• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    яго на стол, селі самі, паставілі талеркі і яшчэ нейкі час не маглі наважыцца, але пах, нібыта, быў вельмі прыемны. Тады яны ўлілі ў сябе па апошняй чарцы і ўсё з’елі.
    -Смачна было?
    -Нібыта вельмі. Але ж потым яны працверазелі і ніяк не маглі выкінуць гэта з галавы. 3 таго дня не маглі адзін на аднога нават глядзець. Кожны раз, калі сустракаліся, адчувалі ўсё большую ўзаемную агіду. Тады яны пакляліся, што нікому нічога не скажуць, і цэлы год не бачыліся. 1 за той год у Кукачкі проста дах паехаў, ён звольніўся з працы ў інстытуце, разышоўся з дзяўчынай, зрабіўся такім самотнікам і ўрэшце пайшоў вадзіць трамваі. Я спаткаў яго праз некалькі гадоў пасля таго, ехаў дваццаткай і раптам гляджу а там у кабіне сядзіць прыкметна схуднелы Кукачка. Дык я праехаў з ім чатыры колы, і мы пагутарылі. А наверсе, на Пагаржэльцы, на канцавой, ён мне ўсё гэта і расказаў. Што не можа ад гэтага пазбавіцца. Што ўвогуле нікуды не ходзіць. Есць толькі аўсянку. Акалі ідзе паўз вітрыны з мясам, то яму робіцца блага. I я першы за ўсе гады, каму ён пра гэта расказвае.
    -Я яго разумею, сказаў бацька, мяне грызла сумленне ўжо за тое, што мы ў лабараторыі елі паддоследных трусоў; з гэтым нічога не паробіш, тут усё проста: што ядуць тое ядуць, а астатняе не... Але як ты так дакладна можаш памятаць той рэцэпт?
    -Бо Кукачку на Пагаржэльцы неяк пераклініла, і ён усё паўтараў, што спачатку яны вынулі з марынаду цыбулю, высыпалі яе на алей, і толькі калі яна абсмажылася, кінулі туды мяса. А марынад пакінулі на агні побач, і толькі калі палова марынаду выпарылася, яны пачалі яго падліваць. I што туды трэба было яшчэ
    дадаць сліятпшш, але гэта гучала дзіўна дзяўчына на смятане, таму смятаны яны не дадалі... Я ў той момнат нават баяўся за яго, бо было відавочна, што ў яго ў галаве сапраўды нешта перамкнула, гэта па-першае...
    Ну гэта ясна, а па-другое?
    -А па-другое, гэты рэцэпт так засеў у мяне ў мазгах, што я не мог супакоіцца і паспрабаваў яго на ялавічнай выразцы, атрымалася сапраўды смачна.
    -Яшчэ адна шалёная гісторыя ад цябе, матляе галавой бацька. I што цяпер з гэтым тваім аматарам чалавечыны?
    -3 Кукачкам? He ведаю, спадзяюся, недзе жыве. Ён заўсёды быў такім ціхім хлопцам, і гэты выпадак з гуляшом з дзяўчыны быў хіба найяскравейшым момантам у ягоным жыцці.
    На канцы вуліцы мы абступаем куст, бацька з аднаго боку, я з другога.
    Калі зноў пойдзем на піва? пытаюся я.
    — У цябе ж ніколі няма часу, дык ты мне пазвані, я для сваіх дзяцей час заўсёды знайду... Мяне ўжо шмат гадоў называюць Чомбэ, гэта мянушка, але я нават не маю ўяўлення... прабач, я ўжо табе гэта гаварыў... Але ці ведаеш ты, што гэта за куст?
    Што-што?
    Ці ведаеш, як называецца куст, на які мы сцым!..
    Я бачу перад сабой нейкія дрыготкія лісткі. Нейкія галінкі. Нейкія ягады на іх. Нейкі непакошаны, абкружаны кучамі жвіру газон. Падобныя да цёмных скал дамы, што схіляюцца над намі з усіх бакоў.
    Цёлдна нпд Альгсшбрсш,
    сцгхла Альвезура,
    дрэмле замак Памба,
    спіць Эстрэлшдура! прамаўляю я ў бок дамоў.
    Што кажаш?
    Цёмна над Альгамбрай, сціхла Альвезура, дрэмле замак Памба, спіць Эстрэмадура!
    Я пачуў, але адкуль гэта?
    Каб я сам ведаў...
    -Ну добра, ківае бацька, дык ці ведаеш, што гэта за куст?
    -He.
    -А мог бы ўжо ведаць. Крушына ломкая, яна ж воўчая ягада...
    Ага.
    Належыць да сямейства крушынавых..
    -Ясна.
    Кара выкарыстоўваецца як пургатыў...
    -Гм.
    -Ну так, пургатыў рэч важная, стручкі сенны александрыйскай для мяне самая важная рэч на свеце! Без іх я б не мог існаваць...
    Праўда?
    Абсалютна... Ты нават не ўяўляеш сабе, якое гэта шчасце, калі можаш як след апаражніцца!
    Дакладна тое самае мне казала бабуля, калі я сядзеў на гаршку пад тымі тваімі фламінга. Яна казала: ‘Тонзік, галоўнае не спяшайся! Апаражніся як след!” I ўрэшце ў мяне гэта атрымалася. Апошнім часам мне падаецца, што я апаражніўся так, што ўнутры зусім нічога не засталося.
    Ага, ты зноў пра душу...
    -Пра душу заўсёды трэба гаварыць! Азірніся на вуліцы ці ў метро, крыху паназірай і валасы дыба стануць ад жаху!
    3 чаго гэта?
    -3 гэтага паноптыкуму.
    — Я гэта бачу, але не дзіўлюся, бо калі з пункту гледжання эвалюцыі штосьці пойдзе не тым шляхам, то гэта ўжо не спыніць і няма ніякіх сродкаў вярнуць усё назад... Ты толькі паглядзі, колькі навокал цялесных анамалій, колькі ўсякіх дэфармацый і яўных мутацый, адхіленняў ад нормы, паглядзі, як выглядае прэзідэнт ЗША, ды сто гадоў таму ён з такой фізіяноміяй мог бы хіба малако ў дурдоме разліваць! Я хачу сказаць, што калі ў наш час лічыцца нармальным, што вось так выглядае цела, то як жа мусіць выглядаць душа!? Але наколькі я цябе ведаю, ты хутчэй хацеў сказаць пра сябе...
    -Ды не.
    -Тады пра што?
    Пра тое, як цяжка ўтрымліваць раўнавагу. Думаць.
    -А, ну гэта ўсё мяняецца як надвор’е. Нейроны не вечныя, дастаткова выпіць два-тры куфлі піва, і ўжо адчуваеш, як лёгка можна асарамаціцца... Чалавечае цела ўвогуле штука непрадуманая і дрэнна зробленая, але нервовая сістэма такая падлянка, якую яшчэ пашукаць... А нашто табе думаць? He хапіла б проста трохі мазгаваць?
    — Я мазгую бесперастанна, але ні да чаго добрага гэта не прыводзіць. Мазгую, мазгую, і неяк паціху пачынаю адчуваць, што ператвараюся ў зануднага прыдуркаватага хера.
    -Я ведаю значна горшыя выпадкі, ну вось, скажам, Мірык Паношка, хоць і доктар навук, але што з гэтага толку, калі ён кожны раз, як хоча разявіць рот, то заўсёды спачатку скажа: “У бары расце сасна, уся ад шышак ломіцца, хлопец дзеўчыну ябе, хоча пазнаёміцца”; і вось уяві, што ты гэта чуеш па пяцьдзясят разоў за вечар! Але ён яшчэ філосаф у параўнанні з Рэгушам з Рыхвальда, той, калі выпіваў дзве стопкі рому, то гютым ужо цэлы
    вечар не казаў нічога акрамя “Новы год перад тэлевізарам у абдымках з каханай жонкай? Ідэальна!”
    Гаворачы, бацька тарашчыць вочы і неймаверна надзімае шчокі:
    — Я б не сказаў, што ты занудны, хутчэй занадта сур’ёзны.
    Сур’ёзны? Я?
    -Ну, колькі цябе памятаю, ні разу не чуў ад цябе ніводнага анекдота... Добра яшчэ, што не гаворыш увесь час пра Бога, як бабуля, яна ў нейкага Бога верыла, але ў ейнай інтэрпрэтацыі гэта была такая палепшаная версія Яры Поспішыла альбо Шарля Буае, проста хтосьці, на кім ніколі не ўбачыш брудныя боты.
    Бацька гаворыць і надзімае шчокі пад белай барадой. У прывідным святле люмінесцэнтнай лямпы ён падобны да здзічэлага фіялетавага Масарыка.
    Я не люблю анекдоты, кажу я.
    А што ты любіш?
    -Што я люблю? Проста гісторыі, якія адбываюцца ў свеце.
    Ну раскажы мне якую-небудзь.
    -Я ж нічога іншага і не раблю... Нядаўна я быў у знаёмых на дачы ў такой прыгожай бязлюднай даліне за Голчавым Енікавам, і на гэтай дачы ўнутры ўсё было такое масіўнае: ложак з тоўстых дошак, на якім мог бы спаць мамант, стол, які б вытрымаў і запечанага насарога, а над сталом на ланцугах люстра з пня вагой мо цэнтнер у форме васьмінога, на паўпакоя. А гэтыя знаёмыя мне патлумачылі, што мы на дачы, якую пабудаваў іх дзядзька, і гэты дзядзька быў вельмі добры чалавек, але важыў сто дзевяноста кіляў...
    -Гэта як мы з табой разам узятыя і яшчэ скрыня піва!
    Ну, і гэты дзядзька меў звычку хадзіць на прагулкі па наваколлі; ён не працаваў, жыў на пенсію па інваліднасці, бо куды б узялі такога бугая. А як старэў, то жор ён усё больш і больш, і таўсцеў, і ўрэшце яму трэба было паўдня, каб увогуле ўстаць з ложка. Тады ён пачаў хадзіць толькі на луг перад домам, двойчы яго абыходзіў і вяртаўся. А аднойчы ён быў так стомлены, што зваліўся пасярод лугу, каб адпачыць, а калі хацеў устаць, зразумеў, што без дапамогі не дасць рады...
    Гэта хутчэй сумна...
    Але пачакай... Нейкі час ён спрабаваў устаць, перакульваўся туды-сюды і вохкаў, потым ад напругі стаміўся і заснуў. Але з дарогі яго ўбачылі нейкія заезджыя і падышлі паглядзець на велікана. Дзядзька дрых, ажно бор шумеў, але ім падалося, што ён задыхаецца і што ў яго нейкі прыступ, кінуліся яго адкачваць, але куды там, дзядзька дрых, храпеў, пырскаў слінай і пярдзеў...
    Ну ясна, добрым людзям ніколі спакою не даюць!
    -Тады гэтыя гора-ратавальнікі выклікалі хуткую, яна прыехала, фельчары выбеглі, накінуліся на дзядзьку і пачалі яго аглядаць...
    Вось жа людзі!
    -У рэшце рэшт ён ад гэтага прачнуўся...
    -He дзіва!
    -Дзядзька расплюшчыў вочы, а як убачыў вакол сябе столькі народу, папрасіў дапамагчы яму падняцца, усім падзякаваў, развітаўся з кожным за руку і пайшоў дадому, кажу я. Ну бачыш, табе смешна!
    -Ды што тут можа быць смешнага, небарака дзядзька! I што з ім цяпер?
    Памёр.
    -Вось бачыш... I гэта, па-твойму, смешна?
    -А што ты цяпер робіш?
    Лыблюся.
    А прычына?
    -Проста так. Мімічныя мышцы гэта адзіныя мышцы, якія ў мяне яшчэ больш-менш працуюць. Але ведаеш, што я табе скажу... Я ўсё жыццё стараўся паводзіцца сціпла, а апошнім часам адчуваю, што на старасці гадоў мо таксама апынуся ў якой псіхушцы...
    -Чаго гэта раптам?
    -Бо ў мяне навязлівая патрэба казаць людзям рэчы, якія некаторым не відавочныя...
    Напрыклад?
    -Ну вось нядаўна, калі я выходзіў у сябе на Споржылаве з крамы, на мяне ў дзвярах наляцела нейкая кабета і пачала гарлаць, што я наўмысна яе пхнуў... А я ўзяў яе за вушы, нават не ведаю, што гэта на мяне найшло, і кажу: “А я не ўпэўнены, што вы цяпер у стане ўсвядоміць простае правіла, што паўсюль у свеце спачатку трэба выпусціць тых, хто выходзіць з памяшкання, а потым ужо ламіцца ўнутр, інтэлігентка хрэнаваГ Тады яна ўсчала лямант, што падасць на мяне ў суд, нават брала за сведку нейкую фіфу, каб тая пацвердзіла, што я казаў на яе хрэнпва! Забаўна, што тое, што перад тым я схапіў яе за вушы, яе ніяк не абурыла.
    -За гэта цябе не ў дурдом трэба, а даць табе медаль за развіццё міжчалавечых зносін!
    -Разумееш, я ж абсалютна незнаёмым людзям кажу і значна горшыя рэчы...
    -Якія?
    -Ну, пра гэта іншым разам. Для такога трэ было б выпіць прынамсі яшчэ адну ядлаўцоўку... Паслухай,
    а дзе ты ўзяў кітаянку?.. Ты казаў, што меў штосьці з кітаянкай, ці не?..
    -Казаў... А прыкінь: дзеці адных маіх знаёмых засунулі ў пралку ката, з якім любілі гуляць, закрылі яго там і ўключылі кіпячэнне.
    А колькі ім гадоў?
    -Шэсць і восем.
    Вось жа людзі... Але спадзяюся, яны хоць як след атрымалі па задніцы... А чаму ты мне гэта расказваеш?