• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нормы камічных паводзін  Эміль Гакл

    Нормы камічных паводзін

    Эміль Гакл

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 287с.
    Мінск 2018
    59.3 МБ
    Гляджу на яго. Нічога невыноснага ў ім няма. Так задаволена ён не выглядаў, колькі яго памятаю. Аднак таго чыкільгея ў зашмальцаванай шапцы, які хадзіў на Гамэрскую запруду назіраць за вожыкамі, у гэтым целе ўжо няма. Той сышоў.
    Гляджу і стаю такая мая тут роля. Потым вязу сястру таксоўкай у Страшніцы. 3 грудзей, аздобленых фісташкавым жабо, вырываюцца гучныя ўсхліпы з прыцмокам. Кіроўца з пагардай разглядае мяне ў люстэрка.
    7
    На наступны дзень доктар са старанна паголенымі шчокамі паведамляе мне, што з блоку інтэнсіўнай тэрапіі бацьку перавялі ў аддзел анэстэзіялогіі і рэанімацыі. Назва мо й цікавейшая, але для бацькі гэта
    невялікі поспех. 3 увагі на працягласць аперацыі ў яго парушыліся функцыі. Ён упаў у кому і не прачынаецца. Болей мне скажа загадчык аддзялення, к.м.н. Пухвальдэк.
    Блукаю па комплексе будынкаў. Паўсюль бегаюць вітальныя лабаранткі, спяшаюцца размаляваныя медсёстры, часам узносіцца ўрач, у ягоным твары дыстанцыя ад усяго і ўсіх. Я ўхіляюся ад каталак са смуродлівымі лежунамі, якія пхаюць загарэлыя маладзёны з бадунца.
    ААР гэта вышараванае шэрае памяшканне, да сцяны якога прыстаўлены шэраг катафалкаў. У кожным, як у ваце, ляжыць адзін бясколерны аквалангіст, у якога з усіх бакоў праз дрэнаж і дыхальныя трубачкі ліецца жыццядайны сок.
    Баця спачывае на крайнім. 3-пад носа выходзяць лёгкія празрыстыя шланжыкі. Ён нітачна, пісклява ўдыхае. Доктар Пухвальдэк, які стаіць пры маім баку, мяне тактоўна інфармуе, што тут з ляжачым можна гаварыць. Хоць пацыент гэтага і не ўспрымае, прынамсі, мы так мяркуем, аднак ёсць яшчэ шмат пытанняў, на якія навука не ў стане як след адказаць. I калі застаецца магчымасць, што некаторыя рэцэптары дагэтуль дзейнічаюць, наш абавязак спрабаваць іх стымуляваць. Самы непрыкметны імпульс можа азначаць паляпшэнне. Таму гаварыць з пацыентам вельмі варта. Тэма значэння не мае, я магу гаварыць хоць пра самыя банальныя рэчы.
    8
    Вось жа, сяджу на крэсле пры ложку і гавару. Калі вычэрпваюцца звычайныя тэмы, не ведаю, пра што далей. У кішэні муляе вуглаваты вонкавы дыск, запампа-
    ваны фоткамі, дакументамі, кліпамі, дамовамі. Таму гавару пра іх. Апісваю бацьку змест свайго ю-эс-бі. Хвалю планетарныя туманнасці ІС 418, NGC 7293, ІС 4406, NGC 6543, апяваю аб’ект V838 Адзінарога, cappa пустаты, меланхалічны грааль, з якога слабейшыя натуры лёгка могуць юкнуцца.
    Грузныя мужыкі з тоўстымі патыліцамі стукаюцца куфлямі. Гэта мы ўжо ў мюнхенскай піўнусе, драймаль гох! Цэлыя сталы падымаюць тару, дзічыная шчэць тырчыць з тытунёвага туману, 55-ы год. Скрозь дым прадзіраецца жанчына ў мужчынскім плашчы, з гарачлівым начосам на галаве, мусіць, кагосьці шукае.
    Монтэ-Касіна, 44-ы год: два манахі наліваюць суп двум збянтэжаным амерыкосам. 3 шэрасці кухні ім пасміхаюцца дзве распусныя шлёндры. Лупаты юнак з тварам-яблычкам паказвае шустрыя зубкі, а стары дасведчаны тхор з гіганцкім задам пад расай ухмыляецца праз плячо ад пліты.
    Што далей? Рэальны індыйскі факір у шыпах. Японскія хіпі. Танец стогадовага грузіна. Касмічная калізія, гном верхам на курыцы, турынская плашчаніца з адбіткам ляніўца, кацінае сэрца ў парашку.
    Што далей? Паглядная брунэтка ў чорных брыджах, у кашулі з закасанымі рукавамі цягае з кузава грузавіка абцягнутыя скурай шкілеты. На наступным здымку гэтая краля кідае напалову сатлелыя целы пад прыглядам пераляканага саюзніцкага салдата ў яму. Анэлізэ Кольліан, член дазорнай каманды, вядомая сваёй экстрэмальнай бруталышсцю, травень 1945 г., Бэрген-Бэльзэн, паведамляе подпіс.
    Г этыя малыя гадаўкі бываюць самыя зл ыя, шапчу я. Серыйная забойца Джурдзіч, Боні Паркер або тая карліца з Абу-Грэйб. Але ж Анэлізэ, у адрозненне
    ад іх, сімпатычная, у яе інтэлігентны твар, пракудлівы бляск. Ёй яўна не бракуе пачуцця гумару, дык ты мне патлумач.
    Баця ў непрытомнасці свабодна, працягла адрыгвае.
    -А Бопэ Мабіншэ, гагах, хіхікаю я ў далонь. Вось каго б табе трэ было пабачыць! Караля Бакубы! Чорнага манарха, начыненага ў скафандр з ільвіных зубоў, пазуроў, пер’я, манет, медалёў, ракавін, завушніц, ланцужкоў. Тры цэнтнеры брута. He можа ўстаць, не кажучы пра хадзіць. На руках і нагах пазалачоныя пазногці. У адной руцэ дзіда, у другой шабля. У вачах незямное спакойнае ззянне. Для яго, відавочна, не праблема з’есці некага зажыва. На наступнай фотцы ягоны гарэм пяць соцень напышлівых, сварлівых жанчын, у кожнай на жываце татуаж, а на галаве гарбуз. Знята ў 48-м для “LIFE”. Цяпер я перабіраю саракавыя гады.
    -Што далей? Самалёты, шушукаю я на вуха гіганцкаму ссінеламу старцу. Няма чаго дзівіцца, ты ж сам шпігаваў мяне гэтым усё дзяцінства. Я хацеў бацьку, які б навучыў мяне кідаць тамагаўк, гуляць у чыку. А замест гэтага я слухаў бясконцыя эпісталы пра тое, які з самалётаў быў больш манеўраны “Хоўкер Тэмпест”, “даўганосая Дора” або “Мустанг-эйч”. Я кажу без злосці, ніхто не мае ўсяго, чаго б хацеў. А хто й мае, той не цэніць, бо не ведае, што мае нешта, што б хацеў, калі б гэтага не меў, так жа ж? Таму самалётаў у мяне на дыску гіблота.
    9
    К.м.н. Пухвальдэк без аддыху аббягае сваё аддзялепне. Прыносіць кубачак, адпівае, абыходзіць усё, губляецца ў закуліссі, далівае вадкасці ў кубак і зноў
    з’яўляецца з ім на сцэне. Даўгадзюбы бугайчык няпэўнага веку з пранізлівым тварам, скончаным грыўкай непрытомнага фасону. Энтузіяст, філантроп, тэініст, кончаны сектант.
    Падобных шушукалаў, як я, у развітальні хапае. Сваякі бесперастанку схіляюцца над сваімі нябогамі. Яна пераехала да яго, а малец адразу страціў працу. Як тут за табой глядзяць? Раней мы хоць у кіно хадзілі, а цяпер? Памахай дзядулю, скажы: Дзед! Пра цябе тут клапоцяцца? Мы будавалі з разлікам, што ты там будзеш жыць з Нэлінкай, а цяпер і не ведаем... Табе нешта баліць? Калі даюць трыста, то сабе пакідаю дзвесце, а сотку аддаю ёй. Куды ты зноў ляціш? Шшш! Хадзі сюды і скажы: Дзед!
    Тых, вакол каго ўвесь гэты вэрхал адбываецца, не чуваць. Хіба што ў іх нешта бурчыць, свішча, бурболіць, бздзіць.
    Праходзячы міма, Пухвальдэк глядзіць убок, як святы Алаіз, і заклікае нас і сябе да агульнай пакоры.
    Дзевяць гадоў я да авіяцыі і блізка не падступаўся, шапчу я целу на штучным дыханні. А сёлета бум і пампую самалёты як апантаны. Вось цяпер архівую пяцідзясятыя-сямідзясятыя гады. Замест таго, каб стаць на ногі, зарабіць грошай, прывесці да ладу кватэру і ў апошні момант паспрабаваць наладзіць адносіны з дзіцём, вывучаю адслужылыя “скайхокі”, перапраўленыя ў пустыню.
    Доктар здаля ківае. 3 задавальненнем фіксуе, як я гайдаюся на крэсле. Яму здаецца, што я прызнаюся ў чымсьці глыбінным. Што позна, але ўсё ж знаходжу шлях да свайго стваральніка.
    Выпатрашаныя маторы, пакарабачаныя бляхі, ніты, рассыпаныя ў пяску, шапчу я ў бацькаў
    адключаны слыхавод. Трубкі, шлангі, адляцелыя шчыткі, скручаныя каркасы, разумееш, і ўсё зарослае крушынай ды пазасяранае чайкамі. Я проста ўсімі органамі адчуваю гэтыя спарахнелыя шасі, разлітую аліву, нябесны пыл, што ўеўся ў крылы. На гэтым тыдні я завісаю над абломкамі ізраільскіх “курнасаў”. У Беэр-Шэве іх гніюць дзясяткі, і сярод іх фантом RF-4ES Peace Jack, які яшчэ пазалетась так старанна ўтойвалі. А пару тыдняў таму я падсеў на “МІГі”, ад 15-га да 19-га, грубыя, крыва сшытыя пузатыя трубкі. Са сваёй упёртай смактучай пысай наперадзе, разумееш?
    -Мо і дзіўна, што я займаюся такой дуратой, кажу. Проста мяне заварожвае беспрычынна бурлівы аптымізм і траўмы дваццатага стагоддзя, чаргаванне бойняў з райскімі садамі квітучых эканомік. Паступовае перараджэнне бесклапотнай прагулкі ў марш смерці. Мяне цікавіць праўдзівая іпастась гэтых момантаў. Вось я і збіраю фоткі. Я спотэр. Пасію можна прыкласці да чаго хочаш. I неабавязкова гэта павінна быць нешта ўзнёслае. Наадварот, чым больш дэбільны імпульс, тым мацнейшы рэзананс.
    10
    Пухвальдэк раптам зварочвае крокі да нашага саркафага. Я ўстаю. Ён становіцца ля мяне. 3 ягонага кубка ідзе пара. Пазіраем разам на бацьку. Ён паведамляе мне, што ў святле фактаў сітуацыю трэба ўспрымаць так, што гэта толькі пытанне кароткага часу. Гэтым ён не хоча сказаць, што мая прысутнасць непатрэбная. Калі б я хацеў быць пры тым, калі час прыспее, то маё рашэнне ён толькі ўхваліць. Ён перакананы, што гэта прынцыповы момант.
    Я кажу, што так.
    Ён мне дзякуе. Мы дамовіліся. Ён прыхільнік гэтага. He выключае ані прамога фізічнага кантакту. Гэтаму ён ні ў якім разе не пярэчыць.
    -Маеце на ўвазе, накшталт трымаць за руку? нытаюся я.
    -Менавіта так, выстрэльвае ён, дае дагучаць уяўнаму акорду і зноў спяшае далей.
    Я сядаю.
    Яшчэ што да тых самалётаў, балабоню я спавядальніцкім шэптам, на здымку, які важыць пяць мягоў, можна вывучаць корпус, як калі б ты стаяў за метр ад яго паўсюль надпісы NO STEP, DANGER, NO STEP, WARNING, BEWARE, NO STEP, DANGER, зусім не маеш уяўлення, дзе ў яго залазіць. I бац, прыходзіць пілот, з абсалютна гладкай абшыўкі выцягвае трап, поручні. Гоп і ён у кокпіце, надзявае шлем. Пра што ён можа думаць? Hi пра што, гэта гумовая мазгаўня. Але атмасфера ў гэтым ёсць! Або тыя вясёлыя мальцы ў бейсболках на Тыніяне, якія ахрышчваюць кожную бомбу, перш чым замацаваць яе ў бомбатрымальніку: Грэнка, Маруська, Яна. Зараз паляцяць на Токіё. Тыповы пачатак абамерыканьвання праціўніка: Шлём буську! Merry Xmas!
    У вітальні нацягвае на сябе халат мая сястра з бледна-шэрым тварам. Ідзе мяне падмяніць. Уздыхае, выціраецца насоўкай, корпаецца ў торбе, правярае мабільнік.
    Вітаю яе кіўком.
    Або ўзяць тую вядомую фотку “Мітчэла”, што ляціць над заснежанымі Альпамі, шапчу я. 3 надпісам праз усё крыло: FINITO BENITO, NEXT HIROHITO! Рускі ці немец да такога хоку ў жыцці не дадумаўся б.
    Гумар гэта не настрой, гумар гэта светапогляд, напісаў у сорак восьмым Людвіг Вітгенштайн.
    Сястрыца сцягвае высокія боты, гыкае, у яе захрасла маланка і яна не можа дабрацца да яе праз жывот. У мяне яшчэ ёсць хвіліна.
    -Таксама класна параўноўваць паасобныя канструктарскія школы, баю я. Брытанскую, расейскую, амерыканскую адразу відаць, хто ў каго што стырыў. У гэтым сэнсе самая цікавая кітайская. Безліцэнзійныя злепкі ўсіх магчымых тыпаў, па-спартанску спрошчаныя, крывыя, быццам цюнінгаваныя бязбожныя пачвары. Віхрасты ламінат, неакуратныя ржавыя кулямёты без рульных тармазоў. Глядзіш на гэта і не ведаеш, смяяцца ці баяцца. Ну ладна, Іва ўжо тут. Я еду працаваць, справы абы што, бізнэс не клеіцца. Ну, трымайся і выспіся, а я зноў прыйду.