• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    16+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    He, не хачу, паўтарыў я.
    -Давай куплю, табе трэба паесці...
    -Я еў.
    Што ты еў?
    -Якая розніца?...
    Ну ты можаш мне сказаць... ці не можаш?
    Я рабіў катлету.
    Адну катлету?
    -Чатыры.
    -А як ты іх робіш?
    -Ялавічны фарш, размачыць у малацэ булку, цыбулю вялікімі кубікамі, часнок можна дадаць, а можна не дадаваць, потым яйка, перац, соль, крыху молатага тым’яну, можна кроп...
    Кроп?
    Гучыць дзіўна, але на смак няблага. А потым ужо проста абваляць у муцэ і смажыць.
    Ну, можа і смачна. А ў паніроўцы не абвальваеш?
    -He.
    -А чаго не? Хоць гэта і так не сапраўдная катлета, калі толькі з ялавічнага фаршу...
    Гм.
    — Я, галоўнае, спадзяюся, што ты не адмовіўся б ад курыцы, калі б сапраўды быў галодны...
    -Вось жа прычапіўся, ды я ўжо зноў важу пад цэнтнер... Купі сабе, калі хочаш!
    -Сабе? To лепей ужо адразу шкла наесціся; з гэтай маёй дыетай мне зусім нельга, прайшлі тыя часы, калі я мог наварыць сабе гуляш з паўтары кілі поснай галёнкі, лепей, вядома, было б з агузку, толькі дзе
    ж сёння знайсці той агузак... і ніякага тлушчу альбо алею, толькі шкваркі... усё гэта патушыць... і ў самым канцы зялёную папрыку і два-тры памідорчыкі... так балабонілі дзве фігуры, брыдучы па заасфальтаваным дне свету. Тая, на якой матляўся лёгкі белы плашч, ашчадна рухала рукамі і крочыла шырока, быццам бы ў яе балелі ногі. Другая, у кашулі і шырокіх штанах, заціскала пад пахай партфель, аглядалася, круціла галавой і пацепвала плячыма. 3 вышыні не было бачна твараў. 3 яшчэ большай вышыні яны выглядалі як схематычныя выразаныя з дрэва фігуркі, што рухаліся па перыферыі паламанай начной батлейкі. Як Берт і Эрні на дне высахлага акварыума. А з яшчэ большай вышыні відаць не было зусім нічога, толькі цёмная стужка ракі, якая шырокай дугой, прабіраючыся між пірсамі і шлюзамі, выпаўзала са сталіцы.
    Пра бацькоў і дзяцей (I)
    Непрактычна вялікім, пустым бульварам, спраектаваным у пяцідзясятыя гады, мы рушылі зноў у горад. Праз хвіліну мы прамінулі забягалаўку, якая называлася “Еўфрат”, але ніхто не называў яе інакш, як “Арафат”. За вітрынай безнадзейна гудзеў і мілыаў зялёны надпіс, інфармуючы, што з кранаў піўнухі цячэ “Старапрамен”. Мы вярнуліся і зазірнулі ўнутр. За сталамі сядзелі згорбленыя мужыкі, глядзелі перад сабой, жавалі сальцісоны і пілі піва.
    -Божа мілы, ціха сказаў бацька. Можа, паіпукаем што іншае?
    А мо па адным, каб смагу прагнаць, а тады далей?
    Ну хіба што так.
    Мы селі ззаду і разглядалі засмужаную гарызантальнымі стужкамі дыму барную стойку. Праз хвіліну я выцягнуў з торбы нататнік, знайшоў нейкі нумар і выйшаў, каб патэлефанаваць. Калі я вярнуўся, на стале стаялі два куфлі, а бацька ў маім нататніку нешта пісаў.
    “Bikst: А/Зх (Gik Gst-Gis Gkt)”, прачытаў я.
    Гэта што? пытаюся.
    -Гэта метрычны тэнзар Рымана-Крыстафеля, адказаў бацька.
    А я тут пры чым?
    -Ты не пры чым, ты вазьмі сабе яшчэ гарэлкі.
    -He, досыць, кажу я, бо заўважыў, што піўная крыху гайдаецца, хоць ведаеш, для смаку можна ярошкаўскай ядлаўцоўкі, чыста на язык.
    -Так, яна добрая... Думаеш, у іх ёсць? Тады б і я з табой выпіў. Але ты мне скажы, раз ужо чытаеш
    гэтую “Авіяцыю”, купім мы гэтыя “грыпэны”, ці не купім?
    Думаю, так. Бо мне здаецца, што адпаведныя людзі даўно ўсё правярнулі і грошыкі ў кішэню паклалі, цяпер толькі чакаюць, пакуль шуміха крыху прыціхне.
    -Тады я рады, “Грыпэн” я вельмі люблю, мне ўжо “Віген” і “Дракен” падабаліся, і “Лансэн” таксама, усе саабаўскія знішчальнікі, акрамя “Тунан”, той бы якраз табе спадабаўся... Ты не ведаеш, што па-шведску значыць tunnan?
    -Піўная бочка... Мне ён падаецца нейкай недалужнай цацкай.
    -Трыпэн”?
    Ну так.
    А што табе ў ім не падабаецца?
    Якраз тое, што гэта такі лёгкі спартавічок, малпачка на гумцы, прынцэса на гарошыне. Як моль.
    Ясна, ты б хацеў, каб усе былі СУ-трыццаць пятыя. Але прагрэс не спыніць... А тэхнічны прагрэс са зваротнай сілай вызначае агульнае стаўленне да таго, што падабаецца, а што не, і нават да таго, што магчыма, а што немагчыма... Яшчэ ў 1903 годзе, хоць ты зараз будзеш бухцець, што я зноў павучаю, славуты і прызнаны амерыканскі астраном Ньюкам апублікаваў працу, у якой даказваў, што ніводны апарат, цяжэйшы за паветра, не можа лятаць, паколькі гэта супярэчыць законам фізікі, ну, а ў снежні таго ж года браты Райт паднялі ў паветра свой самалёт... А самае позняе ў сярэдзіне гэтага стагоддзя беспілотнікі стануць звычайнай справай, і выглядаць яны будуць, як якія-небудзь банальныя кампазітныя дыскі, набітыя электронікай; вось яны табе ўжо зусім не будуць падабацца, добра хоць, што ты да гэтага не дажывеш, -
    сказаў бацька. Слухай, ты цяпер, спадзяюся, не надта п’еш?
    He надта, прамовіў я.
    -3 мяне прыклад не бяры, я таксама пачаў ужо пасля інстытута, да трыццаці я не піў зусім! Хоць яно і праўда, як Швейк казаў, што кожная смага гэта наступства смагі ўчорашняй, і з гэтага кола так хутка не выбрацца. Як той цясляр, што першы раз у жыцці напіўся на Новы год, а першага студзеня яго пачала мучыць такая смага і было яму так пагана, што ён купіў селядца і зноў напіўся, і піў так штодня чатыры гады, а яму ніхто не мог памагчы, бо штосуботу ён купляў селядцоў адразу на цэлы тыдзень...
    Мы чаркануліся ядлаўцоўкай ад фірмы “Ярошак”.
    Гга, крэкнуў бацька.
    Ггаа, крэкнуў я.
    -Але ведаеш, чаго мой розум не дабірае, дык гэта твае бабы... пачаў ён як заўсёды.
    Што? А твае бабы?!. загуло ў маёй галаве, быццам там выбухнуў газаметр: Што тая шалёная Марцэла!.. Цг тая панылая краля!.. А тая цыцкастая, што пры сустрэчы лезла з усімі слінява цалавацца!.. А тая сонная мыш з меліраваннем!.. А тая з Врхлабі!.. А яшчэ Янакава, на якую я б нават... Ды ў рэшце рэшт і мая маці!.. I не дытуй Швейка!.. Ты прафукаў дож!.. Дзе тыя грошы!.. раўло ў маёй галаве. Як заўсёды.
    Што ты прычапіўся да маіх баб, сказаў я.
    Ну як чаго. Скажам, Рэната мне цалкам падабалася, асабліва мяне ўразіла, што яна мачылася ў ракавіну як мужык, калі ты, вядома, гэта не прыдумаў... Але астатнія... Ну яшчэ тая малая грудастая, яна хоць была прыстойная, але потым Міхаэла гэта ж зусім вар’ятка, але з другога боку прыгожая, гэта праўда;
    затое твая былая, Рэзеда, для яе нават слоў шкада. Пэўны прагрэс у адносінах у цябе назіраецца, гэта так. Але ж табе пяцьдзясят не за гарамі. А што гэтая твая Ганка?
    -Калі ўжо ты пачаў, то гэта найлепшая жанчына, якую я ў сваім жыцці сустракаў. Але часам мне здаецца, што я яе не заслугоўваю.
    -Вось цяпер ты маеш рацыю... 3 гэтым я згодны... I што, будзеш жаніцца?
    -Мабыць, не, але Ганцы праз год будзе трыццаць, так іпто без дзіця, пэўна, не абыдзецца.
    Каб не было запозна!
    Ну, нейкую кроплю з сябе мо яшчэ выцісну.
    -Тут, разумееш, чым пазней, тым болыпая рызыка, што нешта можа быць не ў парадку...
    -Усё магчыма... У Лондане некалі нарадзіліся сіямскія блізняты, Джон і Лазар Батыста Каледэра, прычым нарадзіліся так, што Джон рос з грудзей нармальна развітага брата, і яны ўсё жыццё глядзелі твар у твар; Джон нармальна функцыянаваў ад пояса да галавы і быў быццам укручаны ў брата. Праблема была ў тым, што ў іх былі вельмі розныя характары. Лазар быў вясёлы, любіў кампанію, часам мог і выпіць, а Джон не піў зусім, нават не еў, і быў па натуры нейкі такі засмучаны. 1 вось Лазара ўвесь чась некуды запрашалі і любілі, а пра Джона казалі, што ён паразіт і перашкаджае братаваму шчасцю, і скончылася ўсё тым, што Джон пачаў брата раўнаваць, пачаў папракаць і больш не хацеў сустракацца са знаёмымі, хацеў сядзець дома ці як максімум гуляць па садзе. Але ж ногі былі Лазаравы, і таму Джон быў вымушаны проці сваёй волі цёгацца з вечарынкі на вечарынку. Кажуць, пры гэтым яны кожны раз сварыліся і Джон увесь
    вечар пакрыўджана маўчаў і глядзеў у столь, тым часам як Лазар жартаваў, расказваў анекдоты, а паміж справай намагаўся палюбоўна дамовіцца з братам...
    -Цікава... Ну але што там з Ганкай? Я ж не проста так пытаюся, я твой бацька і хачу, каб ты не рабіў такія дурноты, як я; хоць і бачу, на жаль, што ў гэтым ты мая копія... Але ж ты на гэтым свеце не толькі сам для сябе!
    А для чаго?
    Як для чаго для рэпрадукцыі.
    -Я неяк не прагну рэпрадукаваць свае гены, хоць раз я ўжо быў не дагледзеў...
    Як не дагледзеў?..
    -А, дык ты ж нічога не ведаеш, я таксама пра гэта даведаўся толькі год таму, сказаў я, бо адпірацца ўжо не мела сэнсу.
    Цікава-цікава, што ты мне яшчэ раскажаш...
    -Карацей, адразу пасля войска я сустракаўся з Марцінай...
    -Маеш на ўвазе тую малую Зузану? 3 такімі маленькімі ручкамі, што ўвесь час прычэсвалася?
    -He, я ж кажу: з Марцінай, адразу пасля войска! I гэтая Марціна мне раптам кажа, што чакае дзіця, але не ад мяне, і тым не менш кахае мяне. Мы з ёй яшчэ нейкі час вытрымалі разам, але потым усё адно разбегліся, не праз дзіця, там яшчэ ў мяне іншыя дзеўкі былі, ну, мне было дваццаць, яна на пару гадоў старэйшая, ды і ў яе таксама быў нехта ў дадатак...
    О божа...
    -I вось я гэтую Марціну сустрэў год таму ўлетку, зусім выпадкова, мы зайшлі ў кавярню, а калі прынялі пару літраў віна, яна ні села ні пала расплакалася: “Я павінна табе прызнацца, у мяне сын ад цябе, я табе
    гэтага не казала, не хацела ўскладняць жыццё ні табе, ні галоўнае сабе; мне было ясна, што ты б са сваім характарам сябе прымусіў, але ў нас усё роўна нічога б не выйшла...” “Ну добра, кажу, але калі ты мне гэта ўжо расказала, то ці мог бы я хоць разок яго пабачыць?” Яна на гэта: “Можаш, толькі ёсць дзве праблемкі: па-першае, я жыву не ў Празе, а па-другое, я не хачу, каб ты казаў яму, што ты ягоны бацька. Ён хоць і ведае, што мужчына, які з намі жыве, не ягоны тата, яле я не хачу яму яшчэ болып ускладняць сітуацыю...”
    -1 я яе цалкам разумею, зазначыў бацька.
    -Тады я сабраўся, паехаў у тыя Паржычаны, дзе яны жывуць; яна штопятніцу бывае там у кавярні на плошчы, а той малец кожны раз да яе туды забягае пасля рэпетыцыі ўзяць дзве соткі, каб было за што рабіць уражанне на дзевак. I мы прыдумалі, што я як бы выпадкова буду сядзець там з ёй.
    -Ara... А што за рэпетыцыі?
    -Ён грае ў нейкім гурце. I вось я прыехаў, мы сядзім у кавярні, размаўляем. А палове дзявятай Марціна кажа: “Ты не злуйся, ён, мабыць, ужо не прыйдзе. Такога даўно не здаралася, каб ён не прыходзіў, але табе не пашэнціла”. “Нічога, кажу, затое мы пагаварылі, я ўжо буду паціху збірацца”. I толькі я гэта вымавіў, як дзверы адчыняюцца, і ў іх з’яўляецца такі не надта прыемны, на першы ж погляд уразлівы здыхля, у кожным вуху па пяць завушніц, казліная бародка, і скіроўваецца да нас. У мяне кроў застыла, а сэрца закалацілася так, быццам хацела вырвацца, бо я бачыў сам сябе, толькі на дваццаць гадоў маладзейшага, я бачыў прышчавага гаўнюка, які з прынцыпу адмаўляе абсалютна ўсё і для якога свет адзін бязмежны лабірынт эмоцый, карацей,