Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Абдымі мяне, калі ласка, просіць сястра.
Коратка абдымаю.
- He прачынаўся? пытаецца яна.
-He.
- Бгэ, мне млосна.
- Мо мне з табой застацца?
-Лепш ідзі.
Ну, тады іду.
- Давай.
11
На пачатку наступнага візіту доктар паведамляе мне, што прыходзіць час падрыхтавацца. Свядомасць выяўляе нулявую актыўнасць. Ён не адчувае, не ўсведамляе сябе, проста пра сябе не ведае. Цела яшчэ існуе, але спадар доктар практычна ўжо не. I тым не менпі ён рэкамендуе мне прысутнічаць, калі момант
настане. Ён перакананы, што гэта мае сэнс. Абяцае, што яны мне дадуць учас ведаць. Тры-чатыры дні.
Я гляджу яму на каўнер і ківаю.
Вяртаюся, сядаю на сваё месца ля ложка.
-Апошнім часам я стаў паблажлівы нават да самых заюзаных “фоксхаўндаў”, Ту-22 і F-14, кажу. Бо як толькі іх пачынаюць выводзіць з эксплуатацыі, яны зноў становяцца легендамі. Адшукваюцца фоткі трыццацігадовай даўніны з выпрабаванняў, разабраныя каркасы, маторы, канструкцыйныя вузлы. Раптам ты бачыш, як гэтыя суровыя ламавозы ўзнікалі. На ўсім відаць стыгмы вечных спроб і памылак. Тыя шумы, перш чым удасца даць рады з уцечкай паліва, пампаж, дрыжанне паверхняў. Пакуль адладзяцца цяга і далёт, каб не абрубіцца недзе над Дамаскам. Дарагі жарцік: кіраванне па оптавалакне і вектарам цягі, суперкрэйсерская хуткасць, разумныя боепрыпасы, спрэс усё стэлс, але і гэтага мала.
Баця ледзь прыкметна парохквае. Трымаю яго за руку. Недзе тут вісіць шыльда, што наведанікаў просяць не датыкацца да пацыентаў. Пухвальдэк, наадварот, гэта падтрымлівае, дык пайдзі разбярыся.
Мо ты думаеш, што я за пяцьдзясят гадоў нікуды не пасунуўся, шапчу я. Але гэта не так я бачу рэчы з абсалютна новага, значна болып цікавага ракурсу. Прынамсі, даведваюся, што гэты свет не адзіны, што светаў процьма. Нават у тым самым месцы ў той самы час іх суіснуе некалькі. Праўда, практычны вынік з гэтага нулявы, бо гэта нікога не цікавіць. Сябручкам хапае ўласных адкрыццяў. А мой сын, твой унук? Цёгаецца па Еўропе і праз расшчэпленае эга, якое атрымаў ад мяне, шантажуе багатых кабет бальзакаўскага веку. 3 яго зрабіўся еўражыгала.
Адгукаецца раз на год. Плюе на мяне, як я пляваў на цябе.
Пухвальдэк здаля ківае. Дзівачны вушасты дундуль, стрыжаны пад гаршчок адукаваны пярэварацень. Лакальны мандарын, яўна залежны ад чагосьці тут. 3 магнітным полем дакладна будуць дзеяцца цуды.
Я вось ніяк не магу ўцяміць адной рэчы, баю далей. Кожныя Каляды я раздаю гару падарункаў, а сам атрымліваю адзін-два. 3 народзінамі мяне віншуюць хіба што дзве сталкеркі, якія пераследуюць мяне круглы год, і на гэтым канец. Сястрыца не ўспамінае, я пра яе таксама. Зрэшты, я нават не ведаю, калі нарадзіўся ты. I я ўпэўнены, што і ты не памятаеш даты майго нараджэння.
-Я не шкадую сябе, разумееш, шапчу. Проста ўва мне няма ніякай спагадлівасці, я як каша, трохі сябрукоў, якіх часам стараюся лепш унікаць. Але не скарджуся. Заўсёды знойдзецца нехта, хто раздзеліць са мной пару чарак і раскажа, што яго турбуе. Маржэнка, Уладзя, Міхал, Пафігіст, Дажджавік. Ты нікога з іх не ведаеш, мае сябры цябе ніколі не цікавілі.
Медсястра прыносіць мне на падносе кубак з гарбатай, каб у мяне не перасохла ў горле. Я глытаю Пухвальдэкаў напой, у смаку якога адчуваю сахарын, хлор, нейкую хімію.
-А потым вяртаюся дадому праз Іржы з Падзябрад, мармычу. Палова на другую, Плечнік высіцца пад месяцам, і мне добра. Памыю посуд, прапыласошу, тройчы за месяц патрахаюся, часам куплю ў “Н&М” за дзве соткі джынсы, адно што потым на дзённым святле заўважу, што такі колер носяць выключна замудоханыя таўстадупыя саракухі.
12
Стаўлю кубак на падлогу, болей няма куды.
Але я вольны, разумееш, бубню. Mary, калі захачу, хоць нагой у вуху калупаць. Большасць людзей вакол мяне здыхае ад стомы, ад стрэсу, а я сабе ў працоўны дзень магу спакойна сядзець і чытаць. Ад гэтай маёй вольнасці часам аж жах бярэ. Ува мне яе столькі, што яўна нешта не ў парадку. Я поўны радасці, сілы, эйфарыі, і ў той самы час я ў поўнай срацы. Прыкольна, наколькі гэтыя два станы раўназначныя адзін без другога не абышоўся б. Ну ладна, баця, мне ўжо трэба бегчы. Нічога не бойся, спі, адпачывай.
Бацька расплюшчвае вочы. Спачатку адно, потым другое. Намагаецца спалучыць тое, што бачыць, тобок столь, з назіральнікам унутры сябе, то-бок з пэўным чалавекам.
Я ўстаю, каб апынуцца ў яго полі зроку. Паводле Пухвальдэка, няма чаго спадзявацца, ён мяне не пазнае. Лупіць на мяне бельмы. Я адчуваю, як у мяне па спіне прабягае хваля дрыжыкаў. Як становяцца дыбка валасы.
-Шаго м’е шпач? гугніць ён. Я ш ужо шп’ю тхы тыдні чы не ведаю койкі.
Я не знаходжу, што адказаць.
-Чы ёшч у чабе чапей нейкая ханшына? пытаецца ён.
-Што?
-Пытаюша, чы маеш чапей нейкую ханчыну? з высілкам шапялявіць ён у трубку.
ІДяпер не, кажу.
-Тых жнайчы шабе нейкую, каб не быў аджын.
-Пастараюся.
-1 важмічэ мяе таы на мога.
На мора?
-Так.
Ну добра.
-Хаху, каб ты вышыпаў мяе ў мога. He вашна, у якое. Гажумееш, фто табе каву?
Разумею, адказваю.
Ну бывай, хмм, хрыпіць ён і закрывае павекі.
Я чакаю дзесяць хвілін, гадзіну, але бацька ўжо зноў оф.
13
Дома сядаю за ноўтбук, адкрываю пошту.
УЧОРА Я БЫЎ НА РЫБАЛЦЫ, МІХАЛ Ш„ піша Міхал Ш.
ДЗЕ? пытаюся.
НА ОРЛІКУ, адказвае ён тут жа, таксама сядзіць анлайн дзень і ноч. РАЗ НА ГОД АБАВЯЗКОВА ВЫБІРАЮСЯ НА АКУНЁЎ, ІНАКШ МНЕ БЫЛО Б СУМНА. HE ХОЧАШ ЗАЎТРА НА ПІВА? А ПАЛОВЕ 4 НА ІРЖЫ ЗП.?
ПРЫЙДУ, адказваю я. Глытаю пілюлю, кладуся ў ложак. Прачнуўшыся, уключаю мабільнік. Ніводнага прапушчанага званка.
14
Без дзесяці чатыры набліжаюся да касцёла. Ужо здаля бачу непаседлівага раскудлачанага летуна, што наразае кругі вакол дэкаратыўнай туі.
Мы вітаемся і няспешным крокам кіруем да ўзгорыстай грады, за якою спакойныя Вінаграды пераломліваюцца ў Жыжкаў самага грубага памолу. Стаім на Красавай вуліцы перад шынком “У Вынятых”. МАКАРОНА, РЫЗОТА, БІФШТЭКС абяцае крэйда на дош-
цы, але гэта толькі дробнае таварыскае ашуканства. У іх падаюць адно марынаваныя сардэлькі, наліваюць балігалоў “Свіяны” і адчыняюць, як правіла, крыху пазней, чым напісана.
Так і сёння. Фасад закратаваны. Мы вяртаемся на Кубэлікаву, заварочваем на Ежкаву, праходзім Баржывоевай, падымаемся па Хвалавай. Упоперак ходніку рассаджаны радок сабачых гаўнякоў, пафарбаваных аэразольным зіхатлівым металікам. Міхал выцягвае фотаапарат і шчоўкае. Заўзятасць яго галоўная рыса. Ён бяздонны фантан энтузіязму, што б там ні было.
-Усе знаёмыя цяпер як адзін ездзяць у Нью-Ёрк, кажу я, каб нешта сказаць.
-Якія знаёмыя?
-Ды з адной тусоўкі. Мы ёй час ад часу збіраемся разам.
— Я ніколі ў ніводнай тусоўцы не быў. Што цябе не задавальняе ў тым, што яны ездзяць у Нью-Ёрк?
-Мяне ўсё задавальняе, мне проста цікава, калі ж яны вырашаць асесці там назаўсёды.
А чым яны там займаюцца?
-Адзін ляжыць у склепе і чытае дзённікі Гаўла, другі ходзіць самотны па горадзе і здымае масты, трэці малекулярны біёлаг, у яго кватэра на сорак трэцім паверсе, жонка, дзеці, круціцца безупынку.
-3 сорак трэцяга выгляд, мабыць, ужо параўнальны з Мілешоўкай.
-He ведаю. На Мілешоўцы я быў дзевяць гадоў таму паглядзець на сонечнае зацменне. I што ты думаеш?
-Думаю, быў такі туман, што ты ўласныя ногі не бачыў.
Адкуль ты ведаеш?
-Я і сам там быў. Усё зацменне праседзеў у тым задрыпаным бістро на вяршыні. Рэдзенькі грог з выцяжкі і кашэчая поўсць у парашковым супе. 3 кім ты там быў?
-3 Ігарам, Пэтрам і Ганай, кажу.
А я адзін.
-Ты ж так любіш, не?
-Што люблю?
-Быць адзін.
-Я? Я самоту ненавіджу! Я ад сваіх шаснаццаці адзін і адзін!
Крокі вядуць нас Баржывоевай, заціснутай на крутым схіле. Ад даходных дамоў патыхае мышамі і старымі лекамі. Мы праходзім па зачараванай тэрыторыі, дзе корчмы, забягалаўкі, казіно і іншыя прытоны ўзнікаюць і знікаюць з проста галавакружнай хуткасцю.
Ты ведаў Франту? кажу.
Каторага?
-Пірожак, Пашак, Тварожак... Чорт, як жа ягонае прозвішча? Францішак, Франта... бля... Ён яшчэ наліваў піва там, у “Пячорцы”.
Я там ніколі не быў.
Пракіслая нара нефармалаў, ты нічога не страціў.
Мы зазіраем на Красаву, па-ранейшаму нічога. Паўтараем кола.
-Парожак! гарлаю я на Кубэлікавай. Валасы да сярэдзіны спгны, пяцідзесяцігадовы чувак з Кладна. Але ў сваё Кладна ён, бывала, не мог даехаць і па тры месяцы, зацягваў закрыццё да ночы, і яму ўжо не мела сэнсу бегчы на аўтобус. Дык ён там і спаў, у калідоры ля пустых кегаў, раскладаў паралонавы матрац. Раз у “Пячорку” заблукала нейкая Саша, і ён з ёй цэлы
вечар праз кранік перакідваўся паветраным шарыкам, тым часам як госці дохлі ад смагі. Ну так! Парожак! Сумленна спітая душа! А другім разам да яго прыйшлі скейтэры з дзеўкамі, Франта ўпаіў іх гарэлкай, сам раздзеўся да трусоў і танчыў тым дзеўкам каля шаста.
Дзе ён узяў шост?
Уваткнуў трубку ў падстаўку для каляднай ялінкі, уключыў мафон і танчыў, пакуль тыя дзеўкі не сталі як сурочаныя. Згіджаныя скейтэры звалілі, а дзевак там кінулі. Тыя былі ў такім трансе, што Франта мог з імі рабіць, што хацеў. А ён кожную пацалаваў у твар, выклікаў ім таксоўку і адправіў дамоў.
-Самае разумнае, што можна зрабіць з бабай.
Па брукаванцы дрынькоча серабрыстая машына.
-Каб толькі ў мяне была такая тачка! крычыць мой спадарожнік, збіваецца з кроку, спатыкаецца, ляпаецца аб камень, ускоквае. Порш! Прадаў бы яго ў той самы дзень! Мне на ўсе перасоўванні ровара з галавой хапае! Дарэчы, гэта мне нагадала, што ты ўжо два гады выцягваеш мяне пракаціцца да вытокаў Ракіткі.
-Як наконт у канцы наступнага тыдня? кажу тое, што і заўсёды.
Каранёў там многа тырчыць?
Дзе-нідзе сустракаюцца. А што?
-Тады вазьму шлем. Я б яго і так узяў. Я вось падумваю пра якія-небудзь шчыткі на галёнкі, бо нешта зачаста падаю. 3 той пары, як у мяне новы горнік, прыкідваю, што варта было б ездзіць з нейкай комплекснай абаронай.
-Ну так. Мне таксама неяк закарцела займець шлем, дык я зайшоў у краму і яшчэ ад дзвярэй убачыў такую шыкоўную гладзенькую шкарлупіну, такое
яйка, а не гэтыя цмачыныя рэбры. I купіў адразу. Калі б яшчэ не была мне малая, зусім было б файна.
А не спрабаваў ззаду падкруціць колца?
-Спрабаваў. У краме была мне якраз, а як толькі выйшаў, стала малая.