Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Я б з японкай, пэўна, баяўся, у іх жа ёсць гэты іх кодэкс... кажу я і заўважаю, як піўная зноў пачынае хістацца двойчы налева, раз направа, потым зноў налева, хаос.
Які кодэкс?
Ну нейкі кодэкс...
Я б з японкай не баяўся, бацька панізіў голас. Прызняюся, што я паўжыцця баяўся шлюх, бо не здагадваўся, што яны ад астатніх баб адрозніваюцца толькі тым, што проста нічога не ўскладняюць. Калі б я пра гэта ведаў раней, мог бы зэканоміць шмат сіл і энергіі...
-А я наадварот усё жыццё баюся прыстойных жанчын, сказаў я, бо ведаю, што раней ці пазней надыдзе момант, калі мне ўжо не будзе што ім сказаць. Толькі сцервы маюць у сабе нейкую жывую іскру, прыстойныя жанчыны амаль ніколі.
-Гэта праўда, але часам можна пераблытаць. Аднойчы я гэтак нарваўся ў Карлавых Варах, там сядзела адна такая ладна прычасаная, валасы як у Сафі Ларэн, і абсалютна непрыкрыта шворыла па мне зенкамі; я тады замовіў каньяк і запрасіў яе падсесці. А яна адразу ж пачала скардзіцца, што яна ўдава і што ёй плакаць хочацца, бо ўсе мужыкі заўсёды думаюць толькі пра адно. Ну, пасля доўгіх угавораў яна мяне ўсё ж прывяла да сябе, але там на кухні за кавай, а палове трэцяй ночы, ёй раптам прыпёрла пагаварыць пра варыкоз. А калі я нарэшце ўгаварыў яе пайсці спаць, яна зняла валасы, гэта ў яе быў парык, потым зняла швэдар, рэбры ў яе, скажу табе, былі як
грэбень, ну але мяне гэта не напалохала, бо цыцкі ў яе былі вялікія, акурат як я люблю. Але ж потым яна зняла і гэтыя цыцкі, аказалася, станік быў з паралонам, а ў фінале выняла яшчэ й зубы, маўляў, каб яны не заміналі нам цалавацца. Ну, тут я ўжо ўцякаў як мог, была ўжо ноч, дык мне давялося начаваць на вакзале... Галоўнае, я б хацеў, каб ты застаўся з Ганкай. Спадзяюся, што ты ёй верны...
-Што ты сёння заладзіў пра Ганку?!
Ну таму што ўсё гэта я бачу вакол. Вунь Іва была з Фандам столькі гадоў, і чым усё скончылася? Сабраў манаткі і пайшоў без тлумачэнняў, і яна на ўсё засталася адна...
-Здараецца. Мне Фанда ў прынцыпе падабаўся.
-А як ён табе мог падабацца, калі ты яго па сутнасці не ведаў?
Мабыць, праз тую ягоную ідэю, як трапіць у кнігу Гінэса.
-Першы раз чую...
Ну як ён хацеў дайсці на драбінах з Прагі да Вены.
-Ааа, зразумела, але гэта быў не ён, а нейкі ягоны знаёмы з працы...
Мне дык расказваў, што гэта ён.
Вось бачыш, які ён! А мне гаварыў, што гэта было са знаёмым, але я ўжо забыў, як там усё было...
Ну як?... Ён усё жыццё пераймаўся, што нічога не дасягнуў і што пра яго ніхто не ведае, і што ён хацеў бы хоць раз зрабіць нешта гэткае... I тады ён падаў заяўку ў кнігу Гінэса, афіцыйна зарэгістраваўся, нават знайшоў нейкага спонсара, урэшце ўрачыста залез на драбіны, яго сфатаграфавалі, і ён пайшоў. Прайшоў метраў дзвесце, і тут у яго вывалілася кіла памерам з гарбуз... Яму выклікалі хуткую дапамогу, а драбіны
закінулі ў кювет, вось так і скончылася ягоная спроба паставіць рэкорд, ажно ікаў я ад смеху.
Бацька нават не ўсміхнуўся.
А чаму ён кінуў Іву? вярнуўся я да тэмы.
Ну а чаму звычайна кідаюць баб? Бо інпіая з’явілася!
Зразумела, сказаў я. Ведаеш, я цяпер прыгадаў, што аднойчы я, па сутнасці, трохі як бы Ганцы быў няверны, але гэта было з жанчынай пра якую я нават уяўлення не меў, як яе клічуць і як яна выглядае.
Ану патлумач...
Проста аднойчы я быў дома і мне трэба было некуды ісці, але я неяк не надта сябе адчуваў, таму ўзяў тэлефон і напісаў эсэмэску: “ПРАБАЧ, У МЯНЕ ГРЫП, Я HE ПРЫЙДУ”. А праз пару секундаў прыйшоў адказ: “ПРАВІЛЬНА, НІКУДЫ HE ХАДЗІ, 3 ГРЫПАМ HE ЖАРТУЮЦБ, ТОЛЬКІ Я АБСАЛЮТНА HE УЯУЛЯЮ, ХТО МНЕ ПІША. К.”
Што за К.?
Мяне гэта таксама цікавіла: “ШТО АЗНАЧАЕ ГЭТАЕ К.”? спытаўся я. “К. МОЖА АЗНАЧАЦЬ ШТО ЗАУГОДНА: КРЫСЦ1НА, КЛАУДЗІЯ, КЛАРА, КАЦЯРЫНА АБО КАРЭЛ. А ШТО АЗНАЧАЕ 0603275210?” прыйшоў адказ. ТОНЗА БЭНЭШ, ГЭТА ІМЯ I ПРОЗВІШЧА”, вырашыў я прызнацца адразу. “А ДЗЕ ТЫ ЦЯПЕР?” хацела яна ведаць. “У ЛОЖКУ”, набраў я адказ. “У ЦЯБЕ ЁСЦЬ АКНО? ШТО У ЦЯБЕ ЗА АКНОМ?” спыталася яна. “ПАМУТНЕННЕ 1 ЗАЦМЕННЕ”, пішу я. “AXA ХА, I ШТО ТАМ У ГЭТАЙ МУЦІ I ЦЬМЕ?” адказвае яна. “ЖЫЖКАУ, ВЫГЛЯДАЕ, НІБЫТА ЯГО HEXTA НАМАЛЯВАУ”, набраў я. “ЗА MAIM АКНОМ СМІХАУ, ВЫГЛЯДАЕ, НІБЫТА ЯГО НЕХТА НАСЫПАУ. НУ БЫВАЙ, ПАПРАУЛЯЙСЯ!” Пасля гэтага я лёг і заснуў. “ЯК МА-
ЮЦЦА ВІРУСЫ?” прачытаў я, калі прачнуўся. “РАЗМНАЖАЮЦЦА”, напісаў я і пачаў разважаць, як, уласна, вірус можа размнажацца, калі ён прасцейшы нават за клетку...
-Яны не размнажаюцца, захрыпеў бацька. Вірус проста ўпырсквае ў клетку сваю ДНК, клетка распадаецца і ператвараецца яшчэ ў два ці болей вірусаў. Вірус гэта, па сутнасці, проста ДНК альбо РНК, запакаваная ў бялок, тыповы прасцейшы паразіт, у яго нават энзімаў няма, якіх у нармальных клетках некалькі соцень... Дык і што там з гэтай жанчынай? Я нічога не зразумеў.
-Ну кажу ж, я ляжаў у ложку, мы абменьваліся эсэмэскамі, спачатку гэта былі проста нейкія дыялогі пра надвор’е, але праз тыдзень гэтыя размовы сталі досыць інтымнымі.
-Праз тыйзень?
-Мы перапісваліся тры тыдні.
-Я б, пэўна, ашалеў перапісвацца з бабай тры тыдні.
-Мяне гэта забаўляла, яна была вельмі дасціпная.
Ну і пра што вы столькі часу пісалі?
-Табе б гэта дасціпным не падалося... “ЛЯЖЫШ I БАЛДЗЕЕШ?” пісала яна, напрыклад. “АГА, HE СПІЦЦА. ЛЯЖУ 3 ПІЦАЙ НА ПУЗЕ”, адказваю я. ТЛЯДЗІ HE СПІСЯ, А ПІЦА 3 ЧЫМ?” пытаецца яна. “3 НЕЙКІМІ ВАЧЫМА, ВУШЫМА, НАСАМІI ЯШЧАРКАВЫМІ ХВАСТАМІ, А УДАЛЕЧЫ ЧЫРВАНЕЕЦЦА НЕШТА НАКШТАЛТ ПАМІДОРАУ”, адказваю я. “А ВАРУШЫЦЦА ТАМ НЕШТА?” яна. “ЯНО УСЕ ТУТ ХОДЫРАМ ХОДЗІЦЬ, БО НА ПУЗЕ ЛЯЖЫЦЬ”. Яна: “ТАДЫ HE ЕЖ”. Я: “HE БУДУ ЕСЦІ, ПАСПРАБУЮ ДА НЕЧАГА ДАВЕСЦГ. Яна пытаецца: “ДАВЕСЦІ ШТО?” Я адказваю: “НАШУЮ
ПЕРАПІСКУ”. Яна: “К.Г.Ю. СКАЗАУ БЫ, ШТО ГЭТА СУЧАСНЫ СПОСАБ ПРАЕКЦЫГ. Я: “К.Г.Ю. САМАУЛЮБЕНЫ ЭГАЦЭНТРЫК”...
-Хто самаўлюбёны эгацэнтрык? перабіў мяне бацька.
-Карл Густаў Юнг, яна была інтэлектуалка і хадзіла на нейкія лекцыі... “A ТАКСАМА СКАЗАУ БЫ, ШТО ГЭТЫ АБМЕН РЭПЛІКАМІ MAE ВЫРАЗНЫ СЭКСУАЛЬНЫ ПАДТЭКСТ”, адказала яна. “ЗГОДНЫ”, напісаў я. “БОЖУХНА!!!” піша яна. ТЭТЫ HE ПАЧУЕ, У ЯГО УЖО 2000 ГАДОУ ТОЛЬКІ ГАЛАСАВАЯ СКРЫНЯ”, адпісаўся я. А яна адказала: “А Я ЯГО I HE КЛІЧУ, ТУТ HE ВЕЛЬМІ ДОБРАЕ МЕСЦА ДЛЯ ГЭТАГА, Я СЯДЖУ У БАРЫ, ПОБАЧ СТАІЦЬ ГУЛЬНЯВЫ АУТАМАТ I УВЕСЬ ЧАС ШША АДНО I ТОЕ Ж HE ВЕЛЬМІ ПРЫЕМНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ: «СТАРАЙСЯ, КАБ ЯЙКІ, ЯКІЯ РУХАЮЦЦА ПА СПІРАЛІ, ЦЯБЕ HE ДАГНАЛІ! ЯЙКІ АДНОЛЬКАВАГА КОЛЕРУ ЗНІКАЮЦЬ, КАЛІ ЯЙКА АДПАВЕДНАГА КОЛЕРУ ТРАПІЦЬ У ГРУПУ, ЯКАЯ СКЛАДАЕЦЦА МІНІМУМ 3 ДВУХ ЯЕК ТАГО Ж КОЛЕРУ! КАЛІ ТВАЕ ЯЙКА ТРАПІЦЬ У ГРУПУ 3 ЯЙКАМІ РОЗНАГА КОЛЕРУ, ЯНО ЗАСТАНЕЦЦА ПАМІЖ ІМІ»”; я памятаю гэта дакладна, бо засмяяўся, ажно перакуліў кубак з гарбатай. “Я ЗАСМЯЯУСЯ ТАК, ШТО ПЕРАКУЛІУ КУБАК 3 ГАРБАТАЙ”, напісаў я ёй...
Ну, годзе ўжо, прабурчаў бацька. Прабач, але мне гэта не падаецца вельмі дасціпным.
Я ведаю.
-Табе ж не дваццаць... Дзіўна, што калі табе было дваццаць, ты паводзіў сябе як стары, стомлены жыццём мужчына, а сёння ўсё дакладна наадварот.
-Я тады надта налягаў, каб атрымаць усё і адразу; а цяпер ужо асабліва не напружваюся, і гэта працуе. Гэта было найвялікшае адкрыццё ў маім жыцці...
Якое?
Што не трэба загадзя думаць, як яно і што будзе.
Ну добра... I ты яе ніколі не хацеў проста пабачыць?
Пэўна, хацеў, але і ў гэтым нешта было.
-Ага, ясна, зноў таялшіца... Нават слухаць не хачу... махнуў рукой бацька. Кожная жанчына хоча толькі дзве рэчы забаўляцца й шантажаваць!
-Далёка не кожная, але пра гэта мы маглі б спрачацца да раніцы.
-Ну, мо й не кожная, маеш рацыю, пагадзіўся бацька, няспешна выціраючы вострымі зямлістымі пальцамі твар марудна, спачатку бараду, а потым вусы. I я на пару секундаў убачыў, што гэта напраўду азначае: пражыць семдзесят гадоў на свеце. Але адразу ж на гэта забыўся.
-Ведаеш, можа, рацыю маеш і ты, сказаў я. Зрэшты, з гэтай таксама ўсё скончылася шантажом.
Ага, і іпто яна хацела?
-Спачатку гэта былі проста капрызы, потым нейкія прызнанні, шчырасць за шчырасць, потым прыйшлі лёгкія папрокі і ў выніку зніадкуль раптам бярэцца пачуццё віны, нават не паспяваеш заўважыць як... Мы нават пару разоў пасварыліся і зноў памірыліся, у мяне часам было адчуванне, што я з ёй ужо ў шлюбе.
Дык вы ўсё ж такі бачыліся!
-He, ні разу, толькі эсэмэскі. Я ёй толькі праз тры тыдні прапанаваў сустрэцца, яна была не супраць і напісала мне: “3 НЕЦЯРПЕННЕМ ЧАКАЮ СУСТРЭЧЫ”. А я ёй у прыпадку радасці, што гэта ўсё пачало неяк развівацца, не важна, у які бок, паслаў анекдот: “РАНІЦАЙ ПРЫХОДЗІЦЬ МАЛАЯ МАРЫЙКА
У КУХНЮ I БАЧЫЦЬ КАЛЯ ЛЯДОУНІАБСАЛЮТНА ГОЛАГА МУЖЫКА: ДОБРАЙ РАНІЦЫ, ДЗЯДЗЯ, ВЫ НАШ НОВЫ БЭБІСІТАР? HE, КАЖА МУЖЫК, Я ВАШ НОВЫ МАЗАФАКЕР!” I вось я ёй гэта адправіў і недзе з гадзіну была цішыня. “ШТО ТЫ ХАЦЕУ ГЭТЫМ СКАЗАЕ(Ь?” прыйшло праз гадзіну. “ГЭТАЖАРТ”, набраў я. I зноў цішыня. Потым я пайшоў да лядоўні, знайшоў бутэльку з рэштай гарэлкі і наліў сабе. Мазафакер, думаў я, пэўна, не варта было гэтага пісаць, у яе ж ёсць дзіця...
Якое дзіця?
-Ейнае дзіця... I зноў прайшла гадзіна, пакуль запікаў мабільнік: “СПАЧАТКУ МНЕ ПАДАЛОСЯ, ШТО Я ЗНАЙШЛА КАГОСЬЦІ, КАГО РАЗУМЕЮ I ХТО РАЗУМЕЕ МЯНЕ. КАЛІ Я ТАБЕ HE ЦІКАВАЯ, TO TAK I НАПІШЫ, I СУСТРАКАЦЦА ТАДЫ HE АБАВЯЗКОВА. К.”. А я трымаў шклянку, і ад усяго гэтага галава ішла кругам, сэрца калацілася, рукі трэсліся, было такое адчуванне, быццам толькі што скончыліся доўгія адносіны, у якіх было столькі калатнечы, што яны проста штучна падтрымліваліся з апошніх сіл. “ТАДЫ HE АБАВЯЗКОВА”, напісаў я ў адказ. “ЗАХАПЛЯЮСЯ ТВАЕЙ ВЫТРЫМКАЙ, МАРАЧОК, Я HE МАГУ ЦЯБЕ НАВАТ ЯК СЛЕД РАЗЗЛАВАЦЬ!” адказала яна.
Марачок?
-Гэта яна так мяне называла... “Памыляешся, сука!” зароў я на ўсю кватэру і штосіл ы кінуў шклянку аб сцяну, а потым узяў шуфлік і венік. А яна тым часам напісала: “МЯНЕ ЦІКАВІЦЬ HE ВОНКАВЫ БОК, А ПАДСВЯДОМАСЦЬ. НАПІШЫ МНЕ, ШТО ТЫ САПРАУДЫ АДЧУВАЕШ...” “ЛЕПЕЙ ТАБЕ ГЭТАГА HE ВЕДАЦЬ”, напісаў я. “АЛЕ Я ХАЧУ ГЭТА ВЕДАЦЬ”, адпісалася яна. “У ТАКІМ РАЗЕ ІДЗІ У ЗАДНІЦУ!” набраў я і адаслаў. Уласна, на гэтым усё і скончылася...
— У гэтым выпадку нелыа сказаць, што ты быў няверны, ты проста быў прыдурак, сказаў бацька, трэ было паслаць яе адразу ж.
— Я так не ўмею; зрэшты, гэта якраз тваё выхаванне такая вось мая ідыёцкая прыстойнасць.