Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Дык мо так і ёсць?
-Так і ёсць. Ёй бракуе хоць нейкай інтрыгі, руху, дынамікі, па сутнасці, яна складаецца з адных пачуццёвых вывяржэнняў. Засуньце нарэшце сваё сранае
эга ў дупель, рэгулярна намякаюць крытыкі аўтарам, і маюць рацыю. Але чаму тады столькі ўсяго выдаецца і перакладаецца? Як так, што столькі людзей жыве з грантаў, з фондаў, з вельмі падазроных крыніц?
-Табе ж таксама штосьці пераклалі?
-Усё тое самае “Бацькоў і дзяцей”.
Дык ты з гэтага таксама штосьці маеш, не?
He надта.
Паўза.
Колькі прыблізна?
-Час ад часу нешта капае.
Паўза.
-Яшчэ, кажуць, ты быў на якімсьці плакаце.
Гэта быў проста такі жарцік.
-Вісець на Цэнтральным вакзале табе падаецца жарцікам?
Адкуль ты ведаеш?
-Івана цябе бачыла. Што ты трымаў якуюсьці бутлю і крывіў фізіяномію, быццам напіўся. Мо хаця паглядзіш мне, дзе яго злавілі і хто яго апісаў?
Ды ўжо ж гляджу, яго злавілі, яго злавілі...
18
Ляжу на дыване, слухаю запіс.
Мне цяпер увесь час сніцца адзін і той жа сон, мэкае першы голас.
-Які? бэкае другі.
-Сяджу дома перад тэлекам, а вакол мяне разбіраюць панэльны дом. Верхніх паверхаў ужо няма, я гляджу з акна, там на вялікай кучы паступова грувасцяць вырваныя панэлі, мэблю, ванны, бойлеры, мёртвых сабак. Гляджу фільм, і раптам чую пнеўматычны малаток тут жа за сценкай. У гэты ж момант
рабочыя вышыбаюць мне дзверы, забіраюць тэлевізар і адносяць яго прэч.
-Сны пра страту кватэры мне сняцца штодня, гучыць мая мудазвонская глоса. А што да той кучы за акном у кнізе, якую я цяпер чытаю, падобныя візіі мае Фердынанд Сэлін, але ён гэта спазнаў у рэале, калі ў канцы вайны ўцякаў праз знішчаны рэйх у Данію.
-Чым уцякаў?
Цягніком. I той то спыніцца, то цудам не сыдзе з рэек, то загарыцца ў тунэлі. Так яны ездзілі туды-сюды недзе паміж Ростакам, Гановэрам і Гамбургам. Ён уцякаў з жонкай і катом. Тая баба разяўляла рот, толькі калі казала нешта пра ката, а так маўчала.
Пару такіх ведаў і я. А што за візіі былі ў таго Сэліна?
-Яны ехалі праз руіны, бачылі тузіны гарадоў у агні. Было чым далей, тым горш, і ўрэшце на адной раўніне цягнік спыніўся; яны глядзяць а перад імі ў неба тырчыць гара пакарабачаных траверсаў, трубак, цэглы, трамваяў, трупаў, ушквараных у асфальт, пакручаных мастоў. А вяршыню той гары вянчае дагары трыбухом паравоз. Ён апісвае гэта некалькі разоў, увесь час да гэтага вяртаецца. Ламае сабе галаву, якая сіла магла гэта ўсё выдраць з зямлі і зверху яшчэ насадзіць 100-тонную махіну. Спекулюе пра таямнічую зброю, пра нейкую невядомую бомбу. He можа ўспамінам пра гэты паравоз насыціцца. Раз падкрэслівае, што ў таго было дванаццаць колаў, потым піша, што восем, потым зноў дванаццаць. Ён гэтым апантаны. Тарабарыць, адцягваецца, ён фрагментарны, чытаецца цяжка.
-Ты чытаеш гэта цяпер, калі тэлефануеш?
-Толькі гартаю.
-Бачыш, я таксама часта чытаю пры тэлефоне, у гэты момант якраз дачытваю “Таямніцу кітайскага цвіка”.
He занадта наіўнае чытво?
-Так, але я ўсё роўна такое люблю.
Паўза.
-Што маўчыш? кажа.
Ды нічога, проста тут з адной казой узаемна шантажуем адно аднаго, ажно кроў пырскае.
-Якім чынам?
-Праз смс.
-Такое я не магу ўявіць.
-Мне прыйшлося б табе пачытаць.
-Пачытай, у мяне ўжо ніякага жыцця няма, дык мне цікава, як жывеш ты.
-Піша: “Сяджу з Талам у Тусі” і п’ю чацвёрты ліанхэтан, прыйЭзі мяне вызваліць!" Я на гэта: “He магу, працую”. Адказвае: “Але пераначаваць мяне ў сябе пакінеш?” “Прабач, сёння не”, пішу, бо ў мяне далібог валтузні да раніцы. Пярэчыць: “Мне патрэбны начлег”. Пішу: “Няма часу на спрэчкі, прымі як ёсць, калі ласка, мне трэба працаваць". “А мне трэба недзе спаць, яна на гэта. Іду або да цябе, або да Тала ў гатэль”.
-Чаму цябе спаконвеку цікавіць такі тып жанчын?
-Неўротыкі ўзаемапрыцягваюцца. Тады я пасылаю пытанне: “Хто такі Тал?" Пачакаем, скора даведаемся.
-Ты што, гэта вось цяпер вырашаеш?
-Так. Пакуль прыйдзе адказ, паспрабуй успомніць, хто граў задняга стралка на велінгтоне ў “Нябесных наезніках”?
-Той, што забіўся ў сорак адзін год, калі лез да бабы ў гатэль па гзымсе, ён лазіў на вышыні з маладосці, любіў гэта. Ён?
-Так. А вось і адказ прыйшоў: “Тал дасціпны мужчына з “Amnesty International”, таму выберы, да каго мне ісці да цябе ці да яго".
-Ты павінен памятаць, што прыродзе вядомыя толькі ўдача і няўдача.
-Сюды я яе ўсё адно не магу прывесці, у мяне тут свінюшнік, не паспею нават праветрыць. Так што пішу: “Ідзі з Талам у гатэль”. Адказ: “Чаллу я павінна так прыніжацца? Вазьмі мяне да сябе, мне трэба з табой пагаварыць!” Класіка, і так заўсёды, чорт. Нічога, што я табе гэта так вось чытаю?
-Мо ты ёй патрэбны, а яна не ведае, як табе гэта сказаць.
-Што ёй патрэбна, дык гэта прыйсці, усё аблажаць, у тым ліку мае шмоткі, а потым сядзець, дзве гадзіны маўчаць і загадкава пасміхацца. 3 яе выпраменьвае вусціш, дэструкцыя, траблы.
Колькі ёй гадоў?
Дваццаць восем. У яе дзіця і муж, які з тым дзіцём цяпер, пэўна, сядзіць дома. Калі я з ёй нешта пачну, не пройдзе і года, як тое самае чакае і мяне.
-Ты ж не павінен з ёй адразу пачынаць жыць.
Але ж яна менавіта гэтага і хоча, пры гэтым паводзіць сябе вось так. Я б скончыў як класічны камічны стары хер.
Я сам сабе камічным ніколі не здаваўся.
-Я ведаю.
Што ведаеш?
Што ты гэтую камічнасць не ўспрымаеш. Вось дакладна гэта ўмее гэты пісьменнік да дэталяў апісвае
апакаліпсіс, і пры гэтым усіх дзіка лажае, а больш за ўсё сам сябе.
Сэлін?
-Так.
Сам з сябе смяецца толькі блазен.
-Гэта што, нейкая канфуцыянская праўда з “Таямніцы кітайскага цвіка”.
Гм. Прывядзі мне хоць адзін прыклад камічнасці.
-Калі ў кагосьці на візітоўцы напісана: “ак., праф. Рыкі Мук, д.ф-м.н., дыр. НДІЯФ АН ЧР”.
Я нічога падобнага ніколі нідзе не пісаў.
Я не кажу, што ты пісаў.
-Тады чаму ты са мной так часта размаўляеш, быццам мяне ненавідзіш?
Паўза.
Што-што?
-Увесь час мяне з кімсьці параўноўваеш і дакараеш, што я горшы, чым яны.
Але гэта лухцень.
-Так. Вось тыповы прыклад, як ты са мной размаўляеш.
Паўза.
-Добра, працягвае ён. пакінем. Яшчэ наконт камічнасці. Як бы ты ахарактарызаваў камічныя паводзіны?
-Як імкненне любым коштам захаваць сур’ёзнасць.
-А ці трэба нешта сказаць, каб выглядаць камічным?
-У тым і рэч, што не.
Ага, ну, пайду сабе згатую чаго паесці.
Што згатуеш?
Рыс з гарошкам і з морквай. Ну бывай.
19
Дон Шайн: Ці добра я ібу?
Скамарох: Можа бьшь... Пакуль я не магу табе сказаць.
Дон Шайн: Чаму гэта?
Скамарох: Каб я ведаў, як ты ідзеш, ты б мусіў ісці. Але ж ты стагш, тажу я магу хібашто сказаць, што стаіш ты добра.
Дон Шайн: Га, карантыш брабанцкі, здаецца, што ты з мяне хочаш пакпіць!
(з лялечнай камедыі)
Ляжу на дыване і слухаю. Тыповая версія пачатку такая: ён звоніць, я бяру слухаўку, уключаю дыктафон, ён маўчыць. У чым памылка, мы не ведаем. Мы не навучыліся тэлефанаваць. Ну або па тэлефоне можна і маўчаць. Нехта пазвоніць, прамямліць “прывет” і сядзіць ціха. Пытанне характару. У мяне на такое нерваў няма.
-Ты там? пытаюся.
-Так.
-Чым займаешся?
Я ўжо стары.
Гэта не нагода быць панылым.
А з чаго мне радавацца?
Ну, з’ездзі да каго-небудзь у госці.
Усе знаёмыя, якія ў мяне засталіся, жывуць у Дэйвіцах, туды я са сваімі нагамі не дабяруся.
-А чаму ніхто з іх не прыедзе да цябе? сапіць мой акустычны прывід, гугнявы сучын сын.
-Бо ў іх са здароўем яшчэ больш пагана, чым у мяне.
-Тады я некалі вазьму бутэльку віна, прыеду да цябе і вып’ем.
-Ты мне гэта абяцаеш ужо шмат гадоў.
Ну так, з часам у мяне праблемка. 3 ранку ў мяне ў галаве мір і спакой, але не паспяваю дачысціць зубы, як гэта ўсё некуды выпарваецца, і з гэтага моманту я ні халеры не паспяваю.
Гэта ты мне паўтараеш ужо чатырнаццаць гадоў.
-Ды ну.
Вось табе й ды ну. 3 дзевяноста чацвёртага года часу знайсці не можаш. Што ў цябе там так раве?
Біг-біт.
Як гэты біг-біт называецца?
Сын нешта паслухмяна называе па складах.
-Што? Я цябе амаль не разумею.
Дык сціш сабе тэлевізар, квакае скамарох.
Гэта можна, чакай.
Трэскат, скрып. Акустычна ніякай змены, наадварот, мне здаецца, што гук узмацніўся. Трыццаць шэсць секундаў нічога не адбываецца.
-Ты дзе? скрыгачу.
-Тут, гучыць адказ. Трымаю трубку, чакаю, што скажаш. I думаю пра свайго знаёмага Мірыка Скоржапку. У яго быў такі шляхецкі звычай выціраць рукі сурвэткай, змочанай у сухім джыне. Потым ён раз нажлукціўся на балі і сказаў у мікрафон: Бог мне ўяўляецца як шрубавы вал у дзеянні. За гэта яго выкінулі з факультэта, ён пайшоў рабіць на фабрыку і там спіўся. Ён нарадзіўся дзесьці ў месцы, дзе цяпер стаіць гандлёвы дом “Котва”. Усё сцвярджаў мне, што там, дзе быў іхны дом, калісьці знаходзіўся каралеўскі двор, але мне здаецца, ён гэта выдумаў. Можа, зірнеш?
“Котва”? Задаю плошчу Рэспублікі.
-Ara.
-Дарэчы, як ты можаш чытаць, калі ў цябе так грыміць тэлевізар?
Пытанне звычкі, я яго не ўспрымаю.
На месцы, дзе цяпер “Котва”, быў раманскі касцёл.
-Мяне цікавіць, што там стаяла пасля яго.
-Там будавалі ўмацаванні. Так... А потым там, хто б падумаў, сапраўды знаходзілася каралеўская рэзідэнцыя.
Калі?
-3 канца чатырнаццатага стагоддзя. Там засядаў Вацлаў IV, сканаў Уладзіслаў Постум, адтуль выйшла каранацыйная працэсія Іржы з Падзябрад. А потым па лагічнай крывой усё пайшло на спад: кляштар, казарма, куча гною, гандлёвы цэнтр. Ці стаяў там у міжчассі дом гэтага не пішуць.
-Палітыкі сёння спрэс падонкі, гучыць адказ. Да вайны паўсюль былі прафесіяналы, і ў гандлёвых дамах, і ў палітыцы.
-А толку.
-Прафесіяналы робяць прафесійныя памылкі, але цяпер гэта банда пеюноў, спекулянтаў, артыстаў, мантачоў і офісных пацукоў. Гэта не можа скончыцца інакш як развалам. Але я да гэтага, на шчасце, не дажыву.
Ну як жа, усё можа гахнуцца і праз год.
Я ж і кажу!
-Ды ну цябе, завёў песню.
He хочаш, каб казаў пра здароўе, то не буду.
-Няма людзей цалкам здаровых. Усё трымаецца на нераўнавазе, на руху, на прыроджанай нестабільнасці.
-Наадварот, у прыродзе пануюць абсалютна стабільныя працэсы, магчыма, з нашага погляду
непрадказальныя, але з перспектывы глабальных працэсаў стабільныя. Таму калі ты не можаш сем дзён выпаражніцца, то гэта значыць, што штосьці адбываецца. Сёння я ўрэшце не вытрымаў, засунуў сабе туды палец і выцягнуў пальцам.