• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    -Але ж яна і гістэрычка!... Я такое адразу бачу... Калі б ты хоць ведаў, як яна выглядае, гэта можна было б зразумець.
    Як яна выглядае, я ўрэшце ўбачыў.
    Я так і думаў.
    -Яна мне яшчэ месяцы праз тры напісала, што просіць прабачэння, што ў яе тады быў цяжкі перыяд у жыцці, і мы ў рэшце рэшт схадзілі ў кавярню. Яна была такая сур’ёзная, надзіва прыгожая рудавалоска з выразнымі рысамі, гадоў трыццаці. Расказвала мне, што яна замужам за мужыком, які рэгулярна ходзіць да сваёй маці і паводзіцца так, быццам яго сапраўдная жонка гэтая маці, а яна, у сэнсе гэтая рудзька, адчувае сябе там як іх дачка. Мы выпілі па фужэры віна і разышліся, кожны па сваіх справах.
    Як рэальная гісторыя гэта сумна, але з яе атрымалася б добрае апавяданне.
    -Толькі без глыбокага сэнсу.
    -Як і ўсё, што адбываецца ў рэале! Глыбокі сэнс бывае хіба ў фільмах і ідыёцкіх кніжках... А рэчаіснасць гэта ж суцэльны лямант!
    -Ты страшэнны песіміст, сказаў я і пайшоў у прыбіральню.
    -А кім мне яшчэ быць? адказаў пытаннем на пытанне бацька, калі я вярнуўся. Я таксама шмат чаго ў жыцці навычвараў, але надыходзіць момант, калі разумееш, што гэта не будзе працягвацца бясконца... Я табе казаў, што мае знаёмцы ўжо гадоў
    трыццаць называюць мяне Чомбэ, а я дагэтуль не разумею, чаму?
    -Чомбэ? He, не казаў ніколі.
    Чомбэ... Зрэшты, якая розніца!... Але што тычыцца жанчын, дык найлепей з усіх мы разумелі адно аднаго з Лідай; думаю, ты яе ніколі не бачыў, яна была, ды й цяпер ёсць, вельмі прыгожая, але ж вар’ятка. У яе ў галаве бывалі нейкія завяроты, дык яна час ад часу палежвала ў псіхушцы ў Палаце; але калі яна была ў парадку, з ёй было файна, яе каронны нумар была песня ‘Тенерал Лаўдон ідзе праз вёску”, ёй яна магла забаўляць кампанію як мінімум паўгадзіны. Лёс у яе, праўда, быў зусім не песня, на пачатку васьмідзясятых яна закахалася ў нейкага анэстэзіёлага, які яе праз год ці два кінуў, і яна эмігравала ў Амерыку і там выйшла замуж за аднаго славака, які хоць і быў ідыёт, але ўмеў зарабляць грошы, і ад гэтага славака яна зацяжарала. Але калі была ўжо на трэцім месяцы, то яе адшукаў той анэстэзіёлаг, вяртайся, кажа, не магу тут без цябе жыць. I што думаеш, за пару дзён сабрала манаткі, плюнула на ўсё, у тым ліку на небяспеку, што могуць пасадзіць, і прыехала назад у Чэхію, а той анэстэзіёлаг яшчэ праз два тыдні і кажа: прабач, маўляў, гэта была памылка, вяртаюся да сваёй былой. Ну, Ліда не прыдумала нічога лепшага, як самастойна зрабіць аборт вязальнай спіцай... Я гэта ведаю толькі з аповедаў, бо пазнаёміўся з ёй ужо пасля. Але думаю, што якраз у гэты момант у яе ў галаве ўсё й перамяшалася.
    Вязальнай спіцай? паўтарыў я.
    -Так. Толькі ты пра гэта нікому не расказвай, ты адзіны, каму я пра гэта сказаў.
    Ну каму я магу расказаць!?
    -Ну не ведаю... ты можаш... Ліда цяпер у Празе, у наступны панядзелак у нас з ёй спатканне.
    -Аяк жа тая пульхная бландзінка з Пэлгржымава? запытаўся я.
    -Ну... Да яе я таксама часам заязджаю, трэба ж мець хоць нейкую радасць з жыцця... He ведаю чаму, мне раптам успомніўся Коцыян, былы калега з мікрабіялогіі, ён нядаўна быў у Мюнхене і там у вітрыне ўбачыў вялізную плюшавую Долі Бастэр, ведаеш такую? Ну, і ён нічога не змог з сабой парабіць, купіў яе і прывёз у Прагу, а ягоная жонка Мілушка, як яе ўбачыла, страшэнна ўзлавалася, рассварылася з ім, на наступны дзень пераехала і на тым самым тыдні падала на развод, сказала, для яе гэта была апошняя кропля. Бачыш, кожны на свеце пакутуе за сваё...
    Бацька махнуў рукой і па-старасвецку шчоўкнуў пальцамі ў бок паўголай дзявулі:
    -Дайце нам, калі ласка, яшчэ дзве ядлаўцовыя!
    -Гэта проста свята нейкае, такі вечар выдатны атрымаўся, павярнуўся ён да мяне. He хмурся ты ўвесь час як Вельзевул, ты што, кудысьці спяшаешся?
    -He, нікуды не спяшаюся, сказаў я. Дарэчы, я ўсё дзяцінства быў перакананы, што трэба гаварыць Нельзявул...
    1 мой бацька шчыра рассмяяўся. Упершыню за вечар. Мінулы раз, калі мы з ім хадзілі на піва, ён не засмяяўся ні разу. Пазамінулы таксама. Перад тым таксама не. Вось толькі цяпер. 3 такой дурноты. Мы дапілі, заплацілі, адсунулі крэслы, усталі, прысунулі крэслы, прайшлі праз флюарэсцэнтны дым да дзвярэй, адчынілі іх і выйшлі на паветра.
    Прынц Генрых
    Бачыш, будзе дождж, добра, што я ўзяў з сабой прынца Генрыха, пахваліўся бацька, надзеў фуражку і ўрэзаўся ў сметніцу. Гэты Когаўт, калі б убачыў, лопнуў бы ад злосці, што нейкі дзед носіць ягоную шапку...
    Як гэта?
    Ну гэта ж была ягоная шапка, прынамсі ты мне так казаў.
    Гэта я табе яе аддаў?
    Ну а хто ж? Ты мне яе аддаў, калі жыў на Сміхаве, і сцвярджаў, што гэта шапка Когаўта.
    Значыць, так і ёсць.
    -Так і ёсць. Бо калі я яе сустрэў, яна ўсё неяк дзіўна глядзела мне на галаву, на гэтую шапку...
    Каго сустрэў?
    Ну Рэзеду, тваю былую, ужо некалькі гадоў прайшло... Я выпадкова сустрэў яе на вуліцы, а яна падышла да мяне, уставілася на шапку і сказала, што ніколі мяне не любіла, бо я паводжу сябе як крэтын, а яшчэ я алкаголік, і ёй за мяне сорамна, ці штосьці такое, я ўжо дакладна не памятаю... А ты, маўляў, увесь у мяне.
    -Трэба было гэтай курыцы нявыхаванай даць разок! бубню я ў цемру, адганяючы ад сябе воблака дакучлівых мошак.
    -Ды ну, гэты тып жанок, якія блытаюць свет са сцэнай... яны не вартыя таго, каб губляць на іх час; мо я і алкаголік, але гэта не значыць, што я буду спавядацца нейкай саплячцы, што стала ў позу, кажа бацька. Ага, успомніў, чаго я перад тым гаварыў пра сваю мянушку. Гэта ж я нядаўна вырашыў нарэшце даведацца, скуль яна ўзялася, запытаўся ў ся-
    броў, а яны кажуць: “Ну, Чолібэ, гэта прыдумаў Гусцік Мімра, дык ён ужо памёр, але пачакай, гэта можа ведаць гэты... малады Поздзена, але ён таксама ўжо на тым свеце... ну, тады я табе не скажу, Іване, я так клічу цябе трыццаць пяць гадоў і нават не ўяўляю, што гэта можа значыць...” Адсюль мараль: калі сапраўды хочаш пра штосьці даведацца, пытайся адразу... Дык што? He хочаш яшчэ трохі прагуляцца?
    Я гляджу на два цені, якія падскокваюць на тратуары ў жоўтым святле ліхтароў. На адзін цыбаты і другі прыземісты, з вечным партфелем у руцэ. На дваіх двухногіх, якія непрыкметна жывуць свае жыцці пасярод сталіцы адной невялікай краіны напрыканцы трыумфальнай эры віду homo sapiens.
    Пра што ты думаеш? пытаецца бацька.
    Я? Hi пра што. А чаму ты пытаешся?
    Ну ты проста маўчыш...
    А ты пра што думаеш?
    Я таксама ні пра што, ні пра што і пра ўсё, пра тое, які бардак у свеце, пра людзей, пра Івану, пра Мішу... Яна называе мяне дзядуля lean, нядаўна я быў з ёй у музеі, паглядзець на фінвала... праз столькі гадоў.
    На фінвала?
    -Ну на шкілет у Нацыянальным музеі, селядцовы кіт, другі па велічыні кіт у свеце... Цябе я туды вадзіў, калі ты быў малы, пазней Івану, а цяпер вось Мішу; ты ўсё не мог наглядзецца на птушку моа і гідзіўся сальпугі рускай, Іване больш за ўсё падабаліся макраносыя малпы, але яна не магла глядзець на заспіртаванага кальмара, а вось Мішы падабаецца ўсё, яна яшчэ малая... Ну так, але ўяві сабе: калі мы стаялі пад тым фінвалам, а гэта якраз было ў тую спёку, я гляджу а косці ўсё яшчэ пацеюць, з іх дагэтуль вытапліваецца тлушч!
    Праўда? Ён жа там вісіць гадоў сто як мінімум.
    -Нават больш, нарвежцы нам яго прадалі дзесьці годзе ў 1880-м за дзве тысячы пяцьсот залатых, гэта былі грошы з фонду, які заснаваў Фрыч, той, які заолаг, а не рэжысёр... А калі кіта прывезлі, то доўга не маглі знайсці дастаткова вялікую пасудзіну, каб выварыць гэтыя косці, урэшце іх выварвалі на заводзе Рынгхофэра, у гарачай пары, сміхаўскія жыхары тады абураліся, скардзіліся на невыносны смурод... 1 бычыш! Выварылі яго дрэнна, там усё яшчэ ёсць тлушч!
    Мы крочым міма нейкіх маласямеек. 3 шэрагу адчыненых вокнаў, асветленых блакітным перарывістым ззяннем, гуло ў ноч: “Паўночны вецер у спіну, каханне маё, улічы, смарагды да ног тваіх кіну ці проста знікну ў начы...”
    -Зноў гэты фільм. Нягледзячы на налёт ідыятызму, ён мае ў сабе нейкія меланхалічныя, амаль метафізічныя чары, кажу я. Я гляджу яго кожны раз, калі яго паказваюць, ужо столькі разоў абяцаў сабе, што больш не буду, але ўсё роўна...
    -Які фільм?
    -“Бяжы, афіцыянт, бяжы”.
    Гм. А ты ведаш, што найлепшым акторам усіх часоў быў Чарльз Лоўтан? пытаецца бацька. А ведаеш чаму? Бо ён вывучаў характар людзей на падставе іх хады, спачатку ён пераймаў хаду, і толькі потым усё астатняе...
    Я яго бачыў толькі ў “Гарбачы з Нотр-Даму”, дарэчы ты за гэта яшчэ атрымаў наганяй ад дзядулі, бо ўключыў мне яго па тэлевізары і мяне там ледзь не званітавала ад жаху: Я не чалавек, і не звер, скажыце мне, хто я-я-я-я... Пасля я тыдзень спаць не мог!
    Праўда? прамовіў бацька неяк радасна.
    -Я той раз упершыню чуў, што дзядуля можа так крычаць... Гэта быў тэлевізар маркі “Athos”, такі, што калі яго выключалі, то яшчэ хвілін дваццаць пасярэдзіне экрана свяцілася такая маленькая кропка, што выглядала, быццам зорка над лесам... ‘Тарбач з Нотр-Даму”... мне было гады чатыры ці пяць, але іншых фільмаў з Лоўтанам я не бачыў.
    -Дык я таксама... Чорт, я б чаго перакусіў! Цікава, ці кажуць так тыя... Як, ты казаў, яны называюцца? Тыя, што жывуць на беразе Ганга?
    -Шаванадыны. Я ведаў аднаго Кукачку з Летнян, які так хацеў пакаштаваць чалавечага мяса, што ўрэшце яму гэта ўдалося.
    Ды ладна! Ён што, доктар?
    -He, але ягоны сябра быў доктар. I аднойчы яны ад няма чаго рабіць вырашылі згатаваць чалавечыны. Доктар прынёс кавалак дзяўчыны, якую збіла машына, дома ў Кукачкі яны яе раздзялілі на порцыі, а потым стаялі над каструляй і глядзелі. Мяска было такое прыгожанькае, чырвонае, чыстае, але яны нешта забаяліся проста запячы яго. 1 Кукачка ўзгадаў рэцэпт сваёй маці, якая гэтак гатавала ялавічыну. Накрышылі цыбулю, часнок, моркву, зрабілі марынад з воцату, дадалі лаўровы ліст, тым’ян, нейкія прыправы, перац, соль, мяса парэзалі на кубікі і пакінулі на два дні марынавацца...
    -Скуль ты так падрабязна ўсё ведаеш? Мо і сам удзельнічаў?
    -He, не ўдзельнічаў... Паставілі яго марынавацца і два дні пілі, каб набрацца адвагі давесці пачатае да канца, бо хацелася ім гэтага чым далей, тым менш. Нарэшце выцягнулі тое мяса, абсмажылі ў алеі, а потым патроху дадавалі марынад і тушылі, пакуль не атрымалася такое рагу, гуляш з чалавечыны. Паставілі