Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
-У гэтым я з табой не магу пагадзіцца, кажа бацька.
Гэтая ведаю... мармыча нячысцік. Табе заўсёды падабаліся такія!.. Я памятаю тваіх халодных краляў!.. Тваіх маляваных манекенак!.. Гэтых вучоных рагатух!.. Гэтых фіфаў з казшылп пыссші!.. Картавых!.. I ўвогуле, дзе цяпер дом у Кланавіцах!?. Прафукаў!.. Прапіў!.. He былі б мы цяпер з голай задніцай!.. Гэта я ведаю!..
Ну, не важна, кажу я ў стол. Карацей, з якойнебудзь гламурнай цёлкай з “Пентхаўзу”, з дурной размаляваной мадэллю я б нават за адзін стол не сеў! I з самалётамі тое самае, я проста люблю, каб у канструкцыі былі бачныя нейкія высілкі, супрацьстаянне, кампраміс, нейкае развіццё! Напрыклад, як у поршневых “Карсараў”, асабліва ў F4U-5 альбо AU-1, вось гэта былі прыгожыя самалёты на вяршыні магчымасцяў эры прапелераў, сямсот кіламетраў за гадзіну, чатыры дваццаціміліметровыя гарматы, і пры гэтым ніякай банальнай аэрадынамікі. Супер!
-У “Карсара” крылы, як у чайкі, пераеханай машынай, буркоча бацька, які трымаецца прынцыпу, што ў дэбатах бакі заўсёды павінныя мець супрацьлеглыя пункты гледжання, дый сямсот слаба веру, максімум шэсцьсот пяцьдзясят, ма-ксі-мум!
Пяцёрка была трохі павольнейшая, я канчаткова даю ўцягнуць сябе ў дыскусію на галоўную мужчынскую тэму, адрэналін якраз на падыходзе, дый злёгку паскораны пульс ужо не абвергнеш. Але AU-1 разганяўся да сямісот на трох тысячах!
Ну, не ведаю... У кожным разе, “Тандэрболт” у М-версіі быў хутчэйшы як мінімум на сто кіламетраў, з тым самым рухавіком, толькі ўпырск вады быў адразу ў цыліндры і іншы турбакампрэсар!
-Ну, не на сто, мо на якіх пяцьдзясят, але якім коштам! Па-першае, колькі гэты наварочаны рухавік служыў? А па-другое, “Тандэрболт” выглядаў як пень з крыламі!
-На зямлі магчыма, але ў паветры ён быў шыкоўны... У канцы вайны я неяк ішоў у Заграбе па вуліцы, і раптам чую страшэнны гул, гляджу, нічога не бачу, а потым нізенька над дахамі праляцеў “Тандэрболт” і паліў з усёй зброі, а як ляцеў нізка, дык вакол мяне паўсюль падалі на брук гільзы, усё звінела, і адна ўпала проста перада мной; я калі яе ўзяў, абпаліў сабе руку, такая яна была гарачая, бацька паглыбіўся ва ўспаміны. Я хачу сказаць, што потым ён узняўся ў неба і кружыў вакол вакзала з такой лёгкасцю, быццам гэта быў якісьці сярэбраны птах, проста лунаў, хоць важыў сем тон... Але самы першы самалёт, які я ўбачыў у вайну, гэта быў нямецкі “Дарнье-17”, які называлі “лятучы аловак”. Калі ён ляцеў у небе над Заграбам, а югаславы стралялі па ім з гарматаў, свяціла сонца, неба было блакітнае, а я глядзеў з балкона, як за ім цягнуліся такія маленькія хмаркі ад гранатаў, і думаў: дык гэтая вайна зусім не страшная! Але потым усё стала інакш, калі пачалі лятаць саюзнікі, хваля за хваляй, бацька адпіў піва.
А я між тым назіраў, як на нас паглядае Турбан. Як ён з упэўненасцю карчомнага рокера са стажам стараецца здаля здагадацца, пра што мы гаворым. Як грызе зубачыстку. Як жмурыць вока. Як паварочваецца да нас усім целам, упакаваны ў сваю касуху, аздобленую незлічонай процьмай маланак і кішэнек. Магчыма, пайсці ў “Гадавальнік” было не самай лепшай ідэяй.
-А аднойчы чарговы раз загула сірэна, працягваў бацька, маці якраз дапякла курыцу і несла яе
на стол, мы ўжо нават не бегалі ў сховішча, бо амерыканцы звычайна толькі ляталі. 1 тут раптам проста над намі з’явілася калона бамбавікоў, і ляцелі яны нізка-нізка, гэта былі бэ-дваццаць шостыя “марадзёры”, з цудоўнай аэрадынамікай; паветра вось так пульсавала, наш бацька, нікога не чакаючы, скочыў з тэрасы ў кусты, і ў гэты момант азваўся дакладна такі самы гук, як калі з грузавіка высыпаецца шлак гэта ўжо ляцелі бомбы. А калі ўсё скончылася, дык у даліне пад намі гарэла тэкстыльная фабрыка, паўсюль быў дым, у нас павыбівала шыбы, а твая бабуля ім услед гразілася і лаялася, бо ў яе курыца ўпала на дыван.
-Ведаеш, я дык памятаю, што ўсё маё дзяцінства мы елі адных кур, а на сняданак аўсяную кашу, і часам яшчэ такі торт з карлаварскіх вафель, вось ён быў выдатны.
- Маеш рацыю, але ён мусіў прынамсі два дні адстаяцца.
-Ага! Каб стаў гумовы! сказаў я і прыкмеціў, як Турбан ківае на знак згоды. Ківае і ўжо зусім не перастае жмурыць вока. Хоць з пяці метраў ён не можа чуць ані слова.
- Ну так, пад канец маці ўжо гатавала без ахвоты, але ў Югаславіі яна рабіла процьму страў, сказаў бацька.
-Але ж ты казаў, што ў вас у асноўным былі гэтыя кукурузныя галушкі, запярэчыў я і вымушаны быў зноў назіраць, як Турбан чарговы раз заківаў. Гэта пачынала мяне нерваваць.
- Ну не зусім, прамовіў бацька. Наш бацька быў яшчэ той гурман, асабліва ён любіў марынаванага тунца з міндалём альбо вараных лангустаў, проста так з цыбуляй, і каб былі палітыя свежым аліўкавым
алеем; тады я гэтага есці не хацеў, бо ўжо з вушэй лезла, а сёння мне плакаць хочацца, як толькі гэта прыгадваю... Яшчэ ён любіў фаршыраваную курыцу з палентай, эх, што гэта былі за куры! Маці тапіла з іх тлушч; тут з гэтага смяюцца, але курыны тлушч, намазаны на хлеб ад яго мяне за вушы было не адцягнуць ён гэткі ж лагодны як гусіны, але ў яго такі спецыфічны смак, можа, яна да яго яшчэ што дадавала, не ведаю, у бацькі падскочыў кадык.
-Я памятаю, як мяне першы раз у жыцці нешта здзівіла гэта калі дзед вылоўліваў з рыбнага супу вочы і высмоктваў іх, кажу я.
Турбан ад акна размашыста падняў куфаль, як бы гаворачы, маўляў, не ведаю, пра што там у вас базар, але калі б вы з гэтым барадатым старым раптам пасварыліся ці што, дык я б з прынцыпу быў хутчэй на тваім баку.
О так, гэта ён любіў, кіўнуў бацька. Але я табе хацеў расказаць пра нешта іншае, якая мая маці той раз была смелая... Перад нашым домам быў такі лужок, і на гэтым лужку штоночы збіраліся біцца п’яныя з піўнухі, што была там побач; гэта ж таксама трэба было прыдумаць жыць ля піўнухі... Яны кожнага разу страшэнна раўлі, але не так, як тут, у Чэхіі, там пасля кожнай бойкі заставалася на зямлі мінімум тры-чатыры чалавекі, паколатыя нажамі, і яны там усю ноч стагналі, хрыпелі, лаяліся і крычалі адзін на аднога, але раніцай, на дзіва, ужо нікога не бывала, толькі бацьку даводзілася бясконца адмываць траву ад крыві. Колькі разоў было як у нейкай казцы: выбягае, напрыклад, з піўнухі мужык, лаецца, бяжыць кудысьці, праз хвіліну вяртаецца з вось такім кінжалам у руцэ, а насустрач яму выходзіць такі малы з вусікамі,
яўна ўсташоўскі агент, бо ў руцэ трымае такую кароткую чорную берэту, і кажа яму бескампрамісным тонам: “3 дарогі!”, але таму малому ў гэты момант як трэсне нехта ззаду дубінай па галаве, той валіцца, яны са смехам адбіраюць у яго пісталет, пачынаюць паліць у паветра і знікаюць у цемры... Але да чаго я ўсё гэта кажу... Аднойчы яны там зноў вось так кідаліся адзін на аднога з нажамі, і тут твая бабуля страціла цярпенне, выйшла з дзвярэй і крыкнула: “Сціхніце ўжо нарэшце, у нас тут дзіця малое спіць, зараз жа перастаньце, бо выйду і мала вам не падасца!”
Па-чэшску?
Па-харвацку, зразумела.
А якое малое дзіця яна мела на ўвазе?
-Ды мяне... Мне ўжо было дзесяць, але маці заўсёды жыла нейкім сваім ідэалам справядлівасці, яна мела на ўвазе, што цалкам рэальна недзе там магло б спаць нейкае малое дзіця і што тады? Бацька, як убачыў, што маці ўжо гатовая выйсці да гэтых людабойцаў, спалохаўся і пабег шукаць свой пісталет, у яго быў падпольны маўзэр-дзявятка, але ён, як быў расхваляваны, не мог яго знайсці, а калі знайшоў, дык не мог знайсці патроны, і пакуль ён здолеў зарадзіць пісталет, яны ўсе паўцякалі, бо сітуацыя была такая ірацыянальная, што яны спалохаліся... Туды нават паліцыя хадзіць баялася, але твая бабуля наляцела так неспадзявана, што яны кінуліся наўцёкі.
А ўласна, чаму вы пасля вайны вярнуліся ў Чэхію?
Ну бо бацька ў апошні год вайны пайшоў у армію Ціта; фабрыкант і не даў сябе адгаварыць! Ён уключыўся ў супраціў у складзе трынаццатай пралетарскай арміі, як заўсёды падкрэсліваў... Але калі вайна скончылася, дык зноў пачаліся арышты
і расстрэлы, бо вялікі сябар Ціта зводзіў рахункі, спачатку гэта закранула былых чэтнікаў, манархістаў, а потым камуністы ўзяліся ліквідаваць іншых камуністаў, як заўсёды і ўсюды; яно усё паўтараецца, бо сам прынцып не мяняецца; адзінае, чым падзеі адрозніваюцца адна ад адной, гэта іх інтэрпрэтацыя. А гісторыя Балканаў пахмурная і патэтычная, як нямецкая опера, гэта вам не жарцікі, там кроў цячэ ракой, адсечаныя галовы валяюцца па вуліцах і тут жа побач танчаць людзі і грае аркестр.
-Чорт яго ведае, можа, так яно і лепей, чым той затарможаны шэры цырк, што адбываецца тут.
-Ты можаш такое казаць толькі таму, што не ведаеш, як гэта, калі ўнізе на вуліцы камусьці рэальна пераразаюць горла альбо калі ў цябе на вачох вешаюць усю сям’ю разам з дзецьмі... Пра што гэта ты пытаўся?.. А, чаму мы вярнуліся... Ну, там адразу пасля вайны пачалася нацыяналізацыя. Бацька, хоць дзякуючы свайму ўдзелу ў супраціве і меў нейкія прывілеі і мог сваю фабрыку прадаць, то-бок не страціў абсалютна ўсё, але яго ўсё гэта ўжо дастала. У яго была ідэя, што ён вернецца ў Чэхію і са сваім стрыечным братам Вільдам адкрые гальштучную фабрыку, ён больш ні пра што не мог гаварыць, толькі пра тое, як у іх з Вільдам будзе ліаленькая гальштучная фабрычка, і як нарэшце ён зажыве спакойна. I мяне адправілі ў Прагу адразу ў сорак пятым, мне страшэнна не хацелася, а як жа, я хацеў вучыцца ў марской акадэміі... Ну, а бацькі прыехалі за мной следам у сорак восьмым, яшчэ праз два гады бацьку пасадзілі, а я пайшоў працаваць на фабрыку.
Гм, ну так.
-Вось-вось. Кажуць, што людзі вучацца на сваіх памылках. He, ніколі не вучацца, асабліва тут, у Чэхіі.
Вось і бацька хацеў сюды вярнуцца дзеля гэтай сваёй вясёлкавай ідыліі, пра якую ў Югаславіі ўсе чэхі толькі і гаварылі, бясконца ўздыхалі, уяўляючы, як зноў будзе файна, калі прэзідэнт Бэнэш са сваёй Ганай вернуцца на Пражскі Град, а яны змогуць замовіць сабе кілбаскі і плзэньскае піва, а потым пойдуць на шпацыр па Стромаўцы... 1 Ян Масарык, дый Чэрчыль, не дазволяць, каб Сталін... і гэтак далей.
Чэрчыль гэта было адно з першых слоў, якія я запомніў з дзяцінства. Чэрчыль і Хруіачоў.
Ну так, гэтага хапала, бацька з маці вечна спрачаліся пра палітыку. Але першае слова, якое ты сказаў, было mama, гэта я помню добра, бо твая мама праз гэта цэлы дзень са мной не размаўляла, ёй было неяк крыўдна.