• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    Я памятаю гэтага сабаку, сказаў я.
    -Ты не можаш яго памятаць...
    Памятаю, як мне нехта вялізным мокрым языком аблізваў твар, калі я ляжаў у вазку, мабыць, гэта быў ён. I як нада мной уверсе гайдаліся сосны.
    Гэта дзіўна. Гэта мусіў быць Барык, бо ніхто іншы табе тады твар не аблізваў, хіба толькі Тругларжава, у яе была звычка цябе зацалоўваць...
    -Яна драпала мяне вусамі, а тое было прыемна. А таксама я памятаю, як я са злосці еў курынае гаўно, калі вы аддалі гэтага сабаку, але гэта ўжо як праз нейкую смугу. Але гаўно я еў дакладна, бо ведаю, што маці мне гэта потым некалькі разоў забараняла, і я дагэтуль дакладна памятаю яго смак.
    -1 як яно?
    -Такое едкае, ёлкае, я б сказаў, жалобнае, нічога больш брутальнага я з той пары не каштаваў.
    Я выпіў і заўважыў, што бацька з жахам глядзіць кудысьці ў кут. Я таксама паглядзеў у тым кірунку. Кампанія ссівелых дзецюкоў якраз апускала ў толькі што напоўненыя куфлі чаркі з зялёнай вадкасцю. Чаркі падалі на дно як грузныя маленькія вадалазікі.
    Ну прыехалі... павольна прамовіў бацька.
    Пра бацькоў і дзяцей (3)
    Што здарылася? запытаўся я.
    -Глядзі, што вычвараюць...
    А што такога?... П’юць “Магічнае вока”.
    -Лагічнае вока?
    -Магічнае. Ты не ведаеш?
    He, не ведаю, адкуль мне ведаць гэтую жудасць? Ты гэта піў?
    -Натуральна, гэта ж кактэйльная класіка, мы на Жыжкаве яго спрадвеку пілі.
    Божа, што я чую...
    -Гэта падступны напой. Але мне нешта не верыцца, што ты яго ніколі ў жыцці не бачыў.
    Я шмат што бачыў, але такое дзікунства я б запомніў...
    Ты мне нагадваеш адну афіцыянтку з Баржывоевай вуліцы, там у дзевяностым годзе адчынілі новую забягалаўку на рагу, дзе нейкая піўнуха была заўсёды, адно што цяпер там паўсюль віселі амерыканскія сцяжкі, былі новыя сталы і новы персанал...
    -I што з гэтай афіцыянткай?
    -Ну, калі мы ад неадольнай настальгіі хацелі замовіць менавіта “Магічнае вока”, яна таксама не ведала, пра што мы гаворым. Афіцыянтка! Тады мы проста замовілі асобна піва і асобна мятную настойку, а калі мы пачалі ўкідваць кілішкі з настойкай у піва, гэтая фурыя прыбегла і пачала на нас раўці: “Што вы сабе дазваляеце? Можаце гэта рабіць дзе хочаце, але тут я вам больш нічога не налью! Давайце плаціце і валіце адсюль!” Мы глядзелі на яе і не маглі прыдумаць, як на гэта рэагаваць, таму проста заплацілі і пайшлі.
    Калі ўжо пра гэта гаворка, я раней таксама час ад часу каштаваў розныя кактэйлі, напрыклад, “Всшітываніпіаціс”, ён жа “Тата-лшлш”, гэта быў ром з вішнёўкай, цёр бараду бацька.
    -Мы гэта называлі “Чырвоны молат”, толькі туды яшчэ дадаваўся воўчы грыб або кропля этанолу.
    -Калі чалавек малады, дык перажыве і такое... Яшчэ памятаю “Цыгана на траве”, вось гэта было паскудства...
    -“Чорпі у Стромаўцы”, мятная настойка з фернэтам, класіка! А тое самае з ромам гэта быў “Шлях да вытокаў"...
    Гэта яшчэ што!.. А ёсць яшчэ “Мазгг”, гэта мог піць толькі Альфрэд Кагаўка, які на яго баб клеіў, спадзяюся, гэтага ты не зведаў?
    -Зведаў. Гэта быў яечны лікёр з вішнёўкай жудасць неймаверная.
    -Ну так, жудасць, вядома... Потым яшчэ ёсць “Бетон”, так? “Баварад”, вось гэты мне падабаецца. А тады яшчэ гарэлка з шампанскім, так званы “Белы ліядзвебзь”...
    -Мы гэта называлі “Пабводная лодка”. А калі ў шклянку наліць дзве чаркі гарэлкі і даліць шампанскім, то гэта было “Фаў-цвай”, а тое самае з трыма гарэлкамі “Саюз-3”, але на яго я ніколі не наважыўся. А таксама мы пілі “Раску”, “Ваўчыны дух” гэта амаль немагчыма было перажыць, яшчэ “Чалібу-валібу”, “Карэю”, “Бсшбук з лшторалГ...
    “Бсшбук з маторам”?
    -Ага. Чырвонае віно напалову з колай плюс вялікі “Фернэт”, жорсткі напой; таксама пілі “Польскі сцяг”, ён жа “Фламінга”, але найгоршы быў “Святлафор”... “Святлафор” мы замаўлялі яшчэ не так даўно з Сашам
    Перніцам у адным рэстаранчыку ў Ізэрскіх гарах, на нас тады неяк накацілі ўспаміны; і там таксама не зразумелі, чаго мы ад іх хочам, дык мы сказалі: акуратна наліце ў шклянкі вішнёўку, потым яечны лікёр, а наверх мятную настойку, і гатова. Яны з лёгкім спалохам усё зрабілі, але паколькі ў нас цяпер рынкавая эканоміка, то ў самым канцы яны кінулі туды лёд і ўсё перамяшалі... Ну бачыш, дык калі ты ведаеш гэтыя кактэйлі, то чаму цябе так абурае, што хтосьці п’е “Магічнае вока”?
    -Бо гэты кактэйль я не ведаю, а незнаёмыя з’явы заўсёды бываюць крыніцай для абурэння. Бачыш: я стараўся выхоўваць цябе так, каб з цябе вырас прыстойны чалавек, а выйшла вунь што...
    -Ёсць і горшыя выпадкі. Зрэшты, твае метады выхавання таксама былі не бездакорныя, памятаеш, як ты мяне пакінуў аднаго ў лесе?
    —У якім лесе?
    -У Відргольцы, мне яшчэ і чатырох не было, мы з табой гулялі і ўлезлі на паляўнічы памост; сядзім там і ты кажаш, што на хвілінку адыдзеш і зараз жа вернешся, а потым знік. Ты не памятаеш?
    -Відрголец гэта там, дзе паварот ад Смоліка ў бок Воўвалаў?..
    -Ён самы!
    Відрголец... Калісьці гэта была вельмі моцная абраза: “Ты на відрголе стаяў!” Яе можна было змыць толькі крывёй, бо гэта азначала, што ты рабаваў і забіваў падарожных... А ты гэта не прыдумаў?
    -He, не прыдумаў, дасёння перад вачыма стаіць: вось сяджу я наверсе на памосце і сэрца з грудзей выскоквае... і так ціха навокал... і ў гэтай цішыні мухі гудуць і стракозы стракочуць... Я цябе там як мінімум
    паўгадзіны чакаў, а потым злез з гэтай высачэзнай вышкі, а цябе нідзе няма, і тады я пайшоў, як мне падавалася, у бок дому. 1 толькі праз нейкі час заўважыў, што ты здалёк назіраеш за мной; спачатку я не зразумеў, што гэта ты, потым я цябе пазнаў і замест таго, каб перастаць баяцца, спалохаўся яшчэ больш, бо мне падалося вельмі дзіўным, чаму ты ад мяне хаваешся...
    -Мабыць, мяне цікавіла, як ты будзеш паводзіцца ў нязвыклай сітуацыі, у рэшце рэшт, што такое інтэлект? Здольнасць падладжвацца пад незнаёмыя ўмовы...
    -Дзякуй табе вялікі, я тады ледзь не абасраўся ад страху, бо ты мне перад тым на гэтай вышцы расказваў пра ўсякіх зомбі і пра Курупіра.
    Пра каго?
    Пра Курупіра.
    Я не ведаю, хто гэта.
    -Ага, ну не важна.
    -He, ну ты патлумач мне, на свеце ж усё можна патлумачыць...
    Ну пра Курупіра, прывіда з блакітнымі зубамі, які жыве ў джунглях, гэта ж ты мне расказваў...
    Блакітныя зубы? Быў прывід Конская Нага, мяне ім маці пужала, а яшчэ ІШкрабаножка... Ну так, цалкам магчыма, што я цябе пакінуў у лесе, але ў астатнім я ўсё жыццё пра цябе клапаціўся. I вырас ты больш-менш нармальным чалавекам... Але за Ганку трымайся, яна вельмі добрая дзеўка, калі столькі трывае цябе... Колькі гэта вы ўжо разам?
    Два з паловай гады.
    Ага. Налева ты, спадзяюся, не ходзіш?!
    Бляха, вось што табе да гэтага?.. лямантуе нячысцік у маёй галаве, тузае за мазгі і дзяўбе нагой у чэрап. Якая, блядзь, табе да гэтага справа'...
    He, чую я, як адказвае саракадвухгадовы сын сямідзесяціаднагадоваму бацьку. Ганка першая, якой я не здраджваю.
    Гэта добра. Гэта, вядома, не мая справа, але ведаеш... Мне таксама хочацца, каб у цябе ўсё было добра.
    Але ж у мяне і так усё няблага.
    -Спадзяюся. 3 табой заўсёды было няпроста, бо ты ніколі нікога не кахаў.
    Якгэтане кахаў... ажнозахлынаецца нячысцік. Якне кахаў! Восьшто ты, блйсліалаштак^
    Мала, ідыёт, лгучыўся?... Так мала, іато нават удасчы бацька гэтага не бачыць?!.
    He кахаў, кажу, але ж мяне гэтаму ніхто не навучыў... А ты некага хоць калі-небудзь кахаў?
    Я, у адрозненне ад цябе, прынамсі імкнуўся. Кожную жанчыну, з якой я жыў, я імкнуўся кахаць, нават калі гэта было зусім няпроста, бо не было ніводнай, якая б у той момант, калі ты намажаш сабе хлеб, не хацела адкусіць, а калі засмяешся, тут жа не пыталася б, чаго ты смяешся, а калі разгортваеш кнігу, не прасіла б ёй неадкладна прачытаць хоць кавалак... I Івану я стараўся любіць, і цябе таксама. I, у адрозненне ад цябе, я ніколі нікога не выкрэсліваў са свайго жыцця...
    Гм...
    Вось бачыш, гэта адзінае, што ты мне можаш сказаць.
    Гэта была б вельмі доўгая размова.
    Якой ты ўсяляк пазбягаеш.
    -Пазбягаю... Ты мне лепей скажы, што такога жудаснага адбывалася ў Югаславіі падчас вайны, што тут людзі ў гэта не паверылі б, як ты казаў, калі мы ішлі?
    Ну, прыемнага там было мала... Вось напрыклад Антэ Павэліч, галоўны шэф усташоў, на свой дзень
    народзінаў і гэта пацверджаны факт атрымаў ад сваіх памагатых восем кіляў марынаваных чалавечых вачэй... Гэты Павэліч вербаваў сабе людзей тамсама, дзе за дзвесце гадоў да таго вербаваў сваіх пандураў барон Трэнк, у Славоніі і ў Герцагавіне, і, мабыць, сам добра ведаў чаму. Гэта край, дзе што ні жыхар, то koljac, як гэта па-чэшску...
    -Галаварэз.
    -Так. Турэцкая спадчына.
    -Ага.
    -Гэта, зразумела, эксцэсы, але гэта датычылася не толькі правадыроў. Было, напрыклад, што ў школе падчас заняткаў настаўнік выклікаў усіх сербскіх дзяцей да дошкі, загадаў ім стаць па росце, а потым уласным нажом перад астатнімі дзецьмі ўсіх зарэзаў... I такіх выпадкаў было шмат, давай лепей яшчэ па ядлаўцовай...
    -Сюды! Яшчэ паўтарыць! крычаў кудлаты хлопец у куце пад вешалкай і падаваў сігналы рукамі, каб афіцыянт яго заўважыў.
    -Зразумела, далёка не ўсе былі фанатыкамі, працягваў бацька. У нашага бацькі быў прынцып, што працоўны калектыў мусіць быць адной сям’ёй, і таму з большасцю сваіх падначаленых сябраваў. I вось да нас у госці прыходзіла часам сям’я якойсьці Штэвы, якая доўгія гады была яго найвярнейшай работніцай, і з ёй да нас прыходзіў ейны брат, цырульнік, з ім бацька заўсёды піў ракію і разам яны наракалі на палітыку, галоўным чынам на ўсташоў. А аднойчы гэты цырульнік прыйшоў ва ўсташоўскай форме, зрабіў вось так рукамі і кажа: “Вось да чаго я дакаціўся! Карацей, цяпер я з імі і баста...”, і ў гэты момант было добра бачна, як бацьку перасмыкнула. Але засталося
    ўсё па-ранейшаму, і той цырульнік хадзіў да нас далей, хоць з цягам часу зрабіў неблагую кар’еру і ў выніку галіў і стрыг самога Павэліча. Я памятаю, як яны з бацькам з гэтага смяяліся, пілі ракію і бацька крычаў: “Rudo, evo ti dvjesto hiljada, ako zakoljes Pavelica!", y сэнсе, што дасць яму дзвесце тысяч, калі той падчас галення перарэжа яму горла, а цырульнік смяяўся: “Малавата будзе, бо калі б я зараз пайшоў і расказаў каму трэба, пра што ты мяне просіш, то па цябе адразу прыйдуць, а я атрымаю медаль за пільнасць!” і абодва смяяліся яшчэ мацней, а бацька адкаркоўваў новую бутэльку і крычаў: “Rudo, dat cu ti tristo hiljada!”, то-бок дасць яму трыста тысяч, а цырульнік рагатаў і казаў: “Малавата, трэба дабавіць!” А маці плакала на кухні, бо ведала, што калі не здарыцца чаго горшага, то як мінімум бацьку назаўтра будзе ўвесь дзень блага... Ты смяешся, але тады гэта былі не жарты, досыць было нейкай драбязы, бацька падняўся і знік у дыме, скіраваўшыся ў бок прыбіральні.