влтаве?
-Ішоў з нейкай кампаніяй праз мост Легіёнаў, ускараскаўся на парапет і пайшоў па ім, а таму як быў нападпітку, то спатыкнуўся і паляцеў у ваду. Ён яшчэ крычаў знізу, што ў яго ўсё ў парадку і каб астатнія пачакалі яго на беразе, што ён даплыве. А потым яго знайшлі месяцы праз два, вылавілі ўнізе пад грэбляй, там, дзе раней быў павільён “Экспа-58”, побач з электрастанцыяй на Штваніцы.
-Зразумела. I што, ён гаварыў з вамі?
Мы думалі, што ён не захоча, ён і пры жыцці быў такі тып, што абы з кім не загаворыць, ганарысты, бледны, напышлівы. Тым не менш Наташа сказала нешта накшталт “выклікаем дух Яндоўрака”. Доўга нічога не адбывалася. Мы сядзелі з рукамі на талерцы. I раптам у тым пакойчыку стала неяк сыра, няўтульна, як калі ўначы расчыняцца дзверы наросхрыст, і талерка пачала рухацца!..
Ды ты што! сказаў бацька.
Ну... Зузана выдыхнула як прабітая шына, збялела і прыняла рукі з талеркі, пасля адпалі і астатнія, нарэшце аказалася, што за талерку трымаюся толькі я і Наташа. А талерка трэслася і сунулася па стале. Як
яна гэта робіць? увесь вечар круцілася ў маёй галаве. Як такая лазінка толькі кончыкамі пальцаў водзіць талерку так, каб з літар складваліся словы? I вось талерку трымалі толькі мы ўдваіх, і яна кідалася з боку ў бок як шалёная; прызнаюся, у той момант мяне працяла нейкая такая сухая жудасць... “Здань, бубніла Наташа дзіўным зрывістым голасам і было зразумела, што яе таксама апанаваў страх. Здань, ты жадаеш з намі гаварыць? Ці ёсць за сталом асоба, якая табе замінае?” I толькі яна дагаварыла, як талерка задрынчала, гляджу Наташа ўжо таксама прыняла рукі і талерку трымаю толькі я! He паспеў я адняць рукі, талерка папаўзла проста на мяне, я адпіхваўся «д яе, але яна праслізнула ў мяне пад рукамі, пераскочыла край стала, звалілася мне на калені, потым на падлогу і разбілася.
-Гучыць як пераказ старога заезджанага фільму. А што тая малая?
Яна нічога, яна між тым... Гм, а ўласна не ведаю... Уцякла ці засталася сядзець я ўжо не памятаю, але прыгадваю, што рэшту ночы яна праплакала, прычым неяк так інтэлігентна, сядзела ў фатэлі, глядзела перад сабой, а слёзы цяклі па твары як нейкая Анна Карэніна.
-Яна мусіла быць вельмі прыгожая ў той момант.
Яна была вельмі прыгожая.
Ну добра. А яшчэ адзін выпадак?
-Гэта было, калі памерла Марыя, адна мая знаёмая, і ў мяне пару дзён было адчуванне, што яна стаіць у куце і спрабуе мне нешта сказаць, толькі я яе не разумею, бо яна гаворыць на венскім дыялекце нямецкай гуягуягуя, яна была з Вены. Вось і ўсё. Давай яшчэ па адной ядлаўцовай...
Пра тое, як на Шумаве ў адной хаце ўначы самі сабой лёгка і загадкава адчыняліся дзверы, хоць у нармальным стане яны чапляліся за падлогу, я гаварыць не стаў, бо інакш адгроб бы за такую гісторыю спаўна. 1 пра тое, што аднойчы ў мяне ў гэтай хаце забалелі зубы і таму я не пайшоў з астатнімі з гары ўніз у Стахі на дыскатэку не тое, каб яны ўжо надта балелі, але я сказаў, што баляць, каб не ісці на ідыёцкія танцулькі, пра гэта я нават згадваць не хацеў. Пра тое, як я на ноч пазамыкаў усе дзверы, бо астатнія меліся заначаваць у Стахах а як інакш, калі там чатыры ка-мэ праз лес ды ўгору. Пра тое, як я ў калідоры калоў дровы, каб падкінуць у печ, і як пайшоў спаць, з усёй дуры загнаўшы сякеру ў калоду. Пра тое, як прачнуўся пасля ночы, поўнай цяжкіх, атрутных сноў і хацеў зноў накалоць дровы, каб не пагасла ў печы. Пра тое, як я знайшоў сякеру далёка ад калоды, пра тое, як яна ляжала на падлозе на супрацьлеглым канцы пяціметровага калідора, куды сама сабой перанесціся не магла, нават калі б вельмі захацела. Пра тое, як я падумаў, што гэта нейкі латруга ўлез да мяне ўначы. Пра тое, як я пайшоў праверыць дзверы, але яны былі замкнёныя на ключ, а на дадатак знутры замацаваныя моцнай дубовай завалай, ха! Пра гэта я свайму бацьку не раскажу ніколі! Бо зноў будзе гэтае матлянне галавой! Погляды з акна! Маўчанне! Выклічнікі!
-Ну так, адгукнуўся бацька, але хутчэй за ўсё гэта ўсё з’явы з нашага свету, нават пры тым, што ўспаміну пра штосьці, што дакладна адбылося, да канца верыць нельга... Бо кожнага разу, як ты хочаш штосьці ўспомніць, наш мозг стварае ўспаліт нанава, і той матэрыял, з якога ён яго стварае, далёка не
заўсёды аўтэнтычны, а часцей зусім неаўтэнтычны. Ты не ведаеш, можа, ты гэта выпадкова ўбачыў у фільме, пачуў або прачытаў, і не выключана, што пэўную катэгорыю ўспамінаў мы наогул атрымліваем у спадчыну... Абсалютную рацыю маюць розныя так званыя прымітыўныя народы, якія не адрозніваюць сон і яву; яны пераплятаюцца значна больш, чым чалавеку хацелася б, так што часам цяжка... Вось скажам, калі ты яшчэ ездзіў у вазку, у нас быў бультэр’ер Бпрык, ён ажно ў той вазок да цябе лез, неймаверна добры і ласкавы быў сабака, але твая маці баялася, што ён цябе зжарэ, і настойвала, каб мы яко аддалі, і бацька ў рэшце рэшт камусьці яго аддаў. I я гатовы быў паклясціся, што гэты сабака быў шэра-белы, хутчэй такі цемнаваты, а вось тут у яго былі дзве вялікія плямы, прынамсі такім я яго ўсе гады памятаў... А нядаўна я знаўшоў старую фатаграфію, на якой быў гэты Барык, і ўбачыў, што ён быў цалкам белы!