Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
-Гэта тваё жыццё, мяркуе Мургі. Але ж ты ў курсе, што ў масе цікае бомба?
-Якім мясе, я кажу пра смятану.
He ў мясе, а ў масе. У прадуктах масавай вытворчасці. Хлеб, батон яны забіваюць. Прывесці прыклад.
Прывядзі, падахвочваю я яго.
Гэта мой адзіны ўнёсак у размову. Бо я пачынаю здагадвацца, як яны мяне ўспрымаюць як кагосьці, хто сам сябе не шануе. У гэтых трыццацігадовых асаблівая сумесь ветлівасці і халоднасці. Што ў нас было скрыўлена, у іх выраўнялася. А што ў нас было роўным, таго ў іх ужо зусім няма.
Але кола да чорцікаў хутка круціцца, пацаны. Сярэдне бабахнуты маладзейшы мужык, сярэдне бабахнуты старэйшы мужык у чым розніца? Стары не ўспрымае сябе як цэнтр метраполіі. Пачынае пачувацца дома на яшчэ прымальнай, але ўсё ж перыферыі. 3 яго раптоўна робіцца правінцыял, хоць ён нават носу не высунуў з другога раёна Прагі. Стрэляны рэзідэнт, хмурны аптыміст. Назіральнік. Слухае і параўноўвае. Паддаецца ўплыву ўспамінаў, вось і ўся штука.
Шлях сімвалаў небяспечны, бо ён просты і спакуслівы. Чорт, хто гэта напісаў?
21
Мургі прыводзіць прыклад.
-Зялёная фракцыя ў італьянскім урадзе лабіруе палітыку “He генетычна зманіпуляваным прадуктам”! Але што аказваецца? Што людзі з той фракцыі
замоўчваюць вынікі доследаў, якія ясна гавораць, што немадыфікаваная кукуруза не здольная абараніцца ад агнёўкі шкодніка, супраць якога яна на пачатку і мадыфікавалася.
-Удакладні, просіць Рульпа.
-Ну, калі гэтая агнёўка нападзе на тую пшаніцу, яна яе аслабіць так, што тая потым не абароніцца ад налёту нейкага таксічнага грыбка.
-Да таго ты казаў пра кукурузу, а цяпер ужо пра пшаніцу.
-Соры, я меў на ўвазе кукурузу. I гэта не канец! Таксіны, якія той грыб выдзяляе, жорсткі карцынаген, таму яны гэтай сваёй экапазіцыяй адно сяруць людзям на галаву! Пускаюць ім пыл у вочы, што нібыта змагаюцца за іх здароўе, а тым часам той грыб у сто разоў горшая пошасць, чым усе мадыфікацыі!
-I што лепш?
— У тым і штука, што ў цябе няма шанцаў гэта даведацца, а тым болей учас. Гэта як з бабай калі яна прыгожая, разумная і ўсё такое, то будзь пэўны, што яна сядзіць на таблетках, тоне ў лайне і двойчы на тыдзень плачацца ў псіхкабінеце.
Маеш на ўвазе Чамбалу?
Пляваў я на Чамбалу.
Гг. А што яны з гэтай кукурузай хочуць рабіць?
-Нічога. Праз практычную экалогію цякуць мільярды, сячэш?
-А чаго тады яны тыя доследы не абнародуюць, каб кожны мог пачытаць і сам прыкінуць?
Па-першае, гэта не тое самае, а па-другое, людзі з той урадавай фракцыі ім гэта афіцыйна забаранілі, каб далей можна было стрыгчы бабло з біяпрадуктаў. Нездарма ж яны за іх столькі агітавалі.
-Ну, дзеля італьяшак я іх жорці не пачну. Ведаеш, якія яны гнюсныя і дарагія?
Ясна, што ведаю, я ж іх ем.
Дзеля чаго?
Дзеля сябе.
Напрыклад, што?
-Аснова гэта этрускі суп: рымскі гарох, жытнёвыя зёрны, жоўты гарох, біяцыбуля, спельта. Адно што два літры выходзяць амаль на сотку.
-1 як яно?
-Як суп.
А я думаў, што Чамбала ў ажуры.
Ды яна дахадзяга ўжо.
-Ты ж па ёй сох, не?
-Яе больш займаюць твае пакуты. Як яна шалее, то і ты мусіш шалець не менш, а мо й больш. А як толькі траха супакоішся, яна ўжо трывожыцца, што ты ёй мала супорту аказваеш. 1 тады пачынаецца халакост. Уся такая нястрымная і незалежная. Ну і пачынаюцца чарговыя папандосы, якія трэба неяк рашаць.
Як я цябе разумею.
Але ў астатнім яна файная баба, дык неяк трымаешся. А ў працэсе становіцца ўсё ясней, што ты такое не пацягнеш, бо на папраўку яно яўна не пойдзе. Яна ў курсах, што калі зробіць сцэну, то ўсё папсуе, і ўсё роўна яе робіць. I чым даўжэй сябе стрымлівае, тым потым горш. I знаеш, аднойчы раніцай сядзіш такі з ёй за сталом, гарбатка там, усё спок, лафа, і тут зірк на яе, толькі хочаш сказаць ёй нешта прыемнае і раптам хуяк, у табе нешта як пераламілася.
- Гэйм оўвэр, яны гэта за секунду пазнаюць.
- Во-во.
- 1 адграбеш так, што мала не будзе.
-Хай адграбае нехта іншы.
Нехта канкрэтны?
He ведаю, пляваў я на яе з Карлавага моста.
-Слухай. Адна маці скардзіцца другой, што ейны сын таксама падсеў на нейкія медытацыі. А другая ёй кажа: Ну, але ўсё лепш, чым калі б проста сядзеў і маўчаў.
Чуў такое.
Бля, братан, мне ўжо здаецца, што мы тут хер ведае колькі сядзім і трындзім, як два задроты, палохаецца Рульпа.
Нармальныя чувакі проста базараць, супакойвае Мургі. Задроты гэта хутчэй тыя, што маўчаць.
Я маўчу і пасёрбваю “свіяны”, хлопцы ўсё роўна перасталі ўжо на мяне зважаць. Або гэта іх сістэма навучыць некага лятаць і тут жа на яго забыцца, або я не апраўдаў нейкіх іх чаканняў. Хутчэй другое. Яны, пэўна, думалі, што са мной будзе прыкольна, а я тут закідваюся нейролам. Сяджу як сыч. Бейсболкі ў мяне няма, мараўскія песні пад віно не спяваю і Швейк з мяне таксама ніякі.
Шлях сімвалаў небяспечны, бо ён просты і спакуслівы. Прычым асабліва просты і спакуслівы для людзей з жывой фантазіяй, якія вельмі лёгка могуць паддацца аблудзе. Адкуль гэта? Хто гэта мог напісаць?
22
У зашмальцаваную тканку ўваходнай шырмы звонку ўкручваецца чыёсьці цела. Нейкі час пхае і ляпае па ёй знутры. Нарэшце з-за шырмы выблытваецца высокі лысун у ружовай кашулі і з жахам паведамляе, што ў нейкага замежніка на дварэ інфаркт і ці не мог бы нехта выклікаць скорую.
— У нас іншы профіль, і апарату няма, мовіць кельнер з мелірам.
Тым не менш, на публіку ў забягалаўцы апускаецца цень прыкрасці. Лысун парушыў наш аўтаматычны спакой. Кожны з нас на момант апынаецца ў канфрантацыі з тым, чым ён на сённяшні дзень зрабіўся. Досыць на імгненне знізіць планку і кожны адразу бачыць, колькі бруду ў ім назбіралася. Выключэнне складае маршчыністы гуру, які з абсалютнай адданасцю разглядае ўласныя далоні, апраўленыя шчодрай порцыяй бліскучых пярсцёнкаў.
Я маўчу з імі, мабільнік разраджаны.
Мужчына разварочваецца і знікае.
Мургі насаджвае на патыліцу кепку, устае і выходзіць за ім на двор. Праз немалы час вяртаецца і сядае назад на месца.
-Ну што? пытаецца Рульпа. Ён рады, што кампаньён зноў тут.
Два разы ўсё абышоў, нідзе ніхера.
Яны зноў заводзяць гамонку. Раскручваюць колы, круцяць педалі, едуць.
Я бяру са стойкі часопіс, гартаю яго. “Расія ваюе з Грузіяй” во Сталін здзівіўся б. “Траціна немцаў з настальгіі захоўвае маткі”. Якія маткі лшркі!
Замаўляю чарговае піва.
На шырокафарматным экране над барам ідзе публіцыстычная перадача. Цёмнавалосы школьнік у студыі ўраўнаважана, але захапляльна расказвае, як спланаваў забойства аднакласніцы, з якой за пару месяцаў да таго хадзіў, яны адно аднаго кахалі. За што вы так з ёй! перарывае яго гістэрычны вядоўца. Было сумна, кажа хлопец і, занураны ў сябе, прыгадвае, як прыйшла тая ідэя. Ён ляснуў яе трубкай, гэтага
не хапіла, таму ён ёй яшчэ нешта адрэзаў. У лесе за мікрараёнам. Потым адрэзаў яшчэ штосьці. Кавалак, які яму падабаўся, пакінуў сабе, рэшту закідаў лістотай. Яго адразу ж схапілі. I цяпер накручаны халуёк з кашэчым тварам яго папіхае. Пытацца пра факты ён не ў стане, той хлопец яму іх уцямна выклаў сам. Вядоўца ў адказ выкатвае зенкі і заікліва раве, струмені поту сцякаюць у яго па шчацэ. А што бацькі, галёкае ён. He ведаю, адказвае хлопец. Відавочна, што ён не ў стане прачуць, тым не менш, ён разумее, што сам факт знаходжання за сталом з гэтым чалавекам і свячэнння ў яго пражэктарамі гэта ўжо неаддзельны складнік пакутаў, якія для яго настаюць. Як вы маглі такое зрабіць, як вы маглі такое зрабіць! далей бегае па акружнасці сваёй віртуальнай планеты медыйная бестыя. Пры гэтым хлопец яму ўвесь час гэта кажа: смяротная нуда, нічога болын.
23
Сядаем у меган, трэскаем дзвярыма. Пакідаем вёску. Хоць ужо травень, Мургі ўключае ацяпленне. На поўную катушку. Рульпа засоўвае ў прайгравальнік дыск і адкручвае гучнасць на максімум. Нутро аўтамабіля запаўняе напружнае буханне. Aisha, афектавана паўтарае спявак панурым голасам. We’ve only just met and I think you ought to know, I’m murderer, babies need blood.
Вакол мільгацяць кругласутачныя рулеткі, запраўкі, клубы, кантры-салоны, пустыя вечаровыя пляцоўкі, платы, бярозы, кучы друзу, драбілкі, тэрыконы, спатрошаныя прамысловыя карпусы, падпаленыя кантэйнеры, муры, спярэшчаныя фальшывымі
прароцтвамі. Алейка самотных п’яніц, што мочацца ў прыцемку. Купкі югаславаў. Басы і вышыні.
У мяне ў мазгах няспешна бляднее пераэкспанаваны адбітак верхавіны. Расплаўленая медзь узгоркаў, пурпуровае паветра, чорная пячатка сонца. Па руках прабягаюць серыі адвольных паторгванняў. Сухажыллі зацякаюць, вялікія пальцы забаўна вібруюць. He прызвычаеныя супраціўляцца пастаяннай цязе ў верхняй паўсферы.
Гух, ну й духата.
-Ну што, баляць граблі? гарланіць Рульпа.
-Яшчэ пытаешся! крычу я, удзячны яму за тое, што ён пра мяне ўспомніў.
Сонечны ўдар таксама можа быць, гыгы, рагоча ён. Рэпа пад шлемам часам няслаба награецца!
Нешта ў гэтым будзе, бо мяне трохі хістае. На небе перад лабавой шыбай разрастаецца ўвышкі сталічнае зарыва. Гіганцкая медуза нястомна вібруе, намацваючы палкія валокны дыскатэк ды блікаючы каралікамі эйрбусаў над лётнішчам. Дым, скрып і лязгат. Там наша радзіма. Яе мы ні на што не прамянялі б.
У чвэрць на адзінаццатую мяне высаджваюць за Вугальным рынкам. Будзь здароў і дзякуй, кажам адзін аднаму, апошні раз выціскаем ухмылкі.
Праходзячы праз рынак, купляю сабе кітайскі максіапельсін, генетычна зманіпуляванае памела ў аранжавай сетачцы, штука за шэсцьдзесят манет. Апельсін, лімон, мелодыя, поле, опель, пыл, ліпа, лавэ, элагім. А чаго ж не, калі людзі грабуць што трапіцца пад руку. Я не адзін такі, хто не можа дачакацца, каб гэтую гіга-садавіну пачаць пазбаўляць ад цэлафану, лупіны, абгортак. Цярпліва яе размантоўваць, разбіраць цытрусавы канструктар. Пакуль
не ўдасца дабрацца да мякаці, ад якой недалёка і да жывога мяса.
24
Шлях сімвалаў небяспечны, бо ён просты і спакуслібы, з новым напорам усплывае ў мяне ў думках на эскалатары метро. Прычым асабліва просты і спакуслівы для людзей з жывой фантазіяй, якія вельмі лёгка могуць паддацца аблудзе і ў такім духу прадставіць гэта г гншылі. Так! Няма нічога прасцейійага, чым нешта тлумачыць праз сімвалы. Так, дакладна... I ў такім духу прадставіць гэта і гншылі. Хто гэта напісаў, зрэшты, пофіг. Цяпер гэта мая інфармацыя, распарадзіцца ёю далей мушу я сам.